1. Сінтаксіс, змест и задачы
Сінтаксіс як раздзел навукі пра мову вывучае сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці і спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Аб'ектам сінтаксічнага вывучэння мовы з яўляюцца спосабы арганізацыі слоў у словазлучэнні і ў сказы, тыпы словазлучэнняў і сказаў. Асноўнай адзінкай называецца сказ (выказванне). Асноўнымі паняццямі сінтаксісу з'яўляюцца: сінтаксічная канструкцыя - гэта сінтаксічнае цэлае, у якім моўныя адзінкі (словы, словазлучэнні, сказы) аб'ядноўваюцца паводле сваіх граматычных уласцівасцей: канструкцыя словазлучэння, канструкцыя простага сказа, канструкцыя складанага сказа і інш.; сінтаксічная сувязь - гэта фармальнае выражэнне адносінаў паміж сінтаксічнымі адзінкамі або іх кампанентамі. Вылучаюць два асноўныя віды адносінаў: а) прэдыкатыўныя адносіны (вы- яўляюцца паміж дзейнікам і выказнікам); б) непрэдыкатыўныя адносіны (выяўляюцца паміж кампанентамі словазлучэння, паміж часткамі складаных сказаў); в) паўпрэдыкатыўныя адносіны, якія існуюць паміж адасобленым членам сказа і паяснёнымі словамі. Сінтаксічная сувязь бывае паратаксічнай (злучальнай), якая існуе паміж граматычна раўназначнымі адзінкамі, і гіпатаксічнай (падпарадкавальнай), якой звязваюцца кампаненты ў словазлучэнні, даданыя часткі ў складаназалежным сказе. Сродкі сінтаксічнай сувязі - канчаткі зменных часцін мовы, прыназоўнікі, злучнікі і займеннікі, прыслоўі, часціцы, мадальныя словы, парадак слоў і інтанацыя.
3. Тыпы словазлучэнняў
Словазлучэнне - гэта мінімальнае сэнсава-граматычнае адзінства, утворанае на аснове падпарадкавальнай сувязі двух ці некалькіх самастойных слоў, якое выражае ў сказе разнастайныя адносіны паміж прадметамі, з'явамі, дзеяннямі і прыметамі ў іх узаемасувязях. Класіфікацыя словазлучэнняў грунтуецца на аснове наступных крытэрыяў. Паводле структуры словазлучэнні бываюць простыя, складаныя, камбінаваныя. Простыя словазлучэнні складаюцца з двух паўназначных слоў, адно з якіх з'яўляецца галоўным кампанентам, а другое – залежным. Складаныя словазлучэнні складаюцца з трох і больш паўназначных слоў. Розныя віды сувязі адыходзяць ад аднаго галоўнага слова (правільна перакласці тэкст). Камбінаваныя – спалучэнне словазлучэнняў, сувязі адыходзяць ад розных слоў (чытаць цікавую кнігу). Паводле звязнасці кампанентаў - свабодныя і несвабодныя. У свабодных кожны з кампанентаў функцыянуе ў ролі асобнага члена сказа. У несвабодных кампаненты аслабілі (або цалкам страцілі) сваё лексічнае значэнне і ў складзе сказа выступаюць у ролі аднаго члена сказа (выказаў падзяку = падзякаваў)
5. Паводле сэнсавых адносін паміж кампанентамі выдзяляюцца:
словазлучэнні з аб’ектнымі адносінамі (дараваць брату, закрануць пытанне, чакаць поезд),
з суб’ектнымі (пабудаваны архітэктарам, пішацца студэнтамі, зацяняецца садамі),
азначальнымі (Марыліна маці, штаб палка, узор на дзіва),
акалічнаснымі прасторавымі (ісці па лесе, стаялі абапал гасцінца, паказаўся з-за вугла),
акалічнаснымі часавымі (вольны да верасня, пачаліся па вясне, спыніцца праз дзесяць хвілін),
акалічнаснымі прычыннымі (захварэць з гора, дабіцца настойлівасцю, прамаўчаць з-за далікатнасці),
мэтавымі (ехаць па справах, пайшоў па грыбы, жыць для служэння праўдзе),
спосабу дзеяння (адказваць з неахвотай, сеяць праз сіта, глядзеў пільна),
меры і ступені (падняўся на ўвесь рост, згарэць датла, разгулялася на ўсю моц).
7.
Сказ - гэта сэнсава і інтанацыйна завершаная, граматычна арганізаваная па законах пэўнай мовы прэдыкатыўная адзінка сінтаксісу, якая ўтвараецца са слова ці спалучэння слоў і выконвае камунікацыйную функцыю.
Паводле структуры сказы падзяляюцца ў адпаведнасці з наступнымі прыкметамі:
1. Наяўнасць прэдыкатыўных цэнтраў - бессастаўныя сказы (непадзельныя), у якіх нельга вылучыць ні галоўных, ні даданых членаў сказа і падзельныя, якія падзяляюцца на простыя і складаныя.
2. Па характару прэтыкатыўнага цэнтра - двухсастаўныя і аднасастаўныя (пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя, намінатыўныя, генітыўныя, вакатыўныя).
9. Простыя сказы бываюць:
двухсастаўныя,
аднасастаўныя.
Двухсастаўныя сказы ў сваім складзе маюць два саставы — састаў дзейніка і састаў выказніка: Дарогу абступіў чысты бор з меднаствольімі гонкімі соснамі (Хадк.); 3 голаю галавою ходзіць восень па ціхіх сваіх сцежках (К.Ч.); Поле сумавала пад густымі вятрамі, пад радасным пахам ядлоўцу. Дзейнік – галоўны член сказа, які абазначае прадмет думкі, граматычна не залежыць ад іншых членаў і адказвае на пытанні хто? што?
Выказнік – галоўны член сказа, які абазначае дзеянне, стан або прымету прадмета, якасць ці ўласцівасць і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць? хто (што) ён такі (такое)? які ён? што гаворыцца аб прадмеце? Даданыя члены сказа – паняцце граматычнае, якое звязана са структурнай іерархіяй членаў сказа, а з боку сэнсавай, інфармацыйнай значнасці яны могуць быць зусім не «даданымі» членамі, а сэнсава вызначальнымі. Азначэнне – такі даданы член, які абазначае прымету прадмета і таму абавязкова падпарадкоўваецца слову з прадметным значэннем: Каля бярозак беланогіх рабіны стройныя стаялі (Бур.).
11. Дзейнік
Граматычнай, ці прэдыкатыўнай, асновай двухсастаўнага сказа з'яўляюцца дзейнік і выказнік, звязаныя прэдыкатыўнай сувяззю (каардынацыяй).
Дзейнік - гэта граматычна незалежны член сказа, які абазначае прадмет думкі, прэдыкатыўная прымета якога характарызуецца выказнікам. Асноўнай формай выражэння дзейніка з'яўляецца назоўнік у назоўным склоне або асабовы займеннік. Значэнне прадметнасці і сінтаксічную функцыю дзейніка могуць набываць субстантывіраваныя знамянальныя часціны мовы і іх формы і службовыя часціны мовы.
Дзейнікам можа быць інфінітыў: Жыць – складаная справа.
Дзейнік можа быць выражаны не толькі словам, але і словазлучэннем. У склад такога словазлучэння абавязкова ўваходзіць асноўнае слова ў форме назоўнага склону. Такое словазлучэнне звычайна складаецца з лічэбніка, займенніка ці назоўніка і залежных ад іх іменных часцін мовы: Мінула дзесяць гадоў.
13. Выказнік – просты
Граматычнай, ці прэдыкатыўнай, асновай двухсастаўнага сказа з'яўляюцца дзейнік і выказнік, звязаныя прэдыкатыўнай сувяззю (каардынацыяй).
Выказнік - гэта суадносны з дзейнікам і граматычна ад яго залежны галоўны член двухсастаўнага сказа, што абазначае прэдыкатыўную адзнаку або дзеянне прадмета, пра які гаворыцца ў сказе.
У залежнасці ад спосабу выражэння зместу выказнікі бываюць простыя і састаўныя. У простым выказніку лексічнае і граматычнае значэнні выражаюцца ў адным слове або дзеяслоўным спалучэннем.
Простыя выказнікі выражаюцца формамі дзеясловаў абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу (у тым ліку і аналітычнымі формамі), дзеяслоўнымі выклічнікамі, гукапераймальнымі словамі, інфінітывамі: Няхай толькі маці адхіліцца куды з хаты, Пеця – скок з печы, выбежыць на двор, каўзанецца паруразоў па лёдзе і ходу на печ.
15. Звязка
Граматычнай, ці прэдыкатыўнай, асновай двухсастаўнага сказа з'яўляюцца дзейнік і выказнік, звязаныя прэдыкатыўнай сувяззю (каардынацыяй).
Выказнік - гэта суадносны з дзейнікам і граматычна ад яго залежны галоўны член двухсастаўнага сказа, што абазначае прэдыкатыўную адзнаку або дзеянне прадмета, пра які гаворыцца ў сказе.
У залежнасці ад спосабу выражэння зместу выказнікі бываюць простыя і састаўныя. У простым выказніку лексічнае і граматычнае значэнні выражаюцца ў адным слове або дзеяслоўным спалучэннем. У састаўным выказніку лексічнае значэнне (прэдыкатыўная адзнака) выражаецца ў выказальным слове, а граматычнае значэнне (мадальна-часавы план) - у звязцы.
У залежнасці ад тыпу састаўнога выказніка (дзеяслоўны ці іменны) размяркоўваюцца выказальныя словы і звязкі.
17. Паміж дзейнікам і выказнікам не ставяцца ніякія знакі прыпынку, акрамя працяжніка:
- назоўнікі ў назоўным склоне пры адсутнай дзеяслоўнай звязцы: Марскі вузел - агульная назва рознага віду петляў.
- лічэбнікамі, або лічэбнікам і назоўнікам ў назоўным склоне: Плошча Сахары - сем мільёнаў квадратных кіламетраў;
- інфінітывамі, або інфінітывам і назоўнікам: Жыць – радзіме служыць;
- выказнік выражаны фразеалагізмам або выклічнікам: Дарога - хоць шаром каці;
- выказнік выражаны ўсечанай формай дзеяслова: Лядок - хрусь пад нагою!
19.
Дапаўненне - даданы член сказа, які абазначае аб'ект, на які накіравана дзеянне або распаўсюджана прымета, названая кіравальным словам. У ролі дапаўнення часта выступае інфінітыў, які называецца аб'ектным. Такі інфінітыў абазначае дзеянне не суб'екта-дзейніка, а іншай асобы: вайсковец выйшаўу сенцы і загадаў сядлаць коней.
21.
Разнавіднасцю азначэння з'яўляецца прыдатак, які выражаецца назоўнікам, што дапасуецца да паяснёнага слова ў склоне, часам у ліку і родзе (сокал-конь), або прымыкае да паяснёнага слова (возера Нарач).
Характарызуючы прадмет, прыдатак дае яму іншую назву. Прыдатак абазначае: эмацыянальную ацэнку прадмета ці асобы (дубы-асілкі, лес-прыгажун); геаграфічныя назвы, назвы ўстаноў, прадпрыемстваў, назвы часопісаў, газет, мастацкіх твораў (горад Гродна, часопіс «Роднае слова»); сваяцкія адносіны, сацыяльную прыналежнасць, прафесію, нацыянальнасць і інш. (цётка Вольга, жанчына-адвакат, нявестка-ўкраінка); відавую назву прадмета (інжынер-будаўнік, ружа-кветка). Спецыфічнай уласцівасцю прыдатка з’яўляецца тое, што, характарызуючы прадмет, ён дае яму другую назву. Прыдатак можа адносіцца да любога члена сказа, выра- жанага назоўнікам, і абазначаць: а) якасць, уласцівасць прадмета: Хто сустрэўся бьіў са мною, дакрануўся раз ці два, дык той ведае ўжо, хто я: я — пякучка-крапіва (Кр.); Не заўсёды лёгка адрозніць прыдатак ад паяснёнага слова.
23.
Прыдатак можа быць выражаны як агульным, так і ўласным назоўнікам – асабовым ці неасабовым: Прыгожае возера Свіцязь! (В. Вольскі); Доўгая і цяжкая хада без дарог па лесе прытаміла дзеда Талаша. (Я. Колас); Свіцязь – дзіва-возера. (У. Дамашэвіч)
2 Калі прыдатак і паяснѐнае слова выражаны агульнымі назоўнікамі, паміж імі ставіцца дэфіс: вочы-азѐры. Калі ж прыдатак ці паяснѐнае слова выражаны ўласным іменем, дэфіс ставіцца толькі тады, калі уласны назоўнік стаіць перад агульным. Параўн.: возера Нарач, прыгажуня Алена,Нарач-возера, Алена-прыгажуня.
25.
ЧЛЕН СКАЗА – матэрыяльна-выражаны кампанент сказа (слова, спалучэнне слоў), які адначасова з’яўляецца і элементам структуры, і носьбітам семантыкі сказа. Член сказа можа быць марфалагізаваным або немарфалагізаваным.
Марфалагізаваны член сказа – член сказа, выражаны той часцінай мовы, для якой пэўная сінтаксічная функцыя з’яўляецца асноўнай (тыповай, традыцыйнай).
Марфалагізаваныя дзейнікі выражаны назоўнікамі, займеннікамі ў назоўным склоне, марфалагізаваныя выказнікі выражаны асабовымі дзеясловамі: Гудзе і звініць пасека(А. Якімовіч); Але плыве і плыве вялікая рака (У. Караткевіч); Я спыніўся, аслепленысонцам, толькі на ўзлеску, перад полем (Б. Сачанка).
27.
Аднасастаўны сказ – гэта сказ, у якім фармальна прадстаўлены граматычны састаў толькі аднаго галоўнага члена, які выступае ў поўным незалежным становішчы. У аднасастаўных сказах носьбітам прэдыкатыўнасці з'яўляецца галоўны член аднасастаўнага сказа (структурна падобны да дзейніка ці выказніка двухсастаўнага сказа), выражаны дзеясловам або назоўнікам. Галоўны член аднасастаўнага сказа граматычна не залежыць ні ад якага іншага члена сказа і сам па сабе складае прэдыкатыўную аснову сказа.
29.
У безасабовых сказах дзеянне або працэс ці стан адбываюцца.самі па сабе, незалежна ад актыўнага дзеяча.
Галоўны член у безасабовых сказах выражаецца:
1) безасабовым дзеясловам: Як гэта заўсёды бывае ў гарах,развіднела адразу, нечакана (Сам.);
2) асабовым дзеясловам у безасабовым ужыванні: Усе лужыны ўночы зацягнула шклістым лёдам
3) словамі катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўнымі словамі), часам з дзеясловамі было, стала і інш. у спалучэнні з інфінітывам: Па гэтых сцежках можна было ісці толькі па адным чалавеку,прабіраючыся па бярвенцах-кладках.
31. Аднасастаўныя сказы– самастойныя структурна-семантычныя тыпы сказаў, кожнаму з якіх уласцівы спецыфічныя формы выражэння галоўнага члена і часта – пэўныя разнавіднасці даданых членаў. АС маюць своеасаблівае камунікатыўнае прызначэнне і граматычную семантыку. Граматычным цэнтрам АС з’яўляецца адзіны незалежны галоўны член, які выражае прэдыкатыўнасць. Намінатыўныя сказы. – аднасастаўныя сказы з назоўнікам у Н. склоне або колькасна-іменным спалучэнне у ролі галоўнага члена, якія сцвярджюць наяўнасць або існаванне прадмета ці з’явы.
Граматычныя адзнакі намінатыўных сказаў:
1) Аднасастаўна структура і марфалагічная прырода галоўнага члена, які выражаецца:
-- назоўнікам у форме Н. склону (найбольш тыповая форма выражэння галоўнага члена): Поўдзень. Палескае роўнае поле. Спякота. Лівень.
33.
ДНАСАСТАЎНЫ СКАЗ – прэдыкатыўная адзінка з адным галоўным членам, які
вызначаецца ўмоўнай суадноснасцю або з суб’ектам дзеяння (дзейнікам) або з прэдыкатам
(выказнікам).
Структурныя асаблівасці аднасастаўных сказаў:
а) наяўнасць толькі аднаго галоўнага члена;
б) структурная паўната (адсутнасць другога галоўнага члена сказа не з’яўляецца
паказчыкам структурнай непаўнаты);
в) магчымасць мець даданыя члены або са складу дзейніка, або са складу выказніка;
г) магчымасць быць прэдыкатыўнымі часткамі складаных сказаў.
35.
Па агульным характары камунікатыўных функцый усё непадзельныя сказы вельмі блізкія паміж сабой. Найболей шматстайныя па функцыях междометные сказы. Сярод іх могуць быць вылучаны некалькі груп, у нейкай меры супрацьпастаўленых адзін аднаму і ў той жа час перасякальных паміж сабой. Гэта сказы, якія выказваюць 1) эмацыйную рэакцыю размаўляючага; 2) яго валявую рэакцыю; 3) мадальную адзнаку думкі суразмоўцы ці ўласнай думкі; 4) прапановы, што выконваюць контактоустанавливающую функцыю.
37.
Няпоўнымі лічацца сказы, у якіх фармальна адсутнічае адзін член сказа (або некалькі), што падказваюцца абставінамі размовы, кантэкстам ці ўласнымі лексічна-граматычнымі сродкамі сказа. Няпоўнымі могуць быць як двухсастаўныя, так і аднасастаўныя сказы.
Няпоўнымі кантэкставымі лічацца тыя сказы, у якіх апушчаныя члены лёгка ўзнаўляюцца з папярэдняга кантэксту: У жніво дождж пахне свежаю саломаю і даспелым коласам, у пару сенавання - прывялаю атаваю, восенню - пераспелымі слівамі, яблыкамі, бульбоўнікам.
39.
Парадак слоў сказе дастаткова вольны. У залежнасці ад лагічнага націску асобныя члены сказа могуць займаць любое месца (рытарычны парадак слоў). Але часцей ужываецца граматычны парадак слоў.
Дзейнік звычайна стаіць на першым месцы, выказнік - на апошнім. Іменная частка састаўнога выказніка заўсёды ўжываецца ў назоўным склоне.
41.
Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца абагульняльныя словы — яны маюць больш шырокае значэнне і суадносяцца з аднароднымі членамі як родавае і відавое паняцці. Яны выконваюць у сказе тую ж сінтаксічную ролю, што і члены аднароднага рада, выражаюцца найчасцей займеннікамі ўсё (гэта ўсё), усе, кожны, ніхто, нішто, а таксама назоўнікамі, прыслоўямі, дзеясловамі, спалучэннямі слоў. Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі сказа, то пасля яго ставіцца двукроп'е.
43.
Аднароднымі з'яўляюцца два і больш члены сказа, якія маюць выразныя граматычныяпрыметы аднароднасці: аднолькавую сінтаксічную функцыю ў сказе, аднолькавую сувязь з агульным для іх членам сказа, лагічную аднароднасць паняццяў, пералічальную ці супастаўляльную інтанацыю. Рад аднародных членаў сказа можа выражацца як словамі адной часціны мовы, так і словамі розных часцін мовы, сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі ці фразеалагізмамі.
45.
Адасабленне—гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа, якія змяшчаюць дадатковыя паведамленні: Пакрытыя тоўстым пластом снегу, галіны дрэў гнуліся да самай зямлі. Адасобленыя дапасаваныя азначэнні выраж. Адзіночнымі прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі, а таксама прыметнікавымі і дзеепрыметнікавымі зваротамі. Яны могуць стаяць перад назоўнікам, які паясняюць, або пасля яго: Над зялёным лугам, усыпаным рознымі кветкамі, гулі пчолы. Адасобленыя недапас. азначэнні часцей выраж. назоўнікамі ва ўскосных склонах або спалучэннем назоўнікаў і колькасных лічэбнікаў.
47.
1. Выражаныя дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі або адзіночнымі дзеепрыслоўямі незалежна ад месца ў сказе Дзядзька, цеста змяшаўшы, качаў галушкі, міску ўзяўшы.
Не змаўкаючы, гула завіруха.
2. Калі ў сказе займаюць месца пасля злучнікаў, то аддзяляюцца ад іх коскамі (акрамя злучніка а)
Заўвага. Паміж злучнікам а і дзеепрыслоўем (дзеепрыслоўным варотам) коска будзе ставіцца тады, калі пропуск адасобленай акалічнасці не парушае структуру сказа.
Ён не спыніўся, а, выбраўшы больш зручнае месца, рушыў наперад. Правяраем: Ён не спыніўся, а рушыў наперад.
Антаніна Арцёмаўна апошні раз аглядзела стол і, уздыхнуўшы, стомлена апусцілася на канапу.
49.
Удакладняльныя члены сказа на пісьме, як правіла, выдзяляюцца коскамі (зрэдку – працяжнікамі), а пры чытанні вымаўляюцца паніжаным голасам і ў больш хуткім тэмпе.
У якасці ўдакладняльных членаў сказа разглядаюцца спалучэнні са словамі асабліва, нават, пераважна, найперш, напрыклад, у першую чаргу, у тым ліку, галоўным чынам і інш., калі яны маюць адценне выдзяляльнасці, перадаюць дадатковыя заўвагі, тлумачэнні:
Высотныя дамы, асабліва новабудоўлі, з’яўляюцца асаблівай старонкай ў гарадской архітэктуры.