Уводзіны
1. Этнаграфічнае вывучэнне Беларусі ў к. ХІХ – ХХ стст.
2. Загадкі як жанр вуснай народнай творчасці
3. Сцэнарый свята восеньскага цыклу
Вывады
Спіс выкарыстаных крыніц
Этнаграфічныя даследванні Беларусі працягваюцца ўжо шмат гадоў, таму матэрыялы, якія навукоўцы змаглі сабраць за гэты час, адрозніваюцца вялікай разнастаўнасцю і цікавасцю.
Менавіта гэтыя даследванні даюць нам падставу для разглядання беларусаў як самастойнага этнаса са сваёй гісторыяй, тэрыторыяй, мовай, культурай. Менавіта ў іх знаходзім доказ таму, штто беларусы – самастойны народ.
Вывучэнне такіх пытанняў было актуальна ва ўсе часы, яно ўплывае на самасвядомасць, нацыянальную свядомасць. .
Аб’ект даследвання – этнаграфічныя даследванні Беларусі; загадкі. Прадмет – спецыфіка этнаграфічных даследванняў Беларусі, асаблівасці загадкі як жанра вусная народнай творчасці.
Мэта дадзенай работы – выяўленне спецыфікі этнаграфічных даследванняў Беларусі ў кю ХІХ – ХХ стст.; выяўленне асаблівасцей загадкі як жанра вуснай народнай творчасці; распрацоўка сцэнарыю для свята восеньскага цыклу.
Для дасягнення мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1. Прааналізаваць асноўныя напрамкі этнаграфічных даследванняў у акрэслены час.
2. Разгледзець загадку як жанр вуснай народнай творчасці і яго асаблівасці
3. Распрацаваць сцэнарый свята восеньскага цыклу.
1. Этнаграфічнае вывучэнне Беларусі ў к. ХІХ – ХХ стст.
Грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага заставалася напружанай. Афіцыйныя ўлады на чале з генерал-губернатарам М.Мураўёвым праводзілі жорсткі курс на русіфікацыю.
Аднак нават палітычная рэакцыя не паўплывала на актыўнае этнаграфічнае вывучэнне Беларусі, якое працягвалі мясцовымі даследчыкамі. Сваю навуковую і выдавецкую дзейнасць працягвае беларускі этнограф А. Кіркор, у якога ўжо ў 1858 г. выйшла грунтоўнае даследаванне – “Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню”. Адметнай рысай гэтага даследвання была праўдзівасць апісанняў побыту сялянства. У працы характаразуецца этнічны склад губерні, вылучаюцца два асноўныя масівы – беларусы і літоўцы. Таксама тут апісваюцца асаблівасці сямейна-бытавога ўкладу, характарыстыкі жыхароў Віленшчыны, мова. Сёння вучоныя кажуць пра шэраг відавочных недахопаў прац А. Кіркора. Тым не менш, даследчык ва ўсіх сваіх працах паслядоўна праводзіць думку пра самабытнасць беларусаў, адметнасць іх мовы.
У 60-70 гг. ХІХ ст. з’яўляецца адразу некалькі выдатных этнографаў – ўраджэнцаў Беларусі. Іван Насовіч быў адным з буйнейшых даследчыкаў Беларусі. Яго перш за ўсё цікавіла адметнасць, унікальнасць беларускай мовы, якая была практычна нявывучанай. Другі вектар яго навуковых пошукаў – малыя жанры беларускага фальклору (прыказкі, прымаўкі). 1852 г. – першы зборнік прыказак І. Насовіча, які змяшчаў каля 1000 прыкладаў. Паралельна вядзецца работа па стварэнню слоўніка старажытнабеларускай лексікі, за які ў 1865 г. Насовіч атрымае Увараўскую прэмію. Пазней выходзіць новы зборнік беларускіх прыказак, за які даследчыка ўзнагароджваюць залатым медалем ад РГТ. Аднак трэба падкрэсліць, што галоўная справа ўсяго жыцця І. Насовіча – “Слоўнік беларускай мовы” (1870), у якім змешчана больш за 30000 слоў з тлумачэннямі. Дагэтуль аналагаў яму не было. У 1873г. выдае зборнік “Беларускія песні” (каля 450 тэкстаў + вялікая аўтарская прадмова).
2. Загадкі як жанр вуснай народнай творчасці
З дзяцінства нам знаёмы загадкі, якія нам загадваюць бацькі, бабулі ды дзядулі, настаўнікі, равеснікі. Згодна з тлумачальным слоўнікам беларускай мовы, “Загадка – відарыс або вобраз, які трэба разгадаць, растлумачыць” [4, с. 73].
Загадкі і прыказкі падобныя па вобразнасці думкі, па слоўнай форме. Але між імі існуе і вялікая розніца. Прыказка мае ясную формулу думкі, у загадцы ж гэтая формула скрывае загаданы прадмет, даючы толькі нейкую прымету яго, часам вельмі далёкую, наіўна звязаную з праўдзівымі ўласцівасцямі ці асаблівасцямі. Прыказка служыць для навучання, у той час як загадка як бы спытуе мудрасць чалавека, выклікае напружанасць думкі, развівае вострасць думання.
Загадкі па суці сваёй з’яўляюцца творчасцю чалавека з далёкага для нас часу, чужой для нас па сваім духу, сваіх заданнях. Менавіта ў загадках находзіць увасабленне ўжо наіўная сама па сабе, дзяціная па форме выяўлення мудрасць чалавецтва “былога”. Псіхалагічныя прычыны, перадумовы для стварэння дадзенага жанру вуснай народнай творчасці можна зразумець, калі прааналізаваць працэс мыслення ў людзей разумных і тых, хто можа разважаць, але неадукаваных: у іх таксама ёсць добрыя думкі, але яны не маюць канчатковага увасадення. Зараз жа новыя загадкі ў народзе амаль не ствараюцца, бо цяпер загадкі – дзіцячая пацеха, якая развівае ў іх думанне і фантазію. Дарослыя людзі толькі зрэдку, вольным святочным часам, у памяць аб мінулым, загадваюць загадкі, каб развесяліць кумпанію ці зрабіць прыемнасць дзецям.
Загадкі сустракаюцца ў вельмі даўніх казках, абрадавых песнях. Прыкладамі такіх загадак можна лічыць наступныя: 1) Што бяжыць без повада? (Вада); 2) Што гарыць без полымя? (Зара); 3) Што расцець без кораня? (Камень) і г. .д.
3. Сцэнарый свята восеньскага цыклу
Дзяды – гэта памінальны абрад, спрадвеку ўшаноўвалі памяць памёрлых продкаў. Адбываліся яны ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Дзяды – гэта своеасаблівы абрад, які некалі падмацоўваўся вераю, нібыта душа нябожчыка сыходзіць ў гэты дзень на зямлю. Таму да сустрэчы Дзядоў старанна рыхтаваліся: мужчыны прыбіралі падворак, жанчыны прыбіраліся ў хаце, як перад прыходам дарагіх гасцей. Праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы..
Гаспадыня. Хвала табе, Божа, Дзядоў дачакаліся.
Гаспадар. Сёння дзень памінання продкаў, калі душы памерлых злятаюць на зямлю, каб даведацца, як мы жывём, як захоўваем гаспадарку, дбаем пра яе узбагачэнне, як складаюцца нашы сямейныя справы, як мы захоўваем даўнія радавыя звычаі, як помнім землякоў сваіх, суродзічаў, продкаў, як зберагаем зямлю сваю, як шануем спадчыну.
Гаспадыня. Дзяды – гэта дзень, калі мы не толькі падводзім вынікі пражытага года, але і задумваемся над сэнсам свайго жыцця. Магчыма гэта і ёсць галоўная нацыянальная ідэя існавання беларусаў на зямлі: быць моцнымі, разумнымі, дастойнымі сваіх продкаў.
Гаспадар. І таму мы разам сабраліся, каб успомніць продкаў нашых, аддаць ім даніну павагі і падзякі.
Людзі добрыя, давайце парасчыняем дзверы, запалім свечкі, каб завіталі да нас на памінальную вячэру душы нашых продкаў. (Гаспадар адчыняе дзверы у залу. Гаспадыня запальвае свечку на стале).
Дзяды, хадзіце да нас! Дзяды нашы святыя хадзіце да нас вячэраць. Чакаем вас, як тысячы, як сотні гадоў таму назад чакалі. Хадзіце на бяседу ціхую, спавядальную, хадзіце усе хто на гэтай зямлі жыў: і сталыя і немаўляты, і маці і сёстры, і браты і бацькі, і людзі чужыя , незнаёмыя.
Вывады
1. Этнаграфічныя даследванні к. ХІХ – ХХ стст. адрозніваюцца разнастайнасцю тэм, распрацоўкай метадалогіі даследвання, зборам каштоўных этнаграфічных, фальклорных матэрыялаў. Менавіта ў гэты час адбываецца пераход ад па большасці сваёй апісальна-збіральнай этнаграфіі, якая накоплівала матэрыялы, аналізавала іх, класіфікавала і выдавала да сапраўдных этнаграфічных даследванняў са сваёй метадалогіяй, якія ставілі сабе мэтай аналіз канкрэтных з’яваў у жыцці беларускага этгнасу, іх спецыфікі, адметных рысаў і гд. Матэрыялы, якія былі сабраны ў гэты час, ўвайшлі ў вялікае выданне, дзе змешчаны адказы амаль на ўсе пытанні, якія ставіліся перад этнографамі.
Дзякуючы дзейнасці славутых і таленавітых этнографаў, фалькларыстаў, мовазнаўцай, гісторыкаў, нам сёння даступны шматлікія звесткі аб гісторыі і культурнай спадчыне нашага народу.
2. Загадкі з’яўляюцца жанрам вуснай народнай творчасці, які з маленства знаёмы кожнаму з нас. Гэта малы жанр, так як і прыказка ці прымаўка, але нават пры наяўнасці падабенства гэты паняццяў існуе шэраг адрозненняў. Пры ўсёй сваёй простасці, даступнасці, загадкі ва ўсе часы ігралі важную ролю – дапамагалі чалавеку асваівацца ў свеце, вывучаць штосьці новая. Гэты жанр, як і любы іншы, строіўся па сваіх асобных правілах, сістэмах. Загадка можа прыдумвацца на основе некалькіх прыёмаў, а таксама несці цэлы шэраг эмацыянальна-выразных сродкаў, якія робяць гэты невялікі жанр сапраўдным скарбам мовы, які займае сваё месца у сістэме вуснай народнай творчасці і даследуецца многімі навукоўцамі.