1. Дзіцячая літаратура уваходзіць у жыццѐ кожнага чалавека з самага нараджэння. Патрабаванні да дзіцячай літаратуры вызначаюцца адносінамі да дзіця.
У дз.літ. уваходзяць творы напісаныя спецыяльна для дзяцей, творы, якія першапачаткова былі створаны для дарослых, але з цягам часу перайшлі ў разрад дзіцячых, творы, напісаныя самімі дзецьмі.
Дз. літ. цесна звязана з педагогікай і псіхалогіяй. В.Вiтка падкрэслiваў, што не можа быць дзiцячым пiсьменнiкам аўтар, якi ў самой душы сваѐй не з´яўляецца педагогам.
3. У казках пра жывёл дзейнічаюць асаблівыя героі — звяры, птушкі, рыбы, іншыя жывыя істоты (напрыклад ліса, воўк, мядзведзь, шчупак, дзяцел, сабака, кот, певень, баран і г.д.) і нават расліны. Сваімі паводзінамі яны нагадваюць людзей — добрых, працавітых, надзейных, разумных або непрыстойных, жорсткіх, хцівых, разбэшчаных. У казках пра жывёл свярджаюцца лепшыя чалавечыя якасці: адданае сяброўства, бескарыслівасць, кемлівасць і адмаўляюцца няўдзячнасць, сквапнасць, баязлівасць, нахабства, лянота і іншыя людскія заганы.Беларускія казкі пра жывёл у большасці выпадкаў захоўваюць і строгую, заснаваную на сіле іерархію ў адносінах паміж імі, што дае шырокія магчымасці для паказу сацыяльных адносін у грамадстве, падзеленым на антаганістычныя класы[10]. Мядзведзь дужы, таму ён пануе над усім звярыным царствам (казка «Дзедава рукавічка»)Існуе шэраг чарадзейных казак, дзе распавядаецца пра пераўтварэнні чалавека ў жывёл («Аб ведзьме, што мужыка ў сабаку перакінула», «Пра ахотніка», «Казачнік і пасельнік»). Даследчыкі лічаць такі пласт казак адным з самых старажытных і звязваюць яго з татэмічнымі ўяўленнямі людзей.
5. «Беларускі лемантар або Першая навука чытаньня» «Беларуски лемэнтар або першая навука чытаньня») — першы беларускі буквар, выдадзены ў 1906 годзе ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца». Выхад першага буквара сучаснай беларускай мовы ў зацікаўленых польскіх і расейскіх колах быў успрыняты як бяспрыкладны заклік беларускага народу да адраджэньня сваёй культуры, як спроба павярнуць кола гісторыі. Найменшыя цяжкасьці ўзьнікалі пры адаптацыі для патрэбаў беларускай мовы лацінкі, пры ўжываньні якой абапіраліся на нормы польскага правапісу. У выкарыстаньні ж кірыліцы ўжо на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў выявіліся інавацыйныя тэндэнцыі, якія мелі на мэце прыстасаваць тагачасны расейскі альфабэт да патрабаваньняў беларускай фанэтыкі. Таму ў першыя гады XX стагодзьдзя паўстала шмат розначытаньняў, уніфікацыя якіх зрабілася істотнай праблемай.
7. Якуб Колас напісаў шмат высокамастацкіх арыгінальных твораў паэзіі і прозы для дзяцей, што ўвайшлі ў “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, зборнікі “Міхасёвы прыгоды”, “Рак-вусач”. Невялічкую паэму "Міхасёвы прыгоды" часам называюць апавяданнем ў вершах. Гарадскога хлопчыка Міхаську, які доўга хварэў у зімовы час, паслалі на ўсё лета ў вёску адпачыць і набрацца сіл. Тут і пачынаюцца розныя прыгоды, удачы і няўдачы. Кожны раздзел паэмы паэтычна раскрывае якую-небудзь новую карціну ці з'яву ў прыродзе.
9. Казка «Рак-вусач» змяшчае багаты пазнавальны матэрыял: дзеці знаёмяцца з рознымі відамі рыб нашых беларускіх рэк (сом, язь, лешч, плотка, карась, ялец і інш.). Праз маналог жыта юны чытач даведваецца, з якімі вялікімі цяжкасцямі здабываецца хлеб. Зерне, кінутае восенню ў «халодны дол пусценькі», мерзне ў полі, на якім ткуць «маразы кужаль белы». Летам жнеі сажнуць жыта, затым яго абмалоцяць, высушаць зярняты і змелюць. Але жыта пазнае і радасць: вясна дае яму жыццё, лета апранае яго ў жоўты шоўк, чалавек вырабляе з яго беленькай мукі «хлябок новы». Лёс жыта ў казцы асацыіруецца з нялёгкай, але слаўнай доляй хлебароба. Казка выхоўвае павагу да чалавека працы, рукамі якога здабываецца наш хлеб надзённы. Твор выхоўвае пачуццё калектывізму: як асабістае гора ўспрынялі сум рака і прыйшлі яму на дапамогу многія прадстаўнікі беларускай фауны і флоры, бо «справіцца з бядою можна грамадою».
11. У 30-я гады Якубам Коласам быў напісаны і выдадзены шэраг кніг для дзяцей. Сярод іх – зборнікі апавяданняў, зборнікі вершаў і вершаваных апавяданняў, народныя казкі ў апрацоўцы пісьменніка, літаратурныя казкі і паэмы, аповесці для піянераў. Паэма "Міхасёвы прыгоды" прысвечана тэме дзяцінства. У цэнтры паэмы – вобраз хлопчыка, які ўспрымае свет непасрэдна, па-дзіцячы. Усім зместам паэмы, усім характарам паэтычных вобразаў, карцінамі жыцця прыроды і людзей аўтар падводзіць юнага чытача да разумення велічы чалавека, яго стваральнай дзейнасці. Міхасёвымі прыгоды названы не выпадкова. Як вядома, Канстанцін Міхайлавіч меў малодшага сына Міхася, які у дзяцінстве цяжка захварэў.
13. Перыяд 1929-39 гг. у развіцці літаратуры i мастацтва быў надзвычай важным i ў той жа час супярэчлівым i трагічным. Гэта час, калі спынялася беларусізацыя, пачалася i працягвалася барацьба супраць нацдэмаў, кулакоў, заможнага гаспадарання i iнш.Пісьменнікаў, якія ў свaix творах дэманстравалі рашучую нязгоду з афіцыйнай палітыкай проста выкрэслівалі з літаратуры. Аўтараў смелых, мужных твораў часта без усялякага следства чакала кляймо «ворага народа”. высылка ў Сібір А. Александровіча, С. Баранавых, С. Шушкевіча, Ул. Дубоўкі, С. Грахоўскага (усе пісалі для дзяцей) і інш. Пісьменнікі павінны былі шукаць, выяўляць, адлюстроўваць у літаратуры толькі выключна станоўчых герояў; тым больш гэта прадпісвалася дзіцячай літаратуры. У такой сітуацыі найбольш выйгрышным у параўнанні з іншымі празаічнымі i паэтычнымі жанрамі быў жанр казкі. Для дзяцей былі напісаны таленавітыя казкі Я. Коласа «Рак-вусач», Зм. Бядулі «Качачка-Цацачка», С. Шушкевіча «Звярыны баль».
15. У апавяданнях З.Бядулi выразна прасочваюцца 2 кiрункi: 1) тэма загубленнага дзяцiнства («Малыя дрывасекi», «Пяць лыжак зацiркi») у гэтых апавяданнях адчуваецца пратэст пiсьменнiка супраць бязрадаснага дзяцiнства i сацыяльна-грамадскiх умоӯ, якiя пазбаӯляюць дзяцей шчасця; 2) творы, у якiх З. Бядуля iмкнецца пранiкнуць ва ӯнутраны свет маленькага чалавека, раскрыць яго псiхалогiю, паказаць яго здольнасцi i таленты («Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету»). «пяць лыжак зацiркi» - Сям´я хворага Антося i Агаты чакае зацiркi. Вясна, па вёсках пануе галадуха, Агаце пашанцавала выенчыць фунт мукi ӯ суседа i прыгатаванае снеданне стала вялiкiм святам для шчаслiвай у той момант сям´i.
17. Пазнавальна-выхаваӯчае значэнне аповесцi-казкi «Сярэбраная табакерка» у тым, што ӯ творы ярка i вобразна паказана чалавечае жыццё i адносiны памiж людзьмi, створаны незабыӯныя малюнкi роднай прыроды, якiя выхоӯваюць патрыятычныя i эстэтычныя пачуцци ӯ чалавеку. Аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» - у сюжэт пакладзена народная казка аб паланеннi палешуком смерцi, якую ён пасадзiӯ у табакерку, на зямлi перастала гнiць усё жывое. Казка падобна да фальклорнай (жывёлы размаӯляюць i дзейнiчаюць як людзi). Адметнасць кампазiцыi казкi заключаецца ӯ спалучэннi рэалiстычна-бытавога плана з казачна-фантастычным. Першыя старонкi твора гэта рэалiстычная карцiна вячэры звычайнай сялянскай сям´i, дзе акрамя бацькоӯ прысутничаюць стары дзед i хлопчык з дзяӯчынкай. таму cтaнoвiшчa юных падарожнікаў здаецца безвыходным, аднак дапамаглi iм нacтoйлiвacць, сяброўства, узаемная падтрымка i яшчэ – Я. Маўр падкрэслівае гэта – тое, што Biктap i Mipoн yciм цікавіліся, шмат вeдaлi i ўмeлi свае веды прымяніць на практыцы.
19. Апавяданне «Слёзы Тубi» трагiчнае. Сюжэт гэтага твора Я. Маӯру падказала легенда. (жэмчуг – гэта скамянелыя божыя слёзы). Герой хлопчык Тубi з вострава Цэйлон. Тубi маленькi шукальнiк жэмчугу, ён уважлiвы да бацькоӯ i тавварышаӯ, любiӯ мора. У апавяданнi жэмчуг асацыiруецца як слёзы пакутнiкаӯ, якiя для багатых белых паноӯ ныраюць за тымi чарапашкамi аж на дно мора. Туб из 12г кааб пракармиць сям´ю вымушаны ныраць у марскiя глыбiнi па дзiвосныя жамчужыны. Тубi з´ела акула. Акулу злавiлi, разрэзалi ёй бруха i там знайшлi беднага Тубi з яго кошыкам. Жамчужыну ацанiлi ӯ 50 000 рупiй. Мацi заплацiлi за ӯвесь месяц i дадали яшчэ 100 рупiй Апавяданне «незвычайная прынада» таксама трагiчнае. Ιндыя была ӯ той час англiйскай калонiяй.
21. Галоӯныя героi жывёлы. Яна адлюстроӯвае жыццё мядзведзя ад маленства да сталасцi. Дзецi пазнаюць свет разам з героем аповесцi. Дзе жывуць i чым сiлкуюцца мядзведзi. Адлюстраваны ӯ аповесцi норавы i звычкi мядзведзяӯ.Мядзведзiца выхоӯвае свайго сына так як i iншая мацi. Калi трэба i кухталёӯ надае за дрэнныя паводзiны i кормiць i баронiць яго ад сярдзiтага бацькi, мые яго. Мядзведзь вельмi любiць мёд i малiны. Ι вось смачныя духмяныя ягады i Мiшкава непаслушэнства сталi прычынай яго прыгод. Ён вырашыӯ без мацi схадзiць паесцi ягад i сустрэӯ Барадатага. Казёл гэты жыӯ ӯ батальоне чырвонаармейцаӯ. Казёл i сабака Жук былi да некаторай ступенi вайсковымi асобамi.
23. У пасляваенны час Якiмовiч заняўся апрацоўкай беларускiх народных казак. Якiмовiч апрацаваў больш за 200 беларускiх народных казак. Многiя з iх увайшлi ў зборнiкi казак А.Якiмовiча: «Каток – залаты лабок», «Бацькаў дар», «З рога ўсяго многа», «Андрэй за ўсiх мудрэй» i iнш. Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: русскую, украiнскую, польскую i iнш.
Тэматычная разнастайнасць апавяданняў Алеся Якiмовiча, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне. Тэме ВАВ прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аўтамат» i iнш. У гэтых творах адлюстроўвана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, аб´яднаных прагай перамогi над нямецка-фашысцкiмi акупантамi.
25. Тэматыка казак разнастайная: пра чалавечы розум i дасцiпнасць, пра ляноту i зайздрасць, пра ганарыстасць i нядобразычлiвасць. Казкi «Цудоӯная знаходка», «Як сiнячок да сонца лётаӯ», «Мiлавiца», «Кветкi – сонцаввы дзеткi» i iнш
У казке «Хто дужэйшы» Дубоӯка паказвае, што толькi лагоднасць i спагада, добразычлiвасць упрыгожваюць i з´яву, i iстоту, тым больш чалавека. Дубоӯка надае апавяданню фiласофскi накiрунак. Паляшук годна вядзе гаворку з наймагутнейшымi сiламi прыроды – Сонцам, Ветрам, Хмарамi, Марозам. Дасцiпнасць, прыродны розум дапамагаюць палешуку знайсцi выхад з цяжкага становiшча. Ι ён даказвае, хто з´яӯляецца самым дужым. У працы мужык не адчуваӯ i марозу.
27. Першыя творы М.Танка для дзяцей з´явiлiся ў 1937г., але i да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцiнства. Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоўваў народныя сюжэты. У сваiх казках Танк закранаў розныя этычныя праблемы. «Казка пра Музыку» тут паэт уводзiць вобраз асiлка i паказвае змаганне народа супраць несправдлiвасцi i ўцiску. Герой Музыка хлопчык сiрата., не меў нi двара, нi гароду. Ён не прадае сваю музыку нi за якiя грошы. Яго чарадзейнае гране абуджала i падтрымлiвала народ.
29. Жук і слімак
Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. У сваiх казках Танк закранаӯ розныя этычныя праблемы. Казка «Жук i слiмак» - аӯтар звяртае ӯвагу на няӯдзячнасць жука «забыуся пра нягоды i не на ӯме жуку, што абяцаӯ паднесцi ён хату слiмаку», засцерагае дзяцей ад падобнай рысы характару. Многiм вершам М.Танка характэрны жарт. У даходлiва-забаӯляльнай форме вызначаецца паэтызацыя М. Танкам навакольнага свету. У цэнтры гэтага твора прывабны вобраз маладога чалавека: уражлiвага, чулага, здольнага бачыць прыгажосць.
31. Паэзiя Максiма Танка (Яугена Iванавiча Скурко), народнага паэта Беларусi, лаурэата Ленiнскай прэмii, сагрэта дабрыней i даверам да чалавека. Для паэта вершы - гэта i прызванне, i праклем, i шчасце, i мука, i свяшчэнны абавязак. Так, напрыклад, верш “Чаму птушкі лётаюць” складаецца толькі з шасці радкоў. Але затое што гэта за шэсць радкоў! Які тут глыбінны, патаемны сэнс! Найперш, адчуваецца жаданне аўтара не перагружаць дзіця лішнім. Даваць толькі тое, што, на думку пісьменніка, мае значэнне, што сапраўды з’яўляецца важным. Ашчаднасць у адносінах да дзяцей – гэта адметная рыса ўсёй дзіцячай творчасці Максіма Танка.Ужо сама назва верша – адмыслова кінутая інтрыга, па-майстэрску беспамылковы прыём “зачапіць” і ўтрымліваць Уувагу дзіцячай (ды і дарослай таксама) аўдыторыі. Апроч таго, назва веГршПа – гэта адмысловая пастаноўка навуковага даследавання для дзіцяці, вылуБчэнне канкрэтнай жыццёвай праблемы.
33. «Буслінае лета» (1958). У казцы “Буслінае лета” В. Вітка насяляе казачны свет не толькі ляснымі жыхарамі. Тут з'яўляецца юны герой - трэцякласнік Вася, непасрэдны і цікаўны хлопчык, які перажывае радасць першаадкрыцця прыроды. З вышыні буслінага гнязда ён бачыць вакол сябе вялікі незвычайны свет, поўны непаўторнага хараства і паэзіі, пазнае таямніцы прыроды. Шукаючы сваю прапажу, хлопчык знаёміцца з многімі насельнікамі птушынага царства, партрэты і паводзіны якіх перадаюцца з арніталагічнай дакладнасцю і пэўнай псіхалагізацыяй. У фінале ж казкі яе герой, пазнаўшы багацце навакольнага свету, адчувае сваю блізкасць да прыроды. Узаемаадносіны людзей са светам прыроды ў “Бусліным леце” напоўнены атмасферай сяброўства і згоды, высокай чалавечнасці. Так, дзед і баба малога Васіля выратоўваюць хворае буслянятка, накрываюць яго сваім кажушком, абаграваюць на цёплай печы і адпойваюць з лыжкі малаком. Сам жа Вася адчувае сябе сярод прыроды як дома, хлопчыку вельмі блізкія “свет птушыны, свет раслінны”. Наогул, В. Вітка лічыць галоўным стымулам творчасці “здзіўленне перад адкрыццём тайны, радасць пазнання з'яў і рэчаў”.
35. Чытаеш прозу Васіля Віткі, яго напісаныя самабытнай слуцкай мовай таленавітыя апавяданні, пазначаныя глыбінёй думкі і непадробнасцю праўды жыцця («Трывога ў Ельнічах», «Баравіцкія музыкі», «Познія палыны», «Гуляшчы хлеб»), і міжволі прыгадваеш Кузьму Чорнага… Не, гэта не перайманне — гэта проста напісалася пад дабратворным уплывам выдатнага майстра нашай беларускай прозы. «Трывога у Ельнiчках» - У калгаснага вартаӯнiка Яӯстрата Скачыляса было 4 сына. Пра бацьку i трох яго сыноӯ нiхто i слова благога не скажа. А вось чацвёрты Юзiк нiкога не прызнаваӯ. З iм па суседству жылi Адам Патрубейка з сынам Толiкам, яны ӯсцягнулi на таполю старое кола на якiм пасялiлiся буслы. Буслы аб´ядналi хлапчукоӯ, Юзiка i Толiка, яны пасябравалi. Аднойчы хлопчыкi пасварылiся i Юзiк хацеӯ ӯзяць сабе аднаго бусляняцi. Юзiк узяӯ бацькаву стрэльбу, пабег да Толiкавай хаты i стрэльнуӯ. Вакол яго сабралося шмат людзей. Толiк з жалю глядзеу на Юзiка i нiяк не мог уцямiць, чаму людзi з такiм гневам гавораць пра хлопца. Потым ён убачыӯ, што Юзiк застрэлiу бусла. Яӯстрат пахаваӯ бусла у канцы свайго агарода. Пад вечар з гнязда скiнулiся двое буслянят, хутчэй за ӯсё сама буслiха выкiнула iх, бо цяпер ёй адной iх не пракармiць. Пасярод ночы Юзiкава мацi сказала Толю, што нiдзе не можа знайсцi Юзiка. Абавязак сяброӯства, няхай сабе нялёгкага i крыӯднага, вымушаӯ Толiка не бавячыся iсцi на гэтыя начныя пошукi. Толiк знайшоӯ Юзiка ӯ канцы агарода, дзе быӯ пахаваны бусел. Тут стаяла i буслiха. Толiк сказаӯ Юзiку, што двое буслянят сядзяць у яго ӯ запечку, упалi з гнязда i прыйдзецца iх iм гадаваць i Юзiк згадзiӯся: «Прыйдзецца…»
37. Майстэрства А. Васілевіч як дзіцячай аўтаркі выявілася і ў яе апавяданнях для дзяцей, якія, пачынаючы з 1950-х гг., пачалі друкавацца ў дзіцячых перыядычных выданнях, а потым увайшлі ў зборнікі «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Калінавая рукавічка» (1963), «Шурка Рэмзікаў» (1985).Пра любоў, беражлівыя адносіны чалавека да прыроды, пра імкненне аберагаць усё жывое гаворка ідзе і ў апавяданнях А. Васілевіч «Браты-артысты», «Геша», «Бабуліны кватаранты», «Цюлік» і інш. Хвалюе чытачоў тое, як ратавала дзевяцігадовая дзяўчынка (апавяданне «Браты-артысты») маленькіх ягнятак, што засталіся без маці, як яна карміла іх з лыжкі, аберагала ад холаду.
41. Галоўны выток барадулiнскай дзiцячай паэзii – вопыт народнай творчасцi, мудрай педагогiкi. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка люструецца ў аўтарскiх калыханках, забаўлянках, лiчылках, дражнiлках, хуткамоўках, загадках, казках, небылiцах-перакрутках, прыбабуньках, жартоўных i гумарыстычных вершах. Свае першыя творы для дзяцей Р.Барадулiн напiсаў у пачатку далѐкiх 1960-х гг., калi ў самога падрастала дачка Ιлона. Ён свядома з бацькоўскiм замiлаваннем абiрае пастаяннай гераiняй-субяседнiцай дзяўчынку Лану. Сваiм першам творам ѐн лiчыць напiсаную спецыяльна для дачушкi па просьбе мамы «Калыханку». Вобразны свет сваiх калыханак Р. Барадулiн насялiў i любiмым персанажам гэтага жанру – катом. У кожным творы паэта прысутнiчае запрашэнне да гульнi. Дзiцяцi неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ў свеце. Непахiснае пачуццѐ справядлiвасцi, вабную таямнiчасць, выпадковасць утрымлiваюць менавiта лiчылкi як спецыфiчны жанр дзiцячага гульнявога фальклору. Аўтарскiя лiчылкi, у адрозненне ад фальклорных, перш за ўсѐ сюжэтныя. Н- д, маленькi Цiмошак губляе ў лазовым кошыку кошак («Колькi кошак у кашы?»). Актывiзуе думку дзiцяцi. Кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода. У лiчылцы-загадцы дзецi пiльна сочаць за гарэзлiвымi кошкамi. Сярод лiчылак-загадак, у якiх пералiчэнне адсутнiчае, але патрабуецца ў адказе, прывабнай выглядае лiчылка «Грышка, Мiшка i Шчыпай ехалi на чоўне», разлiчаная на дзiцячую кемлiвасць i дапытлiвасць. Шырокае прызнанне маюць загадкi Р.Барадулiна. Кожная загадка заахвочвае да максiмальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей.
43. У друку выступае з 1964. Аўтар кніг публіцыстыкі «Райкомаўскія будні» (1971), «Дзень за днѐм» (1973), «Знайдзі сябе» (1974), «Якое яно, шчасце?» (1977), нарысаў «Прыдзвінскі цуд» (1975), «Высокія зоркі» (1981), дакументальных аповесцей «Крутыя вѐрсты» (1980, пастаўлена радыѐп'еса ў 1978), «Урокі Купрэвіча» (1987), «Любі мяне пры ўсякай долі…» (з Б. Чалым, 1989; пра моладзь, вывезеную ў час Вялікай Айчыннай вайны ў Германію), «Невядомы» (1990; пра нарадавольца І. Грынявіцкага), зборнікаў прозы «Раны» (1987), «Дзень нараджэння» (1988). Пра родную вѐску, праблемы выхавання моладзі аповесць «Адпяванне жывых» (1993). Тэма дзяцей-сірот узнята ў дзѐнніку «Бацькі і дзеці» (1995). Аповесць «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» (1998) створаная на архіўных і дакументальных матэрыялах, расказвае пра карані сем'яў, прозвішчаў, гербаў. Кнігу «Мама. Малітва сына» (1999) Уладзімір Ліпскі напісаў да стагоддзя сваѐй маці. Прозвішчы землякоў, іх жыццѐвыя лѐсы i сталі матэрыялам для скрупулѐзнага даследавання пісьменніка ў кнізе «Мы: аповесць пра нашы прозвішчы» (2006).
45. Самыя першыя апавяданнi Я.Брыля для дзяцей вызначаюць суб´ектыӯнае, апасродкаванае адлюстраванне жыцця з пазiцыi маленькага чалавека. Для апавядальнiка галоӯнае не столькi ӯзнаӯленне жыццёвых падзей, колькi адлюстраванне ӯражанняӯ маленькага чалавека ад iх. У апавяданнях праслежваецца i тэма адухаӯленне прыроды. Апавяданне «Жыу-быӯ вожык» дае дзецям звесткi пра вожыка: чым ён харчуецца, якi лад жыцця вядзе. Маленькi апавядальнiк расказвае, як ён кармiӯ вожыка малачком i яечкам, дзiвiӯся яго баязлiвасцi: той спачаткку тупацеӯ толькi ноччу, а потым крыху прызвычаiӯся. Але найбольш цiкава было маленькаму назiраць, як лясны жыхар шукаӯ сабе сяброӯ. З цюцiкам Мурзам ён не хацеӯ сам знацца, а вусаты кот Фядот i не глядзеӯ на Тупалу. Тады ён вырашыӯ падкацiцца да квактухi i яе куранят, бо зайздрросна было глядзець на iх шчаслiвае супольнiцтва. Ι вось Тупала ноччу прымасцiӯся пад цёплым крылом курыцы i стаӯ ад радасцi варушыцца. Курыца пакалолася i моцна клюнула вожыка. Ι вось бацька прапаноӯвае выпусцiць вожыка.
47. З любоӯю расказаӯ У.Караткевiч пра Беларусь, яе гiсторыю, культуру, мову, лiтаратуру, фальклор i прыроду ӯ нарысе «Зямля пад белымi крыламi». Гэта своеасаблiвая энцыклапедыя Беларусi, яе вiзiтоӯка. На самым пачатку прыгадаӯ бусла як сiмвал Беларусi. Напiсаӯ пра птушак як пра ахоӯнiкаӯ святой i чыстай роднай зямлi. У. Караткевiч ахапiӯ у нарысе беларускую гiсторыю ад старажытных часоӯ да 70-х гг. 20ст. Арыгiнальна i непаӯторна выказаӯся ён пра краявiды i асаблiвасцi розных рэгiёнаӯ Беларусi, пра нацыянальны характар беларуса, пра гiстарычныя падзеi, пра славутых грамадскiх i культурных дзеячаӯ, пра гарады, пра помнiкi гiсторыi i культуры беларускага народа. У гэтым творы У. Караткевiч падаӯ вясельныя абрады i песнi, прывёӯ шмат прыказак i прымавак, асаблiва пра сямейныя адносiны. На прыкладзе творчасцi Ф.Скарыны, С.Буднага, В. Цяпiнскага, С. Полацкага пiсьменнiк звярнуӯ уввагу на даӯнасць i багацце беларускай культуры. У гэтым творы выяӯлена душа народа, якi прайшоӯ праз шматлiкiя выпрабаваннi i якi жыве багатым паӯнакроӯным жыццём. Аӯтар цiкава, для таго часу смела i па новаму глянуӯ на гiсторыю роднай зямлi i яе народа, узвялiчыӯ i апаэтызаваӯ Беларусь.
49. Апавяданнi У. Ягоўдзiка вызначаюцца добрым дыдактызмам, бо пiсьменнiку з дапамогай займальнасцi ўдаецца звярнуць увагу а самае галоўнае: на неабходнасць аберагаць родную прыроду. Гэта па-сутнасцi, першыя ўрокi экалагiчнага выхавання. Творчасць Ул. Ягоўдзiка тэматычна i жанрава багатая. У яго знойдуцца i апрацоўкi легенд i паданняў, творы на сюжэты з народнай мiфалогii i своеасаблiвая iнтэрпрытацыя народных казак, уласныя лiтаратурныя казкi, апавяданнi пра канкрэтных гiстарычных асоб. Такая разнастайнасць адлюстравання рэчаiснасцi прываблiвае чытача. Лiтаратурныя аповесцi-казкi Ул. Ягоўдзiка заснаваны на народных матывах. Аднак гэта зусiм самастойныя мастацкiя творы, паколькi пiсьменнiк бярэ за аснову звычайныя жыццѐвапрыродныя факты i напаўняе iх незвычайным казачным дзействам.
51. Падымае праблемы сяброўства і чалавечых узаемаадносін праз паўфантастычныя аповесці «Прыгоды Бульбобаў». У кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Чытачам трэба будзе даведацца фантастычную гісторыю, расказаную шчанюком, пагрузіцца ў свет братоў-двайнят, якія пайшлі ў першы клас, а таксама пачуць лясную сімфонію. Добрыя аповесці і апавяданні навучаць дзяцей адрозніваць дабро і зло, паважаць старэйшых і добра ставіцца да братоў нашых меншых. Цікавы, захапляльны сюжэт адразу заваюе ўвагу юнага чытача – аповед вядзецца ад імя... сабачанят. З мяккім гумарам аўтар расказвае, як маленькія істоты адкрываюць для сябе такое вялікае і складанае жыццё. Непаседлівыя і дапытлівыя Булька і Боб толькі адкрываюць для сябе такі вялікі і складаны свет.