1. Асаблівасці ўспрымання мастацкай літаратуры дзецьмі рознага ўзросту.
2. Пазнавальнасць, эстэтычнае ўздзеянне вершаваных казак Васіля Віткі.
3. “Наш госць – Вясёлкін”. Канспект заняткаў па развіццi беларускага маўлення для дзяцей старшай групы.
1. Асаблівасці ўспрымання мастацкай літаратуры дзецьмі рознага ўзросту.
Эстэтыка і псіхалогія разглядаюць ўспрыманне мастацтва як складаны творчы працэс. «Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці ўяўляе сабой складаную псіхічную дзейнасць, своеасабліва спалучае ў сабе як інтэлектуальныя, так і эмацыйна-валявыя матывы» , - піша А. В. Запарожац [10, с. 35]. Літаратурны твор звяртаецца адначасова і да пачуцця, і да думкі чытача, дапамагаючы яму асвоіць багаты духоўны вопыт чалавецтва.
Ўспрыманне мастацкай літаратуры разглядаецца як актыўны валявы працэс, які прадугледжвае не пасіўнае сузіранне, а дзейнасць, якая ўвасабляецца ва ўнутраным садзейнічанні, суперажыванні героям, ва ўяўным перанясенні на сябе падзей, «разумовым дзеянні», у выніку чаго ўзнікае эфект асабістай прысутнасці, асабістага ўдзелу ў падзеях.
А. і. Нікіфарава вылучае ў развіцці ўспрымання мастацкага твора тры стадыі: непасрэднае ўспрыманне, аднаўленне і перажыванне вобразаў (у аснове – праца ўяўлення); разуменне ідэйнага зместу твора (у аснове ляжыць мысленне); ўплыў мастацкай літаратуры на асобу чытача (праз пачуцці і свядомасць).
Цікавасць да кнігі ў дзіцяці з’яўляецца рана. Спачатку яму цікава перагортваць старонкі, слухаць чытанне дарослага, разглядаць ілюстрацыі.Са з’яўленнем цікавасці да малюнка пачынае ўзнікаць цікавасць да тэксту. Як паказваюць даследаванні, пры адпаведнай працы ўжо на трэцім годзе жыцця дзіцяці можна выклікаць у яго цікавасць да лёсу героя апавядання, прымусіць сачыць за ходам падзеі і перажываць новыя для яго пачуцці [1, с. 352].
Літаратурны твор звяртаецца адначасова і да пачуцця, і да думкі чытача, дапамагаючы яму асвоіць багаты духоўны вопыт чалавецтва.
Пад паўнавартасным успрыманнем разумеецца здольнасць чытача суперажываць героям і аўтару твора, бачыць дынаміку эмоцый, прайграваць ва ўяўленні карціны жыцця, створаныя пісьменнікам, разважаць над матывамі, абставінамі, наступствамі ўчынкаў персанажаў, ацэньваць герояў твора, вызначаць аўтарскую пазіцыю, асвойваць ідэю твора, гэта значыць знаходзіць у сваёй душы водгук на пастаўленыя аўтарам праблемы.
2. Пазнавальнасць, эстэтычнае ўздзеянне вершаваных казак Васіля Віткі.
Лiтapaтypнaя cпaдчынa Baciля Biткi тpывaлa i нaдзeйнa зaнялa cвaё пaчэcнae i гaнapoвae мecцa ў зaлaтым фoндзe бeлapycкaй нaцыянaльнaй лiтapaтypы i кyльтypы XX cтaгoддзя. Baciль Biткa – пicьмeннiк шмaтгpaннaгa тaлeнтy, выявiў cябe як пaэт, пpaзaiк, дpaмaтypг, пepaклaдчык, пyблiцыcт. Алe нaйбoльш вядoмы i пpызнaны ён як дзiцячы пicьмeннiк. Tyт caмapoднacць ягo тaлeнтy, мacтaцкaя iндывiдyaльнacць pacкpылicя з нaйбoльшaй пaўнaтoй, шчoдpacцю i caмaaддaчaй.
Плённaя пpaцa Baciля Biткi, бaгaтыя нaбыткi ягo твopчacцi выcoкa aцэнeны. Baciль Biткa зacлyжaны дзeяч кyльтypы Бeлapyci (1970). Ён – лaўpэaт Дзяpжaўнaй пpэмii Бeлapyci iмя Я. Кyпaлы (1972), yзнaгapoджaны Мiжнapoдным гaнapoвым дыплoмaм iмя Хaнca Кpыcцiянa Андэpceнa з зaняceннeм пpoзвiшчa пicьмeннiкa ў Гaнapoвы cпic вялiкaгa дaцкaгa кaзaчнiкa (1978).
Васіль Вiтка – пiсьменнiк, у ворчасцi якога найбольш плённа i дасканала развiваюцца традыцыi нацыянальнай дзiцячай лiтаратуры. Яго мастацкая практыка – узор высокай паэтычнай культуры, узор творчага стаэлення да фальклору. Развiццё ўстойлiвай у беларускай лiтаратуры фальклорнай традыцыi наогул з’яўляецца асаблiвасцю сучаснай дзiцячай паэзii, аб чым сведчаць, у прыватнасцi, творы С. Шушкевiча, Н. Гiлевіча, Р. Барадулiна i iншых паэтаў [11, с. 196].
Высокая паэтычная культура, спалучэнне заснаваных на народна-паэтычнай глебе займальнасцi i пазнавальнасцi з’яўляюцца адметнымі рысамі творчасцi Васіля Вiткi.
Даследчыкамі літаратуры адзначаецца, што ўласцівы творам дадзенага пісьменніка пафас дзейснай дабрыні і ўзаемадапамогi можна найбольш яскрава прасачыць ў яго казках “Вавёрчына гора” (1947), “Буслiнае лета” (1957), “Казка пра цара Зубра” (1959), “Птушыная пачатковая школа” (1962), “Азбука Васi Вясёлкiна” (1963), “Казкi i краскi” (1984) і інш.
3. “Наш госць – Вясёлкін”. Канспект заняткаў па развіццi беларускага маўлення для дзяцей старшай групы.
Задачы: пазнаёміць дзяцей з часопісам «Вясёлка»; выклікаць у іх вясёлы настрой, цікавасць да мастацкіх твораў В. Віткі; садзейнічаць фарміраванню цікавасці да твораў мастацкай літаратуры; замацоўваць веды аб вуснай народнай творчасцi (казкі, загадкі, лічылкі, прымаўкі); вучыць дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў, правільна карыстацца інтанацыяй.
Абсталяванне: часопіс «Вясёлка»; лялька Вясёлкіна; касцюмы вавёркі, коціка; малюнкі па казцы «Вавёрчына гора»; два кошыкі, арэхі; партрэт В. Віткі. Папярэдняя работа: чытанне беларускіх народных казак, завучванне вершаў, развучванне беларускіх гульняў.
Ход заняткаў
Вясёлкін. Дзень добры, дарагія сябры! Дружна адкажыце, як мяне завуць? (Адказы дзяцей.) Так, сапраўды, я — Вясёлкін, і мяне ведаюць усе, хто чытае часопіс «Вясёлка» (паказвае). А зараз давайце пагуляем у гульню «Перакладчыкі». Станавіцеся ў круг.
Часопіс — журнал.
Вясёлка — радуга.
Пісьменнік — писатель.
Вавёрка — белка.
Каваль — кузнец.
Прымаўкі — пословицы.
Капялюш — шляпа.
Панчохі — чулки.
1. Алексеева М.М., Яшина В.И. Методика развития речи и обучения родному языку дошкольников: Учеб. пособие для студ. высш. и сред, пед. учеб. заведений. – 3-е изд., стереотип. – М. : Академия, 2000. – 400 с.
2. Барсток, М. М. Беларуская дзіцячая літаратура. Вучэб. дапам. для філал. фак. і фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання / Пад рэд. М. Б. Яфімавай, М. М. Барсток. — Мн.: Вышэйшая школа, 1980. — 350 с.
3. Васіль Вітка [Электроны рэурс] // Наследие Слуцкого края. – Рэжым доступу: http://nasledie-sluck.by/ru/people/Literators/4009/.
4. Выготский, Л.С. Вопросы детской психологии / Л. С. Выготский. – С-Пб. : Союз, 1997.
5. Гурович, Л. М., Береговая Л. Б., Логинова В. И. Ребенок и книга / Л. М. Гурович, Л. Б. Береговая, В. И. Логинова. – М., 1992. – 284 с.
6. Гурович, Л. М. Понимание образа литературного героя детьми старшего дошкольного возраста: Автореферат канд. дисс. / Л. М. Гурович– Л., 1973. – 28 с.
7. Гурэвіч, Э. С. Беларуская дзіцячая літаратура (1917 — 1967) / Пад рэд. В. В. Барысенка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. — 312 с.
8. Гурэвіч, Э. С. Юны чытач і дзіцячая літаратура // Сучасная літаратура і чытач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1988.
9. Дошкольная педагогика с основами методик воспитания и обучения: Учебник для вузов. Стандарт третьего поколения / Под ред. А.Г. Гогоберидзе, О. В. Солнцевой. – СПб. : Питер, 2013. – 464 с.
10. Запорожец, А.В. Воспитание эмоций и чувств у дошкольника / А.В. Запороржец. - М., 1985. – 186 с.
11. Ляшук В. М., Яфімава М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура: Хрэстаматыя / Рэцэнзент: В. М. Бігеза. — Мн.: Вышэйшая школа, 1996. — 655 с.
12. Новиков, А.М. Методология / А.М. Новиков, Д.А. Новиков. – М. : СИН-ТЕГ, 2007. – 668 с.
13. Рубинштейн, С. Л. Основы общей психологии / С. Л. Рубинштейн. – СПб. : Питер, 2015. – 718 с.
14. Теплов, Б.М. Избранные труды (тт. 1—2) / Б. М. Теплов. – М. : Педагогика, 1985.
15. Флерина, Е. А. Изобразительное творчество детей дошкольного возраста / Е. А. Флерина. – М. : Учпедгиз, 1956. – 91 с.