Уводзiны
1. Абрады і святы рамесніцкіх цахоў і братэрстваў
2. Абрадавая сімволіка
3. Выкарыстанне рытуалаў у сямейна-бытавых абрадах (радзінная абраднасць)
Вывады
Спiс выкарыстанных крынiц
Увоздіны
Беларуская культуры з’яўляецца сапраўды самабытнай, і яе вывучэнне будзе актуальна заўсёды. Кожны беларус павінен ведаць вытокі сваёй культуры.
Неад’емнай часткай кожнай культуры з’яўляюцца абрады, рытуалы, міфалогія, рэлігія. Усё гэта нашло ўвасабленне і ў нашай сучаснай культуры, таму вывучэнне гэтых з’яў будзе не толькі цікавым, але ў значнай частцы яшчэ і карысным.
Вялікая колькасць абрадаў і ўвогуле багатая народная культура дае падставы для вывучэнне не толькі розных абрадаў, рытуалаў ды святаў, а таксама і іх сімволікі.
Аб’ект даследвання – абрады і святы рамесніцкіх цахоў і братэрстваў; абрадавая сімволіка; абрад радзінаў. Прадмет – спецыфіка правядзення абрадаў пэўнай катэгорыі, іх адметныя рысы.
Мэта дадзенай работы – Для дасягнення мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1. Прааналізаваць абрадавую і святочную дзейнасць удзельнікаў рамесніцкіх цахоў і братэрстваў.
2. Разгледзець абрадавую сімволіку беларусаў
3. Прааналізаваць спецыфіку абраду радзінаў.
1. Абрады і святы рамесніцкіх цахоў і братэрстваў
На Беларусі цягам доўгага часу існавалі розныя рамесніцкія цахі ды братэрствы, якія, як і іншыя суполкі людзей, мелі пэўную сістэму абрадаў ды святаў. Гэтыя абрады валодалі своеасаблівымі рысамі, якія адрознівалі іх ад іншых абрадаў, напрыклад, каляндарных ці сямейных.
Кожны рамесніцкі цэх, братэрства мелі свае адметныя рэчы, якія былі характэрны толькі для гэтага аб’яднання людей. Напрыклад, кожнае аб’яднанне мела сваю адметную сімволіку, прыкметы, правілы паводзін ці звод правілаў, якімі яны павінны былі кіравацца ў сваёй дзейнасці. Часцей за ўсё абіралі таксама святых, якія абаранялі прадстаўнікоў тога ці іншага цэху.
Пад братэрствам разумелі нацыянальна-праваслаўныя арганізацыі, якія існавалі ва ў Беларусі ў ХV–XVIII ст. Цікава, што ствараліся яны пераважна вакол парафіяльных цэркваў, а асновай для іх былі рамесна-цэхавыя аб'яднанні. Братэрствы, як і рамесніцкія цэхі, мелі асабовыя статуты, збіралі ўзносы і нават адкрывалі свае друкарні, у якіх выдавалі , а пасля распаўсюджвалі літаратуру. Былі ў іх і свае школы. Вядомыя братэрствы былі ў Вільні, Мсціслаўлі, Брэсце, Мінск, Оршы.
У розныя часы былі частыя сярод беларусаў братчыны. Так называлі рытуальныя абед, які праводзіўся ў гонар свята сустрэчы бога Ярылы, якое было адным з самых любімых святаў у народзе. Яно адзначалася на Масленіцу перад Вялікаднем. Дзеля гэтага абрадавага дзеяння усе абшчыны, братэрствы па сёлах варылі піва, рыхтавалі рытуальнага пеўня для ахвяравання Ярыле і іншым. З цягам часу такі абед стаў праводзіцца некалькі разоў на год, у тым ліку у снежні перад Новым годам і летам [2].
З цягам часу братчынамі сталі называть і агульныя трапезы цэхавых об’яднанняў (братэрстваў), рамеснікаў. Яны ўладкоўваліся бліжэй да значных рэлігійных ці народных святаў, а таксама да свята святога-апекуна братэрства ці цэху. Рамеснікі аднаго цэху (шаўцы, цесляры, кавалі, грабары, ганчары і інш.) стваралі свае братэрствы (асабліва ў часы казатчыны) і называлі адзін аднаго братчыкамі. Таксама яны трымаліся разам не толькі ў межах сумеснай працы, але і па-засценамі цэха.
2. Абрадавая сімволіка
Даследваннямі абрадавай сімволікі займіся многія вучоныя, якія прапаноўвалі свае класіфікацыі ці распрацоўвалі іншыя. Існуе некалькі классіфікацый абрадавых сімвалаў, напрыклад, па стане актыўнасці. Яны бываюць статычныя і дынамічныя.
Статычныя выяўляюць неабходную інфармацыю, якая змяшчаецца ў іх пастаянна, без папярэдняга ўключэння іх у абрадавыя дзеянні. Сярод такіх сімвалаў можна выдзяліць Чырвоную зорку, Серп і Молат, мемарыялы, абеліск).
Што датычыцца дынамічных сімвалаў, то яны перадаюць інфармацыю ў працэсе абрадавых дзеянняў, рытуалаў, святаў. У абрадавыя дзеянні таксама ўключаюцца амаль ўсе статычныя сімвалы, вакол якіх нярэдка і ўзнікаюць самі абрадавыя дзеянні
Яшчэ адна классіфікацыя – па сацыяльнай накіраванасці. Абрадавыя сімвалы могуць быць пазітыўнымі альбо негатыўнымі. Мода быць і такое, што сімвалічныя знакі ці дзеянні носяць амбівалентны характар, адначасова нешта ўхваляюць і нешта ганяць (яскравы прыклад:, табу, а таксама сярэднявечныя карнавалы з іх сатырычнай скіраванасцю) [3].
Паводле прыродзе светапогляду абрадавыя сімвалы могуць рэзка вылучацца сваёй рэалістычнасцю, адлюстроўваць аб’ектыўныя працэсы, заснавацца на навуковых перакананнях. Таксама сімвалы могуць быць ілюзорным, абапірацца толькі на сляпую веру ў звышнатуральныя сілы і фетышы.
Адметнай рысай абрадавых сімвалаў з’яўляецца тое, што па сваёй прыродзе яны сацыяльныя, у адрозненне ад некаторых іншых знакавых сістэм, якія функцыянуюць у сферы навукі, тэхнікі і іншых відах дзейнасці. Гэта так, таму што, па-першае, яны фармуюцца ў сферы сацыяльных каштоўнасных арыентацый.. Тым больш, абрадавая сімволіка складае адзін з механізмаў сацыяльнай рэгуляцыі дзякуючы сваім функцыям. Яшчэ адной рысай з’яўляецца канвенцыяльный характар сімвалаў, так як абрадавая сімволіка падбіраецца не адвольна, а адлюстроўвае нейкія сутнасныя бакі аб’ектаў па іх унутраным або знешніх прыкметах.
3. Выкарыстанне рытуалаў у сямейна-бытавых абрадах (радзінная абраднасць)
Пры набліжэнні родаў жанчына старалася зрабіць так, каб пра гэта ведалі як можна менш людзей. Калі ў гаспадарцы мелася іншае збудаванне, то жанчына ішла туды. Калі свабоднай будыны не было, то роды праходзілі ў хаце. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Рабіліся захады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж нейкая дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна павінна была тут жа расплесці касу, набраць у рот вады і даць парадзісе выпіць са свайго роту – інакш роды пройдуць вельмі цяжка.
Узімку роды праходзілі ў хаце, улетку - у выраўнях, хлявах, гумнах. Бывала, што ў час родаў родзініца звярталася ў хату сваіх бацькоў і там жыла пасля родаў шэсць-восем дзён. Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Па прыходзе да бабкі-павітухі гаварылі: «Хадзі, бабулічка, к нам. Нешта наша маладусіня дужа ладна дзелаецца» [1].
Нарадзіўшыгася дзіцяці бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў старое адзенне, каб пасля яго дзіцяці жыло ў багацці. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну альбо суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці кавалачку хлеба, малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбне, верацяне, нітках, кружках, на нажніцах. Усе гэтыя прадметы вызначалі будучую працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на чацверты-пяты дзень, і маці хавалаяе ў куфары ці запіхвала ў дзірку, якая была прасвідравана для гэтай мэты ў сцяне хаты. Калі дзіцяці спаўнялася сем год, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб «развязаць свой розум».
Абрадам было і першае купанне дзіцяці. Пры гэтым дзіця ляжала тварам на захад ці поўнач, а ў ваду клалі якія-небудзь прадметы. Існавала павер’е: калі дзіцяце пасля першага купання пакласці на правы бок, то яно ў далейшым жыцці будзе ўсё рабіць правай рукой, ці наадварот. Існавала сістэма варожбаў аб будучым лёсе дзіцяці ў залежнасці ад яго дня нараджэння: панядзелак – родзіцца няўмека; аўторак – нараджаюцца працавітыя людзі; серада – неакрэслены лёс; чацверг – будзе шанцавацца, але хуткая смерць; пятніца - лайдак, злодзей; субота - шчаслівымі, удачлівамі; нядзеля – самыя шчаслівыя людзі, якіх чакае шанцаванне і поспех.
Вывады
Цахі рамеснікаў ды братэрствы мелі на Беларусі не толькі свае матэрыяльныя і прафесіянальныя даброты, але і духоўныя. Акрамя асноўных адметных рыс, як статуты, выдавецтвы, школы, яны мелі сваю сістэму абрадаў ды рытуалаў, дзякуючы чаму паспрыялі развіццю беларускай культуры ўвогуле.
Абрадавая сімволіка можа быць класіфікавана паводле розных прыкмет, дзякуючы чаму можна прааналізаваць розныя бакі ўспрымання знакаў і сімвалаў чалавека і грамадствам уцэлым. Кожны канкрэтны сімвал з’яўляецца адлюстраваннем пэўных працэсаў, у тым ліку сацыяльных і культурных, дзякуючы якім ён становіцца агульназразумелым, як мінімум у межах адной културная прасторы.
Радзінная абрадавасць была адной з самых цікавых і сакральных з’ваў у беларускай народнай культуры, так як яна несла, у першую чаргу, функцыю апякунства і забеспячэння бяспекі немаўляці і маці. Дадзены від абрадавай дзейнасці з’яўляецца адным з самых галоўных у нашай культуры. Беручы свае вытокі яшчэ ў старажытнасці, з прыходам хрысціянства на беларускія землі гэтыя абрады трансфармаваліся, але засталіся такімі ж важнымі.