1. Спецыфічныя асаблівасці БДЛ як мастацтва слова, яе перыядызацыя. Паняцце пра фальклор, яго спецыфічныя асаблівасці.
ДЛ - гэта тэксты, якiя прызначаны дзецям ад нараджэння да 18г. У кантэкст ДЛ уваходзяць творы напiсаныя спецыяльна для дзяцей; творы створаныя самiмi дзецьмi; творы, што перайшлi з дарослага чытання ў дзiцячае. Асноўная задача – пазнавальна-выхаваўчая. Прынцыпы ДЛ: актуальнасць, даступнасць, вырашэнне пазнавальна-выхаваўчых задач. Таксама значэнне маюць iлюстрацыi, мова, афармленне, iндывiдуальнасць стылю.
2. Вусная народная творчасць і БДЛ. Асаблівасці жанравай сістэмы. Спецыфіка народнай казкі. Класіфікацыя і паэтыка казак.
БДЛ, як і літ-ра ў цэлым, бярэ пачатак у фальклоры. У тым ліку казкі, калыханкі, вершаваныя забаўлянкі, заклічкі, прыгаворкі, лічылкі, дражнілкі і інш.
3. Узнікненне і развіццё пісьмовай літ-ры для дзяцей у 16-17 ст. С.Полацкі як пачынальнік беларускай дзіцячай паэзіі. Асветніцкая дзейнасць С.Полацкага.
Заснавальнiкам бел. i ўсходнеславянскага кнiгадрукавання лічыцца Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551). Першая кнiга - «Псалтыр» (1517) у Празе. Выкарыстоўвалi доўгi час для навучання дзяцей (i дарослых) грамаце. Прадаўжальнiкамi традыцый Скарыны былi Сымон Будны, Л.Крышкоўскi i М. Кавячынскi, намаганнямi якiх у 1562 г. у Нясвiжскай друкарнi была выдадзена першая кнiга па-старабеларуску на тэрыторыi Беларусi – «Катэхiзiс», створаная для таго, каб «деток своих научали».
4. Бурлескная літаратура 19ст. у дзіцячым чытанні. Зварот да вуснай нар.творчасці пісьменнікаў19ст. (П.Багрым, Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, В.Каратынскі, У.Сыракомля, В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, Я.Лучына, А.Гурыновіч)
У 18ст. пачынаюць з’яўляцца такiя драматычныя творы, як школьная драма-маралiтэ, iнтэрмедыя, камедыя i батлейка. Набiрае моц беларускамоўная бурлескная i парадыйная паэзiя. Адзнакамi бурлескнага стылю з’яўляецца перадача традыцыйна высокiх тэм сродкамi бытавога апавядання цi анекдота, схiльнасць да грубага камiзму, да шаржу, знарочыстая несур’ёзнасць аповеду.
5. Асаблівасці развіцця БДЛ у 1900 – 1930 гг. Разгортванне выдавецкай дзейнасці. Творы для дзяцей на старонках перыдыкі. Ідэйна-тэматычныя пошукі і новы герой у БДЛ 1920-х гг.
БЛ пач. 20ст . развiвалася ў рэчышчы адраджэнскага руху. У пач. 20 ст. была знята афiцыйная забарона з беларускага друкаванага слова, пачала развiвацца кнiга выдавецкая справа, у бел-ую лiт-ру прыйшло новае пакаленне пiсьменнiкаў.
6. Паэзія М.Багдановіча ў дзіцячым чытанні. Ідэйны змест казкі “Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык”. Фальклорныя матывы твора.
Адметнае месца ў творчасцi М. Багдановiча займае пейзажная лiрыка. Асэнсаванне дзецьмi вобразаў пейзажнай лiрыкi – эфектыўны сродак фармiравання iх эстэтычна-мастацкага густу. У вершы «Зiмовая дарога» Багдановiч стварае паэтычныя карцiны зiмовай ночы, паказвае яе прыгажосць i таямнiчасць.
7. Тэма дзяцінства ў паэзіі Я.Купалы (“Сын і маці”, “У школу”, “Песня і казка”, “Мароз”, “Бай”, “Хлопцык і лётчык”, “Дзіцячае” і інш.). Прыродаапісальныя вершы паэта на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковай школе.
Янка Купала – класік беларускай літаратуры, адзін з самых шаноўных і чытаемых у Беларусі аўтараў. Паэт прайшоў вялікі жыццёвы шлях: земляроб-араты, хатні настаўнік, прыказчык, пісар, памочнік вінакура, бібліятэкар, журналіст, рэдактар беларускай газеты "Наша ніва", а потым – адзін са стваральнікаў беларускага ўніверсітэта, акадэміі навук, нацыянальнага тэатра. Але перш за ўсё ён – народны паэт.
8. Асветніцкая дзейнасць Цёткі. Ідэйна-тэматычныя асаблівасці казак для дзяцей: “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, “Гасцінец для малых дзяцей”
Пецярбургская выдавецкая суполка “Загляне сонца і ў наша акенца» выдала “Беларускi лемантар, або Першая навука чытання”. Задачай падручнiка было навучыць дзяцей чытаць па-беларуску. За аснову навучання грамаце ўзяты наступны метад: спачатку вывучалiся галосныя лiтары, затым склады з iмi, а потым ётавыя.
9. Цётка як пачынальніца мастацкай белетрыстыкі для дзяцей (“Гутаркі аб птушках”, “Газа” і інш.). Паэтызацыя прыроды ў вершах Цёткі. Гуманістычны пафас апавяданняў “Міхаська”, “Сірата”.
У апавяданні “Гутаркi аб птушках” прыродныя факты падаюцца ў займальнай сюжэтнай форме. Гэта апавяданне уяўляе сабой спалучэнне эпiзодаў, важнасць якiх заключаецца не ў падзейнасцi, а ў пазнавальнасцi iх зместу: усё тут развiваецца вакол чакання Марыляй, Настай i Казюком прылёту жаваранка i чарговага дзедавага аповеду аб гэтай птушцы. Твор выконвае не толькi пазнавальную функцыю, але i развiвае фантазiю. Як бачна, апавяданне цалкам прыстасаванае для дзіцячага ўспрымання.
10. “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Я.Коласа: асаблівасці кампазіцыі, ідэйна-тэматычны змест і выхаваўча-пазнавальнае значэнне твораў.
Падручнiк складаецца з 7 раздзелаӯ: першыя чатыры прысвечаны порам года (“Вясна”, “Лета”, “Восень”, “Зіма”); тры апошнія раздзелы «Родныя вобразы», «Вершы i байкi», «Казкi». Першыя 5 раздзелаў пiсьменнiк вылучыӯ паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнiя – паводле жанравага. Аўтар групуе матэрыял вакол некалькіх асноўных тэм – прырода, родны край, жыццё і праца беларускага селяніна, дзяцінства.
11. Гуманістычны пафас апавяданняў Я.Коласа “У старых дубах”, “Дзеравеншчына”, “Сірата Юрка”, “Страшнае спатканне”, “Наталька, Джон і муха”, “Чоран” і інш.
Я Колас значную увагу надаваў апiсанню цяжкага жыцця беларускiх сялянскiх дзяцей. У апавяданнях «У старых дубах», «Дзеравеншчына», «Сiрата Юрка» пiсьменнiк паказвае тыя ўмовы, у якiх узнiкае дзiцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты i адзiнота. Аўтар звяртае ўвагу на маральны свет неўладкаванасцi дзiцячага жыцця.
12. Прырода і дзеці ў лірычных творах Я.Коласа розных часоў. Вобразы дзяцей у паэме “Новая зямля”.
Тэма прыроды.Верш «Вясна» (Сонца грэе прыпякае) Колас напiсаў у 12-цi гадовым узросце. Вясна – самая любiмая пара года паэта. Колас не перастае складаць у яе гонар узнёслыя гiмны. У вершы «Дзед-госць» спалучаецца лiрычнасць i казачнасць. У вершы «На лузе» паэт адлюстраваў прыроду ў час дзённай спёкi. Пейзажныя вершы Я. Коласа ўяўляюць гармонiю гукаў, фарбаў, ахаў и святла роднай прыроды.
13. Праблематыка вершаў і вершаваных апавяданняў Я.Коласа. Выхаваўчы пафас казак. Народныя казкі ў апрацоўцы Я.Коласа.
Паблажліва, па-бацькоўску, з легкім гумарам распавядае паэт пра дзетак-неслухаў, свавольнікаў і забіякаў – у вершах “Савось-распутнік”, “Рагатка”, “Юрка і кот”. Але за гэтай знешняй паблажлівасцю – глыбокі выхаваўчы падтэкст: за распуту “жэўжыкам-пестунам даводзіцца плаціць.
14. Тэматыка і мастацкія асаблівасці, гуманістычны пафас апавяданняў З.Бядулі. Глыбіня псіхалагічнага аналізу ў творах.
У апавяданнях З.Бядулi выразна прасочваюцца 2 кiрункi: 1) тэма загубленнага дзяцiнства («Малыя дрывасекi», «Пяць лыжак зацiркi») у гэтых апавяданнях адчуваецца пратэст пiсьменнiка супраць бязрадаснага дзяцiнства i сацыяльна-грамадскiх умоў, якiя пазбаўляюць дзяцей шчасця; 2)творы, у якiх З. Бядуля iмкнецца пранiкнуць ва ўнутраны свет маленькага чалавека, раскрыць яго псiхалогiю, паказаць яго здольнасцi i таленты («Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету»).
15. Жанр казкі ў творчасці З.Бядулі. Спробы стварыць новую казку для дзяцей. Агульная характарыстыка аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка”. Асаблівасці рэцэпцыі твора ў кантэксце гістарычнай рухомасці яго сэнсу.
Большасць казак З. Бядулi створана на аснове фальклорных матываў, пiсьменнiк напаўняў казкi новым зместам i ўзбагачаў iх мастацкiя асаблiвасцi.
16. Асаблівасці развіцця БДЛ у 1931 – 1955 гг.: тэматычныя кірункі, уплыў тэорыі бесканфліктнасці. Асэнсаванне праблемы “дзіця і вайна” ў БДЛ. Дзіцячае асэнсаванне жахаў вайны ў кнізе “Ніколі не забудзем”
1930я гг - гэта час, калi спынялася беларусiзацыя, пiсьменнiкi павiнны былi шукаць, выяўляць, адлюстроўваць у лiтаратуры толькi выключна станоўчых герояў. Усіх мастакоў слова, што не працавалі на карысць дзяржавы, проста вычышчалі з літ.жыцця краіны, адбыліся масавыя рэпрэсіі, арышты і высылкі (высылка М.Лужаніна, М.Гарэцкага і інш).
17. Я.Маўр як адкрывальнік новых тэм і жанраў у БДЛ. Адлюстраванне дагістарычнага этапу ў развіцці чалавецтва ў аповесці “Чалавек ідзе”. Распрацоўка тэмы жыцця дзяцей у цыкле твораў пра далёкія краіны.
Я.Маўра называюць “бацькам беларускай дзіцячай літаратуры”, лічіцца заснавальнікам новых тэм і жанраў БДЛ. Пісьменнік адкрываў юным чытачам свет новых, раней невядомых краін, адлюстроўваў барацьбу каланіяльных народаў супраць прыгнёту, паказваў жыццё, мары, памкненні дзяцей з іншых краін, ствараў фантастычны свет вандровак і прыгод, здзяйсняў пераўтварэнне ў жыццё самых смелых тэхнічных інавацый.
18. Праблема чалавечых узаемаадносін, правоў чалавека ў прыгодніцкіх аповесцях Я.Маўра. Першы беларускі раман для дзяцей “Амок”, гістарычная аснова твора. (на выбар)
Прыгодніцкія аповесці Я.Маўра – новы віток у развіцці БЛ для дзяцей і ра дзяцей. Эмацыянальная, лірычная, зразумелая мова пісьменніка вабіць чытача ў далёкія краіны, абуджае фантазію, развівае мысленчую дзейнасць і выхоўвае спагадлівыя адносіны да людзей любой нацыянальнасці.
19. Трансфанмацыя сюжэта рабінзанады ў аповесці Я.Маўра “Палескія рабінзоны”. Апісанне прыроды роднага краю, пазнавальны змест твора, элементы загадкавасці і таямнічасці.
Выкарыстаўшы матыў рабінзанады, падказаны «Рабінзонам Крузам» Д. Дэфо, Маўр развенчвае псеўдарамантыку, захапленне экзотыкай далёкіх заморскіх краін, якое часта абарочваецца няўвагай да свайго роднага краю, няведаннем яго. Ён паказвае, што і пад небам Беларусі, у далёкіх і блізкіх яе кутках, ёсць свая, не заўважаная яшчэ рамантыка, свая невыказаная прыгажосць, кожны раз новая і нечаканая.
20. Асаблівасці адлюстравання дзiцячай душы ў псiхалагiчных апавяданнях Я.Маўра «Шчасце», «Бярозавы конь», «Максiмка», «Дом пры дарозе». «Завошта» i iнш.
ЯМ выявіў сябе як майстар адлюстравання псіхалагічнай сутнасці дзяцей, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы, асірацелі, сталі ахвярамі вайны, што назіраем у пасляваенных апавяданнях. Апав. «Бярозавы конь».Аўтар раскрывае сілу дзіцячай фантазіі, якая здольна ператварыць невялікую лужыну ў мора, зараснікі аеру – у дзікія джунглі, спарахнелую лодку ў магутны карабель.
21. Тэма ВАВ у творчасці А.Якімовіча. Праблема маральна-этычнага выхавання школьнікаў у творчасці А.Якімовіча.
Тэма вайны для А.Якімовіча балючая, бо падчас ВАВ ад асколкаў снарада загінуў яго навароджаны сын, за сувязь з партызанамі расстраляны бацька, маці ледзь не спалілі.
22. Спецыфіка адлюстравання мінулага ў апов. А.Якімовіча “Базылёў курган”. Гістарычная панарама жыцця беларускага народа ў апов. “Адкуль ліха на свеце”, “Канец сервітуту”, “Кастусь Каліноўскі”, “Цяжкі год” (на выбар)
Аповесць А. Якімовіча «Базылёў курган». У цэнтры твора — юныя краязнаўцы, якія даведваюцца пра цікавую гісторыю старадаўняга кургана. Старанне і настойлівасць вясковых піянераў прынеслі свае вынікі. Ім удалося ўстанавіць, што гэты курган — магіла маленькага прыгоннага хлопчыка Базылька, якога загубіла злая пані.
23. Майстэрства Якімовіча-казачніка. Асаблівасці апрацовак народнык казак. Літаратурныя казкі, выкарыстанне фальклорных традыцый ў іх.
Якiмовiч пераклаў на беларускую мову ўсе казкi Пушкiна, Яршова «Канёк-Гарбунок», казкi Андэрсена i iнш казкi i творы для дзяцей.
24. Спецыфіка адлюстравання жыцця дзяцей у рознажанравых творах М.Лынькова 1930-х гг.
Апавяданне «Янка-парашутыст» пра прыгоды хлопчыка расказвае дарослы, якi жыве ў адным з iм двары. Янка ў творы паказан дапытлiвым, смелым, праўдзiвым i добрым хлопчыкам. Янка добра ведае пра самалёты i пра лётчыкаў i спрачаецца з бабкай Арынай. Бацька ў Янкi таксама лётчык. Мацi ў Янкi памерла i яго расцiла бабуля. Янка захапiўся авiацыяй i парашутнай справай калi яму было яшчэ 8г.
25. Тэматычная разнастайнасць твораў М.Лынькова: тэма чыгункі, лёс дзяцей ва ўмовах Зах.Бел., тэма дзіцячага гераізму і трагічнага лёсу дзяцей у апав. пра ВАВ.
“Ядвiсiн дуб» расказваецца пра дзяўчынку-сiрату. Яна нават не ведае свайго iмя i адказвае, «то мы з Выгодаў…» У яе цяжкi лёс: мацi памерла, потым загiнуў i дзед, служба ў панскiм двары, дзе злыя людзi называлi яе сабачым недаедкам. Праз прыклад дрэнных i добрых учынкаў можа адбывацца фармiраванне асобы дзяцей.
Тэма трагiчнага лёсу дзяцей у час вайны на акупiраванай тэрыторыi.
26. Жанр казкі ў творчасці М.Танка. Маральна-этычныя праблемы і прыёмы іх увасаблення ў казках. Майстэрства М.Танка як апрацоўшчыка народных казак.
Першыя творы М.Танка для дзяцей з’явiлiся ў 1937г., але i да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцiнства.
27. Паэтычнае асэнсаванне свету ў вершах М.Танка. Патрыятычныя матывы ў творчасці М.Танка
Многiм вершам Танка характэрны жарт. У даходлiва-забаўляльнай форме вызначаецца паэтызацыя навакольнага свету ў «Паклон хлебу», «Чаму птушкi лётаюць», «Красуня», «Бабка». У цэнтры гэтых твораў прывабны вобраз маладога чалавека: уражлiвага, чулага, здольнага бачыць прыгажосць. У вершы «Лемантар» паэтычна ўзноўлены беларускi алфавiт, на кожную лiтару прыводзiць прыклады адпаведных слоў.
28. Асаблiвасцi БДЛ у 1957-85гг. Асаблівасці літаратурна-грамадскага жыцця. Антываенны пафас, гумарыстычнае і драматычнае ў цыкле апов. І.Сяркова. Гістарычнае мінулае ў творах для дзяцей, з’яўленне біяграфічных і аўтабіяграфічных твораў
У др.пал. 50-х гг. у бел. лiт. падтрымлiвалiся творы пра ўслаўленне дружбы народаў, пра героiку вайны з фашызмам, адлюстраванне праблемы “чалавек-прырода”, з’яўляліся творы на гістарычную тэматыку.
29. Праблема «чалавек i прырода» ў апавяданнях Уладзiмiра Дубоўкi.
У.Дубоўка шмат увагі надае праблеме ўзаемаадносін чалавека з прыродай. З пазiцый дзеда-ўсяведа ён адкрывае для чытача шматлiкiя таямнiцы прыроды. Дзецi вераць, што дзед можа размаўляць з бацянамi, што тыя ў яго гутарках шмат чаго разумеюць i адказваюць яму ўзаемнасцю. Буслоў шануюць у вёсках, людзi вераць, што калi пакрыўдзiць птушак, то яны могуць адпомсцiць, прынёсшы на страху агонь. Пiсьменнiк вучыць дзяцей разуменню прыроды, асцярожным i далiкатным адносiнам да яе. Дзед некалi дапамог параненаму буслу, i той, кульгавы, штогод прылятаў на гняздо.
30. Стварэнне арыгінальных сюжэтаў і апрацоўка У.Дубоўкам казак розных народаў. Маральна-этычная праблематыка казак. Тэматычная разнастайнасць вершаваных казак.
Тэматыка казак разнастайная: пра чалавечы розум i дасцiпнасць, пра ляноту i зайздрасць, пра ганарыстасць i нядобразычлiвасць. л.Дубоўка пiша творы для дзяцей. Ён ставiць перад сабой мэту выхавання ў iх патрыятызму, любовi да роднага краю. Найбольш прыдатным для гэтай мэты Ул. Дубоўка лiчыў казку з яе выключнай вобразнасцю i этычна маральным сэнсам.
31. Агляд кніг С.Шушкевіча для дзяцей. Жанр літаратурнай казкі. Тэматычная разнастайнасць твораў.
Творы Шушкевiча прыносяць дзецям радасць, выхоўваюць у iх дабрыню, спагадлiвасць, любоў да роднай зямлi i мовы. З казкi ён пачаў свой шлях да беларускай дзiцячай лiтаратуры. Усе лiтаратурныя казкi Шушкевiча звязаны з народнымi. Ва ўсiх казках i многiх вершах яго дзейнiчаюць звяры, птушкi, свойскiя жывёлы, якія надзелены рысамi i здольнасцямi людзей. Дзецi мiжволi супастаўляюць паводзiны герояў са сваiмi, робяць адпаведныя вывады, непрыкметна засвойваюць правiлы паводзiн, узаемаадносiн.
32. Роля краязнаўчых нарысаў і апавяданняў В.Вольскага ў выхаванні патрыятычных пачуццяў дзяцей і фарміраванні іх экалагічнай свядомасці.
Першыя краязнаўчыя апавяданнi i нарысы В.Вольскi напiсаў у 1940-1941гг., але рукапiсы згарэлi ў час вайны. Ι вось праз некалькi гадоў, ходзячы па знаёмых сцежках, В.Вольскi узнаўляе той матэрыял. У сваiх творах ён робiць галоўнымi героямi насельнiкаў пушчаў, азёраў i рэк.
33. П’есы-казкі В.Вольскага. Прыёмы выяўлення аўтарскай пазіцыі ў драматургічным творы, спецыфіка раскрыцця характараў.
У канцы 1930-х гг. В.Вольскi звярнуўся да драматургii. В. Вольскі творча выкарыстаў элементы народных казак, аддае перавагу напружаным, дынамічным дзеянням у сюжэце, выкарыстоўвае шмат прыказак і прымавак, што арганічна ўваходзяць у сюжэтную тканіну твораў, а таксама легкага, дасціпнага гумару.
34. В.Вітка як педагог і тэарэтык ДЛ. Тэматычная разнастайнасць казак. Элементы прыгодніцтва ў паэмах-казках, перапляценне займальнага і павучальнага матэрыялу.
Усё напiсанае Віткам для дзяцей вызначаецца не толькi высокiм прафесiйным майстэрствам, але i гуманiстычнай сутнасцю. «Дабрату можна выхоўваць толькi дабратой» - гэты ппрынцып народнай педагогiкi ўвасоблены ў творах Вiткi. Гэты ж прынцып пакладзены ў аснову распрацаванай iм педагагiчнай сiстэмы, палажэннi якой выкладзены ў кнiгах «Дзецi i мы», «Урокi», «Азбука душы»,«Дом, дзе жывуць словы».
35. Тэматычная разнастайнасць вершаў В.Віткі для дзяцей. Пазнавальнае значэнне арніталагічнага цыкла. Выхаванне добразычлівасці, працавітасці, развіцце пазнавальных інтарэсаў дзяцей. Выхаванне патрыятычных пачуццяў.
Вiтка складаў пацешкi, калыханкi, скорагаворкi, лiчылкi, загадкi. Яго дзіцячая паэзiя заснавана на гульнi.
36. Гуманістычны пафас апав. В.Віткі. Маральна-этычныя праблемы ў апав. Выхаванне экалагічнага мыслення.
В.Вітка надаваў важнае значэнне спасціжэнню дзецьмі вялікіх маральных каштоўнасцей чалавека, вызначэнню ўзаемаадносім паміж людзьмі, духоўнасці, уменню радавацца за чужыя перамогі, хвалявацца і спачуваць у чужым горы. Сваімі празаічнымі творамі В.Вітка дапамагае маленькаму чытачу ў спасціжэнні сябе і сваёй сутнасці.
37. Тэтралогія А.Васілевіч “Пачакай, затрымайся…”. Спецыфіка выкарыстання аўтабіяграфічнага матэрыялу, хар-ка вобразаў, спецыфіка сюжэту.
Шырокаму колу чытачоў Васілевіч вядома як аўтар цыкла аповесцей “Расці, Ганька”, “Доля знойдзе цябе», “Новы свет”, “Пачакай, затрымайся...”, якія склалі тэтралогію “Пачакай, затрымайся...”. Цыкл аповесцей можна назваць лірычнай біяграфіяй пісьменніцы і біяграфіяй цэлага пакалення, да якога яна належыць.
38. Праблема “чалавек і прырода” ў апав. А.Васілевіч.
Пра любоў, беражлiвыя адносiны чалавека да прыроды, пра iмкненне аберагаць усё жывое гаворка iдзе i ў апавяданнях А. Васiлевiч. Кожны твор прысвечаны ўзаемаадносiнам чалавека i прыроды, упiсваецца ў надзённы клопат сённяшняга дня – праблему экалагiчнага выхавання дзяцей.
39. Маральна-этычныя праблемы ў апав. А.Васілевіч
Адной з першых у беларускай дзiцячай лiтаратуры А. Васiлевiч узняла трывожную, выключна актуальную ў наш час праблему душэўнага сiроцтва дзяцей.
Апавяданне «Шурка Рэмзiкаў» гаворыцца пра лёс хлопчыка, бацька якога добры, мужны чалавек, - загiнуў у час ВАВ. Айчым Шуркi – п’янiца, жорстка збiваў яго. Аднойчы п’яны айчым ледзь не парваў фотакартку Шуркавага бацькi, з таго часу пачалiся найбольшыя пакуты чулай хлапечай душы.
40. Свет прыроды і свет дзяцінства ў творчасці А.Пысіна. Маральна-этычная праблематыка твораў. Станаўленне чалавечай годнасці, сцверджанне ідэй патрыятызму і любові да Радзімы.
1-ыя вершы паэта з’явіліся ў друку ў 38г (газета «Чырвоная змена»). Выдаў кнігі паэзіі «Наш дзень», «Сіні ранак», «Сонечная паводка».Для дзяцей выдаў зб вершаў «Матылёчкі-матылі»,«Вясёлка над плёсам», кнігу вершаў і паэм «Колькі сонцаў!».Удастоены звання лаўрэата Дзярж-й прэміі БССР імя Ян Купалы. Заслужаны работнік к-ры БССР.
41. Эдэйна-тэматычная разнастайнасць паэтычнай спадчыны У.Караткевіча. Выхаваўчае і пазнавальнае значэнне нарысаў.
Вершы Караткевіча, як і яго творчасць у цэлым, здзіўляюць сваёй разнастайнасцю, але ўсе яны насычаны абаяльнасцю гісторыі і, у прыватнасці, сувязямі між мінулым і сучаснасцю; у іх таксама выяўляецца вялікая любоў да мовы і культуры Беларусі, якія паэт разглядае ў найшырокім кантэксце сусветнай цывілізацыі.
42. Сувязь мінулага і сучаснага ў творчасці У.Караткевіча. Спецыфіка выяўлення і адлюстравання мінулага.
У.Караткевіч лічыцца заснавальнікам нацыянальнай гістарычнай прозы. Аўтар апісваў вызначальныя постаці і падзеі для зямлі беларускай. Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў ён мноства раманаў(“Каласы пад сярпом тваім”, “Нельга забыць”, “Чорны замак Альшанскі”), аповесцей (“Дзікае паляванне караля Стаха”) і апавяданняў(“Ладдзя роспачы”, “Сівая легенда”), падзеі ў якіх перадаюцца ў рамантычным ключы: прыгожыя дамы, смелыя рыцары, светлыя вобразы змагароў за свабоду роднага края.
43. Спецыфіка адлюстравання свету дзяцей у апав. У.Караткевіча. Адкрыцце дзецям навакольнага свету праз казку.
У творчасці У.Картакевіча менавіта апяванне чалавечнасці і чалавекалюбства, пошук і адкрыццё ў звычайных людзях «незвычайных» рысаў характару, рамантычна-пачуццёвае ўспрыманне навакольнага свету надаюць творам У. Караткевіча вялікую прыцягальную сілу. У апав. «Як звяргаюцца iдалы» дакладна адлюстроўваецца фармiраванне свядомасцi дапытлiвай i цiкаўнай дзяўчынкi Алёнкi, якой год i дзевяць месяцаў.
44. Паэтызацыя прыроды і вобразы дзяцей у апав. Я.Брыля. Адлюстраванне чарнобыльскай катастрофы. Услаўленне жыцця і маральна-этычная праблематыка твораў.
Самыя першыя апавяданнi Брыля для дзяцей - суб’ектыўнае, апасродкаванае адлюстраванне жыцця з пазiцыi маленькага чалавека, адлюстраванне яго ўражанняў. У апавяданнях праслежваецца тэма прыроды. «Ветэрынар» - хлопчык расказвае пра тое, як бацькi шукалi рады ад ласiцы, што вельмi трывожыла iх Сiўку.
45. Тэма працы і раскрыццё ўнутранага свету падлетка ў апов. Я.Брыля “Лазунок”. Адлюстраванне апаленага вайной дзяцінства ў апав. “Зялёная школа”
Унутраны свет дзiцяцi Я. Брыль раскрывае не толькi ӯ шчаслiвы бесклапотны час маленства яго сярод сямейнiкаӯ, але i тады, калi не дзiця ӯжо, а падлетак уваходзiць у дарослае працоӯнае жыццё. У аповесцi «Лазунок» расказваецца пра 15-гадовага Мiхася «Лазунка» - былога вучня рамеснiцкай школы палiграфстаӯ, якi першую ноч стаiць ля друкарскай машыны.
46. Развіццё паэзіі на сучасным этапе (1985 – 2010). Жанрава-тэматычная разнастайнасць лірыкі для дзяцей. Пошукі новых форм. Хар-ка 2-3 тэматычных груп лірыкі.
Сучасная беларуская дзiцячая паэзiя далучае падрастаючае пакаленне да агульначалавечых каштоўнасцей, да духоўных скарбаў народа, абуджае патрыятычныя пачуццi, заклiкае любiць свой край, берагчы яго непаўторную прыроду, паважаць чалавека працы выхоўвае ў дзiцяцi лепшыя маральна-этычныя якасцi.
47. Развіццё прозы на сучасным этапе (1985 – 2010). Жанрава-тэматычная разнастайнасць прозы для дзяцей. Пошукі новых форм. Хар-ка 2-3 тэматычных груп прозы.
Проза для дзяцей на суч.этапе характарызуецца ўстойлiвасцю, паслядоўным засваеннем традыцый. На першым плане застаецца станаўленне гарманiчна развiтай асобы чалавека.
48. Развіццё драматургіі на сучасным этапе (1985 – 2010). Жанрава-тэматычная разнастайнасць драматургіі для дзяцей. Пошукі новых форм. Хар-ка 2-3 тэматычных груп драматургіі.
У сённяшняй бел. драматургii для дзяцей адчуваецца яўны фальклорны рэнесанс, звязаны ў першую чаргу з асваеннем фальклорных сюжэтаў i распрацоўкай жанру драматургiчнай лiтаратурнай казкi.
49. Асаблівасці літ-й казкі. Фальклорны рэнесанс у галіне літ-й казкі. Прытчавасць сучасных казак.
У сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры жанр казкі найбольш актыўна развіваецца. Пісьменнікі звяртаюцца да традыцыйных фальклорных сюжэтаў ці рэалізуюць уласную арыгінальную аўтарскую задумку. У любым выпадку літ. казка адпавядае жанравым патрабаванням, што не адмяняе аўтарскага права на эксперымент і арыгінальнасць.
50. Апав. П.Місько пра прыроду. Маральна-этычныя праблемы апав. Дасціпнасць гумару і выхаваўчы пафас. Асэнсаване сучаснага жыцця. Зб. “Прыдзі, дзень-залацень” як рэмейк народных казак.
Першая кнiга апавяданняў П.Мiсько - «Калодзеж». У творах гэтага зборнiка аўтар без празмернага дыдактызму, з дасцiпным гумарам раскрыў шматлiкiя эстэтычна-выхаваўчыя i педагагiчныя задачы («Як дзеда дзялiлi», «Смажаны лёд, або апавяданне пра Несусветнага Хлуса», «Чараўнiк Косця», «Як Саша ў космас лятаў» i iнш.)
51. Раскрыццё ўнутранага свету дзяцей і дарослых у апов. П.Місько “Навасёлы, або Праўдзівая кніга….пра незвычайны месяц ў жыцці Жэні Мурашкі”. Педагагічная канцэптыйнасць аповесці.
У творы апiсваюцца падзеi аднаго месяца з жыцця хлапчукоў- аднагодкаў Жэнi Мурашкi, Жэнi Гаркавага, Васi, Сярожы, Паўлушы i яго малодшага брата Генiка, якi ходзiць яшчэ ў дзiцячы садок. Галоўны герой Жэня Мурашка разам с сябрамi штодня трапляе ў недарэчныя сiтуацыi: блуканне ў падвале дома, куплянне ката, абвал выкапанай пячоры, знаходка бомбы ў затоцы Нёмана i iнш. Дзецi вясёлыя, гарэзлiвыя, дапытлiвыя.
52. Гуманістычны пафас аповесці Місько “Прыгоды бульбобаў”. Арыгінаьнасць падачы матэрыялу. Аповесць “Як на нашы амяніны”.
Перапляценне навуковых звестак, рэальнага і фантастычнага ў аповесці Місько “Эрпіды на планеце Зямля”
Падымае праблемы сяброўства і чалавечых узаемаадносін праз паўфантастычныя аповесці «Прыгоды Бульбобаў». У кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
53. Тэматычная разнастайнасць лірыкі Гілевіча: патрыятычная лірыка, вершы пра прыроду, маральна-этычныя вершы.
Дзiцячая паэзiя Гiлевiча цесна звязана з традыцыямi народнай педагогiкi i вуснай паэтычнай творчасцi. Паэт звяртаецца да творчага i выхаваўчага вопыту папярэднiх пакаленняў як яскравага ўзору ўзаемаадносiн дарослых i дзяцей з улiкам псiхалогii i асаблiвасцей светаўспрымання дзiцяцi. Загадкамi паэт запрашае дзяцей да займальнай гульнi, якая выводзiць iх ў свет незвычайнай паэтычнай вобразнасцi i раскрыленай фантазii.
54. Жанравая разнастайнасць паэзіі Барадуліна дя дзяцей. Мова некаторых вершаў як своеасаблівая арфаграфічная задачка. Выхаванне эстэтычнага густу праз пейзажныя вершы. Займальнасць пазнавальнага матэрыялу. Фальклорныя традыцыі.
Галоўны выток барадулiнскай дзiцячай паэзii – народная творчасць, мудрая педагогiка,ад люстраваныя ў аўтарскiх калыханках, забаўлянках, лiчылках, дражнiлках, хуткамоўках, загадках, казках, небылiцах-перакрутках, жартоўных вершах. Свае першыя творы для дзяцей ён пiсаў, калi ў яго падрастала дачка Ιлона.
55. Адлюстраванне дзіцячай псіхалогіі ў вершах Р.Барадуліна. Актывізацыя фантазіі, мастацкага мыслення дзяцей у вершах-загадках, вершах-лічылках.
Непахiснае пачуццё справядлiвасцi, вабную таямнiчасць, выпадковасць утрымлiваюць менавiта лiчылкi як спецыфiчны жанр дзiцячага гульнявога фальклору. Аўтарскiя лiчылкi, у адрозненне ад фальклорных, перш за ўсё сюжэтныя. Н-д, маленькi Цiмошак губляе ў лазовым кошыку кошак («Колькi кошак у кашы?»). Актывiзуе думку дзiцяцi. Кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода. У лiчылцы-загадцы дзецi пiльна сочаць за гарэзлiвымi кошкамi.
56. Адлюстраванне з’яў прыроды, раслін, жывёл у вершах В.Зуёнка для дзяцей. Характарыстыка зборніка паэзіі.
Адзін з самых таленавітых сучасных бел. паэтаў. В.Зуенак ніколі не развітваўся з дзяцінствам. Тэматыка лiтаратурных твораў Зуёнка досыць шырокая: узаемасувязь чалавека i грамадства, чалавека i прыроды, гiстарычныя падзеi, тэма паэта i паэзii.
57. Выхаванне экалагічнай культуры і цікавасці да пазнання роднай прыроды (кнігі У.Ягоўдзіка). Характарыстыка збрнікаў.
”Бабуліна варта” — своеасаблівая і вельмі цікавая энцыклапедыя для дзяцей і іх бацькоў. У кнізе расказваецца пра кветкі, ягады і грыбы, што растуць на Беларусі, а таксама пра птушак, жывёл і вадзяную жыўнасць, якія сустракаюцца на нашай зямлі.
58. Далучэнне дзяцей да скарбаў нацыянальнай культуры праз нар. і літ.казкі, легенды, паданні. Тэма далёкага мінулага Беларусі.
Лiтаратурныя аповесцi-казкi Ягоўдзiка заснаваны на народных матывах. Аднак гэта зусiм самастойныя мастацкiя творы, паколькi пiсьменнiк бярэ за аснову звычайныя жыццёва- прыродныя факты i напаўняе iх незвычайным казачным дзействам. Аповесць «Янка i ружа» прасякнута адзiнай iдэяй: выхавання дабрачыннасцi i ўсталявання прынцыпаў вышэйшай справядлiвасцi.
59. Адлюстраванне сучаснага жыцця ў фантастычна-прыгодніцкіх творах У.Ліпскага. Выкарыстанне пазнавальнага матэрыялу на ўроках матэматыкі, чалавек і свет, мая Радзіма – Беларусь.
Шмат казак напісаў Ліпскі для дзяцей вясёлкаўскага ўзросту. У жанрах казак, аповесцей, апавяданняў выйшлі яго папулярныя кнігі “Каралева белых прынцэс”, “Прыгоды Нуліка”, “Наша Маша”, “Вясёлая азбука”, “Антонік-Понік”, “Гостинец” (выдавецтва “Детская литература”), “Золотой домик” (на рускай мове, выдавецтва “Мастацкая літаратура”).
60. Перыядычны друг для дзяцей на сучасным этапе: асн.рубрыкі, жанравая разнастайнасць твораў, тэматыка.
Педагагічная накіраванасць газеты “Раніца”
Дзіцячая перыёдыка XX ст. развівалася актыўна і прадстаўлена цэлым спектрам газет і часопісаў для дзяцей розных узростаў.