Скачать готовую работу по теме
Белорусская детская литература
Белорусская детская литература
от
23,00
28,75
BYN
Содержание
1. Класіфікацыя казак. Асаблівасці казачнага сюжэта, кампазіцыі. Мова казак.
2. Жанравая разнастайнасць дзіцячай паэзіі Рыгора Барадуліна (вершы, казкі, жатвы, скорагаворкі, прымаўкі, задачкі, забаўлянкі).
3. Аналіз верша Рыгора Барадуліна (верш на выбар).
Спіс выкарыстанай літаратуры
Выдержка из работы
1. Класіфікацыя казак. Асаблівасці казачнага сюжэта, кампазіцыі. Мова казак
Народныя казкі – творы вуснай творчасці народа.
Беларускія народныя казкі характарызуюцца падабенствам да казачнага эпасу іншых славянскіх народаў, асабліва найбліжэйшых суседзяў, але маюць багата адметных рысаў. Напрыклад, моцная міфалагічная аснова і захаванне шматлікіх ведаў пра побыт і ўяўленні пра навакольны свет людзей ранейшых часоў. Адметная асаблівасць беларускага казачнага эпасу – казкі пра гераічных волатаў-асілкаў, што перамагаюць розных пачвар (напрыклад, “Каваль-волат”).
Важнае значэнне мае казка як сродак развіцця мовы вучняў. Яе змест для дзяцей - першы узор мастацкага слова. Яна найболын адпавядае свету дзіцячых уяўленняў, гульняў. Дзецям імпануе ў казках увесь лад думак, вобразаў, свабодная, іправізацыйная форма апавядання.
Цэнтральны герой многіх казак - сціплы працаўнік, спрытны, вясёлы, кемлівы, смелы, мужны, просты чалавек. Ідэйны змест іх даступны разумению вучняў, заключае ў сабе матэрыял вялікай павучальнай сілы: вучыць бачыць і любіць дабро, змагацца са злом і перамагаць яго. Казка, як і іншыя мастацкія творы, мае фабулу, ідэю, у ёй ёсць персанажы. Аднак казка не рэалістычнае апавяданне, ёй уласціва чарадзейнасць, выдумка. Яна адлюстроўвае анімістычны погляд нашых продкаў на прыроду.
Казка характарызуецца кампазіцыйнай асаблівасцю: ў ёй звычайна ёсць зачын, паўторы, канцоўка, чацей за ўсё паўтараецца адзін асноўны эпізод. У апошні раз пасля паўтору ідзе кантрасная падзея, наступае развязка [3].
2. Жанравая разнастайнасць дзіцячай паэзіі Рыгора Барадуліна (вершы, казкі, жатвы, скорагаворкі, прымаўкі, задачкі, забаўлянкі)
У беларускай паэзіі Рыгор Барадулін - самабытная і арыгінальная індывідуальнасць па сіле мастацкага дару і па значнасці напісанага. У паэта свой голас, сваё бачанне свету, свой паэтычны слоўнік. Рыгор Барадулін - "кароль метафары", найбольш яркі прадстаўнік філалагічнага пакалення. Паэзія Рыгора Барадуліна даўно набыла ўніверсальны характар. Рыгор Барадулін - народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі.
Рыгор Барадулін пісаў выдатную літаратуру для дзяцей. Дзякуючы народнаму гумару ён набывае сваю адметную індывідуальнасць у дзіцячай паэзіі. Разумна спалучаў свой жыццёвы вопыт з дзіцячай непасрэднасцю, нестандартным вобразным мысленнем. У Барадуліна відавочны талент дзіцячага паэта. У яго вельмі ўдала наладжваўся кантакт з маленькімі чытачамі дзякуючы яго незвычайнай чуйнасці да жыватворных крыніц роднага слова [1].
Народнапаэтычныя традыцыі адлюстраваны ў аўтарскіх калыханках, забаўлянках, лічылках, дражнілках, хуткамоўках, загадках, казках-пераказках, небыліцах-перакрутках, жартоўных і гумарыстычных вершах. Многія жанры дзіцячага фальклору (лічылкі, хуткамоўкі, казкі-пераказкі) набылі ў барадулінскай інтэрпрэтацыі новае гучанне і адметнасць. Ці ж не калыханкі - першакрыніцы нашай душы?
3. Аналіз верша Рыгора Барадуліна (верш на выбар)
Аналіз верша “Вечнасць”
“Вечнасць” – гэта, хутчэй за ўсё, верш-маналог. Назва цалкам адлюстроўвае змест верша: філасоўскія асэнсаванні праблемы прызначэння чалавека, яго зямных спраў, роздумы пра вечны кругазварот жыцця. Верш нібы зварот лірычнага героя ў Вечнасць, у якую сыходзіць кожная істота на Зямлі.У гэтым вершы паэт на ўзроўні асацыяцый ды метафар асэнсоўвае высокія паняцці. Дабрыня людзей, душа чалавека ўяўляюцца Барадуліну сатаўнымі часткамі, з якіх складаецца Вечнасць. Нічога не адасабляецца ад адзінага, прыгожага беларускага народа, яго гісторыі, культуры, жыцця. У адпаведнасці з паганскімі традыцыямі свайго народа паэт адухаўляе час, Вечнасць і вядзе гутарку са сваімі суразмоўцамі. Барадулін перакананы: “Беларус душой праз вякі адчувае сваю еднасць з космасам”. Маналог, звернуты да віртуальных суразмоўцаў, гучыць усхвалявана і ўрачыста. Уражвае трапнасць і ёмістасць метафар паэта:
З табой кожным нервам знітаваны,
Не, Вечнасць, я ў цябе не паняты!
Зязюлямі гадоў пракукаваны,
Бор галавы маёй аснежыш ты…
Список литературы
1. Барадулін, Р. Свята пчалы: выбраныя вершы і паэмы / Р. Барадулін. - Мінск: Маст. літ., 1975. – 400 с.
2. Барадулин, Р. Слаўлю чысты абрус / Р. Барадулін. Мінск: Беларусь, 1996. -272 c.
3. Беларуская дзіцячая літаратура: вуч. дапаможнік / пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. – Мн. : Вышэйшая школа, 2008. – 688 с.
4. Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка. Кн. 4. Народная проза / НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства, этнаграфіі і фальклору; аўт. : К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А. В. Цітавец. – Мн. : Беларуская навука, 2002. – 517 с.
5. Беларускі фальклор: хрэстаматыя / склад. : К. П. Кабашнікаў, А. С. Ліс, І. К. Цішчанка, А. С. Фядосік. – Мн. : Вышэйшая школа, 1996. – 856 с.
6. Герцык, А. Паэтычны свет Рыгора Барадуліна/ А. Герцык//Роднае слова.-2012. - №2 – 57 с.
1. Класіфікацыя казак. Асаблівасці казачнага сюжэта, кампазіцыі. Мова казак.
2. Жанравая разнастайнасць дзіцячай паэзіі Рыгора Барадуліна (вершы, казкі, жатвы, скорагаворкі, прымаўкі, задачкі, забаўлянкі).
3. Аналіз верша Рыгора Барадуліна (верш на выбар).
Спіс выкарыстанай літаратуры
Информация о работе
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 8.
Процесс покупки готовой работы
01
1. Заказ готовой
Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.
02
2. Оплата
На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП.
03
3. Получение
Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.
Растения уголка природы
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Психология
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Логопедия
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Декоративное прикладное искусство
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Детская мировая литература
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Декоративно прикладная деятельность
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика кружковых работ
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Формирование математических представлений
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика развития речи
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика экологического образования
23,00
28,75
BYN