Уводзіны
1. Гарадская святочная культура Беларусі XVII – XVII стст.
2. Разнавіднасць рытуалаў і іх выкарыстанне ў розных відах абрадаў
3. Выкарыстанне рытуалаў у працоўных абрадах (прысвячэнне ў хлебаробы)
Вывады
Спісак выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Культурная жыццё беларускіх зямель ва ўсе часы вылучалася сваёй адметнасцю, разнастайнасцю, пры гэтым развіваючыся згодна з рэгіянальнымі асаблівасцямі, але ў кантэксце развіцця сусветнай кульутры ўвогуле. Безумоўна, кожны перыяд гісторыі меў свае напрамкі развіцця, ў тым ліку і ў культуры, мастацтве, філасофскай думцы.
Развіццё культуры заўсёды праходзіць паступова, але можна казаць, што ў шэрагу момантаў можна ўбачыць і рух як бы па спіралі, калі праз пэўны час зноў становіцца модным тое, што было колькі часу таму. Таму вывучэнне культурных эпох заўсёды актуальна.
Рытуалы і абрадавасць беларускай культуры вызывала цікавасць з боку даследчыкаў і навукоўцаў у розныя часы. Што цікава, рытуалы нярэдка не знікалі з культуры новых пакаленняў народу, а трансфармаваліся і працягвалі жыць.
Аб’ект даследвання дадзенай работы – гарадская святочная культура, віды рытуалаў. Прадмет – спецыфіка развіцця і характарыстыка гарадской святочнай культуры Беларусі XVII – XVII стст., класіфікацыя рытуалаў па розных крытэпыях, іх выкарыстанне ў абрадах.
Мэта работы – аналіз спецыфікі развіцця гарадской святочнай культуры Беларусі XVII – XVII стст., сістэматызацыя падыходаў да класіфікацыі рытуальных дзеянняў.
Для дасягнення мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1. Прааналізаваць і ахарактарызаваць асаблівасці развіцця гарадской святочнай культуры Беларусі XVII – XVII стст.
2. Разгледзець вядомыя класіфікацыі рытуалаў і іх выкарыстанне ў абрадах розных відаў.
3. Даследаваць спецыфіку выкарыстання рытуалаў у працоўных абрадах (прысвячэнне ў хлебаробы).
1. Гарадская святочная культура Беларусі XVII – XVII стст.
Культура беларускіх зямель у розныя часы даследвалася мноствам навукоўцаў. Некаторыя з іх даследавалі яе ў агульных палажэннях, ідэях, у кантэксце пануючага ў той час светапогляду. Другія выбіралі ў якасці аб’екта даследвання вузкую вобласць і аналізавалі толькі яе. Гэта давала магчымасць правесці не толькі агульны аналіз, але паглыбіцца ў вывучэнні, знайсці нешта новае.
Гісторыя беларускіх гарадоў і гарадского жыцця з канца XVI да пачатку XVIII ст. была дастаткова яскравай, але ў той жа час і складанай. Менавіта гэты час даследчыкі выдзяляюць асобна. Яны адзначаюць, што перыяд з канца Лівонскай вайны і да пачатку казацкіх паўстанняў можна назваць «залатым векам» гарадской культуры ВКЛ. У галіне архітэктуры ў гэтыя часы з’яўляюцца новыя тыпы абарончых збудаванняў, такія як замкі бастыённага тыпу, а таксама мураваныя гарадскія ратушы [5, c.11].
Агульны росквіт разам з рэнесансавымі тэндэнцыямі ўплывалі на культуру беларускіх гарадоў і мястэчак у XVI-XVII стст. З’яўляючыся асяроддзем, у якой праяўлялася грамадская актыўнасць, беларускі горад таго часу ў сваім духоўным і культурным жыцці развіваўся пераважна ў канфесіянальных рамках [3, c. 94].
Паняцце “святочная культура” можа разумецца як комплекс нематэрыяльных і матэрыяльных праяўленняў духоўнай творчасці народа. У той час як свята – гэта ўніверсальны феномен народнай традыцыі. Гэта ў нейкім сэнсе сакральны час, які проціпастаўлены штодзённасці. Галоўным прынцыпам народнага свята ва ўсе часы была ўсеагульнасць і масавасць .
У гэтыя часы працягваюць выкарыстоўвацца такія віды гарадской святочнай культуры, якія былі папулярны раней, напрыклад, батлейка, скамарохі, музычныя калектывы, прафесійны ды аматарскі тэатр.
2. Разнавіднасць рытуалаў і іх выкарыстанне ў розных відах абрадаў
Рытуалы класіфікуюцца па розных крытэрыях. Важным лічыцца раздзел рытуалаў на магічныя і рэлігійныя. Э. Дзюркгейм прапаноўваў лічыць галоўным адрозненнем магіі ад рэлігіі тое, што першая мае індывідуальны характар, а другая – грамадскі. Калі казаць больш канкрэтна, можна адзначыць, што ў магіі адсутнічае характэрная для рэлігіі вера ў персаніфікаваныя звышнатуральныя сілы, гэта значыць у Бога. Магічныя рытуалы патрэбны для дасягнення непасрэдных мэт і, што вельмі важна, яны з’яўляюцца справай індывідаў, а ў выніках рэлігійных рытуалаў звычайна бывае зацікаўлена ўсё грамадства (клан, племя) і таму, як правіла, усё грамадства (або ключавыя групы, або сімвалічныя грамадскія фігуры) удзельнічаюць у іх ажыццяўленні.
Рытуалы можна класіфікаваць таксама па іх функцыях. У першую чаргу варта вылучыць крызісныя рытуалы, якія здзяйсняюцца індывідам або групай у крытычныя перыяды жыцця або як адказ на вострую і неадкладную праблему. Прыкладам можа служыць танец дажджу, які здзяйсняецца звычайна ў перыяд доўгай засухі, калі страта ўраджаю пагражае племю поўным выміраннем. Гэты складаны рытуал здзяйсняецца пры ўдзеле практычна ўсіх жыхароў пад кіраўніцтвам вярхоўных жрацоў, шаманаў ці святароў.
У сучасным грамадстве характар крызіснага рытуалу носіць зварот кіраўніка дзяржавы да народа ў выпадку бедства, яго знаходжанне непасрэдна на месцы бедства.
Каляндарныя рытуалы здзяйсняюцца рэгулярна па меры наступлення прадказальных, паўтаральных прыродных з’яў, такіх як змена часоў года, змена фаз Месяца, паспяванне ўраджаю і г. д.. Ва ўсіх сельскіх культурах маецца велізарная колькасць такіх рытуалаў, вельмі складаных, насычаных рознымі элементамі. Па меры развіцця грамадства, індустрыялізацыі яны часткова секулярызуюцца, часткова адміраюць.
3. Выкарыстанне рытуалаў у працоўных абрадах (прысвячэнне ў хлебаробы)
Важнае месца ў сістэме традыцыйнай беларускай духоўнай культуры займалі рытуалы – сукупнасць сімвалічных дзеянняў, якія выражаюць (афармляюць) найбольш значныя моманты жыццядзейнасці чалавека і калектыва, што паўтараюцца перыядычна [2, с. 159].
Рытуалы ў розныя часы суправаджалі амаль кожную падзею ў жыцці чалавека. Нават сёння яны трансфармаваліся, набылі сучаснае гучанне. У наш час тяжка ўявіць сабе якое-небудзь дзяржаўнае свята ці ўрачыстае мерапрыемства без выканання дзяржаўнага гімна, падняцця ці ўнясення дзяржаўнага сцяга, уручэння узнагарод, каштоўных падарункаў, пераразання чырвонай стужачкі і г.д. Усе гэтыя дзеянні і з’яўляюцца рытуаламі ў нашай сучаснай культуры.
Не дзіва, што ў працоўнай абрадавасці вялікае значэнне таксама адводзіцца рытуалам і іх выконванню. Асабліва гэта актуальна для тых прафессій, якія вядуць сваю гісторыю з даўніх часоў. Іх багатая гісторыя спрыяла таму, што былі выпрацаваны свае асаблівыя рытуалы, якія характэрны менавіта для гэтай прафесіі ці роду дзейнасці. Яны могуць быць як афіцыйнымі, так і не. Напрыклад, афіцыйныя рытуалы легка можна знайсці ў ваеных, урачоў, міліцыянераў, выратавальнікаў і інш. Яны, прыступаючы да выканання сваіх абавязкаў, прыносяць клятвы і прысягаюць на вернасць краіне. Кожны рамесніцкі цэх, братэрства, працоўнае аб’яднанее мелі свае адметныя прыкметы, якія былі характэрны толькі для гэтага аб’яднання людей. Напрыклад, кожнае аб’яднанне мела сваю адметную сімволіку, прыкметы, правілы паводзін ці звод правілаў, якімі яны павінны былі кіравацца ў сваёй дзейнасці..
Вывады
Гарадская святочная культура ў XVII – XVII стст. працягвала развіваць традыцыі старажытнасці. Папулярныя заставаліся рознага род тэтральныя забавы, батлейкі, скамарохі, музычныя дзеі і г.д. Але з цягам часу і дзякуючы пэўным умовам з’явілася куды больш цікавасцей, напрыклад, у шляхецкіх вяселлях ды проста баляваннях шырока выкарыстоўвалася піратэхніка і феерверкі. Былі нават свае піратэхнічныя шоу. Таксама адраджаліся традыцыі сярэднявечча з іх рыцарскімі турнірамі, - з’явіліся каруселі. Акрамя гэтага, вялікую славу і па-за межамі нашай тэрыторыі набылі паратэатральныя дзеі, прысвечаныя інсцэніроўцы шляхецкага палявання.
Класіфікацыя рытуалаў, як прынята ў навуковых колах, праводзіцца згодна з шэрагам крытэрыяў. Навукоўцы, якія ў сваіх працах спрабавалі класіфікаваць рытуалы, бралі за асновы адзін ці некалькі такіх крытэрыяў. Менавіта разнастайнасцю крытэрыяў і тлумачыцца разнастайнасць існуючых на сённяшні дзень класіфікацый. Усе значныя падзеі ў жыцці чалавека мелі сакральнае значэнне, таму ў пэўнай ступені павінны былі суправаджацца рытуальна-абрадавымі дзеяннямі.
Рытуальныя дзеі былі неад’емная часткай жыцця чалавека, у тым ліку і грамадскага, прафесійнага, працоўнага. Прыступаючы да якой-небудзь прафесіі, становячыся спецыялістам у якой-небудзь сферы, чалавек праходзіў рытуал прысвячэння ў прафесіі, які па сутнасці з’яўляецца пэўным відам абрада-ініцыяцыі. Акрамя таго, рытуал прысвячэння нясе ў сабе яшчэ і функцыю пераемственнасці культур, т.к. рытуалы мінулай эпохі працягваюць выкарыстоўвацца і сёння, хоць і не так шырока.