Уводзiны
1. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў
2. Абрады ініцыяцыі
3. Сцэнарый абраду
Вывады
Спiс выкарыстанных крынiц
УВОДЗІНЫ
Сучасная тэрыторыя Беларусі, як мы ведаем, не адпавядае межам этнічнай тэрыторыі беларускага народу, якая фарміравалася цягам доўгага часу. Праблемы тэрыторыі і культуры на працягу доўгага часу быль востраактуальнымі для беларускага народу, таму трэба і зараз дастаткова ўвагі надаваць такім актуальным пытанням.
Аб’ект даследвання – этнічная тэрыторыя Беларусі; абрады ініцыяцыі. Прадмет – спецыфіка фарміравання этнічнай тэрыторыі беларусаў, асаблівасці абрадавай дзейнасці пры ініцыяцыі.
Мэта дадзенай работы – прааналізваць спецыфіку фарміравання этнічнай тэрыторыі беларусаў; разгледзець асаблівасці абрадаў ініцыяцыі; распрацаваць сцэнарый абрада “Зажынкі”.
Для дасягнення мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1. Прааналізаваць паняцце “этнічная тэрыторыя” і асаблівасці яе фарміравання і даследванняў у Беларусі.
2. Разгледзець абрадавую дзейнасць пры ініцыяцыі
3. Распрацаваць сцэнарый абрада (“Зажынкі”).
1. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў
Паводле слоўніка іншамоўных слоў, пад этнасам разумеюць гістарычна ўзнікшы від устойлівай сацыяльнай групоўкі людзей, прадстаўленай племем, народнасцю, нацыяй [4, с. 393]. Ул. Лобач дае гэтаму тэрміну наступнае азначэнне: “Этнас – устойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, культуры, побыту, рысаў псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленнях пра агульнасць паходжання” [3]. Менавіта этнас з’яўляецца галоўным аб’ектам этнаграфічных даследаванняў, а таксама вядучай катэгорыі гэтай навукі. Таму неабходна ведаць асноўныя кампаненты этнічнай сістэмы, без якіх этнас не можа існаваць увогуле ці аказваецца нежыццяздольным.
Адной з асноўных умоў існавання кожнага этнасу з`яўляецца тэрыторыя яго пражывання. Пад этнічнай тэрыторыяй звычайна разумеюць тэрыторыю кампактнага рассялення нейкага пэўнага народа, з якой цесна узаемазвязаны этнагенез і этнічная гісторыя. Адной з асноўных характарыстык этнічнай тэрыторыі лічыцца значная устойлівасць на працягу доўгага часу, але пры гэтым амаль ніколі яна не супадае з дзяржаўнай тэрыторыяй (палітычнай).
Даследваннямі беларускай этнічнай тэрыторыі займаліся такія навукоўцы як Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі. Іх даследаванні дапамаглі вызначыць межы нашай этнічнай тэрыторыі паводле моўных, культурных асаблівасцяў і самасвядомасці мясцовага насельніцтва.
Амаль кожны народ імкнуўся захаваць, а таксама пашырыць сваю жыццёвую прастору. Гэта жаданне з’яўляецца натуральным, хаця, нажаль, спосабы яго дасягнення бываюць рознымі, не заўсёды цывілізаванымі, мірнымі. Невыпадкова, што паміж суседнімі, а часам і больш далёкімі народамі з’яўлялася шмат непаразуменняў, якія вялі потым да варожасці, узброеных канфліктаў і нават войнаў.
Наяўнасць этнічнай тэрыторыі дае магчымасць кожнаму народу захаваць сябе як этнас, быць гаспадаром на ўласнай зямлі, будаваць сваю суверэнную дзяржаву і самае галоўнае, развіваць нацыянальную культуру. Этнічная тэрыторыя не столькі геаграфічная прастора, колькі яшчэ і пэўнае экалагічнае асяроддзе, прырода з яе рэсурсамі і дабротамі, што вызначаюць напрамкі гаспадарчай дзейнасці, асаблівасці матэрыяльнай культуры. У працэсе жыццядзейнасці чалавек з цягам часу мяняе прыроднае асяроддзе, надае яму характар культурнага ландшафту.
2. Абрады ініцыяцыі
Амаль ва ўсіх культурах і рэлігіях існуюць абрады ініцыяцыі. Такі абрад ўяўляе сабой увасабленне працэсу далучэнне да культу, таямнічай веданню, якое гэты культ ў сабе нясе. У хрысціянстве, напрыклад, абрадам ініцыяцыі можна лічыць хрышчэнне і першае прычасце, у юдаізме – абразанне і абрад барміцва, а ў зараастрызме – рытуальнае повязыванне паясоў.
Часцей за ўсё абрад ініцыяцыі праходзіць ў пэўным узросце, які ўстаноўлены дактрынамі вучэнняў, і ўяўляе сабой ўваходжанне чалавека ў асяроддзе належных да дадзенага веравызнання ці ж дасягненне ім новага стану (напрыклад, станаўленне хлопчыка мужчынам і г.д.). Далучэнне да тога ці іншага культу заўсёды было нечым таямнічым, незвычайным. Гэта звязана ў першую чаргу з сакралізацыяй ўсіх абрадаў і рытуалаў. Людзі, якія мелі дачыненне да гэтых таямніц, часцей за ўсё былі таксама сацыяльнымі і духоўнымі лідарамі першабытнай абшчыны. Кожны сакрэт старанна ахоўваўся ад неазнаёмленых. Магічныя веды атачаліся сістэмай забарон, а тых, хто адважваўся паквапіцца на таямніцы, жорстка каралі.
Згодна з уяўленнямі беларусаў, асноўныя фазы жыццёвага цыклу чалавека складаліся з пяці частак, якім адпавядалі пэўныя ўзроставыя катэгорыі: дзеці, падлеткі, моладзь, дарослыя, старыя. Вялікае значэнне надавалася ўсяму таму, што спрыяла паэтапнаму “ўжыўленню” дзіцяці ў свет яго бацькоў, сям’і, рода. Усё, што адбывалася ўпершыню, павінна было мадэліраваць розныя аспекты жыцця паводле прынцыпу падабенства.
Па ўяўленню беларусаў, асноўныя фазы жыццёвага цыклу чалавека складаліся з 5 частак, якім адпавядалі наступныя ўзроставыя катэгорыі – дзеці, падлеткі, моладзь, дарослыя, старыя. Прынцыповае значэнне надавалася ўсяму таму, што спрыяла паэтапнаму “ўжыўленню” дзіця ў свет яго бацькоў, сям’і, рода. Усё, што адбывалася ўпершыню, павінна было мадэліраваць розныя аспекты жыцця паодле прынцыпа падабенства. Адным з прыкладаў такой абрадавай дзйнасці беларусаў з’яўляюцца, напрыклад, жаночыя абрады ініцыяцыі.
3. Сцэнарый абраду
Зажынкі– абрад, які праводзіўся напачатку жніва. На Беларусі жніво пачыналася звычайна альбо пасля Пятра, альбо пасля Іллі. Напярэдадні выхаду на поле сяляне замаўлялі малебен, как Бог благаславіў жніво. Дзяўчаты атрымлівалі ікону Божай Маці, з якой спачатку абыходзілі жыта. Святар таксама прымаў удзел у шэсці. Пасля абыходу поля святар заходзіў у вёску, дзе кожны каля сваёй хаты выносіў стол, засцелены абрусам. На стале павінны быць хлеб, соль, запаленая свечка, а таксама пэўная колькасць грошай для святара.
Да жніва гаспадыні павінны былі навесці парадак у гаспадарцы: вымывалі ўсё ў хаце, прыбіралі падворак і гумно, вымывалі ўсё адзенне. На полі жняя павінна быць добра апранута, пажадана ў светлае адзенне (каб не так горача было). Зажыналі жыта ў аўторак альбо суботу (але не ў сераду, якая лічылася гнілым днём). Перад зрэзваннем першых каласоў чыталі малітву, потым клалі хлеб з соллю – на зямлю альбо камень (у некаторых вёсках соль закопвалі сярпом у зямлю – рабіла гэта старэйшая жанчына).
1-я дзяўчына.
Прасіўся ў дзевачак снапочак:
“Ой, звіце, дзевачкі, вяночак,
Аднясіце мяне ў стадолу,
Палажыце мяне ў старану,
Няхай я ў стадоле пагашчу,
Пакуль на ніваньку зноў пайду!
Мне ў стадоле гасцінна,
А на ніўцы — радзіма,
Бо мяне ў стадоле цэпам б’юць,
А на ніўцы дажджы ідуць.
Дзяўчына 2. На Зажынкі заўсёды трэба гаварыць: “Стаў яго сноп на сто коп”.
ВЫВАДЫ
1. Этнічная тэрыторыя Беларусі фарміравалася на працягу многіх стагоддзяў. Як мы бачым, яна з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў, якія патрэбныя для вызначэння этнасу, так жа як мова і культура, напрыклад. Неадпаведнасць этнічнай і дзяржаўнай тэрыторыі – з’ява ў гісторыі частая, Беларусь – не выключэнне. На розных этапах этнічная тэрыторыя вызначалась па-рознаму. Значны ўплыў аказалі даследванні Я. Карскага і В. Доўнар-Запольскага.
2. Абрадавая дзейнасць была неад’емнай часткай жыцця беларуса цягам доўгага часу. Абрады могуць быть розных тыпаў і ажыццяўляцца з рознымі мэтамі, але разам з тым амаль усе яны будуюцца па падобных правілах. Абрады ініцыяцыі ажыццяўляліся ў пэўныя моманты жыцця чалавека, што бачна на прыкладзе разгледзенных абрадаў.