1. Жыццёвы і творчы шлях Р. Барадуліна. Жанравая разнастайнасць дзіцячай паэзіі.
2. Своеасаблівасць творчасці В. Хомчанкі. Педагагічны змест апавяданняў “Білеты ў цырк”, “Цукеркі”.
3. Агляд часопіса “Бярозка”.
Спіс выкарыстаных крыніц.
1. Жыццёвы і творчы шлях Р. Барадуліна. Жанравая разнастайнасць дзіцячай паэзіі.
Народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Перад вайной сям’я перабралася ў мястэчка Ушачы. Ушаччына, жыццялюбная і песенная, азёрная і легендарная, высвечвае паэтавы ўспаміны-перажыванні блакаднага і пасляваеннага дзяцінства. У гады Вялікай Айчыннай вайны бацька паэта быў партызанам у брыгадзе Мельнікава (Ушаччына — вядомая партызанская зона). Загінуў у страшную блакаду 1944 года. Па кругах памяці (паэма «Блакада») вядзе сваіх чытачоў Барадулін, чыё маленства «бязбацькавіча» прабегла па чорных папялішчах, па галавешках і прыску роднай Ушаччыны. Маці Акуліна Андрэеўна, якую паэт справядліва называе «стьіхійна вялікім філолагам», раскрыла перад ім багацце народнапесеных скарбаў. Бо песнямі, казкамі, прыбабунькамі, прыпавесцямі вучыла чуць, бачыць, адчуваць. Менавіта з матчыным дыханнем, словам, спевам і плачам, урэшце, самым ладам жыцця перадаліся паэту зайздроснае адчуванне прыроднай раскаванасці народнага самабытнага слова, прачулы лірызм яго паэзіі. «Матчынай мовы слова святое», «Біблія слова матулінага» — то ад маці ў спадчыну моўны скарб і песенны дар. Матчына мова, што ступала за паэтам «ад калыханкі да галашэння...» — эстэтычная жыццядайная крыніца барадулінскага слова. Ушачы для Р.Барадуліна — пункт адліку ўсіх зямных каштоўнасцей. Матыў адданасці кожнага «сваім Ушачам» гучыць ва ўстойлівай і прыдатнай для ўсіх часоў барадулінскай ісціне «Трэба дома бываць часцей».
Рыгор Барадулін — паэт яркага, надзіва шматграннага таленту. Першыя вершы былі надрукаваны ў 1953 годзе ў газеце «Чырвоная змена» (за подпісам Алесь Чабор). Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1959) працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў, пасля (1985—1995) загадваў рэдакцыяй выбраных твораў выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1958 г. Яшчэ на пачатку 60-х гадоў крытыка распазнала ў Барадуліне арыгінальнага паэта.
2. Своеасаблівасць творчасці В. Хомчанкі. Педагагічны змест апавяданняў “Білеты ў цырк”, “Цукеркі”.
12.1.1919, в. Канічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 4.11.1992, Мінск, празаік. Пісаў на беларускай і рускай мовах. У 1935 скончыў сямігодку ў мяст. Бялынкавічы Касцюковіцкага р-на.
Першы верш надрукаваў у 1934 у газеце «Піянер Беларусі»; першае апавяданне з’явілася ў 1937 у часопісе «Іскры Ільіча». У 1936 паступіў на рабфак пры БДУ. Арыштаваны НКВД БССР 6.4.1937; прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Адпраўлены ў Ніжне-Амурскі лагер: будаваў чыгунку, пілаваў лес. Выпадкова вызвалены ў 1941. У вайну на фронце. Вучыўся ў Буйнакскім ваенна-пяхотным вучылішчы (1944); быў камандзірам мінамётнага ўзвода. Вайну скончыў у Аўстрыі.
Каб паступіць у Ваенна-юрыдычную акадэмію ў Маскве, утаіў судзімасць. Вучыўся ў акадэміі ў 1947-51.
У 1930-я гады выступіў у друку з вершамі (газета «Піянер Беларусі», часопіс «Іскры Ільіча»). Першыя кнігі апавяданняў выйшлі ва Уладзіміры на рускай мове — «Куда исчез гриб» (1957), «Жаворонок» (1958), «Рассказы» (1959). Піша пераважна для дзяцей. У Мінску на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (гумарэскі, апавяданні, 1979), аповесці «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасць» (1981). Аповесць «Пры апазнанні — затрымаць» (1983) пра жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Бацькава шабля» (1982), «Чэкістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) і рамана «Вяртанне ў агонь» (1978). У кнізе аповесцей і апавяданняў «Цар — зэк Сямён Івашкін» (1992) адлюстраваны падзеі перыяду рэпрэсій.
3. Агляд часопіса “Бярозка”.
«Бярозка» — штомесячны дзіцячы літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца ў Мінску на беларускай мове з красавіка 1957 г. Друкуе казкі, вершы, апавяданні, песні, кароткіч нарысы, смяшынкі, рэбусы, загадкі, галаваломкі, дзіцячыя творы. У шэрагу часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей і моладзі, стаіць паміж часопісамі «Вясёлка» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) і «Маладосць» (для моладзі).
Са снежня 1924 па верасень 1929 года выдаваўся часопіс «Беларускі піянер». У 1927 – 1929 выходзіў 2 разы на месяц. Затым яго рэдакцыйная калегія падзялілася: пачалося выданне газеты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільіча», які выходзіў з кастрычніка 1929 па красавік 1941 года. З лета 1941, падчас 2-й сусветнай вайны, часопіс не выдаваўся. Адноўлены ў чэрвені 1945 года пад сучаснай назвай. Гісторыю выдання ў рэдакцыі вядуць ад «Беларускага піянера».
Уваходзіў у склад РВУ «Літаратура і мастацтва». З 2012 года з'яўляўся дадаткам да часопіса «Маладосць». У студзені 2015 года самастойнае выданне часопіса адноўлена.