Методика преподавания белорусского языка Шпаргалка
МГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Шпаргалка
на тему: «Методика преподавания белорусского языка»
по дисциплине: «Методика преподавания белорусского языка»
2020
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
15.00 BYN
Методика преподавания белорусского языка
Тип работы: Шпаргалка
Дисциплина: Методика преподавания белорусского языка
Работа выполнена без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 48.
Поделиться
1. Спецыфіка беларускага фальклору.
2. Паняцці “вусная народная творчасць” і “фальклор”.
3. Фальклор і мастацкая літаратура.
4. Вобразная сістэма фальклору.
5. Нацыянальная адметнасць фальклору.
6. Жанравыя і моўныя асаблівасці беларускіх фальклорных твораў.
7. Казка: характарыстыка і асаблівасці жанру. Функцыі казкі.
8. Класіфікацыя казак.
9. Паэтыка і стыль чарадзейных казак.
10. Паэтыка і стыль сацыяльна-бытавых казак.
11. Казкі пра жывёл: паэтыка і стыль.
12. Азнаямленне малодшых школьнікаў з выяўленчымі сродкамі мовы казак.
13. Метадычныя прыёмы складання казак на ўроках літаратурнага чытання.
14. Прыказкі беларускага народа.
15. Асацыятыўнасць прыказкі, узаемадзеянне і характар яе вобразаў.
16. Слова і вобраз у прыказцы.
17. Інтанацыйна-рытмічная і гукавая аснова прыказкі.
18. Выкарыстанне прыказак на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання.
19. Загадкі, іх паходжанне і сувязь з іншымі жанрамі фальклору.
20. Мастацкі вобраз і прадмет рэчаіснасці ў загадцы: прынцыпы і асаблівасці іх узаемаадносін.
21. Спосабы і сродкі вобразатворчасці ў загадках.
22. Рытмічная і гукавая арганізацыя загадак.
23. Мова загадкавай паэзіі.
24. Прыёмы выкарыстання загадак на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання.
25. Паняцце “дзіцячы фальклор”. Відавая і жанравая разнастайнасць ДФ.
26. Пацешкі.
27. Небыліцы.
28. Лічылкі як адзін з відаў словатворчасці.
29. Языкаломка як малая форма вуснай народнай творчасці.
30. Методыка працы з языкаломкамі ў пачатковых класах.
31, 35. Гульнявы дзіцячы фальклор.
32, 36. Выкарыстанне дзіцячых гульняў для развіцця маўлення малошых школьнікаў.
33, 37. Асаблівасці калыханак і магчымасці іх выкарыстання ў навучальным працэсе.
38, 39. Дзіцячая словатворчасць. Прычыны дзіцячай словатворчасці. Спосабы ўтварэння слоў дзецьмі.
40. Быліна як жанр вуснай народнай творчасці.
41. Класіфікацыя былін.
42. Асаблівасці паэтыкі і стылю былін.
43. Вобраз волата ў рускіх былінах.
44. Быліны і міфалогія.
45, 46. Вызначэнне абрадаў, абрадавай паэзіі. Каляндарна-абрадавая паэзія.
47. Навагоднія абрады. Калядныя песні.
48. Масленічныя абрады. Масленічныя песні.
49. Свята Івана Купалы. Купальскія песні.
50, 51. Азнаямленне малодшых школьнікаў з выяўленчымі сродкамі.
52. Псіхалагічныя асаблівасці ўспрымання мастацкіх твораў малодшымі школьнікамі.
53. Метадычныя прыёмы фарміравання ў вучняў ведаў і ўменняў пра выяўленчыя мастацкія сродкі.
54. Прыёмы тлумачэння значэння слоў і выразаў на ўроках літаратурнага чытання.
55. Арганізацыя вобразнага ўспрымання фальклорнага тэксту.
1. Спецыфіка беларускага фальклору.
Фальклор (вусная народная творчасць, вусна-паэтычная творчасць) – гэта першааснова любой нацынальнай лiтаратуры, у якой закладзены асновы светаразумення чалавека. Дзякуючы фальклору захавалiся рэшткi нашай культуры i дайшлi да нас. Задоўга да з’яўлення мастацкай літ. народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія перадаваліся ад пакалення к пакаленню, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва, адлюстроўвалі асаблівасці народнага жыцця: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі, лічылкі, пацешкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі).
Спецыфічныя рысы: ананімнасць (невядомы першапачатковы аўтар), калектыўнасць (ствараліся групай аўтараў у працэсе бытавання), вуснае бытаванне (фальклор узнік раней за пісьменнасць), варыянтнасць (кожны, хто расказваў пэўны фальклорны тэкст, надаваў яму новыя рысы). Бел. фальклор па сваім характары сінкрэтычны (спалучае ў сабе хрысціянскія і паганскія ўяўленні пра свет) і пантэістычны (адвяргае антрапацэнтрызм, прызнае адзінства ўсяго жывога і сакральньш адносіны да прыроды).
Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне XIX ст., у перакладзе азначае народная мудрасць. Фальклор у яго вузкім, філалагічным значэнні – адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў.
Фальклорныя творы ўплывалі на развіцце пісьмовай літ.: утварыўшыя на аснове фальклору, літ. узяла сістэму ідэй, вобразаў, спосабаў мастацкага адлюстравання жыцця бел. народа. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу.
ФТ адрозніваюцца ад твораў пісьмовай літ. традыцыйнай паэтыкай (народная сімволіка, разнастайныя формы, сталыя эпітэты, метафары, параўнанні і інш.), асаблівасцямі кампазіцыі (кожнаму жанру ФТ уласціва пэўная пастаянная кампазіцыя).
Фальклор нясе ідэі справядлівасці і сацыяльнай роўнасці, перадае адносіны народа да важнейшых падзей, выказвае цікавасці працоўных. Творы адлюстроўвалі і ўслаўлялі барацьбу супраць прыгнёту, супраць іншаземных захопнікаў. У творчасці кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якія ўтвараюць народную спецыфіку фальклора. Разам з тым многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя. Прычынамі такога падабенства з’яўляюцца агульнасць законаў развіцця чалавечага мыслення, свядомасці людзей і мастацкай творчасці, асабліва ў падобных умовах жыцця.
5. Нацыянальная адметнасць фальклору.
Фальклор (англ. folklore – народная мудрасць, народныя веды) – сукупнасць розных відаў i форм народнай слоўнай творчасці, што ўвайшлі ў побытавую традыцыю таго ці іншага народа, вынікі мастацкай калектыўнай творчай дзейнасці народа, якая адлюстроўвае яго жыццё, погляды, ідэалы, жыццёвыя прынцыпы. Вусная народная творчасць, што ствараецца ў адпаведнасці ca спецыфічнымі законамі перадачы “з вуснаў у вусны” ад пакалення да пакалення, характарызуецца наступнымі прыметамі: вусная форма існавання і пашырэння, традыцыйнасць, варыятыўнасць, ананімнасць, калектыўнасць. Важным паказчыкам фальклорнага твора з’яўляюцца выкарыстанне традыцыйнай паэтыкі, устойлівыя мастацкія тропы (эпітэты, параўнанні, алегорыі, метафары і інш.), своеасаблівая кампазіцыя. У вуснай народнай творчасці адлюстроўваюцца адносіны чалавека да прыроды, навакольнага асяроддзя, ідэалы адносін паміж людзьмі.
Бел. фальклор па сваім характары сінкрэтычны (спалучае ў сабе хрысціянскія і паганскія ўяўленні пра свет) і пантэістычны (адвяргае антрапацэнтрызм, прызнае адзінства ўсяго жывога і сакральньш адносіны да прыроды).
Не было ў беларускім фальклоры такіх твораў, як быльны або думы , спецыфічных для рускага і ўкраінскага фальклору. Але беларускі народ таксама стварыў свой гераічны і гістарычны эпас, які хаця і не набыў адзінай жанравай формы, аднак даволі поўна адлюстроўваў многія гераічныя старанні нашага мінулага. Нацыянальны каларыт беларускаму фальклору надаюць паэтычныя вобразы волатаў і асілкаў, асобныя мастацкія сродкі, паэтычная мова. І вось што гаварыў Я. Купала аб фальклоры: “Кнігі абудзілі маю фантазію… Але больш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у маленстве… Не толькі блізкасць да народа, з якім я падзяляў і гора, і радасць, але і народная торчасць, з якой я знаёміўся, слухаючы ад блізкіх мне людзей казкі і інш., безумоўна рабіла на мяне свой уплыў у сэнсе развіцця фантазіі.”
Беларуская вусна-паэтычная творчасць глыбока і ўсебакова раскрывае веліч мастацкага генія народа, прыгажосць яго маральнага аблічча, высакароднасць ідэалаў, самаадданую барацьбу за іх ажыццяўленне. Разам з іншымі відамі народнага і прафесійнага мастацтва яна з’яўляецца важнейшым духоўным набытам нацыі, адным са сродкаў выхавання яе сама-свядомасці.
10. Паэтыка і стыль сацыяльна-бытавых казак.
Сацыяльна-бытавыя казкi (“Стары бацька”, «Пану навука», «Два браты», «Мужык і пан», “Разумная галава”, “Шавец і рыбак”, “Завідны поп”, “Верная каралева”).
Сацыяльна-бытавыя казкі маюць больш позняе паходжанне. Вызначаюцца вострым сацыяльным зместам. У іх адлюстраваны рост класавай свядомасці працоўных, барацьба супраць сацыяльнай няроўнасці. Сацыяльна-бытавыя казкі ахопваюць шырокае кола сацыяльных праблем: цяжкае жыцьцё прыгоннага сялянства, антаганістычныя супярэчнасьці ў класавым грамадзтве, высмейваюцца эксплуатацыя працоўных, выкрываецца рэакцыйная сутнасць царквы, крытыкуюцца людзкія заганы і недахопы.
Сярод сацыяльна-бытавых казак асабліва трэба вылучыць пласт антыпанскіх і антыцаркоўных казак. Адмоўным персанажам баларускіх антыпрыгонніцкіх казак амаль заўсёды зьяўляецца пан-чужаземец. Прадметам сатырычнага адлюстравання ў антыклерыкальных казках часцей за ўсё з’яўляюцца такія тыповыя рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасць, прагавітасць і нахабства, паразітызм і амаральнасьць.
Уласна бытавыя казкі малююць селяніна ў яго паўсядзённым жыцці, услаўляюць працавітасць, глыбокі розум, дасціпнасць і сціпласць простага чалавека, асуджаюць гультайства, прагнасць, зайздрасць і іншыя заганы. Многія побытавыя казкі — гумарыстычныя, жартоўныя творы.
Па асаблівасцях адлюстравання рэчаіснасці, па характары мастацкай выдумкі да сацыяльна-бытавых казак набліжаюцца авантурна-навелістычныя.
Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у якіх высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары, напрыклад, непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасьць, зайздрасьць, дурнота, імкненьне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя. Такія творы адлюстроўваюць этычныя і маральныя погляды народу. Бытавыя казкі сцьвярджалі ідэал народнага героя — сьмелага, мудрага, дасьціпнага і рашучага.
Iх герой звычайна бедны селянiн, работнiк цi салдат; у iх адлюстроӯваюцца незвычайныя прыгоды героя, якiя развiваюцца без удзелу чароӯных сiл. Сацыяльна-бытавыя казкі прасякнуты сімпатыяй і спачуваннем да беднякоў. Сяляне жывуць бедна, не могуць вучыць у школах сваіх дзяцей, але яны вераць у лепшае, у спрэчках заўсёды перамагаюць сваіх прыгнятальнікаў. Дзеянне адбываецца ў беднай сялянскай хаце ці ў панскім маёнтку, на кірмашах ці на вяселлі, у лесе або ў полі. Персанажы казак спяваюць беларускія песні, размаўляюць на сакавітай мове, багата аздобленай трапнымі народнымі выразамі, прыказкамі і прымаўкамі.
15. Асацыятыўнасць прыказкі, узаемадзеянне і характар яе вобразаў.
Прыказкавая паэзія — своеасаблівая энцыклапедыя мастацкага мыслення нашага народа. У прыказцы выяўляецца ўменне народа-паэта мысліць асацыятыўна, асэнсоўваць з’яву мастацкім вобразам.
Не так лёгка будзённа-празаічную з’яву «падцягнуць» да ўзроўню мастацкага факта. Прыказкавая паэзія робіць гэта і хораша і паспяхова.
Мастацкае мысленне, як відаць, не раскрыжоўвае рэчаіснасць на састаўныя часткі, а бярэ яе спаўна і цалкам; сам жа працэс абагульнення ў гэтым выпадку не вядзе да знішчэння канкрэтна-пачуццёвых вобразаў прадметаў і з’яў навакольнага асяроддзя.
Народная прыказка хоць і мініяцюрны твор, але шматзначны,— «маленькі, ды залаценькі». Сіла прыказкі — у яе здольнасці падключацца і да практычнага і сацыяльнага вопыту чалавека, і да сістэмы яго лагічнага і вобразнага мыслення. I не толькі падключацца. Прыказка мае «магнітныя» ўласцівасці: яна і сама прыцягвае наш вопыт.
Выкліканыя народнай прыказкай эстэтычныя рэакцыі ўяўляюцца як навіна, бо прыказка любіць зводзіць прадметы і з’явы ў пару, ставіць іх у такія сувязі, у якіх яны яшчэ не былі ў нашым усведамленні. Вось некалькі прыкладаў: На роднай зямлі — як на камлі; На чужой (старонцы — рад сваёй варонцы; Адзін свечку, другі свечку, а папу на авечку; Божая міласць — як вада на плыт; Няхай табе божа паможа, а мне вол; Свякруха і нявестка — сялу павестка; Белы снег, ды не сыр, добры зяць, ды не сын; Работа з зубамі, а лянота з языком; На работу — цяляты, а на яду — коні; Прыбяры свінню хоць у золата, а яна ўсё роўна ў хлеў пойдзе.
Нельга не заўважыць, што любая з пададзеных прыказак парушае стэрэатыпнасць мыслення, звыклы аўтаматызм і ход думкі. Тут «спрэгліся» з'явы і факты розных планаў і асацыятыўных якасцяў. Сіла, інтэнсіўнасць, паўната і багацце эстэтычна-эмацыянальнай рэакцыі, што выклікаюць гэтыя прыказкі, залежаць іменна ад нечаканай змястоўнасці супастаўлення. Родная зямля ў нашым усведамленні асацыятыўна звязваецца з вобразамі палеткаў і любых закуткаў бацькаўшчыны, і... раптам, нязвыкла, нечакана вось гэты «камель», здаецца, не здольны выклікаць ласкавыя пачуцці, але затое непахісны, угрунтаваны, вечны — апора і сімвал нейкай надзвычайнай учэпістасці. «На чужой старонцы — рад сваёй варонцы» — у гэтай прыказцы цікавая эмацыянальна-асацыятыўная інерцыя вобразаў. Для чужой старонкі, як вядома, у нашым уяўленні ёсць шмат ацэнак: яна і горкая; яна і без ветру сушыць; яна і злая мачыха; яна тугою арана, слёзкамі засявана. Не вельмі далікатныя азначэнні замацаваны ў народзе і за варонай; так, кажуць: «Дурны, як варона», «Гарланіць, як варона» або зусім абразліва: «Варонаю не будзь, то і сарока не падвядзе». У прыказцы нас здзіўляе ашаламляльна круты залом думкі: аказваецца, знайшлося месца, дзе можна ўзрадавацца нават вароне. А гэта ўжо, як кажуць, іскрыста-адчувальна паласнула наша звыклае ўсведамленне, паласнула якраз той адзнакай, якую менш за ўсё можна было чакаць.
Такім чынам, мастацкае жыццё народнай прыказкі, яе сэнсавая і эмацыянальная напоўненасць у многім залежаць ад парушэння аўтаматызму мыслення, ад нечаканасці супастаўлення прадметаў і з’яў, якія маюць разнародныя якасці і эмацыянальна-эстэтычныя асацыяцыі. Больш таго, на падобных спалучэннях прадметаў і з’яў выснавана і асацыятыўная дальнабойнасць прыказкі, яе велізарная сігналізацыйная актыўнасць.
20. Мастацкі вобраз і прадмет рэчаіснасці ў загадцы: прынцыпы і асаблівасці іх узаемаадносін.
Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстроўвала гаспадарчую і творчую дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, побыт, працу, жывёльнасць, расліннасць, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.
Загадка пра агонь і гаршчок: Чырвоны вол чорнага ліжа. Чым папоўніць веды пра жыццё і побыт гэта загадка? Тым, што агонь — чырвоны, а гаршчок — чорны? Але хіба гэта не вядома нават трохгадоваму дзіцяці? Ніякіх іншых звестак у загадцы няма. Затое паглядзіце, якое дакладнае назіранне дало жыццё гэтаму прыгожаму паэтычнаму вобразу: трэба ж было камусьці аднойчы заўважыць, што «язычкі» полымя «ліжуць» гаршчок гэтак жа, як карова ліжа сваё цяля. I хіба не варта было такі вобраз пусціць у свет, у людзі, каб і другія вучыліся адкрываць для сябе паэзію ў будзённа-празаічных рэаліях вясковага быту?
Паводле прыёмаў і сродкаў мастацкага адлюстравання, якімі ствараецца паэтычны вобраз утоенага прадмета або з’явы, даследчыкамі вылучаюцца два асноўныя тыпы загадак. Загадка першага тыпу будуецца шляхам замены аднаго прадмета другім. У ёй утоены прадмет называецца ўмоўнай, падстаўной назвай — на аснове падабенства, унутранай сувязі або чыста ўмоўна. Для гэтага выкарыстоўваюцца метафара, метанімія, перыфраза, сімфара, розныя формы ўвасаблення, аксюмаран, алегорыя. У загадках другога тыпу ўтоены прадмет падаецца апісальна: яго трэба разгадаць па вобразнаму або гукавому апісанню пэўных якасцей, уласцівасцей або функцый. У пабудове такіх загадак важную ролю адыгрываюць эпітэт, намёк, розныя віды параўнання, антытэза і інш.
25. Паняцце “дзіцячы фальклор”. Відавая і жанравая разнастайнасць ДФ.
Дзіцячы фальклор ― найбольш старажытны від народнай вусна-паэтычнай творчасці, якая ўвабрала шматвяковы педагагічны і паэтычны вопыт народа. Творы ДФ складаліся як самімі дзецьмі, так і дарослымі. Таму ў фалькларыстыцы вылучаюцца дзве групы твораў для дзяцей: 1) уласны дзіцячы фальклор ― творы, створаныя самімі дзецьмі, 2) фальклор для дзяцей ― творы, складзеныя дарослымі, якія звычайна і выконвалі іх для дзяцей. Менавіта сацыяльныя функцыі дзіцячага фальклору — пазнавальная, выхаваўчая, эстэтычная, камунікатыўная — з’яўляюцца тым фактарам, які яднае дзіцячы фальклор з усёй вусна-паэтычнай творчасцю народа, робіць яго важнай састаўной часткай усёй духоўнай культуры народа».
Акрамя старажытнай асновы ў ДФ ўвасоблены шматвяковы педагагічны і паэтычны вопыт народных мас. І гэта адыграла немалаважную ролю ў фарміраванні тых дыдактыка-паэтычных прынцыпаў, якія складаюць адну са спецыфічных рыс дзіцячага фальклору. Сам дзіцячы фальклор з’яўляецца адным з адгалінаванняў усяго педагагічнага працэсу і садзейнічае фарміраванню светапогляду дзяцей, авалоданню пэўнымі навыкамі, ведамі.
Творы дзіцячага фальклору даследчыкі падзяляюць на 3 групы:
1) паэзія пеставання (калыханкі, забаўлянкі),
2) гульнёвы фальклор (лічылкі, дзіцячыя гульні),
3) творы, не звязаныя з гульнямі (маўчанкі, песенькі, заклічкі, дражнілкі, языкаломкі, казкі, загадкі, прыпеўкі, дзіцячыя анекдоты).
Дзіцячаму фальклору ўласціва спалучэнне пазнавальна-выхаваўчай функцыі з мнеманічнай і эстэтычнай.
Пазнавальна-выхаваўчы характар дзіцячага фальклору вызначае мастацкую форму, рытміку, вобразную сістэму і падбор моўных сродкаў. Для яго характэрна сінкрэтычнасць: элементы музыкі, танца, драмы (жэсты, міміка) спалучаюцца з музыкальнай паэтычнай мовай, багатай і простай арганізацыяй верша, што актыўна ўплывае на пачуцці і розум дзяцей. На змест і форму кожнай групы твораў дзіцячага фальклору таксама ўплываюць асаблівасці псіхалогіі і светаўспрымання дзяцей у залежнасці ад узросту (калыханкі і забаўлянкі саступаюць месца самастойным дзіцячым гульням і забавам).
Аналіз твораў розных жанраў дзіцячага фальклору дазваляе зрабіць выснову аб шырокім выкарыстанні ў ім традыцыйных мастацкіх прыёмаў, выяўленчых сродкаў, рытмікі, стэрэатыпных вобразаў з паэзіі «дарослых». Але ў большасці жанраў выяўляецца спецыфічная для дзіцячага фальклору мастацкая форма адлюстравання рэчаіснасці, своеасаблівая вобразная сістэма. Характэрная асаблівасць многіх твораў дзіцячага фальклору ― спалучэнне мастацкага тэксту з гульнёй з перавагай дыдактычнай функцыі, хоць увогуле ў іх праяўляюцца, апрача гэтай, пазнавальная, мнеманічная, эстэтычная, этычная функцыі, г. зн., што мы з поўным правам можам назваць дзіцячы фальклор поліфункцыянальным.
У наш час у дзіцячы побыт усё больш пранікаюць творы прафесійнага мастацтва для дзяцей, дзіцячай літаратуры. На Беларусі дзіцячы фальклор збіралі і вывучалі Я. Чачот, А. Рыпінскі, П.В. Шэйн, Е.Р. Раманаў, М.Я. Нікіфароўскі, М. Федароўскі, А.А. Грыневіч, Р.Р. Шырма, Г.І. Цітовіч і інш.
30. Методыка працы з языкаломкамі ў пачатковых класах.
Для развучвання языкаломкі патрэбна разуменне яе жанравых асаблівасцей, аналіз яе структуры. Так, адметнасць будовы языкаломкі Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі дапаможа зразумець гутарка настаўніка па пытаннях:
— З якога гука пачынаюцца ўсе словы ў гэтай языкаломцы?
— Якія гукі або спалучэнні гукаў паўтараюцца ў языкаломцы?
— Ці ёсць у языкаломцы словы, якія адрозніваюцца адным або двума гукамі? (Ёсць: пакупкі — пакункі.)
— Якімі гукамі адрозніваюцца гэтыя словы? ([п] і [н].)
— Ці можна сказаць, што словы пакупкі — пакункі сугучныя, г. зн. рыфмуюцца?
— Як яны размешчаны ў языкаломцы? (Побач.)
— З якой мэтай іх размясцілі побач? (Каб іх цяжэй было вымаўляць.)
Формы працы з языкаломкамі: размінкі, пяцімінуткі, дыктанты, майстэрні, гульнятэкі, выступленні. У час маўленчай размінкі або пяцімінуткі могуць быць выкарыстаны наступныя варыянты абыгрывання языкаломак:
— прагаворванне ў розным тэмпе з розным інтанацыйным падтэкстам (радасна, з захапленнем, сумна, са здзіўленнем, заклапочана, расчаравана…);
— прагаворванне, якое суправаджаецца пэўнымі загаданымі дзеяннямі (напрыклад, плясканнем, узмахамі рукі, танцавальнымі рухамі…);
— імправізацыйнае інсцэнаванне языкаломак (персанальна або па групах);
— стварэнне вітанняў-языкаломак.
31, 35. Гульнявы ДФ.
Уласна гульні займаюць вялікае месца ў жыцці дзяцей. Гэта асноўная форма іх дзейнасці, змест жыцця. Без гульні не мысліцца дзяцінства. Пытаннямі дзіцячай гульні, яе паходжання займаліся многія даследчыкі дзіцячай псіхалогіі. Дзіцячыя гульні, іх паходжанне нельга разглядаць у адрыве ад творчай дзейнасці дарослых.
Беларускія гульні, як наогул гульні ўсходніх славян, цесна звязаны з земляробчай дзейнасцю чалавека, з бытам і жыццём сялянства. Аб гэтым сведчаць самі назвы гульняў: «Гарлачыкі», «Ваўкі і авечкі», «Воўк і гусі», карагод «Заінька», «Мак» і інш. Многія гульні заснаваны на перайманні рухаў,дзеянняў пры пэўных сельскагаспадарчых работах («проса», «мак» і інш.). Некалі яны мелі магічныя, культавыя функцыі, якія з цягам часу страчваліся, і таму гульні і карагоды паступова гублялі цесную сувязь з пэўнымі славеснымі формамі і матывамі і папаўняліся новымі. Адбываўся адрыў прыгавораў ад гульні і перанясенне іх у іншыя гульні.
Дзіцячыя беларускія гульні можна падзяліць на два разрады: гульні як мастацка-драматычнае дзеянне і гульні як сродак фізічнага выхавання. У першую групу ўключаюцца ўсе гульні, якія тым ці іншым чынам звязаны з слоўнай афарбоўкай. У сваю чаргу сярод гульняў першай групы можна вылучыць асобныя падраздзелы: гульні, дзе слоўныя прыгаворы маюць характар імправізацыі (яны не абавязковае правіла, а толькі жаданне або здольнасць уздзельніка гульні; у кошкі-мышкі можна гуляць без выкрыкаў); гульні, у якіх слоўныя формулы з’яўляюцца сігналам для некага дзеяння (пачатку або завяршэння яго) і замацоўваюцца за гэтымі гульнямі («Залатыя варата», «Гарэлыш» і інш.); гульні са строгім размеркаваннем роляў і адпаведнымі слоўнымі прыгаворамі. Да іх можна аднесці шматлікія варыянты гульні ў ваўка і авечак, у каршуна, ваўка і гусей, у краскі, у рэпку і г. д. карагодныя гульні, г. зн. такія, дзе мы бачым спалучэнне не толькі з словамі, але і з мелодыяй, танцам.
Да гульнёвага фальклору адносяцца лічылкі — невялікія вершаваныя гумарыстычныя творы, з дапамогай якіх вызначаецца чарговасць у гульні, выбіраюцца дзейныя асобы або вядучыя. Калі гульня патрабуе падзелу ўсіх удзельнікаў на групы, часцей робіцца гэта пры дапамозе жараб’ёвак, якія ўяўляюць сабой рыфмаваныя прыгаворы. Двое ўздзельнікаў згаворваюцца, хто кім будзе, а потым усе выбіраюць па чарзе адзін з названых прадметаў. Важную ролю ў лічылках адыгрывае рытм. Ён вызначае правільнасць пераліку. Скандзіраванае вымаўленне лічылкі суправаджаецца рухамі, указаннем на кожнага ўздзельніка, якое паўтараецца раўнамерна, строга рытмічна. Сваю назву такія творы атрымалі, відаць, па той прычыне, што вядучае месца ў іх займае лічэнне. У некаторых лічылках лічэнне праходзіць праз увесь змест. На кожную лічбу даецца рыфмаваная фраза: Раз, два, — булава, Тры, чатыры — прычапілі, Пяць, шэсць — кашу есць, Сем, восем — сена косім, Дзевяць, дзесяць — сена весіць. Прызначэнне, функцыя лічылкі абмоўлівае асаблівасці яе зместу, кампазіцыі. Усе лічылкі можна падзяліць на дзве групы па наяўнасці або адсутнасці ў іх сюжэтнага стрыжня: сюжэтныя і бессюжэтныя. Гэта або невялікі закончаны сюжэт («Ішоў жаўнер із бальніцы»), або толькі намёк на здарэнне — і нечаканая канцоўка: Апанас, Апанас, Твая жонка у нас. Увалілась у квас. – Лаві сем год нас!».
40. Быліна як жанр вуснай народнай творчасці.
Былі́на — адзін з эпічных жанраў даўняй народнай паэзіі. Узніклі быліны ў Старажытнай Русі, шырока бытавалі на працягу XI—XVI стст., але запісвацца пачалі толькі з XVII ст. У былінах, якія выконваліся рэчытатывам, услаўляліся народныя героі — асілкі-волаты, абаронцы рускай зямлі ад нашэсця ворагаў, увасабляліся ідэі патрыятызму і дэмакратызму. Для быліны характэрныя своеасаблівыя моўна-выяўленчыя сродкі (частае выкарыстанне пастаянных эпітэтаў, паўтораў), кампазіцыя (наяўнасць зачыну, апавядальнай часткі і канцоўкі), рытміка (г. зв. былінны верш) і інш. Існуе цэлы шэраг жанравых разнавіднасцей былінаў: гераічныя, казачныя, сацыяльна-бытавыя, сатырычныя і інш. Быліны ствараліся, бытавалі калісьці і на тэрыторыі Беларусі, аднак як жанр у выніку пэўных гістарычных прычын зніклі тут вельмі рана.
Былічка ― «кароткае вуснае апавяданне пра незвычайныя падзеі, якія быццам адбыліся ў сапраўднасці». У аснове сюжэта былічкі ― сустрэча чалавека з чортам, русалкамі, ваўкалакам, мерцвяком, чалавекам-пярэваратнем, ведзьмаю, зачараванымі скарбамі. Герой звычайна знаходзіцца на падпітку або ў нейкім замарачэнні.
Жанравыя вытокі былічак звязаны з міфалагінымі ўяўленнямі і павер’ямі. Паводле стылёвых асаблівасцей яны блізкія да казак, легенд, паданняў.
Да той жа галіны няказкавай прозы, што і легенды, адносяцца былічкі - вусныя апавяданні пра нібыта меўшыя ў сапраўднасці месца незвычайныя здарэнні, важная роля ў якіх належала персанажам ніжэйшай міфалогіі - лесавікам, палевікам, русалкам, хлеўнікам і іншым наднатуральным істотам. Н. С. Гілевіч замест тэрміна "былічка", які прыйшоў да нас з рускай фалькларыстыкі, прапануе ўжываць тэрмін "прымхліца". Аднак у такім выпадку ўяўная сапраўднасць былічак, якая падкрэсліваецца старым тэрмінам як важная рыса жанру, не адлюстроўваецца. Апавяданне ў былічках звычайна вядзецца ад першай асобы як пра выпадак, які здарыўся з самім апавядальнікам. Падобныя творы адносяцца да мемаратаў.
Аналагічныя па адносінах да рэчаіснасці вусныя апавяданні пра сустрэчы з рознымі нячысцікамі, ваўкалакамі і г. д., якія вядуцца ад трэцяй асобы, нярэдка са спасылкамі на канкрэтных асоб - удзельнікаў або сведак гэтых здарэнняў, адносяцца да бывальшчын і маюць форму фабулатаў. У змесце гэтага тыпу і памянёных вышэй былічак шмат агульнага. Адна з распаўсюджаных тэм і былічак і бывальшчын - штукарствы нячысцікаў, якія рознымі спосабамі збіваюць людзей з дарогі, заманьваюць у балота, асабліва калі тыя на падпітку.
45, 46. Вызначэнне абрадаў, абрадавай паэзіі. Каляндарна-абрадавая паэзія.
Каляндарна-абрадавая паэзія — гэта творы вуснай народнай творчасці, якія суправаджалі аграрныя святы і працу селяніна-земляроба на працягу ўсяго гаспадарчага года. Каляндарна-абрадавыя песні называюць яшчэ песнямі гадавога круга, а таксама паэзіяй земляробчага календара. Як адметная з’ява ў жыцці беларускага народа, яна склалася не пазней ХІV–ХVІ ст. Каляндарна-абрадавыя песні былі пашыраны па ўсёй Беларусі. Яны добра захаваліся і з’яўляюцца феноменам беларускай традыцыйнай культуры.
У творах каляндарнай паэзіі беларус-працаўнік адлюстраваў свае назіранні за рознымі змяненнямі ў прыродзе, звязанымі з надвор’ем, з біялагічнымі цыкламі раслін. Выражаныя ў форме прыказак, гэтыя назіранні арганічна ўвайшлі ў паэзію земляробчага календара: Пытаецца люты, ці добра абуты; Сей авёс у гразь — будзеш як князь; Сухі марац, мокры май — будзе жыта, нібы гай; Красавік з вадою, май — з травою; У красавіку грымот — хлебны будзе год; Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае і інш.
Каляндарна-абрадавыя песні прасякнуты клопатам пра будучыню сялянскага двара і сям’і, пра карміцельку-зямлю: у пару засеяць ніву, вырасціць і сабраць ураджай, уратаваць яго ад стыхіі, статак — ад паморку і звяроў. У гэтых песнях шырока адлюстраваліся і маральна-этычныя асновы народнага светаўспрымання, духоўны свет хлебароба, непарыўна звязаны з яго працай, пазнавальнай дзейнасцю, прыродай.
На аснове змен у прыродзе, звязанага з імі характару гаспадарчай дзейнасці хлебароба, функцыянальных асаблівасцей каляндарна-абрадавых песень даследчыкі вылучылі 4 цыклы каляндарна-абрадавай паэзіі: зімовы, веснавы, летні і асенні.
50, 51. Азнаямленне малодшых школьнікаў з выяўленчымі сродкамі.
Праца з вобразнымі сродкамі падпарадкоўваецца галоўнай мэце чытання – засваенню вобразнага зместу і галоўнай думкі твора. У мастацкіх творах, прызначаных для чытання ў пачатковых класах, шмат эпітэтаў, параўнанняў, метафар, перыфраз, а таксама фразеалагізмаў, сінонімаў, антонімаў, мнагазначных слоў. Гэтыя словы дапамагаюць ярка і трапна характарызаваць прадметы, герояў, падзеі, з’явы. Эпітэты, мастацкія азначэнні, даюць вобразнае, яркае ўяўленне пра сутнасць прадметаў, раскрываюць ацэнку іх пісьменнікам. Пачынаць працу з імі трэба з высвятлення, чаму такое мастацкае азначэнне атрымаў прадмет. Неабходна вучыць дзяцей выкарыстоўваць эпітэты ў творчых працах. Гібкімі і багатымі па сваіх выяўленчых магчымасцях з’яўляюцца метафары. Дзеці з цікавасцю адшукваюць іх у мастацкіх творах, спрабуюць асэнсаваць і растлумачыць. Практыкаванні ў знаходжанні параўнанняў у мастацкіх тэкстах дапамагаюць узбагачаць слоўнік вучняў, прывучваюць школьнікаў выкарыстоўваць параўнанні ва ўласным маўленні.
Метадычная навука і практыка ведае розныя падыходы да працы над вобразна- выяўленчымі сродкамі мовы. Адны настаўнікі і метадысты лічаць, што вучні павінны ў гэтым выпадку як мага больш чытаць твораў, аздобленых вобразнымі сродкамі мовы, якія тлумачыць няма патрэбы. Іншыя імкнуцца ўсімі магчымымі спосабамі “патлумачыць” сродкі мастацкай выразнасці, просяць вучняў выпісаць тропы з тэксту ў сшыткі, завучыць на памяць і выкарыстаць у самастойных творчых працах.
Глыбокаму зместу адпавядае багацце і разнастайнасць сродкаў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці.
55. Арганізацыя вобразнага ўспрымання фальклорнага тэксту.
Далучэнне малодшых школьнікаў да жывога слова фальклору, фарміраванне выразнасці іх беларускага маўлення адбываецца ў працэсе іх эстэтычна-вобразных зносін у час мастацка-маўленчай дзейнасці. Кожны мастацкі твор, з якім знаѐмяцца школьнікі, вызначасцца сваѐй мастацкай мовай, сваімі выразна-выяўленчымі сродкамі. Змест тэхналогіі фарміравання выразнасці фальклорнага тэксту прадугледжвае: усведамленне школьнікамі элементарных уяўленняў аб асаблівасцях жанраў фальклору, прызначэнні кожнага жанру і яго мастацкіх сродках; адметнасці выразна-выяўленчай сістэмы кожнага з жанраў фальклору; удасканаленне ўмення дзяцей вызначаць жанравыя прыкметы і асаблівасці фальклорных твораў; падвядзенне дзяцей да правядзсння паралеляў паміж творамі рускага і беларускага фальклору, вызначэння іх агульных уласцівасцей і адметных нацыянальных асаблівасцей; авалодванне выхаванцамі пэўнымі ўяўленнямі аб асноўных спосабах дасягнення выразнасці і вобразнасці рэпрадуктыўнага маўлення ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя;развіццё ўмення дакладна і слушна выкарыстоўваць розныя сродкі мастацкай выразнасці пры пераказе твораў беларускага фальклору, у час гульняў-драматызацый на аснове казачнай творчасці, народных гульняў- драматызацый; спрыянне развіццю ўмення адэкватнага выкарыстання сродкаў маўленчай выразнасці ў розных формах эстэтычна-вобразных зносін.
Тэхналагічная схема сістэмы мастацка-маўленчай работы ўключае: мастацтвазнаўчы, функцыянальны і нацыянальна-культурны напрамкі. Мастацвазнаўчы напрамак уключае ўспрыманне мастацкага твора, засваенне дзецьмі элементарных уяўленняў аб жанрах фальклору, іх прызначэнні і мастацкіх сродках выразнасці. Засваенне вобразных слоў і выразаў. Функцыянальны напрамак скіраваны на паглыбленне уяўленняў дзяцей аб мастацкіх сродках розных фальклорных жанраў і фарміраванне ў выхаванцаў пэўных уяўленняў аб асноўных спосабах дасягнення выразнасці рэпрадуктыўнага маўлення, наладжванне эмацыянальна-вобразных зносін па творах беларускага фальклору. Нацыянальна-культурны напрамак уключае пытанні фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, засваенне дзецьмі адметных асаблівасцей вусна- паэтычнай творчасці рускага і беларускага народаў (параўнанне мастацкіх выразна-выяўленчых сродкаў у творах фальклору рускага і беларускага народаў).
Работа выполнена без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 48.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты