Скачать готовую работу по теме
Беларуская дзіцячая літаратура
Беларуская дзіцячая літаратура
от
23,00
28,75
BYN
Содержание
1. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры. Вучэбныя кнігі Сымона Буднага, Лаурэнція Зізанія.
2. Беларуская дзіцячая літаратура 70-80гг ХХст.
3. Літаратурная-мастацкі аналіз народнай казкі "Разумная дачка".
Выдержка из работы
1. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры. Вучэбныя кнігі Сымона Буднага, Лаурэнція Зізанія.
Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры – працяглы і складаны працэс, цесна паяднаны з фальклорнымі традыцыямі, развіццём і станаўленнем нацыянальнага мастацкага слова, такімі культурна-гістарычнымі працэсамі, як узнікненне пісьменнасці, прыняцце хрысціянства, зараджэнне і развіццё кнігадрукавання.
Пісьменнасцю на Русі карысталіся ўжо ў першай палове Х ст., аднак шырокае яе распаўсюджанне было абумоўлена прыняццем хрысціянства ў 988 г. У гэты перыяд заканамерна ўзрасла неабходнасць у кнізе і дзякуючы патрэбам праваслаўя сфарміравалася пісьмовая мова, якую называюць стараславянскай альбо царкоўнаславянскай.
Даволі блізкая агульнаславянскаю асновай да старажытнарускай, яна досыць лёгка засвойвалася на Русі, і на ёй фактычна была створана ўся царкоўна-рэлігійная літаратура таго часу. Некалькі іншы тып мовы ўжываўся ў свецкім пісьменстве. Мова яго помнікаў з’яўлялася літаратурна апрацаваным варыянтам жывой гаворкі ўсходніх славян. Кніжна-славянскі і старажытнарускі стылі літаратурнай мовы доўгі час бытавалі на тэрыторыі Стражытнай Русі, узаемна ўзбагачаючы адзін другі. Стваральнікамі алфавіту, які да гэтага часу служыць славянам, былі балгарскія асветнікі ІХ ст. Кірыла і Мяфодзій.
Першымі літаратурнымі творамі, якія з’явіліся на ўсходнеславянскіх землях, былі помнікі царкоўна-рэлігійнага пісьменства. Яны пранікалі на Русь з Візантыі праз пасрэдніцтва Балгарыі, дзе перакладаліся з грэчаскай на стараславянскую мову. У выніку нашы продкі пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі краін Еўропы і Усходу. Гэта стымулявала зараджэнне арыгінальнай літаратуры ўсходніх славян, моцны ўплыў на якую аказалі шматвяковыя традыцыі вусна-паэтычнай народнай творчасці. Асабліва выразна гэта адчувалася пры стварэнні летапісаў, аратарскай прозы, дружыннай паэзіі. З перакладных твораў старажытнага перыяду найбольш блізкімі да кола дзіцячага чытання былі папулярныя на той час біблейскія кнігі – Евангелле, Апостал і Псалтыр, па якіх не толькі вучыліся дзеці, але на аснове якіх ствараліся пазнейшыя т.зв. “вучыцельныя” евангеллі і псалтыры.
2. Беларуская дзіцячая літаратура 70-80гг ХХст.
Выхаванне у дзяцей гістарычнай свядомасці заўсёды была актуальнай тэмай для беларускай дзiцячай лiтаратуры. Менавіта творы Алесь Якімовіча адносяць да гэтага напрамку, напрыклад «Адкуль ліха на свеце» (1963). У 1971 годзе Алесь выдае у свет знакавую гістарычную аповесць «Кастусь Каліноўскі», а ў 1976 годзе — «Цяжкі год». У аповесцях Алеся Якімовіча раскрываецца сіла, веліч, жыццяздольнасць беларускага народа. «Пра смелага Вожыка», «Вераб'ёвы госці» і г.д. – толькі пачатак казак, напісанных Якімовічам на фальклорных матывах. Алесь таксама перакладае на беларускую мову казкі Аляксандра Пушкіна, Сяргея Маршака, Карнея Чукоўскага.
Ιванам Навуменка ў «Вайне каля Цiтавай копанкi» (1957) была раскрыта праблема станаўлення асобы, прызнанне самакаштоўнасцi чалавека. Дзіцячыя «войны» за валоданне копанкай перарастаюць у моцнае сяброўства.
А вось вершы В.Вiткi, Э.Агняцвет, Р. Барадулiна, Н.Гiлевiча і г.д. садзейнічаюць выхаванню высакародных пачуццяў, адчуванню чалавечай годнасцi ў дзяцей, гатоўнасцi дапамагчы сябру ў бядзе, ветлiвасцi і павазе да старэйшых.
Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкіх асаблівасцях творы Максіма Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. У сваіх казках паэт выкарыстоўваў народныя сюжэты, гісторыі, закранаў розныя этычныя праблемы. У казцы «Мухамор» хвалько Мухамор лічыў, што «мог бы смела быць паслом або нават i царом». Ён ні на хвілінку не сумняваўся ў сваёй прыгажосці, больш за якую ніхто ў лесе ня меў. Усё стала на свае месца, калі ў лес прыйшлі дзеці, каторвя пазбіралі добрыя грыбы.
3. Літаратурная-мастацкі аналіз народнай казкі "Разумная дачка".
“Разумная дачка” - казка фальклорная - твор вуснай народнай творчасці, выдуманы па змесце і празаічны па форме. Па разнавіднасці з’яўляецца навэлістычнай (ці, сацыяльна-бытавой). Казка мае наступную кампазіцыю: экспазіцыя, завязка, развіццё сюжэта, кульмінацыя і развязка . Казка дадзенага жанру трывала звязана з рэальнасцю, тут існуе толькі адзін, зямны свет, і рэалістычна перадаюцца асаблівасці побыту, а галоўны персанаж – разумная дачка, звычайны чалавек з народнага асяроддзя, які змагаецца за справядлівасць з панам, а дамагаецца свайго з дапамогай кемлівасці, спрыту і хітрасці.
Тэма. У казцы распавядаецца пра тое, як дзяўчынка з беднай сялянскай сям'і з дапамогай сваёй кемлівасці і хітрасці пазбавілася ад нападак пана.
Ідэя - разумны і справядлівы, але пры гэтым бедны чалавек заўсёды будзе ў выйгрышным становішчы, чым багаты, але дурны і несумленны. Здагадка, кемлівасць і знаходлівасць заўсёды дапамагаюць ў жыцці.
Ідэя раскрываецца праз:
А. Сюжэт.
Жыў адзін бедны чалавек з жонкаю. Нарадзілася ў іх дачка. І ў той жа час мужык знайшоў слабую цялушку на рэчцы, якую, як потом мы дазнаемся, пакінуў паміраць багаты сусед. Праз сем гадоў агледзіў былы ўладар моцную, здаровую карову, ды і пачаў зайздросціць. Вырашыў адабраць яе ў бедняка. На панскім судзе суседзям задалі тры загадкі. Гэта сітуацыя была першым выпадкам, калі дачка паказала свой розум і кемлівасць. Пасля гэтага пан вырашыў праверыць здольнасці маленькай дзяўчынкі, каб даказаць сваю разумовую перавагу. Але яго план праваліўся. У выніку ён узяў яе да сябе ў пакоі жыць. Стала яна дачкой яму. Але аднойчы пану давялося з'ехаць, а сялянскую разумную дачку пакінуць за гаспадыню. Аднак ён пакінуў наказ, каб тая не судзіла людзей. Не паслухалася дачка і была саслана да бацькоў. Перад гэтым яна скарысталася ласкай пана: забрала адзіную рэч з маёнтка. Гэтай "рэччу" апынуўся пан. І вось па прыездзе дзяўчынка загадвае пану ідзі замест бацькоў паншчыну адбываць, бо ён мужык дужы. А ён драпануў так, “што толькі яго і бачылі. Навет ад коней з карэтаю адрокся”.
Б. Кампазіцыя.
Экспазіцыя
У экспазіцыі казкі прысутнічаюць два пакаленні - старэйшае (бедны мужык з жонкаю) і малодшае – разумная дачка.
Завязка
Панскі суд наконт каровы. Дачка дапамагае бацьку выйграць жывёлу. З гэтага моманту пачынаецца процідзеяння пана і разумнай дачкі.
Список литературы
1. Беларускія народныя казкі. Разумная дачка [Электронны рэсурс] / Беларуская палічка. Беларуская электронная бібліятэка. - Рэжым доступу:http://knihi.com/Bielaruskija_narodnyja_kazki/Razumnaja_dacka.html.
2. Борбат, Т. І. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры / Т. І. Борбат // Беларуская дзіцячая літаратура / пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. – Мінск : РІПА, 2016. – С. 38–52.
3. Беларуская літаратура XI — пачатку XX стагоддзяў. Класікі : хрэстаматыя / склад. : Л. A. Ламека, Н.У. Ламека. Мінск, 2004.
4. Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст. : падручнік ; пад агульн. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. Мінск, 1998.
5. Хрэстаматыя па беларускай дзіцячай літаратуры : вучэб. дапаможнік для педінстытутаў па спец. “Педагогіка i методыка пачатковага навучання” і “Педагогіка і псіхалогія (дашкольная)”; склад. М.Ф. Шаўлоўская. Мінск, 1989.
1. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры. Вучэбныя кнігі Сымона Буднага, Лаурэнція Зізанія.
2. Беларуская дзіцячая літаратура 70-80гг ХХст.
3. Літаратурная-мастацкі аналіз народнай казкі "Разумная дачка".
Информация о работе
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 17.
Процесс покупки готовой работы
01
1. Заказ готовой
Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.
02
2. Оплата
На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП.
03
3. Получение
Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.
Растения уголка природы
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Психология
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Логопедия
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Декоративное прикладное искусство
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Детская мировая литература
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Декоративно прикладная деятельность
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика кружковых работ
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Формирование математических представлений
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика развития речи
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика экологического образования
23,00
28,75
BYN