Уводзіны
1. Фарміраванне паратэатральных дзей у Вялікакняжацкіх гарадах Беларусі
2. Адлюстраванне рэгіянальных асаблівасцей у рытуалах
3. Выкарыстанне рытуалаў у грамадзянскіх абрадах (уручэнне пашпарта)
Вывады
Спісак выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Культурныя традыцыі Беларусі адрозніваюцца сваёй разнастайнасцю і цікавасцю. Вывучэнне культурных традыцый ва ўсе часы было актуальным і цікавым, таму што, вывучая традыцыі, мы можам убачыць, як развівалася наша культура і мастацтва.
Рытуальна-абрадавая дзейнасць таксама вылучалася сваёй разнастайнасцю і неаднароднасцю. Культурныя адрозненні з часам накладалі свой адбітак на ўсё сферы жыцця чалавека, у тым ліку і сакральную, рэлігійную. Заўсёды цікава даследаваць, як на тэрыторыі адной краіны і ў аднога народа могуць быць такія адрозненні ў правядзенні аднога і тога ж абраду ці рытуалу.
Аб’ект даследвання – паратэатральныя дзеі; рытуалы. Прадмет – спецыфіка паратэатральных дзей у гарадах, рэгіянальныя асаблівасці рытуалаў.
Мэта дадзенай работы – аналіз асноўных асаблівасцей правядзення паратэатральных дзей у беларускіх гарадах, выяўленне спецыфікі адлюстравання рэгіянальных асаблівасцей у рытуалах.
Для дасягнення мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1. Разгледзець фарміраванне паратэатральных дзей у вялікакняжыцкіх гарадах Беларусі.
2. Прааналізаваць спецыфіку адлюстравання рэгіянальных асаблівасцей у рытуалах.
3. Разгледзець выкарыстанне рытуалаў у грамадзянскіх абрадах.
1. Фарміраванне паратэатральных дзей у Вялікакняжацкіх гарадах Беларусі
Прынцып тэатралізацыі пранізваў ўсё мастацтва эпохі барока і з’яўляюўся асноўным спосабам, з дапамогай якога можна ўвасобіць у творы яго структурны пачатак – рух. Тэатральнасць дазваляе згарманізаваць ўсе віды мастацтва ў адзіны комплекс, пераадолець бар’еры часу.
Т. В. Катовіч адзначае, што з канца ХVI ст. езуіты сталі наўпрост выкарыстоўваць тры функцыі мастацтва: паражаць уяўленне гледача, павучаць яго, настаўляючы на шлях праўдзівы і выхоўвая ў каталіцкай веры, а таксама дастаўляць эстэтычную асалоду публіцы [3, с. 23].
Паратэатральные дзеі па суці сваёй былі блізкія да тэатральнага спектакля. Такія дзеі ўключалі распрацаваны сцэнарый, спалучэнне розных відаў мастацтва, удзел прафесійных драматургаў і артыстаў. Такія дзеі звычайна ствараліся на аснове якога-небудзь абраду ці каляндарнага свята, – у некаторых выпадках яны маглі выкарыстоўвацца для ўзмацнення ўплыву на вернікаў. “И чем меньше это "инобытие" будет похоже на будничную жизнь, тем лучше. В этом, кстати, одна из главных причин устойчивого влияния церкви на массы – ее периодические праздники, воскресные обедни и пр.”, – піша С. А. Токараў [4, с. 193]. Менавіта езуіцкі ордэн стаў ініцыятарам і галоўным правадніком маштабных паратэатральных працэсій на тэрыторыі Беларусі.
Працэсіі ўяўлялі сабой асаблівыя па маляўнічасці і маштабе цырымоніі, якія заключаюць у сабе гарадскія ўрачыстасці, пампезныя шэсці з сімваламі і эмблемамі, дэманстрацыі прамоўніцкага і музычнага мастацтва. Звычайна іх правядзенне адпавядала святочным днях царкоўнага календара. У другой палове ХVII ст. ўзмацняецца уплыў на Беларусь, звязаны з адыходам рускіх войскаў пасля заканчэння руска-польскай вайны і паслабленнем праваслаўнай царквы на ўсходніх беларускіх землях.
2. Адлюстраванне рэгіянальных асаблівасцей у рытуалах
Звычаі, абрадавая дзейнасць, рытуалы суправаджаюць чалавека на працягу амаль ўсяго яго жыцця: ад нараджэння да смерці. Узніклі гэтыя феномены культуры з веры, працоўнай дзейнасці і быту людзей, асаблівасцей іх адпачынку. Тыя элементы народнай культуры, што дайшлі да нас, маюць сінкрэтычны характар і змяшчаюць у сабе элементы язычніцкай, хрысціянскай і свецкай культур. Народная спадчына, яе элементы не ўзнікаюць проста так і не знікаюць хутка. Неабходны дзесяцігоддзі, а можа і стагоддзі, перш чым абрад, звычай ці рытуал набудзе агульнанацыянальны характар.
Паняцці рытуалаў, абрадаў неразрыўна звязаны з паняццем святочнай культуры. Пад святочная культурай звычайна разумеюць частку духоўнай народнай культуры, шматузроўневую сістэму святочных традыцый, звычаяў, абрадаў, цырымоній, якія адлюстроўваюць працоўную дзейнасць чалавека і бытавыя норавы соцыуму ў яго гістарычным развіцці.
Рытуал (ад лац. ritualis – абрадавы, ад ritus – рэлігійны абрад, урачыстая цырымонія) – гэта рэгламентаваная, рэгуліруемая паслядоўнасць дзеянняў, якія не змяняюць сітуацыю ў фізічным сэнсе, а вядуць толькі да яе сімвалічнай перамены.
Неабходна адрозніваць рытуал ад цырымоніі (лац. caerimonia – культавы абрад), так як у яе аснове больш дэталёвая паслядоўнасць некалькіх рытуальных дзеянняў. Акрамя таго, цырымонія заўсёды мае сацыяльны характар. Такім чынам, можна сказаць, што рытуал хутчэй з’яўляецца часткай цырыманіяльнай дзеі ці абраду.
Рытуалы ў тым ці іншым выглядзе існуюць у кожнага народа і ў розных мясцінах. Зразумела, што некаторыя з іх маюць падабенствы, некаторыя адрозніваюцца. Іх адрозненне і падабенства можна патлумачыць рознымі абставінамі і ўмовамі.
3. Выкарыстанне рытуалаў у грамадзянскіх абрадах (уручэнне пашпарта)
Самымі распаўсюджанымі рытуаламі сучасных грамадзянскіх абрадаў, цырымоній з’яўляюцца пад’ём дзяржаўнага сцяга пад гукі гімна краіны, якім суправаджаюцца амаль усе дзяржаўныя святы. Акрамя гэтага, на найбольш значных і урачыстых святах можа прысутнічаць харавое выкананне гімна. Важным рытуалам з’яўляецца вынас дзяржаўнага сцяга, арганізацыя ганаровай варты каля яго; вынас штандараў; здача рапартаў, абыход страёў; узнагароджванне, уручэнне ганаровых грамат, дыпломаў, каштоўных падарункаў.
Адным з самых распаўсёджаных рытуалаў таксама з’ўляецца прысяга – афіцыйнае ўрачыстае абяцанне выконваць якія-небудзь абавязкі. Прысяга з’яўляецца абавязковым элементам праходжання воінскай службы. Таксама можна сярод асноўных рытуалаў назваць таксама клятв, якая існуе ў прадстаўнікоў розных прафесій і гаворыцца хорам або асобным чалавекам. Акрамя іншага можна назваць ускладанне кветак да мемарыяльнай дошкі, помніка, да месца гібелі; рытуал уручэння сімвалаў улады, сімвалічных значкоў, ключа. Але трэба акрэсліць, што шмат рытуалаў, якія былі на тэрыторыі цягам доўгіх часоў, і сёння застаюцца актуальнымі і выконваюцца беларусамі (напрыклад, рытуалы радзіннай, пахавальнай абраднасці).
Вывады
Паратэатральныя дзеі на тэрыторыі Беларусі мелі важнае значэнне. Перш за ўсё яны, безумоўна, спрыялі развіццю прафесійнага мастацтва, прычым не толькі тэатральнага.
Безумоўна, любая паратэатральная дзея прадстаўляла сабой сінтэз мастацтваў: акрамя драматургічнай часткі (наяўнасць канкрэтнага сцэнарыю дзеі), важным было музычнае суправаджэнне, дэкаратыўна-прыкладныя элементы (касцюмы, дэкарацыі і інш.).
Беручы пачатак ад сярэднявечных містэрый, з цягам часу паратэатральныя дзеі развіваліся і прымалі ўсё новыя формы, якія былі актуальныя для тога ці іншага часу.
Рытуалы ва ўсё часы былі неад’емнай часткай традыцыйна-абрадавай дзейнасці кожнага народа. Яны мелі як свае падабенствы, так і адрозненні, што было абумоўлена шэрагам розным прычын, у тым ліку культурных, кліматычных, геаграфічных і г.д.
І па сённяшні дзень рытуалы выкарыстоўваюцца беларусамі не толькі ў дачыненні да нейкіх культурных і рэлігійных традыцый, а і ў звычайным жыцці грамадзяніна. Выкананне дзяржаўнага гімна, вынясенне сцягаў і штандартаў, уручэнне ўзнагарод, памятных знакаў і інш. – усё гэта з’яўляецца рытуаламі, якія кожны з нас ведае з дзяцінства.