УВОДЗІНЫ
Глава 1. Полацкая – выдатны дзеяч беларускай культуры
1.1 Жыццёвы шлях Еўфрасінні Полацкай
1.2 Становішча асветы ў Полацкім княстве ў ХІІ ст.
1.3 Роля Еўфрасінні Полацкай ў асветніцкай дзейнасці Беларусі
Вывад па першай главе
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадатак 1
Дадатак 2
УВОДЗІНЫ
Развіццё культуры і адукацыі ў ХІІ ст. ідзе ў цеснай сувязі з працэсам фарміравання дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. Штуршок для з'яўлення культуры новага тыпу і пачатку адукацыі на беларускіх зямлях дае прыняцце новай рэлігіі – хрысціянства. У духоўным жыцці продкаў сучасных беларусаў спалучаліся і перапляталіся традыцыі язычніцтва і хрысціянства. Удасканаленне грамадскай і гаспадарчай дзейнасці, якое адбылося адначасова з прыняццем хрысціянства, абумовілі развіццё пісьменства і адукацыі.
У ХІ-ХІІ стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачаўся працэс перапісвання кніг. Кнігі перапісваліся ў майстэрнях, якія называліся скрыпторыямі, іх стваралі пры манастырах. Самая старажытная рукапісная кніга - Тураўскае Евангелле, напісаная ў ХІ ст.
Трэба адзначыць, што менавіта ў гэты перыяд на сучаснай тэрыторыі Беларусі пачынаюць узнікаць школы. Акрамя Тураўскага і Наўгародскага княства, кніжная адукацыя ажыццяўлялася ў Полацку. Адукацыю атрымоўвалі не толькі для царкоўных спраў, але і для грамадскіх заняткаў і гаспадаркі. Перапіскай кніг і адукацыяй займалася асветніца ХІІ ст. Ефрасіння Полацкая.
З таго часу, калі на беларускай зямлі жыла знакамітая асветніца, прайшло больш за восем стагоддзяў. Але звесткі, якія захавала для нас гісторыя, пра асобу, падзвіжніцкую дзейнасць Еўфрасінні Полацкай дазваляюць убачыць маштаб яе выбітнай асобы, ацаніць уклад у асвету, культуру Беларусі. Праца Еўфрасінні, як і яе сучаснікаў (Кырылы Тураўскага, Клімента Смаляціча) мела вынікам культурны ўздым на тэрыторыі Полацкага і Тураўскага княстваў.
Е. Полацкая – па праву лічыцца першай ўсходнеславянскай асветніцай. Усё жыццё іегумення перапісвала і перакладала кнігі, стварала ўласныя творы. Яна актыўна далучала да гэтай важнай для адукацыйага працэса справы сапраўдных спецыялістаў па перапісванні кніг. Князёўна збірала бібліятэку Сафійскага сабора, вяла летапісанне Полацкай зямлі.
Глава 1. Полацкая – выдатны дзеяч беларускай культуры
1.1 Жыццёвы шлях Еўфрасінні Полацкай
Імя Еўфрасінні Полацкай займае пачэснае месца ў нашай гісторыі. Гэтая славутая жанчына не пражывала свецкае жыццё, не стала зачынальніцай княжацкай дынастыі, яна не была кіраўніком Полацкага княства. Але яе імя назаўсёды ўпісана ў гісторыю як сімвал імкнення чалавека да светлых ідэалаў, да ведаў.
Большасць даследчыкаў біяграфіі Еўфрасінні Полацкай бяруць за крыніцу звестак тэкст твора «Жыціе Еўфрасінні Полацкай». Гэты каштоўны помнік пісьменства створаны ў канцы XII стагоддзя ў Полацку невядомым аўтарам пасля смерці асветніцы. Тэкст дадзенага твора дайшоў да нас у шасці рэдакцыях, прадстаўлены больш чым у ста спісах. Некаторая частка гэтых спісаў знаходзіцца ў Публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў горадзе Санкт-Пецярбурзе. Адсутнасць першапачатковага тэксту «Жыція», як і ранніх ягоных спісаў, істотна ўскладняе працэс даследавання жыццёвага шляху асветніцы. Але нельга адмаўляць і той факт, што першапачатковага варыянта тэксту «Жыція Еўфрасінні Полацкай» не захавалася, і гэта ўскладняе вывучэнне біяграфіі Е. Полацкай. «Жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай» мае традыцыйны для агіяграфіі рытарычны ўступ, а “асноўную частку твора складае апавяданне пра жыццёвы шлях Ефрасінні як пра духоўнае ўзыходжанне. Завяршаецца твор Пахвалою. У «Жыцці прападобнай Еўфрасінні няма звычайнага для агіяграфій расказу пра пасмяротныя цуды” [2, с. 148].
«Жыціе Еўфрасінні Полацкай» напісана на царкоўнаславянскай мове [Дадатак 1]. «Жыціе» адлюстроўвае вялікую колькасць моўных працэсаў, якія мелі месца ў царкоўнаславянскім пісьменстве ў XVІ—XVІІ стст. Тэкст садзейнічаў навучанню і замацаванню нормаў царкоўнаславянскай мовы не толькі на тэрыторыі старажытнай Беларусі і за яе межамі.
1.2 Становішча асветы ў Полацкім княстве ў ХІІ ст.
Гісторыя педагагічнай думкі Беларусі – гэта адлюстраванне жыцця беларусаў на працягу стагоддзяў: працоўных намаганняў народа, барацьбы за справядлівасць. Развіццё культуры, як духоўнай, так і матэрыяльнай, адбывалася дзякуючы народнай педагогіцы, каторая была сродкам сувязі паміж пакаленнямі, адказвала за перадачу сацыяльнага і гістарычнага вопыту ад старэйшага малодшаму. Пасля з’яўлення пісьменства, народная педагогіка стала асноўным вытокам ведаў і вопыту для афіцыйнай педагогікі, а таксама для літаратуры. Каб акрэсліць становішча адукацыі, педагагічнай навукі ў ХІІ стагоддзі, трэба звярнуцца да гісторыі краіны.
Полацкае княства па праву называюць калыскай беларускай дзяржаўнасці. Упершыню Полацк узгадваецца ў “Аповесці мінулых гадоў” у 862 годзе. Летапісец пазначыў, што не толькі Полацк заснаваны групіроўкай крывічоў, але і Смаленск. Гісторыкі сцвярджаюць, што Полацкае княства ў Беларускім Падзвінні з’явілася значна раней.
Ля вытокаў Полацкага княства стаялі Рагвалод і яго дачка Рагнеда. Асаблівага росквіту край дасягнуў, калі дзяржаву ўзначальваў Усяслаў Чарадзей. Але князь ужо пры сваім жыцці падзяліў княства на шэсць частак паміж сваімі сынамі. Менавіта ў гэты момант Кіеў перастаў бачыць пагрозу для сябе ў выглядзе некалі моцнай, цэнтралізаванай дзяржавы, паколькі пасля смерці Усяслава нашчадкі яго сыноў падзялілі Полацкае княства на ўласныя надзелы: Віцебскі, Мінскі, Полацкі, Лагойскі і іншыя. У 1127 годзе сын Уладзіміра Манамаха, Мсціслаў Уладзіміравіч, скарыстаўся панаваўшай у дзяржаве разрозненнасцю і анексаваў Полацкае княства, захапіў у палон Ізяслававічаў, а пасля і ўвогуле выслаў іх у Візантыю. Усе гэтыя падзеі абумовілі заняпад дзяржавы, міжнарожны аўтарытэт Полацкага княства быў канчаткова згублены, а частка тэрыторый адышла Ноўгараду і Чарнігаву.
1.3 Роля Еўфрасінні Полацкай ў асветніцкай дзейнасці Беларусі
Знакамітыя асветнікі і педагогі, якія нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі, узбагачалі набыткамі свайго таленту і крапатлівай працы айчынную навуку і культуру. Яны вучылі, далучаючы сваіх сучаснікаў да дасягненняў агульначалавечай культуры. Самае галоўнае, што яны хацелі данесці да кожнага, што веды могуць свяціць праз стагоддзі, калі іх аднойчы распаліць у чалавечым сэрцы. Святлом уласных ведаў дзялілася і Еўфрасіння Полацкая. Менавіта яна стала заснавальніцай першых адукацыйных устаноў, вялікіх бібліятэк на тэрыторыі Полацкага княства. Еўфрасіння Полацкая стварыла школу архітэктуры і жывапісу, прыяла развіццю рамёстваў. Працягнулі яе дзейнасць Францыск Скарына і Васіль Цяпінскі, Сымон Будны і Спірыдон Собаль, Сімяон Полацкі і браты Зізаніі. Е. Полацкая займалася распаўсюджваннем кніжнай адукацыі, перапісваннем кніг, перакладчыцкай дзейнасцю, навучэннем дзяцей.
З цягам часу нашчадкі ўсё больш усведамляюць значэнне дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Але захавалася толькі адна крыніца звестак пра нашу самую знакамітую асветніцу – “Жыціе Ефрасінні Полацкай”. Гэты твор вылучае яго выхаваўчая накіраванасць, якая мае вялікае значэнне ў фарміраванні маладога пакалення, яго духоўнасці і дабразычлівасці, маральна-этычных поглядаў, выхоўвае любоў да Радзімы.
Каб акрэсліць ролю Еўфрасінні Полацкай ў асветніцкай дзейнасці Беларусі, неабходна разгледзіць асноўныя вехі навучання першай беларускай святой, паколькі адукацыя, уздзеянне настаўнікаў і асароддзя мелі значны ўплыў на будучую асветніцкую дзейнасць Е. Полацкай.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У кожнай нацыі ёсць свае знакавыя постаці, без якіх немагчыма ўявіць гісторыю ўсяго народа. Княжна, манахіня, а ў першую чаргу асветніца Еўфрасіння Полацкая – першая жанчына на тэрыторыі старажытнай Русі, прылічаная да ліку святых.
Гісторыя педагагічнай думкі Беларусі – гэта адлюстраванне жыцця беларусаў на працягу стагоддзяў: працоўных намаганняў народа, барацьбы за справядлівасць. Асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай стаяла ля вытокаў беларускай педагогікі.
Трэба адзначыць, што XII стагоддзе стала перыядам, калі насельніцтва старажытнай Русі, а таксама і Беларусі, пачало прымаць хрысціянства, адбывалася хрышчэнне паганскіх капішчаў. Гэты працэс аказаў уздзеянне і на выхаванне – з’явілася новая сістэма адукацыі.
Для Полацкага княства ў XII стагоддзі асноўнымі падзеямі, якія паўплывалі на развіццё асветы, можна лічыць з’яўленне двух манастыроў: жаночы – святога Спаса, мужчынскі – святой Багародзіцы. Заснавала гэтыя храмы асветы і богалюбства Ефрасіння Полацкая. У той час кнігі збіраліся і захоўваліся ў царквах і манастырах пры іх. Менавіта храмы сталі тагачаснымі цэнтрамі культуры і асветніцтва. Праваслаўная вера аказвала ўздзеянне на ўсю культуру, у тым ліку і на сістэму адукацыі. Горад Полацк, які быў цэнтрам Полацкага княства, стаў тым месцам, дзе выраблялі кнігі і давалі адукацыю для ўсіх жадаючых.
Біяграфія Еўфрасінні Полацкай сама па сабе мае вялікае выхаваўчае значэнне. Прыцягваюць увагу ў яе вобразе настойлівасць і ўпэўненасць у правільнасці выбару ўласнага жыццёвага шляху, высокая чысціня ўчынкаў і душы. Пры Еўфрасінні Полацкае княства становіцца цэнтрам кніжнай навукі, набывае палітычную і эканамічную самастойнасць.
1. Марціновіч А. Святая Еўфрасіння, альбо Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля / А. Марціновіч. — Мінск : Беларусь, 2008. — 111 с.
2. Житие Евфросинии Полоцкой // Словарь книжников и книжности Древней Руси. XI — первая половина XIV в. — Л., 1987. — 348 с.
3. Нікалаюк Д. Прападобная Еўфрасіння Полацкая / Д. Нікалаюк. – Hajnówka : Bratczyk, 2010. – 80 с.
4. Авакян Г. С. Палітычныя мысліцелі і гуманісты Беларусі / Г. С. Авакян, М. В. Кузняцоў, М. П. Сінькевіч. — Мн.: Элайда, 2002. — 96 с.
5. Житие блаженной Евфросинии, игумении Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке : в 2 кн. / науч. ред., предисл., воспр. ц.-слав. текста, пер. на рус. и белорус. яз., коммент. Э.В. Ермоленко; пер. на англ. яз. Т.В. Сальникова. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2012. – 128 с.
6. Мельнікаў А. «Жыціе» і жыціё Еўфрасінні, ігуменні Полацкай. Адраджэнне: Гіст. альманах. Вып. 1. / Склад. і на- I вук. рэд. А. П. Грыцкевіч.— Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 259 с.
7. Варенова Т. В. Краткая история педагогики: Учеб. Пособие / Т. В. Варенова. – Мн.: ООО «Асар», 2004. – 256 с.
8. Джуринский А. Н. История российской педагогики: Учеб пособие / А. Н. Джуринский. – Южно-Сахалинск: Издательство Сахалинского государственного университета, 2010. – 232 с.
9. Латышина Д. И. История педагогики (История образования и педагогической мысли): Учеб. пособие / Д. И. Латышина. — М.: Гардарики, 2005. — 603 с.
10. Арлоў У. А. Еўфрасіння Полацкая / У. А. Арлоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 220 с., [13] л. іл. — (Святыя зямлі Беларускай).