1. Класiфiкацыя казак. Асабiвасцi казачнага сюжэта. Мова казак.
2. Максiм Багдановiч - дзецям.
3. Аналiз паэмы Я. Коласа "Мiхасёвы прыгоды".
1. Класіфікацыя казак. Асаблівасці казачнага сюжэта. Мова казак.
Казка – адзін з любімых дзецьмі жанраў мастацкіх твораў. Дзеці любяць яе за жывасць апавядання, яркасць вобразаў, выразнасць і акрэсленнасць характараў, за прастату зместу і за багатую каларытную народную мову. Іх прываблівае ў казцы цікавы, займальны сюжэт, знаёмыя персанажы. Яна неразлучны спадарожнік дзяцінства.[2]
Народныя казкі – творы вуснай творчасці народа.
Беларускія народныя казкі характарызуюцца падабенствам да казачнага эпасу іншых славянскіх народаў, асабліва найбліжэйшых суседзяў, але маюць багата адметных рысаў. Напрыклад, моцная міфалагічная аснова і захаванне шматлікіх ведаў пра побыт і ўяўленні пра навакольны свет людзей ранейшых часоў.
Класіфікацыя казак – умоўнае падзяленне казак на тры асноўныя групы:
Казкі пра жывёл
Чарадзейныя або міфічныя казкі
Бытавыя казкі, аповеды і анекдоты
Казкі пра жывёл – найбольш старажытныя па паходжанні, змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне)і антрапамарфізм (ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгук татэмізму. Па сваім змесце казкі аб жывёлах выглядаюць злучэннем чалавечага і жывёльнага элемента.
Чарадзейныя казкі належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе - гэта мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні падпарадкоўваць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі – захопнікамі. У казачным эпасе беларускага народа колькасна пераважаюць чарадзейныя казкі, у якіх дзейнічаюць героі, здольныя да незвычайных ўчынкаў. Нярэдка яны разам з памочнікамі перамагаюць злосных пачвар. У гэтых казках выяўляюцца мары чалавека пра лепшае жыццё.
Сацыяльна-бытавыя казкі маюць больш позняе паходжанне. У іх адлюстравана барацьба супраць сацыяльнай няроўнасці. Найчасцей у гэтых казках высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары, напрыклад, непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя.
2. Максім Багдановіч – дзецям.
Максім Адамавіч Багдановіч, класік беларускай літаратуры, нарадзіўся ў 1891 г. у Мінску, у сям'і выкладчыкаў Мінскага гарадскога пачатковага вучылішча. Бацька будучага паэта — вядомы этнограф, фалькларыст і мовазнаўца Адам Ягоравіч Багдановіч у хуткім часе перавёз сям'ю ў Гродна. Там у пяцігадовым узросце Максім страціў маці, якая памёрла ад сухотаў.
Асірацелая сям'я перабралася ў Ніжні Ноўгарад. Аднак ні вучоба ў Ніжагародскай гімназіі, ні ўдзел у студэнцкім рэвалюцыйным руху, ні слабае здароўе не здолелі перашкодзіць Максіму цікавіцца сваёй далёкай Радзімай, самастойна вывучаць беларускую мову, пісаць на ёй: у 1907 годзе ў газеце "Наша ніва" з'яўляецца першае апавяданне шаснаццацігадовага аўтара — "Музыка".
У 1908 г. Адама Ягоравіча пераводзяць па службе ў Яраслаўль і Максім працягвае вучобу ў Яраслаўскай гімназіі, а ўвосень 1911 г. паступае ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Піша вершы, крытычныя артыкулы, займаецца перакладамі, актыўна друкуецца.
3. Аналіз паэмы Я.Коласа “Міхасёвы прыгоды”.
Невялічкую паэму "Міхасёвы прыгоды" часам называюць апавяданнем ў вершах. Гарадскога хлопчыка Міхаську, які доўга хварэў у зімовы час, паслалі на ўсё лета ў вёску адпачыць і набрацца сіл. Тут і пачынаюцца розныя прыгоды, удачы і няўдачы.
1. Багдановіч, М. Поўны збор твораў. Т. 1–3. Мінск, 2001.
2. Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. Дапам. / А.М. Макарэвіч; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. - Мн.: Выш. Шк.., 2008.
3. Белая, С.А. Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча: дакументальнае эсэ. Мінск, 2006.
4. Дзіцячы фальклор/ Склад. Г.А. Барташэвіч, В.І. Ялатаў. Мн., 1972.
5. Зянько У. Спадчына маёй маці.: Песні, загадкі, казкі, жартоўныя апавяданні. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1993.
6. Яцкевіч Д.Л. Радавод Максіма Багдановіча. Мінск, 1999.