Увоздiны
1. Фальклор як форма дзейнасці, якая папярэднічала мастацтвам (фальклор музычны, тэатральны, харэаграфічны)
2. Народныя тэатральныя забавы на беларускіх кірмашах
3. Сцэнарый тэатральнай забавы
Вывады
Спiсак выкарыстанных крынiц
Уводзіны
Фальклор, які быў і застаецца адной з першых формаў народнай творчасці, вывучаецца ўжо шмат гадоў. Тым не менш, даследванні ў дадзенай вобласці не трацяць сваёй актуальнасці і ў наш час.
Акрамя ўсяго іншага, фальклор з’яўляецца ў нейкім сэнсе крыніцай, з якой бралі пачатак амаль усе віды мастацкай дзейнасці, таму трэба звяртацца да яго вывучэння.
Аб’ект даследвання – фальклор, народныя тэатральныя забавы. Прадмет – спецыфіка фальклору як формы дзейнасці чалавека; асаблівасці народных тэатральных забаў на кірмашах.
Мэта дадзенай работы – прааналізваць фальклору як формы дзейнасці чалавека; разгледзець асаблівасці народных тэатральных забаў на кірмашах; распрацаваць сцэнарый тэатральнай забавы.
Для дасягнення мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1. Прааналізаваць паняцце “фальклор” і яго спецыфіку, даследаваць асноўныя віды.
2. Разгледзець народныя тэатральныя забавы на кірмашах
3. Распрацаваць сцэнарый тэатральнай забавы.
1. Фальклор як форма дзейнасці, якая папярэднічала мастацтвам (фальклор музычны, тэатральны, харэаграфічны)
Сярод даследчыкаў славянскага фальклору тэрмін “фальклор” (ад англійскага folklore – “народная мудрасць”) атаясамліваецца з тэрмінам “вусна-паэтычная народная творчасць”. У іншых народаў, напрыклад, існуюць тэрміны “народная творчасць”, “народнае мастацтва”, “народныя традыцыі”. У 80-х гг. Камітэт па захаванню фальклору ЮНЕСКА, які працаваў у Парыжы, выявіў неаднолькавае разуменне гэтага тэрміну у розных краінах. Таму 15 лістапада 1989 г. на 25-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА было прынята адзінае афіцыйнае азначэнне фальклору, якое змяшчала больш шырокае разуменне зместу тэрміна, характэрнае для многіх краін.
Было прапанавана наступнае азначэнне: “Фальклор (або традыцыйная і народная культура) – і ёсць сукупнасць заснаваных на традыцыях культурнага суіснавання тварэнняў, выражаных групай або індывідуумамі і прызнаных у якасці адлюстравання спадзяванняў грамадства, яго культурнай і сацыяльнай самабытнасці; фальклорныя ўзоры і каштоўнасці перадаюцца вусна, шляхам імітацыі або іншымі спосабамі. Яго формы ўключаюць, у прыватнасці, мову, літаратуру, музыку, танцы, гульні, міфалогію, абрады, звычаі, рамёствы, архітэктуру і іншыя віды мастацкай творчасці (“Рэкамендацыя аб захаванні фальклору, прынятая Генеральнай канферэнцыяй на яе дваццаць пятай сесіі. Парыж, 15лістапада 1989г.”).
У тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі ў якасці сінонімаў таксама ужываюцца тэрміны “вусная паэтычная творчасць”, які звужае азначэнне, і “народная творчасць”, у які ўваходзіць народнае тэатральнае мастацтва, этнамузыкалогія, , народнае прыкладное дойлідства і інш. Калі прыняць ва ўвагу прапанаванае ЮНЕСКА азначэнне, то тэрмін “вусна-па-этычная народная творчасць” можна разглядаць як частку фальклору альбо фальклор у вузкім значэнні дадзенага тэрміна. В. Я. Гусеў, расійскі фалькларыст, адзначае, што “ва ўсходнеславянскай фалькларыстыцы пераважае разуменне фальклору як формы творчай дзейнасці народных мас, якая сацыяльна абумоўлена і гістарычна развіваецца,характарызуецца сістэмай спецыфічных прыкмет (калектыўнасць творчага працэсу як дыялектычнае адзінства індывідуальнай і масавай творчасці; традыцыйнасць, нефіксіруемыя формы перадачы твораў, варыятыўнасць, поліэлементнасць, поліфункцыянальнасць)і цесна звязаная з працоўнай дзейнасцю, побытам, звы-чаямі народа” [3, с. 378].
2. Народныя тэатральныя забавы на беларускіх кірмашах
Розныя гульні, народная драма, разнастайныя формы лялечнага тэтра, тэатральныя забавы – ўсё гэта можна аднесці да тэатральнага фальклора. У батлейцы, напрыклад, побач біблейскімі сюжэтамі,які інтэрпрэтавалі у многіх выпадках дастаткова адвольна (часам гэта прыводзіла да забароны пастановак), ставіліся розныя сцэнкі з жыцця простага народа. У якасці дзеючых асоб тут маглі выступаць простыя сяляне, гарадавы, земскі і інш. Такім чынам традыцыйныя формы актуалізаваліся, дазвалялі аператыўна рэагаваць на розныя змены ў жыцці народу. У станаўленне народных тэатральных прадстаўленняў значны ўклад зрабілі вандроўныя прафесійныя скамарохі. Асаблівай папулярнасцю сярод іх на Беларусі карысталіся павадыры мядзведзяў, розныя музыкі, такія як дудары, бубнары, скрыпачы, а таксама выканаўцы драматычных сцэнак.
Кірмашы ў мястэчках звычайна прымяркоўваліся да хрысціянскіх святаў. Аб гэтым сведчыць і этымалогія самога слова “кірмаш”. А. Семятоўскі, этнограф, у працы, прысвечанай даследванню кірмашоў Віцебскай губерні, адназначае, што гэта слова прыйшло ад немцаў, дзе яно пішацца як спалучэнне некалькіх слоў die Kirche – царква і die Messe – літургія [2, с. 15]. Дарэчы, слова “кірмаш” як у заходнееўрапейскіх, так і ў беларускай мове азначае не толькі торг, але і гулянне, свята.
Кірмашы былі не проста месцам для таргоўлі, але і садзейнічалі ўсталяванню трывалых сувязей паміж гараджанамі і жыхарамі навакольных вёсак, якія збіраліся на кірмашах. Вялікае значэнне ў правядзенні кірмашоў мела “культурная праграма”. Перш за ўсё гэта былі прафесійныя і народныя тэатральныя прадстаўленні, выступленні музычных ансамбляў ды цыркавых артыстаў, розныя гульні ды танцавальныя вечарыны.
Абавязковай часткай кірмашу ва ўсе часы быў кірмашовы тэатр – “умоўная назва комплекса тэатральных дзеяў, якія праводзіліся ў час штогадовых святочных таргоў” [4, с. 115]. Перш за ўсё, гэта быў народны тэатр – выступленні музыкаў, скамарохаў, батлейкі, інтэрмедыі. Што цікава, кожны скамарох на кірмашы меў сваю пэўную прафессію: былі там скамарохі-скрыпачы ды дуднікі, акрабаты, фокуснікі, каммедыянты, быў і важак дрэсіраванага мядзведзя. Таксама на кірмашы з’язджаліся “сляпцы” – лірнікі, якія выконвалі розныя песні: жартоўныя, рэлігійныя, гістарычныя.
3. Сцэнарый тэатральнай забавы
Гучыць музыка. На сцэне з’яўляецца Янка.
Янка: Гэй, паважаныя, ці тут кірмаш? Пакуль дабраўся, зусім заблытаўся. Тут? Тады прывітанне! Клічуць мяне Янка. Я чалавек разумны, а ўсё таму, што хадзіў па ўсім свеце, між людзей быў, розныя кнігі чытаў. Вось прыйшоў вас пацешыць ды на кірмашы бычка прадаць. (Спахопліваецца.) Ой, а дзе ж я яго падзеў? (Азіраецца.) Ды і жонкі нешта няма. Згубіліся! І не дзіва: людзей вунь колькі на кірмашы, як дроў у лесе. Пакуль я жонку шукаць буду, вы не сумуйце, а паслухайте песню.
Выступленне музыкаў, спяваюць некалькі песен.
На сцэну выходзіць жанчына з кошыкам. Гэта жонка Янкі.
Жонка: Ой, як жа я стамілася! Не кірмаш, а боскае пакаранне для мяне. Каб на цябе ліха.
Да яе падыходзіць дзядуля з торбачкай.
Дзядуля: Добры дзень, маладзіца. Каго гэта ты так лаяла на ўвесь кірмаш?
Жонка: Бычка гэтага неразумнага ды мужа свайго, каб яму добра было! Прыехалі на кірмаш бычка прадаць, а ён адразу ж і знік.
Дзядуля: Бычок знік?
Жонка: Ды не, Янка мой. А тут, як на грэх, і бычок давай брыкацца. Ледзь да плоту прывязала, ды пайшла Янку шукаць.
Дзядуля:Дык ты мне бычка прадай.
Жонка: (каб набіць кошт) Ён жа щ мяне буры-буры, заганяе свінні й куры. За дзешава не прадам.
Дзядуля: Ой, прадай, прыгажуня, бычка.
Жонка: Ён жа ў мяне лысы-лысы, мые лыжкі, мые місы. Так не прадам!
Дзядуля: Ну аддай бычка!
Жонка: Ён жа ў мяне рабы-рабы і заўсёды каля бабы. Кожны дзень дапамагае! Ён і каштуе дорага.
Вывады
Фальклорныя формы традыцыйнай беларускай культуры працягваюць змяшчаць у сабе глыбінныя асновы цэласнасці сістэмы. Яны існуюць у разнастайнасці рэгіянальных і лакальных асаблівасцей, утрымліваюць архаічныя элементы і формы, застаючыся пры гэтым не рэліктам мінулых эпох, а жывой культурай вуснага тыпу.
Кірмаш быў месцам не толькі для таргоў, але і для культурных забаў. Развіццё кірмашоў і іх наведвальнікаў спрыялі развіццю забаў, якія там прапаноўваліся. Паступова кірмашовыя забавы станавіліся ўсё больш цікавымі, разнастайнымі. Дзейнасць скамарохаў, тэатраў, музыкаў у значнай ступені спрыяла развіццю прафесійнага мастацтва.
Народная творчасць спрыяла станаўленню прафесійнага мастацтва і развіццю беларускай культуры. Ён і сёння застаецца жыць у межах сучаснай культурнай прасторы.