Скачать готовую работу по теме
Белорусская детская литература
Белорусская детская литература
от
23,00
28,75
BYN
Содержание
1. Дайце азначэнне паняцця «дзіцячы фальклор» і назавіце яго складнікі.
2. Ахарактарызуйце творчасць Ніла Гілевіча.
3. Літаратурна-мастацкі аналіз паэмы-казкі Васіля Віткі «Вавёрчына гора».
4. Распрацуйце пытанні да віктарыны па творчасці Зоські Верас.
Спіс літаратуры
Выдержка из работы
1. Дайце азначэнне паняцця «дзіцячы фальклор» і назавіце яго складнікі.
Нароўні з фальклорам народа ў цэлым існуе фальклор асобных замкнёных груп, аб’яднаных па агульнасці інтарэсаў, ўзроставай, прафесійнай, палавой і іншых прыкметах: школьнай, армейскай, турыстычнай і т.д. Такі фальклор забяспечвае культурныя патрэбы і выконвае аб’ядноўваючую і ізалявальную функцыю.
Дзіцячы фальклор – адна з самых жывых і багатых з’яў сучаснай культуры. У ім адначасова існуюць і вельмі старыя творы, і толькі што народжаныя. І тыя, і іншыя бесперапынна абнаўляюцца, перарабляюцца. Як і фальклор дарослых, дзіцячы фальклор адлюстроўвае гісторыю, ідзе з ёй у нагу. Вясёлыя вершыкі, смешныя песенькі, пацешныя цвялілкі, хуткамоўкі ведаюць і перадаюць адзін аднаму дзеці ўсіх краін свету.
Дзіцячы фальклор – гэта творы вуснай народнай творчасці, якія маюць шматвяковую гісторыю і якія нядаўна атрымалі пісьмовае афармленне; творы сучасных дзіцячых пісьменнікаў, якія атрымалі шырокую папулярнасць сярод бацькоў і педагогаў, шырока выкарыстоўваюцца ў працэсе выхавання дзіцяці; уласна дзіцячая творчасць: гульні, рыфмоўкі, лічылкі, створаныя дзецьмі.
Першым, хто ахарактарызаваў змест, аб’ём і межы паняцця «дзіцячы фальклор», назваўшы яго «асаблівай з’явай адасобленага дзіцячага побыту і адасобленага дзіцячага жыцця», быў Г. С. Вінаградаў, для якога дзіцячы фальклор – гэта «...уся сукупнасць розных відаў славесных твораў, вядомых дзецям і не ўваходзячых у рэпертуар дарослых». Адмаўляючы тое, што не выконваецца самімі дзецьмі, што не складае непасрэдна іх рэпертуар (а гэта ўся «матчына лірыка», або «паэзія пешчання»), Г. С. Вінаградаў кіруецца адзінай умовай – хто з’яўляецца носьбітам фальклору.
2. Ахарактарызуйце творчасць Ніла Гілевіча.
У творчай спадчыне народнага паэта Беларусі, вядомага перакладчыка, вучонага-фалькларыста, крытыка, публіцыста, грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча нямала зборнікаў («Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «Актавы», «У добрай згодзе», «Повязь», «Жыта, сосны і валуны», «На высокім алтары»). Асноўным зместам паэзіі Н. Гілевіча з’яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. У вершах пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам, нейкай унутранай віны і адначасова пакаяння. У вершах пра сучасную вёску паэт сцвярджае, што спрадвеку вёска была і застаецца захавальніцай маральнай і моўнай чысціні народа.
Паэт уздымае голас супраць бездухоўнасці і абыякавага стаўлення да нацыянальнай культуры, выступае за маральную чысціню сучаснікаў. Публіцыстычнасцю, бескампраміснасцю, прамоўніцкай інтанацыяй і ў той жа час унутранай засяроджанасцю, медытатыўнасцю характарызуюцца вершы «Трывайма, браты!», «Мэта», «Здарэнне», «Што я думаў...», «Як доўга?». У вершы «і ўсё-такі дойдзем!..» паэт з упэўненасцю сцвярджае, што беларусы, нягледзячы на нейкае пракляцце, змогуць пазбавіцца пачуцця сваёй другараднасці, прыслухацца адзін да другога, абяднацца і дайсці да беларускасці – чалавечнасці і людскасці.
Адрасатам многіх вершаў паэта з’яўляецца моладзь. У вершы «Парада маладым чытачам» Н. Гілевіч пераканаўча і проста сцвярджае мудрыя жыццёвыя ісціны: трэба чытаць казкі, бо «навукі мудрай – там край непачаты!». 3 кожнай казачнай фабулы маладыя чытачы павінны зразумець жыццёвую праўду, выказаную паэтам: «чаму лісе нетрэба верыць здохлай, як гэта адзін зрабіў калісьці» (не трэба давяраць хітраму чалавеку), «чаму ваўку не трэба камізэлька з двума радамі гузікаў на бруху» (не адзенне ўпрыгожвае чалавека, а яго ўчынкі), «чаму царэвіч там, дзе ўпала стрэлка, узяў за жонку брыдкую рапуху» (дабрыня і спагада вышэй за знешнюю прыгажосць), «чаму вымушаны памірыцца Музыка з яшчаркай, як гора ўспала» (да сяброў трэба звяртацца не толькі ў час бяды).
3. Літаратурна-мастацкі аналіз паэмы-казкі Васіля Віткі «Вавёрчына гора».
Творчасць Васіля Віткі для дзяцей пачалася з казачнага эпасу «Вавёрчына гора» ў 1947 годзе. Гэтую вершаваную казку паэт склаў, а потым напісаў, каб падбадзёрыць свайго хворага сына. «Вавёрчына гора» – казка пра традыцыйных жыхароў лесу з уласцівымі ёй антрапамарфізмам і алегарычнасцю. Каб абудзіць у дзяцей добрыя, гуманістычныя пачуцці, паэт знайшоў верны, бяспройгрышны шлях, закрануўшы ўжо з пачатку, з зачына, самы ўражальны і моцна дзеючы – болевы – сіндром малога, якому прызначана казка:
Забалелі ў вавёрачкі зубкі –
Не можа раскусіць арэхавай шкарлупкі.
У казцы «Вавёрчына гора» няма маральных павучанняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэба быць добрым, спагадлівым, гатовым прыйсці на дапамогу, належыць даражыць славай бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Усё гэта вычытваюць, спасцігаюць caмi чытачы; добра адчуваюць яны адносіны аўтара да таго, пра што ён niшa займальна, з гумарам, цеплынёй.
4. Распрацуйце пытанні да віктарыны па творчасці Зоські Верас.
- Як называўся часопіс, у якім першапачаткова дэбютавала З. Верас?
- З якіх моў перакладала З. Верас пь’есы для дзіцячага тэатру?
- Хто з вядомых беларускіх пісьменнікаў нагадваецца ў успамінах «Пяць месяцаў у Менску»?
- Назавіце сапраўднае імя пісьменніцы.
- Назавіце іншыя псеўданімы пісьменніцы.
- Як звязаная батаніка з дзейнасцю пісьменніцы?
- Для каго З. Верас выдавала часопіс «Заранка»?
- Рэдактарам якога дзіцячага часопіса была пісьменніца ў 1935-36 гг.?
- Як называўся невялікі зборнік, у які ўключаліся дзіцячыя творы З. Верас (выданы ў 1985 годзе)?
Список литературы
1 Виноградов Г.С. Детский фольклор. – Л. : Наука, 1978.
2 Беларускі дзіцячы фальклор : Традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы. – Мн. : Беларусь, 1994.
3 Беларускі фальклор: Хрэстаматыя: Вучэб. Дапам. Для філалаг. Фак. ВНУ/ Склад. К.П. Кабашнікаў і інш. – 4-е выд., перапрац. – Мн. : Выш. шк., 1996.
4 Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. Дапам. / А.М. Макарэвіч; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мн. : Выш. Шк., 2008.
5 Дзеці і мы: [зборнік] / Васіль Вітка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977.
6 Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994.
7 Урокі роднага слова: вершы, казкі, апавяданні В.Вітка; уклад. Т.С. Тарасава; маст. М.Р. Казлоў. – Мінск : Маст. літ., 2008.
8 Літаратурнае чытанне: падручнік для 3-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / В. С. Варапаева, Т. С. Куцанава. – Мінск : Маст. літ., 2007
1. Дайце азначэнне паняцця «дзіцячы фальклор» і назавіце яго складнікі.
2. Ахарактарызуйце творчасць Ніла Гілевіча.
3. Літаратурна-мастацкі аналіз паэмы-казкі Васіля Віткі «Вавёрчына гора».
4. Распрацуйце пытанні да віктарыны па творчасці Зоські Верас.
Спіс літаратуры
Информация о работе
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 10.
Процесс покупки готовой работы
01
1. Заказ готовой
Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.
02
2. Оплата
На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП.
03
3. Получение
Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.
Растения уголка природы
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Психология
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Логопедия
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Декоративное прикладное искусство
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Детская мировая литература
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Декоративно прикладная деятельность
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика кружковых работ
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Формирование математических представлений
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика развития речи
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика экологического образования
23,00
28,75
BYN