Уводзiны
1. Гарадская святочная культура Беларусі XVII – XVIII стст.
2. Разнавіднасць рытуалаў і іх выкарыстанне
3. Выкарыстанне рытуалаў у працоўных абрадах (прысвячэнне ў прафесію)
Вывады
Спiсак выкарыстованных крынiц
Уводзіны
Культура Беларусі ва ўсе часы мела свае асаблівасці. Захоўваючы частку традыцыйнага – таго, што і складае душу культуры і народа, яна заўсёды развівалася і ўбірала ў сябе нешта новае, у тым ліку дасягненні іншых культур.
Тым не менш, на працягу доўгага часу яна змагла захаваць сваё асаблівасць і унікальнасць. Таму вывучаць і даследаваць не толькі сучасную культуру, але і яе гістарычнае развіццё, актуальна і патрэбна на любым этапе.
Аб’ект даследвання – гарадская святочная культуры, рытуалы. Прадмет – асаблівасці гарадской святочнай культуры Беларусі XVII – XVIII стст., спецыфіка рытуальных дзеяў.
Мэта дадзенай работы – прааналізваць спецыфіку гарадской святочнай культуры Беларусі XVII – XVIII стст., разгледзець асаблівасці рытуальных дзеяў.
Для дасягнення мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1. Разгледзець гарадскую святочную культуру Беларусі XVII – XVIII стст.
2. Разгледзець разнавіднасці рытуалаў і іх выкарыстанне.
3. Даследаваць спецыфіку выкарыстання рытуалаў у працоўных абрадах.
1. Гарадская святочная культура Беларусі XVII – XVIII стст.
Пад тэрмін «гарадская культура»разумеюць даволі агульную катэгорыю. Гэта арганізаваная сукупнасць фізічных і сімвалічных аб’ектаў, каштоўнасных фармаванняў, якія ўключаюць не толькі матэрыяльныя аб’екты, але і такія элементы культуры, як нормы, этыка пэўнай гарадской абшчыны, менталітэт гараджан, развіццё адукацыі і навукі і г.д.
Гісторыя беларускіх гарадоў і гарадского жыцця з канца XVI да пачатку XVIII ст. была дастаткова яскравай, але ў той жа час і складанай. Менавіта гэты час даследчыкі выдзяляюць асобна. Яны адзначаюць, што перыяд з канца Лівонскай вайны і да пачатку казацкіх паўстанняў можна назваць «залатым векам» гарадской культуры ВКЛ. У галіне архітэктуры ў гэтыя часы з’яўляюцца новыя тыпы абарончых збудаванняў, такія як замкі бастыённага тыпу, а таксама мураваныя гарадскія ратушы [6, c.11].
Агульны росквіт разам з рэнесансавымі тэндэнцыямі ўплывалі на культуру беларускіх гарадоў і мястэчак у XVI-XVII стст. З’яўляючыся асяроддзем, у якой праяўлялася грамадская актыўнасць, беларускі горад таго часу ў сваім духоўным і культурным жыцці развіваўся пераважна ў канфесіянальных рамках [4, c. 94].
Паняцце “святочная культура” можа разумецца як комплекс нематэрыяльных і матэрыяльных праяўленняў духоўнай творчасці народа. У той час як свята – гэта ўніверсальны феномен народнай традыцыі. Гэта ў нейкім сэнсе сакральны час, які проціпастаўлены штодзённасці. Галоўным прынцыпам народнага свята ва ўсе часы была ўсеагульнасць і масавасць .
У гэтыя часы працягваюць выкарыстоўвацца такія віды гарадской святочнай культуры, якія былі папулярны раней, напрыклад, батлейка, скамарохі, музычныя калектывы, прафесійны ды аматарскі тэатр.
Але з’яўляюцца і новыя. Напрыклад, значнае месца ў шляхецкіх баляваннях сталі займаць разнастайныя гульні, забавы, якіх не было дагэтуль. У асобных пакоях госці бавілі час за картамі, якія набылі шырокую папулярнасць менавіта ў XVII ст. Шляхецкая моладзь аддавала перавагу больш рухомым гульням, сярод якіх, напрыклад, найбольш любімай была гульня ў “сляпую бабку”. Калі параўноўваць яе з сучаснай культурай, то можна знайсці аналаг –гульня “ў жмуркі”. Таксама папулярнымі быль гульні ў “пошту”, “гуску”, “краўца”, “вежу вавілонскую” і інш.
2. Разнавіднасць рытуалаў і іх выкарыстанне
Найбольш дэталева функцыі рытуалаў даследаваў І. Эйбл-Эйбесфельдт, а класіфікацыя ў сваю чаргу заснавана на функцыянальным падыходзе.
Першая функцыя – аб’яднанне, стварэнне сяброўскай сувязі, супрацоўніцтва. Рытуалы дадзенага тыпу складаюцца з розных відаў: сустрэчы, прывітанні, абмен падарункамі, заляцанні.
Супрацоўніцтва, згуртаванасць, здольнасць ўтвараць сяброўскія повязі – важнейшыя якасці, неабходныя для функцыянавання грамадства на любой ступені яго развіцця. Паводле даследаванняў, чалавеку ўласцівая агрэсіўнасць. У жывёл аналагічнае паводзіны ў адносінах да асобін свайго роду тармозіцца спецыфічнымі біялагічнымі механізмамі. Толькі ў выключных сітуацыях агрэсія прыводзіць жывёльнага да забойства асобіны свайго выгляду. У чалавека ж са станаўленнем сацыяльнага тыпу жыццядзейнасці падобныя біялагічныя механізмы затарможаныя; у яго няма той складанай сістэмы поз, жэстаў, рытуалаў, якая існуе ў жывёл. На змену ёй прыйшла культурная (сацыяльная) сістэма тармажэння агрэсіўнасці. Яе І. Эйбл-Эйбесфельдт вылучаў у якасці другой фундаментальнай функцыі рытуалаў.
Агрэсіўныя паводзіны чалавека абмяжоўваецца спецыфічнымі культурнымі мадэлямі, якія даюць магчымасць кантраляваць яго і трансфармаваць у бяспечныя формы. Для гэтага ў грамадстве былі выпрацаваны правілы паядынкаў і іншых формаў агрэсіўнага сацыяльнага ўзаемадзеяння з мэтай прадухіліць забойства людзей унутры супольнасці. Барацьба за высокія месцы ў іерархічнай сістэме стала набываць больш рытуалізаваны характар, лідараў у гуртах пачалі выбіраць не толькі за іх сілу, агрэсіўнасць, але і ў адпаведнасці з сацыяльнымі здольнасцямі.
Рытуалы выконваюць таксама функцыю стрымлівання, супакойвання ў межасабовых адносінах, нейтралізацыі міжасобаснай агрэсіі. Асноўную нагрузку ў выкананні гэтай функцыі нясуць невярбальныя формы камунікацыі: добразычлівае выраз твару, ўсмешка і г. д.
3. Выкарыстанне рытуалаў у працоўных абрадах (прысвячэнне ў прафесію)
У Лобач адзначае, што надзвычай важнае месца ў сістэме традыцыйнай беларускай духоўнай культуры займалі рытуалы (ці абрады) – сукупнасць сімвалічных дзеянняў, якія выражаюць (афармляюць) найбольш значныя (пераходныя) моманты жыццядзейнасці чалавека і калектыва, што паўтараюцца перыядычна.
Рытуалы супправаджалі амаль кожную падзею ў жыцці чалавека, таму не дзіва, што і ў працоўнай абрадавасці яны мелі месца. Кожнае традыцыйнае рамяство і промысел мелі свае асабовыя рытуалы. Кожны рамесніцкі цэх, братэрства, працоўнае аб’яднанее мелі свае адметныя прыкметы, якія былі характэрны толькі для гэтага аб’яднання людей. Напрыклад, кожнае аб’яднанне мела сваю адметную сімволіку, прыкметы, правілы паводзін ці звод правілаў, якімі яны павінны былі кіравацца ў сваёй дзейнасці. Часцей за ўсё абіралі таксама святых, якія абаранялі прадстаўнікоў тога ці іншага цэху. Асаблівасці працы ў той ці іншай ступені адбіваліся і на абрадавай сімволіцы, рытуалах, якія былі ў прадстаўнікоў розных прафесій свае.
Асабліва трэба адзначыць традыцыйныя беларускія промыслы, якія мелі свае характэрныя рытуальныя дзеі, такія як паляванне, рыбалоўства пчалярства. Гэтыя заняткі былі ў пэўнай ступені злучаны з прыродай і яе законамі, таму чалавеку абавязкова патрэбна была дапамога і пакроў звышнатуральных сіл. Ніводны мужчына не выходзіў на паляванне, пакуль не зрабіў пэўныя рытуальныя дзеянні. Таксама як і сакральным значэннем надзялялі абрад першага паляванне, калі хлопчыка ўпершыню бралі на паляванне.
Сустракаюцца незвычайныя прыклады прысвячэння ў прафесію і сёння.
Інаўгурацыяй ў Старажытным Рыме называлася цырымонія пасвячэння ў аўгуры-жрацы, якія тлумачылі волю багоў па палёце птушак. Абрады прысвячэння пры уступленні ў якую-небудзь агульнасць жывыя і квітнеюць да гэтага часу.
Вывады
Гарадская святочная культура ў XVII – XVIII стст. працягвала развіваць традыцыі старажытнасці. Былі папулярныя тэтральныя забавы, батлейкі, скамарохі, музычныя дзеі і г.д. Але дзякуючы развіццю культуры і мастацтваў, з’явілася куды больш цікавасцей, напрыклад, у шляхецкіх вяселлях ды проста баляваннях шырока выкарыстоўвалася піратэхніка і феерверкі. Былі нават свае піратэхнічныя шоу. Таксама адраджаліся традыцыі сярэднявечча з іх рыцарскімі турнірамі, - з’явіліся каруселі.
Можна выдзяліць некалькі падыходаў да класіфікацыі рытуалаў. Але дакладна можна сказаць, што рытуальныя дзеі былі неад’емнай часткай амаль кожнага абрада ды свята. Усе значныя падзеі ў жыцці чалавека мелі сакральнае значэнне, таму ў пэўнай ступені павінны былі суправаджацца рытуальна-абрадавымі дзеяннямі.
Рытуальныя дзеі былі неад’емная часткай кожнага боку жыцця чалавека, у тым ліку і прафесійнага, працоўнага. Прыступаючы да якой-небудзь прафесіі, чалавек праходзіў рытуал прысвячэння ў прафесіі, які па сутнасці з’яўляецца пэўным відам абрадам-ініцыяцыі.
1. Белик, А. А. Этологические исследования в этнологии (Англия, ФРГ, США) [Электроны рэсурс] / А. А. Белик. – Режим доступа: http://journal.iea.ras.ru/archive/1980s/1989/no3/1989_3_159_Belik.pdf
2. Гулак, А. А. Святочная культура Беларусі : вучэб.-метад. комплекс / А. А. Гулак [і інш.]. – Мінск : БДУКМ, 2017. – 88 с.
3. Лобач, У.А. Этнаграфія Беларусі: Вучэбна-метадычны комплекс для студ. спец. 1-21 03 01 “Гісторыя”, 1-02 01 02 “Гісторыя. Замежная мова” / У. А .Лобач –Наваполацк : ПДУ, 2006. – 328 с.
4. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусі / С.А.Парашкоў.- Мінск: Беларуская навука, 2004.
5. Самые необычные обряды посвящения [Электроны рэсурс] – Рэжым доступу: http://kabanik.ru/page/the-most-unusual-rites
6. Трусаў, А. Агульныя тэндэнцыі ў гарадской матэрыяльнай культуры Вялікага княства Літоўскага / А.Трусаў // Спадчына. - 1994. - №6. - С. 11 - 12.