Февральская революция 1917 года в Беларуси
БГУ (Белорусский государственный университет)
Реферат
на тему: «Февральская революция 1917 года в Беларуси»
по дисциплине: «История Беларуси»
2021
15.00 BYN
Февральская революция 1917 года в Беларуси
Тип работы: Реферат
Дисциплина: История Беларуси
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 13.
Поделиться
Уводзіны
Глава 1. Перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі і развіццё падзей у Расіі
Глава 2. Асаблівасці падзей Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі
Глава 3. Беларускія нацыянальны рух і стварэнне нацыянальных партый
Заключэнне
Спіс крыніц і літаратуры
УВОДЗІНЫ
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага маштабу. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да нацыянальнага, эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.
У 20-я гады дзень перамогі Лютаўскай рэвалюцыі – 12 сакавіка (па новаму стылю) быў “чырвоным” днём у савецкім календары. З цягам часу памяць аб гэтай рэвалюцыі пачала сцірацца і ёй было адведзена сціплае месца “пралога Кастрычніка”. Аднак лютаўская рэвалюцыя заслугоўвае большай увагі, бо яна ператварыла Расію ў самую свабодную краіну таго часу.
Доўгі час у савецкай гістарычнай літаратуры распаўсюджваўся тэзіс аб кіруючай ролі партыі бальшавікоў у рэвалюцыі. Гэты тэзіс не адпавядае сапраўднасці. Бальшавікі, сіл у якіх было мала, не маглі тады ўзняць народныя масына барацьбу. У петраградскіх партыйных арганізацыях, якія дзейнічалі падпольна, налічвалася ўсяго 2 тыс. чалавек, а па ўсёй краіне – 24-25 тыс. Кіраўніцтва імі было аслаблена. Бальшавікі чакалі рэвалюцыі і садзейначалі ёй. Але памылкова лічыць, што яны рыхтавалі і кіравалі рэваюцыяй. Аб гэтым пісаў У.І.Ленін, падкрэсліваючы, што нельга прадбачыць ход рэвалюцыі, яе нельга выклікаць. Можна только працаваць на карысць рэвалюцыі. Н.К.Крупская ў сваім лісце да Л.Д.Троцкага ў 1927 г. пісала, што ў час Лютаўскай рэвалюцыі ўздзеянне партыі бальшавікоў было нязначнае. Яшчэ больш канкрэтна выказаўся кіраўнік Рускага бюро ЦК А.Г.Шляпнікаў. Ён пісаў. Што Лютаўская рэвалюцыя не магла быць падрыхтавана партыяй бальшавікоў, бо рэвалюцыя была стыхійнай, а бальшавікі ўсё рабілі для таго, каб надаць гэтай стыхіі арганізаваны характар.
Сітуацыя двоеўладдзя, што склалася ў Расіі, у Беларусі набыла яшчэ больш заблытаны характар. Па ўсёй Беларусі праходзілі мітынгі, шэсці з лозунгамі і заклікамі да свабоды, стварэння народаўладдзя. У гарадах і мястэчках выбіраліся Саветы рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў, ствараліся атрады народнай міліцыі, узброеныя дружыны рабочых. Усяго за сакавік – красавік у Беларусі ўзялі ўладу ў свае рукі 37 саветаў.
Самым уплывовым ў Беларусі быў Мінскі Савет, які канчаткова склаўся 8 сакавіка пасля ўз'яднання з Саветам салдацкіх дэпутатаў Мінскага гарнізона. У Савеце пераважалі меншавікі, эсэры і бундаўцы.
У войску таксама сталі стварацца салдацкія камітэты, якія ўзялі на сябе кантроль за дзеяннямі каманднага складу. У вайсковых частках на фронце кожны дзень праходзілі мітынгі, галоўнымі патрабаваннямі якіх былі - «Далоў вайну!», «Зямлю сялянам!», «Фабрыкі і заводы - рабочым!».
Адначасова ва ўсіх буйных гарадах Беларусі пачалі стварацца і органы буржуазнага кіравання. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам.
ГЛАВА 1. ПЕРАДУМОВЫ ЛЮТАЎСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ І РАЗВІЦЦЁ ПАДЗЕЙ У РАСІІ
Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з’явіліся класавыя супярэчнасці, а таксама цяжкое ваеннае становішча, у якім апынулася краіна. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, што былі даведзены да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, выліліся ў масавыя выступленні супраць царызму, буржуазіі і рэакцыйнай ваеншчыны.
Таксама важную ролю адыгрывала ня завяршэнне працэсу трансфармацыі Расійскай імперыі ў канстытуцыйную манархію еўрапейскага ўзору, працэс пачаты маніфестам 17 кастрычніка 1905 г., а менавіта: адсутнасць у грамадства магчымасці ўплываць на ўладу – абмежаванасць магчымасцяў Дзяржаўнай думы і непадкантрольнага ўрада (і ў той жа час абмежаванасць паўнамоцтваў урада). Натуральна узмацняўся крызіс імператарскай улады.
У гэтых умовах палітыка не магла выказваць інтарэсы не тое што большасці, але і колькі-небудзь значнай часткі насельніцтва, што і выклікала стыхійны незадаволенасць, а абмежаванні на публічнае выказванне пратэсту прывялі да радыкалізацыі нават парламенцкай апазіцыі.
Таксама Лютаўская рэвалюцыя з'явілася следствам няўдач рускага ўрада ў ходзе Першай сусветнай вайны. Але не вайна з'явілася прычынай ўсіх супярэчнасцяў, якія былі тады ў Расеі, вайна іх агаліла і паскорыла падзенне царызму. Вайна фарсіравала крызіс самадзяржаўнага ладу. За 2,5 гады вайны ў Расеі змянілася 4 старшыні Савета міністраў, 6 міністраў унутраных спраў, 4 міністра ваенных спраў, 4 міністра юстыцыі, 4 міністра земляробства, 3 міністра замежных спраў. З міністраў, якія перажылі ў гэты перыяд "міністэрскую чахарду" можна адзначыць толькі дваіх: марскога – адмірала І.К. Грыгаровіча (1911-1917) і міністра фінансаў – П.Л. Барка (1914-1917).
Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай, а 26 лютага пачалося ўзброенае паўстанне. На бок рабочых пераходзілі салдаты. Раніцай 27 лютага на бок рэвалюцыі перайшло 10 тыс. паўстаўшых салдат, а вечарам іх налічвалася ўжо больш за 60 тыс.
27 лютага баявыя дружыны з рабочых і салдат захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай ІІ адрокся ад прастола, тым самым паклаўшы канец 300-гадоваму панаванню дынастыі Раманавых.Сістэма царскай улады прыйшла ў супярэчнасць з грамадскім развіццём Расіі, гэта і было галоўнай прычынай хуткай і адносна лёгкай перамогі рэвалюцыі. Аднак, акрамя таго, ахапіўшы ўсю краіну палітычны, эканамічны, нацыянальныя крызісы актывізавалібарацьбу супраць царскай улады. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі розныя сацыяльныя сілы.
ГЛАВА 2. АСАБЛІВАСЦІ ПАДЗЕЙ ЛЮТАЎСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ
Улічваючы значную канцэнтрацыю рэвалюцыйных сіл у Беларусі і на Заходнім фронце, ворагі рэвалюцыі, якія групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандаючага, штабоў Заходняга фронту і Мінскай ваенай акругі, усяляк спрабавалі ізаляваць гэтыя сілы ад гстарычных падзей у Петраградзе. Яны хацелі ўтаіць ад працоўных Беларусі, што ў сталіцы імперыі адбылася рэвалюцыя.
Аднак задумы манархістаў не маглі здзейсніцца. Весткі пра звяржэнне царскага самадзяржаўярознымі шляхамі пранікалі ва ўсе куткі Беларусі і вайсковыя часці Заходняяга фронту. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі перамогу пралетарыята Петраграда і выказвалі намер усімі сіламі падтрымаць рэвалюцыю. Яны спадзявался, што з перамогай рэвалюцыі скончыцца вайна і будуць вырашаны іх жыццёвыя пытанні.
Салдаты Заходняга фронту ў адпаведнасці з загадам нумар 1 Петраградскага Савета стваралі ў вайсковых часцях салдацкія камітэты, адхілялі ад камандавання і нават арыштоўвалі афіцэраў. У некаторых палках і дывізіях салдаты дзейнічалі яшчэ больш рашуча. Так, салдаты 709-га і 710-га палкоў і 178-й пехотнай дывізіі, што дыслацыравалася ў вёсках каля Рагачова, адмовіліся падпарадкоўвацца афіцэрам, якія рыхтавалі іх да адпраўкі на фронт. Салдаты гэтых палкоў разам з сялянамі мясцовых вёсак канфіскавалі маёмасць у памешчыкаў, размеркавалі паміж сялянамі жывёл, сельскагаспадарчы інвентар, збожжа, муку, мэбля, агульным коштам на 1 млн. рублёў. Каб задушыць рэвалюцыйныя выступленні салдат, у Рагачоўскі павет былі накіраваны Гергіеўскі батальён і дзве казацкія сотні, а таксама зняты з фронту з-пад Мінска другі лейб-уланскі полк. Удзельнікі паўстання былі пакараны.
З вялікімі цяжкасцямі праводзіліся пераўтварэнні ў Магілёве.
Тут рэакцыйная ваеншчына рабіла ўсё, каб засцерагчы салдат ад уплыву рэвалюцыі. Але і там 5 сакавіка 1917 г. адбылася мнгалюдная дэманстрацыя рабочых і салдат, якая закончылася мітынгам на Сянной плошчы.
Праз 2 дні пасля дэманстрацыі ў Магілёве ўтварыліся Савет рабочых дэпутатаў і асобна Савет салдацкіх дэпутатаў. Да 10 сакавіка абодва саветы аб’ядналіся. Аб’яднаны Савет складаўся амаль выключна з эсэраў, меньшавікоў і бундаўцаў. Такі партыйны склад вызначыў яго палітычную лінію. Савет актыўна падтрымліваў Часовы буржуазны ўрад і вайну да пераможнага канца. Паралельна з Саветам у Магілёве быў створаны так званы сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў, які складаўся з манархістаў. Манархісты распаўсюджвалі чуткі, што хутка дынастыя Раманавых будзе адноўлена ў правах, а ўсе ўдзельнікі рэвалюцыі будуць пакараныя смерцю.
ГЛАВА 3. БЕЛАРУСКІЯ НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ І СТВАРЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ПАРТЫЙ
Пасля падзення самаўладдзя беларускі нацыянальны рух уступіў у якасна новы этап развіцця. Адмена Часовым урадам 3 сакавіка нацыянальных, саслоўных і рэлігійных абмежаванняў дала магчымасць арганізавацца беларускім грамадска-палітычным партыям, розным па сваёй сацыяльна-класавай сутнасці і палітычнай арыентацыі. З сакавіка па лістапад 1917 г. на Беларусі і сярод бежанцаў-беларусаў дзейнічала каля 26 палітычных партый і арганізацый. У іх ліку 14 беларускіх нацыянальных партый, якія з пэўнай доляй умоўнасці можна падзяліць на кансерватыўна-клерыкальныя, ліберальна-дэмакратычныя, рэвалюцыйна-дэмакратычныя і сацыялістычныя накірункі.
Кансерватыўныя, памешчыцка-клерыкальныя партыі і арганізацыі - Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Саюз беларускага праваслаўнага духавенства, Заходне-Рускае таварыства ў Петраградзе з'яўляліся выразнікамі штарэсаў буйных і сярэдніх землеўласнікаў, праваслаўнага духавенства і вышэйшага чыноўніцтва. Асновай ідэалогіі гэтага тыпу арганізацый быў так званы "заходнерусізм", паводле якога беларусы лічыліся не самастойным этнасам, а адгалінаваннем рускага народа.
Партыі ліберальна-дэмакратычнага накірунку - Беларускі народны саюз, Магілёўскі беларускі нацыянальны камітэт, Гомельскі саюз беларускай дэмакратыі, Віцебскі саюз беларускага народа, Аршанскі беларускі народны камітэт, Беларуская партыя народных сацыялістаў, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя аўтанамістаў - адлюстроўвалі інтарэсы галоўным чынам заможных слаёў беларускага грамадства, духавенства, чыноўніцтва, сярэдняй і дробнай буржуазіі і беларускай інтэлігенцыі. Іх нацыянальныя праграмы вызначаліся супярэчлівасцю і непаслядоўнасцю, зыходзілі з ідэі адміністрацыйна-гаспадарчай самастойнасці ў межах Расійскай дзяржавы і ідэалогіі "заходнерусізму". Вырашэнне аграрнага пытання яны адкладвалі да Устаноўчага сходу.
Больш дэмакратычных поглядаў у нацыянальным пытанні прытрымлівалася БХД, заснавальнікамі якой былі беларускія ксяндзы Ф. Абрантовіч, А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, К. Сваяк (К. Стаповіч) і інш. У рэзалюцыі першага з'езда БХД (май 1917 г.) вылучалася патрабаванне "шырокай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспубліцы", навучанне ў школах на беларускай мове і паступовы пераход на беларускую мову ў набажэнствах.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
1. Мы прааналізавалі перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі і развіццё падзей у Расіі: першыя крокі дзейнасці савецкай улады на Беларусі, паказвалі, што нават для правядзення ў жыццё задач атульнадэмакратычнага характару не хапала дастаткова кваліфікаваных кадраў. Для ажыццяўлення самых простых сацыялістычных мерапрыемстваў яшчэ не былі створаны ні матэрыяльныя, ні культурныя, ні палітычныя перадумовы. З гэтага вынікае, што Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая давяла да канца задачы Лютаўскай рэвалюцыі, павінна была адкрыць магчымасці для развіцця краіны на шляху поўнага выкарыстання рэсурсаў капіталістычнага спосабу вытворчасці і тым самым падрыхтаваць ўсе неабходныя перадумовы дзеля таго, каб пачаць пераход да сацыялізму.
2. Мы разгледзелі асаблівасці падзей Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі: асаблівасьць Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі была і ў тым, што тут былі афіцыйна аб’яднаныя нават бальшавікі і меншавікі — так званая «аб’яднанка», тут адбылося тое абʼяднаньне, якое не адбылося ў Расеі. І гэтае абʼяднаньне дапамагала сацыялістычным ідэям заваёўваць масы. У нас тут былі польскія сацыялістычныя партыі, габрэйскія сацыялістычныя партыі і менавіта ідэя сацыялізму тады захоплівала людзей.
3. Мы выявiлі ролю беларускага нацыянальны руху і ахарактаразавалі стварэнне нацыянальных партый: у выніку Лютаўскай рэвалюцыі розныя палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі атрымалі магчымасць ажыццяўляць сваю дзейнасць. Асаблівасць вырашэння нацыянальнага пытання ў Беларусі з'яўлялася ў сацыяльным, нацыянальным і рэлігійным складзе насельніцтва. Беларускія губерні з'яўляліся раёнамі з высокім узроўнем буйнога памешчыцкага землеўладання. У палітычных адносінах землеўладальнікі стаялі на вельмі правых, манархічных пазіцыях, якіх прытрымлівалася значная частка буржуазнага сярэдняга дваранства, асабліва рускай нацыянальнасці. Пасля падзення самадзяржаўя яны падтрымлівалі палітыку, што праводзіў Часовы ўрад, захаваць «адзіную і непадзельную Расію». Акрамя рускіх памешчыкаў, у Беларусі было шмат польскіх буйных аграрыяў, якія ў палітычных адносінах знаходзіліся на пазіцыях адраджэння самастойнай Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Нацыянальна-вызваленчы рух у беларускіх губернях, з прычыны слабага развіцця капіталізму, яшчэ толькі зараджаўся. Нацыянальная буржуазія тут не мела моцных эканамічных і палітычных пазіцый, а таму яна не магла замацаваць і пашырыць свой уплыў у нацыянальных пытаннях.
Таму кожная сацыяльная і нацыянальная група імкнулася адстойваць свае сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы. Разам з тым большасць нацыянальных партый і арганізацый выступалі за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі.
1. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): вуч. дап. / В.І. Галубовіч, З.В. Шыбека і інш.; пад рэд. В.І.Галубовіча і Ю.М.Бохана. – Мн.: Экаперспектыва, 2005. – 584 с.
2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Курс лекцый. / П.І. Брыгадзін [і інш.]. – Мн.: РІВШ БДУ, 2000, 2002. - Ч. 2. ХІХ - ХХ стагоддзі. – 2002. – 656 с.
3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. / У.Р. Казлякоў [і інш.]; Пад рэд. Л.В. Лойкі. – Мн.: ТАА «ЦІПР», 2003. – 348 с.
4. Матэрыялы па гісторыі Беларусі: Давед. дапаможнік. / Склад. Н.С. Шарова. – Мн.: ВП «Экаперспектыва», 2000. – 192 с.
5. Нарысы гісторыі Беларусі: вучэбны дапаможнік: У 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]; Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: «Беларусь», 1994, 1995. – Ч. 2. – 1995. – 560с.
6. Цуба, М.В. Беларускі нацыянальны рух у перыяд паміж дзвюма дэмакратычнымі рэвалюцыямі (1907-люты 1917 гг.) : матэрыялы да курса "Гісторыя Беларусі" / М. В. Цуба ; навук. рэд. М. К. Сакалоў ; рэц. : А. М. Люты, В. М. Фамін. – Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 2003 – 196 с.
7. Library. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года і Белврускі рух. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу:
https://library.by/portalus/modules/belarus/readme.php?subaction=showfull&id=1290693703&archive=1291455490&start_from=&ucat=&.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 13.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты