1. Адметная асаблiвасць твораў Васiля Вiткi для дзяцей. Казка « Вавёрчына гора». Прыгоднiцкi характар сюжэта.
2. Жыццёвы і творчы шлях Р. Барадуліна. Жанравая разнастайнасць дзіцячай паэзіі.
3. Аналіз народнай казкі “Як Сцёпка з панам гаварыў”.
Спiс выкарыстаных крынiц.
1. Адметная асаблiвасць твораў Васiля Вiткi для дзяцей. Казка « Вавёрчына гора». Прыгоднiцкi характар сюжэта.
Імя Васіля Віткі – адно з самых прыкметных сярод майстроў прыгожага пісьменства Беларусі. Гэтаму паспрыяла рознабаковая творчасць нашага земляка, які надзіва ўдала праявіў сябе як паэт і празаік, драматург і перакладчык, казачнік і публіцыст, крытык, сатырык і журналіст.
Васіль Вітка (Цімох Васілевіч Крысько) нарадзіўся 16 мая 1911 г. у сялянскай сям’і. Першы зборнік вершаў «Гартаванне» выдадзены ў 1944 ў Маскве. Затым выйшлі зборнікі паэзіі «Поўдзень» (1946), «Вернасць» (1953), «Ружа і штык» (1958), «Паверка» (1961), «Вершы» (1968), «Беларуская калыханка» (1971), «Праводзіны лета» (1972), «Вышыні святла» (1977), «Случчына» (1981), «Трэція пеўні» (1988), зборнік сатыры і гумару «Для дома, для альбома і трохі для эпохі» (1983). Для дзяцей выдаў кніжкі паэзіі і вершаваных казак «Вавёрчына гора» (1948), «Буслінае лета» (1958), «Казка пра цара Зубра» (1960), «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), «Казкі» (1968, 1976), «Чытанка-маляванка» (1971), «Хто памагае сонцу» (1975), «Ладачкі-ладкі» (1977), «Мы будуем метро» (1979), «Мінскія балады» (1982), «Казкі і краскі», «Госці», «Загадка пра зярнятка» (усе 1984), «Дзецям» (выбраныя творы ў дзвюх кнігах, 1986), «Свята дружбы» (1987), зборнік апавяданняў «Зайчык-вадалаз» (1962). У 1973 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах [1, с. 54].
Невычэрпная тэма – Васіль Вітка і родны край. Тэма, акрэсленая самім пісьменнікам, які пісаў: «Случчына, ты – запаветная паэма мая, якую я пішу ўсё жыццё, збіраю па словах, па радках. Але вось папрабаваў скласці іх разам – і бачу: паэма яшчэ не напісана. Мабыць, аднаму не па сіле напісаць яе, вартую дзівоснай прыгажосці і крынічнай чысціні роднай зямлі». У гэтых словах, акрамя ўсяго – і сыноўняя ўдзячнасць паэта роднаму краю, які абудзіў у ім мастака. Творчасць В. Віткі для дзяцей – свет чарадзейства, незвычайных прыгод. Яго кнігі – гэта школа справядлівасці, сяброўства. Пісьменнік надзвычай тонка разумеў дзіцячую псіхалогію, настрой сваіх чытачоў, ведаў, чым і як заінтрыгаваць іх, захапіць.
Дзіцячая паэзія В. Віткі заснавана на гульні; прыдумваць тыя гульні пісьменніку было незвычайна лёгка, бо і ў сталыя гады, як казаў сам Цімох Васільевіч, ён не пазбавіўся маленства: калі пісаў для дзяцей, “дзяцінеў” і нават шчыра захапляўся прыдуманымі гульнямі.
Усё напісанае В. Віткам для дзяцей вызначаецца не толькі высокім прафесійным майстэрствам, але і гуманістычнай сутнасцю. “Дабрату можна выхаваць толькі дабратой” – гэта жыватворны прынцып народнай педагогікі ўвасоблены ў творах нашага дзіцячага паэта-класіка. Гэты прынцып пакладзены і ў аснову распрацаванай ім педагагічнай сістэмы, палажэнні якой выкладзены ў кнігах В. Віткі “Дзеці і мы”(1977), “Урокі”(1982), “Азбука душы”(1988), “Дом, дзе жывуць словы”.
2. Жыццёвы і творчы шлях Р. Барадуліна. Жанравая разнастайнасць дзіцячай паэзіі.
Рыгор Іванавіч Барадулін (24 лютага 1935, хутар Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласць – 2 сакавіка 2014, Мінск) – беларускі і савецкі паэт, эсэіст і перакладчык.
Нарадзіўся ў сям’і Івана Рыгоравіча і Акуліны Андрэеўны Барадуліных на хутары Верасоўка (афіцыйная назва на той час была «Гарадок ІІ Востраў-Сарочынскага сельсавета»), а ў 1937 г. хутар быў ліквідаваны і сям’ю паэта перасялілі ва Ушачы. Дзед паэта па мамінай лініі Андрэй Гальвіньш быў этнічным латышом. Бацька загінуў у 1944 г. падчас ВАВ у партызанскім атрадзе. Пасля вайны Рыгор Барадулін вучыўся ва Ушацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954 г.), затым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1959 г.).
Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях: газеце «Советская Белоруссия», часопісах «Бярозка», «Полымя», а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» (з 1969 г.), «Мастацкая літаратура» (з 1972 г.)[6]. Выдавецтву «Мастацкая літаратура» Рыгор Барадулін аддаў больш за дваццаць гадоў, працаваў рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984 г.).
Дэбютаваў вершамі ў 1953 г. у газеце «Чырвоная змена». Нізка вершаў «На зямлі цаліннай» склала асноўны змест першай кнігі «Маладзік над стэпам» (1959 г.). У ранняй творчасці – кнігі лірыкі «Рунець, красаваць, налівацца!» (1961 г.), «Нагбом» (1963 г.), «Неруш» (1966 г.), «Адам і Ева» (1968 г.) – паэт данёс да чытача трываласць асноў народнай маралі і этыкі, пераканаў у таленавітасці беларускага народа, у яго багатай духоўнасці. У паэзіі ён асэнсоўвае асноўны змест эпохі: вайну, убачаную дзіцячымі вачыма, клопат пасляваенных гадоў, сённяшні і заўтрашні дзень планеты. У вершах «Жароўня», «Труба», «Стэарынавая свечка», «Хлебнічак», «Цялушка», «Палата мінёраў», «Скрыпачы» і інш. – старонкі біяграфіі пакалення дзяцей вайны, што вырастаюць да маштабнага асэнсавання трагізму жыцця беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі.
Творчасць паэта вызначаецца разнастайнасцю жанраў, вобразна-стылявых сродкаў, яркай метафарычнасцю, тонкім псіхалагізмам, багаццем моўнай палітры. Скарбы вуснай народнай творчасці, засвоеныя з дзяцінства, сталі дабратворнай глебай, на якой прарасла, зарунела непаўторная творчая індывідуальнасць Рыгора Барадуліна.
Галоўны выток барадулiнскай дзiцячай паэзii – вопыт народнай творчасцi, мудрай педагогiкi. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка люструецца ў аўтарскiх калыханках, забаўлянках, лiчылках, дражнiлках, хуткамоўках, загадках, казках, небылiцах-перакрутках, прыбабуньках, жартоўных i гумарыстычных вершах.
3. Аналіз народнай казкі “Як Сцёпка з панам гаварыў”.
Казка “Як Сцёпка з панам гаварыў” адносіцца да бытавых казак.
Сацыяльна-бытавымі называюцца казкі, у якіх праўдзіва, часцей за ўсё ў крытычна-завостранай форме, адлюстроўваюцца грамадскія і сямейныя з'явы, быт і жыццё працоўных, высмейваюцца люскія недахопы, сцвярджаюцца народныя ідэалы. Такія ж прыкметы бачым і ў дадзенай казцы.
Галоўны герой казкі – селянін Сцёпка. Ён паказаны ў творы ў паўсядзённым жыцці: “А жыў там адзін чалавек. З выгляду так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэнь не лезе. Імя ён меў Сцяпан, але ўсе звалі яго проста Сцёпка. Малы, бач, ён быў ростам і шчуплы.” У казцы ўслаўляюць працавітасць, глыбокі розум, дасціпнасць і сцісласць простага чалавека, асуджаюць гультайства, зайздрасць, прагнасць і іншыя заганы.
Адмоўны персанаж казкі - пан, які не толькі лупіў тры скуры з мужыка, але яшчэ і таптаўся па яго душы, насміхаўся з яго мовы і звычаяў, бесперапынна абражаў яго: “Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Бывала, прыйдзе да яго хто што-небудзь прасіць, а ён як крыкне: «Што скажаш?» — дык той ад страху забудзецца і аб сваёй просьбе; “Іначай той пан і не ўмеў з людзьмі гаварыць. I людзі баяліся з ім гаварыць, бо скажаш што не так — да смерці засячэ.”
Сюжэт казкі займальны. У ёй расказваецца пра тое, як Сцёпка пайшоў да пана расказаць дрэнныя навіны, але зрабіў гэта так кемліва і дасціпна, што здолеў не атрымаць бізуна:
— Пашліце мяне — я ўмею з панам гаварыць.
Рад аканом, ледзь не цалуе Сцёпку. Даў ён яму хлеба, сала, цэлую жменю медзякоў і выправіў у дарогу.
Ідзе Сцёпка, медзякамі пазвоньвае, ніводнай карчмы не мінае.
Доўга ішоў ён ці коратка, прыходзіць нарэшце ў новы маёнтак. Хацеў Сцёпка проста ў панскі дом ісці, ды лёкай спыніў:
— Ты чаго тут, валацуга, цягаешся! I нацкаваў на яго сабак.
Сцёпка дастаў з торбачкі кавалак хлеба, кінуў сабакам. Тыя і перасталі брахаць. Тады Сцёпка зноў падышоў да ганка.
— Што табе трэба? — крычыць лёкай.— Тут сам пан жыве!
Сцёпка пакланіўся лёкаю і кажа:
— А мой паночку, а мой даражэнькі, вось жа мне і патрэбен гэты сам пан. Я прыйшоў да яго са старога маёнтка.