1. Зараджэнне беларускай дзiцячай лiтаратуры. Асобы, якiя стаялi ў крынiц развiцця беларускай дзiцячай лiтаратуры
2. Авяр’ян Дзеружынскі. Гумар і элементы гульні ў вершах паэта
3. Аналіз верша Ніла Гілевіча
Список использованных источников
1. Зараджэнне беларускай дзiцячай лiтаратуры. Асобы, якiя стаялi ў крынiц развiцця беларускай дзiцячай лiтаратуры
Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры – працяглы і складаны працэс, цесна гіаяднаны з фальклорнымі традыцыямі, развіццём і станаўленнем нацыянальнага мастацкага слова, такімі культурна-гістарычнымі з’явамі, як узнікненне пісьменнасці, прыняцце хрысціянства, зараджэнне і развіццё кнігадрукавання.
Першымі літаратурнымі творамі, якія з’явіліся на ўсходнеславянскіх землях, былі помнікі царкоўна-рэлігійнага пісьменства. 3 перакладных твораў старажытнага перыяду найбольш блізкімі да кола дзіцячага чытання з’яўляліся папулярныя на той час біблейскія кнігі – Евангелле, Апостал і Псалтыр, па якіх дзеці асвойвалі грамату, на аснове якіх ствараліся пазнейшыя так званыя «вучыцельныя» евангеллі і псалтыры. Дзеля выхаваўчых мэт маглі выкарыстоўвацца арыгінальныя творы – жыціі Феадосія Пячэрскага, Барыса і Глеба, Еўфрасінні Полацкай, Аўрамія Смаленскага, пацерыкі (серыі займальных дыдактычных навел з жыцця манахаў). Найбольш значнай з’явай духоўнай культуры Беларусі XVI ст. стала ўзнікненне кнігадрукавання. Заснавальнікам усходнеславянскага кнігадрукавання прызнаны вучоны і пісьменнік, доктар філасофіі і медыцыны з Полацка Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551 гады). Першая кніга «Псалтыр» («Песни Царя Давыда еже словуть Псалтырь») была адціснута асветнікам 6 жніўня 1517 года у Празе і ўтрымлівала 150 псалмоў – твораў іудзейскай і хрысціянскай лірыкі, перакладзеных на стараславянскую мову ў IX ст. [3, с. 194].
Прадаўжальнікамі культурна-асветніцкіх традыцый славутага палачаніна былі яго зямляк Сымон Будны, а таксама Лаўрэнцій Крышкоўскі i Мацей Кавячынскі, сіламі якіх у 1562 годзе у Нясвіжскай друкарні была выдадзена першая кніга на старабеларускай мове на тэрыторыі Беларусі – «Катэхізіс».
Развіццё друкарскай справы i паступовы рост чытацкай аўдыторыі ў XVI ст. спрыялі выданню кніг навучальнага характеру. Так, на Беларусі дзейнічалі друкарні ў Лоску, дзе працаваў Сымон Будны, у Заблудаве, дзе ў 1569 годзе Іванам Фёдаравым і Пятром Мсдіслаўцам было аддрукавана «Евангелие учительное».
Вялікую ролю ў пашырэнні асветы на Беларусі адыгрывалі брацкія школы і адчыненыя пры іх друкарні, якія дзейнічалі ў Вільні, Еўі (сучасны Вевіс, Літва), Магілёве і г.д. 3-пад іх варштатаў выйшла каля 127 выданняў, сярод якіх былі і буквары. Якраз у Вільні быў надрукаваны першы буквар Лаўрэнція Зізанія «Наука ку читаню и розуменю письма словенского» (1596 год), які складаўся з лемантара (азбукі), катэхізіса і лексіса (перакладнога слоўніка ca стараславянскай на жывую старабеларускую мову).
2. Авяр’ян Дзеружынскі. Гумар і элементы гульні ў вершах паэта
Авяр’ян Дзеружынскі нарадзіўся ў 1919 г. у вёсцы Хляўно (Кармянскі раён, Гомельская вобласць) у сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскі газетны тэхнікум (1937), затым Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1941). У часы Вялікай Айчыннай вайны з’яўляўся карэспандэнтам і супрацоўнікам газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, Маскве. У 1945-1949 гг. быў загадчыкам аддзела газеты “Чырвоная змена”. З 1949 г. – рэдактарам выдавецтва “Беларусь”, з 1972 г. – рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, у 1981-1984 гг. працаваў у выдавецтве “Юнацтва”. Першыя літаратурныя творы надрукаваў у 1939 г. А. Дзеружынскаму належаць зборнікі вершаў для дзяцей “Цуды ёсць на свеце” (1960), “Дзе жыве зіма” (1962), “Карагод” (1963), “Ляцелі дзве птушкі” (1964), “Яе завуць Каця” (1965), “Кую-кую ножку” (1967), “Смешкі і пацешкі” (1968), “Добры ветрык” (1969), «Чабарок» (1970), “Ластаўка” (1971), “Бегунок” (1972), “Каласок” (1975), “Конікі-будаўнікі” (1977), “Цягнік-працаўнік” (1978), “Добрае сэрца” (1980), “Касмічны агарод” (1981), і інш. [2].
Вершы А. Дзеружынскага для дзяцей прасякнуты гумарыстычным настроем, прычым гумар у дадзеным выпадку, як сцвярджае В.П. Рагойша, – гэта уменне знаходзіць смешнае ў жыці і выяўляць яго не ў востра-здзеклівым, а ў жартоўным, добразычлівым тоне.
Гумарыстычны і гульнёвы пачатак можна заўважыць, напрыклад, у вершы А. Дзеружынскага “Сані”, дзе лірычны герой у маналогу з санкамі тлумачыць для сябе іх разбег:
– Хто вас гоніць
З горкі, сані?
– Ды ніхто,
Бяжым мы самі.
– А чаго вам
Так спяшацца?
– Трэба ж Яначку
Катацца.
3. Аналіз верша Ніла Гілевіча
Снежны дзед
Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы –
Па двары кацілі ўтрох
I паставілі ля плоту.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Замест рук уткнулі папкі,
Вочы – вугалю кавалкі,
Нос – чарэпак з гладыша,
Барада – шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша.
Ну і дзед! Відаць, яму
Тут стаяць усю зіму.
Будзе ён тут па начах
Наганяць на зайцаў страх,
Каб не бегалі сюды
Сад псаваць наш малады!
1. Макарэвіч, А.М. Беларуская дзіцячая літаратура ў тэрмінах і паняццях : дапаможнік / А.М. Макарэвіч, В.І. Караткевіч; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2014. – 140 с.
2. Дзеружынскі, А. Вершы для дзяцей [Электронны рэсурс] // Рэжым доступу: http://vershy.ru/category/avyar’yan-dzeruzhynski
3. Рагойша, В.П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці /В.П. Рагойша. – Мн.: Нар. асвета, 2009. – 303 с.
4. Гілевіч, Н. Вершы для дзяцей [Электронны рэсурс] // Рэжым доступу: http://vershy.ru/category/nіl-gіlevіch