1 Асаблівасці ўспрымання мастацкай літаратуры дзецьмі рознага ўзросту
2 Ніл Гілевіч. Шматграннасць творчай дзейнасці
3 Аналіз апавядання Янкі Маўра “Слёзы Тубі”
1 Асаблівасці ўспрымання мастацкай літаратуры дзецьмі рознага ўзросту.
У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору – асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.
Малыя фальклорныя жанры – мініяцюрныя паэтычныя творы, створаныя для дзяцей, якія маюць канкрэтны педагагічны кірунак. Яны ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у агульных гульнях.
Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.
2 Ніл Гілевіч. Шматграннасць творчай дзейнасці.
Гілевіч Ніл Сымонавіч (псеўд. Адась Абабак, Антось Кудзеля, Банадысь Папруга, Дзед Архіп, Мікола Сведка, шмат аднаразовых у містыфікацыях-пародыях ("3 архіва краўца-Архіпа"), містыфікацыях-перакладах (з Худзіча, з Дзябольскага і інш.). Нарадзіўся 30 верасня 1931 г., в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці). Паэт, перакладчык, фалькларыст, літаратуразнавец, драматург, Народны паэт Беларусі (1991). Член СП Беларусі з 1954. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980). Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1980; за кнігу паэзіі "У добрай згодзе" і перакладчыцкую дзейнасць). Брат М. Гіля.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, у якой было 10 дзяцей (двое з іх памерлі малымі). Абставіны вірлівага даваеннага жыцця, поўнага надзей і ў той жа час суровага драматызму, аказалі значны ўплыў на фарміраванне асобы Н. Гілевіча, яго грамадзянскіх і эстэтычных поглядаў. Выхоўваўся ён на ўлонні маляўнічай вясковай прыроды, чулай дзіцячай душой убіраў у сябе яе шматлікія фарбы і адценні, звонкагалоссе новага шматабяцаючага жыцця. У 1938 пачаў вучыцца ў Слабадской сямігадовай школе і да пачатку вайны скончыў тры класы. Пасля вызвалення пайшоў у пяты клас у суседнюю вёску Гайна. Адначасова з вучобай у школе працаваў калгасным паштальёнам (1945–47). Пасля заканчэння сямігодкі (1947) паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча, якое скончыў у 1951. Апошні год вучобы спалучаў з працай выкладчыка нямецкай мовы ў адной з мінскіх школ. Прага да ведаў неўзабаве прывяла Н. Гілевіча на філалагічны факультэт БДУ, дзе актыўна ўключыўся ў студэнцкае літаратурнае жыццё, плённа выступаў з вершамі ў перыядычным друку. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1956) яму было прапанава на месца ў аспірантуры, якую ён скончыў у 1959. 3 1960 —выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ. На працягу 1957–63 гг. навуковыя заняткі спалучаў з працай літаратурнага кансультанта ў рэспубліканскай газеце "Звязда". 3 1968 — дацэнт, з 1978 — прафесар.
3 Аналіз апавядання Янкі Маўра “Слёзы Тубі”.
Бecкaмпpaмicнaя caцыяльнacць y выкpыццi aнтычaлaвeчaй cyтнacцi кaлaнiялiзмy, пpacякнyтaя нoткaмi гнeўнaгa capкaзмy i з'eдлiвaй ipoнii, з aднaгo бoкy, бoль i гapaчae cпaчyвaннe пpы aпicaннi дpaмaтычныx дзiцячыx лёcaў, — з дpyгoгa, — нa cтыкy i тaкix poзныx эмaцыянaльныx xвaль пaбyдaвaны aпaвядaннi Янкi Мaўpa "Слёзы Tyбi", "Нeзвычaйнaя пpынaдa", "Лaцapoнi".
Апaвядaннe «Слёзы Tyбi» тpaгiчнae. Сюжэт гэтaгa твopa Янкy Мaўpy пaдкaзaлa лeгeндa. (жaмчyжыны – гэтa cкaмянeлыя бoжыя cлёзы). Гepoй xлoпчык Tyбi з вocтpaвa Цэйлoн. Tyбi мaлeнькi шyкaльнiк жэмчyгy, ён yвaжлiвы дa бaцькoў i тaвapышaў, любiў мopa.
1. Аникин, В. В. “Загадка // Краткая литературная энциклопедия “ / Под ред. А. А. Суркова. – М., 1964.
2. Дзiцячaя пaэзiя Нiлa Гiлeвiчa [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: https://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/ніл-гілевіч/дзіцячая-паэзія-ніла-гілевіча.html .
3. Кабашнікаў, К. П. “Малыя жанры беларускага фальклору ў славянскім кантэксце.” – Мінск : Бел. навука, 1998.
4. “Малыя жанры. Дзіцячы фальклор” / [Т. В. Валодзіна, А. І. Гурскі, Г. А. Барташэвіч, К. П. Кабашнікаў; Навук. рэд. А. С. Фядосік]. – Мінск: Беларусь, 2004.
5. Ніл Гілевіч [Электронны рэсурс] // Могилевская областная библиотека им. В. И. Ленина. – Рэжым доступа: http://library.mogilev.by/virtual-exhibitions/personal-gilevich-01.html.
6. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. Рагойша. – 3-е выд., дапрац. і дапоўн. – Мінск: Бел. навука, 2004. – 576 с.
7. Яфімава, М. Ён пісаў добрыя кнігі / М. Яфімава // Бібліятэка прапануе. – 2009. – № 4. – С. 22-24.