УВОДЗІНЫ
Сучаснае грамадства прад’яўляе новыя, больш высокія патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі дзяцей у агульнаадукацыйнай сярэдняй школе. Адным з вядучых прадметаў ужо на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца навучанне грамаце, дзе вучні авалодваюць, паводле В. А. Сухамлінскага, ”найважнейшым інструментам вучэння“– чытаннем і пісьмом.
Курс беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь прадугледжвае такую моўную і маўленчую падрыхтоўку вучняў, якая дазволіць карыстацца словам ва ўсіх сферах жыццядзейнасці – пазнавальнай, навучальнай, нацыянальна-культурнай, бытавой і інш. Інакш кажучы, задача моўнай адукацыі заключаецца ў тым, каб беларуская мова трансфармавалася з прадмета выкладання ў механізм фарміравання асобы, яе менталітэту, разумення свету і ўзаемаадносін людзей у свеце. Ставіцца задача сфарміраваць у вучняў такія адносіны да беларускай мовы, такія ўменні і навыкі, якія неабходны ўсім людзям у іх штодзённым жыцці. Валоданне мовай дасць магчымасць самастойна папаўняць веды: мэтанакіравана чытаць тэксты, успрымаць змест прачытанага і пачутага, абменьвацца інфармацыяй, ствараць вусныя і пісьмовыя паведамленні.
«Літаратурнае чытанне» на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў агульнаадукацыйных установах з рускай мовай навучання выступае ў якасці арганічнага звяна адзінай сістэмы навучання беларускай мове. Разам з вучэбнай дысцыплінай «Беларуская мова» прадмет «Літаратурнае чытанне» забяспечвае авалоданне дзецьмі нацыянальнай мовай беларускага народа. «Літаратурнае чытанне» разглядаецца таксама як падрыхтоўчы этап адзінай літаратурнай адукацыі вучняў. Вучэбны прадмет прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў у свет беларускай мастацкай літаратуры, абудзіць цікавасць да кніг і чытання на беларускай мове, закласці асновы чытацкай культуры.
Дасягненне пастаўленых мэт немагчыма без элементарнага навучання чытанню і пісьму. Асаблівае значэнне ў навучанні чытанню і пісьму належыць падручніку.
Актуальнасць даследавання заключаецца ў пастаяннай неабходнасці пошуку і вызначэння найбольш эфектыўных шляхоў навучання беларускай мове ў пачатковай школе.
Мэта курсавой работы – вызначыць ролю падручніка ў навучанні чытанню і пісьму ў пачатковай школе.
Задачы:
- прааналізаваць літаратуру па тэме даследавання;
1. ПАДРУЧНІК ЯК ВЯДУЧЫ СРОДАК НАВУЧАННЯ
1.1. Паняцце пра сродкі навучання
Навучанне беларускай мове ажыццяўляецца з дапамогай пэўных сродкаў навучання, якія дапамагаюць настаўніку вырашаць пастаўленыя задачы ўрока.
Да асноўных сродкаў навучання адносяцца падручнікі, зборнікі практыкаванняў, зборнікі тэкстаў да ўрокаў па вывучэнні курса і для пераказу, перакладу, слоўнікі і іншая даведачная літаратура, наглядныя дапаможнікі рознага тыпу. Дадатковымі сродкамі навучання з’яўляюцца розныя віды вучэбнай тэхнікі (магнітафон, кадаскоп і інш.) і вучэбныя прыналежнасці (класная дошка, сшыткі і інш), раздатачны матэрыял да пэўных тэм і пад.
Выбар сродкаў навучання вызначаецца: задачамі ўрока; зместам вучэбнага матэрыялу; метадамі навучання; перавагамі настаўніка.
Сродкі навучання маюць пэўныя функцыі:
1. Пазнавальная функцыя складаецца ў тым, што сродкі навучання служаць непасрэднаму спазнанню рэчаіснасці; забяспечваюць перадачу больш дакладнай і поўнай інфармацыі аб аб'екце і з'яве, дазваляюць назіраць аб'екты і з'явы, недаступныя або цяжкадаступныя непасрэднаму назіранню з дапамогай органаў пачуццяў (напрыклад, школьны мікраскоп дазваляе ўбачыць аб'екты, недаступныя няўзброеным воку).
2.Фарміруючая функцыя заключаецца ў тым, што сродкі навучання фармуюць пазнавальныя здольнасці, пачуцці і волю навучэнцаў, іх эмацыйную сферу.
3. Дыдактычная функцыя складаецца ў тым, што сродкі навучання з'яўляюцца важнай крыніцай ведаў і ўменняў, палягчаюць праверку і замацаванне вучэбнага матэрыялу, актывізуюць пазнавальную актыўнасць. Усе функцыі выступаюць у навучальным працэсе ў адзінстве, дапаўняючы адна адну [15, с. 182].
1.2. Падручнік у пачатковай школе
Немагчыма ў наш час уявіць сучасны ўрок без падручніка. Падручнік – асноўны сродак навучання па беларускай мове. На думку В.А. Ляшчынскай, "змест і структура падручніка выяўляе дзеянне некалькіх функцый: інфармацыйнай – выкладанне пэўных ведаў; сістэмнай - пэўная сістэма і паслядоўнасць падачы матэрыялу; трансфармацыйнай – змест служыць для
2.1. Чытанне і пісьмо як віды маўленчай дзейнасці
Чытанне і пісьмо – віды маўленчай дзейнасці чалавека, а навыкі чытання і пісьма – гэта маўленчыя навыкі. Яны фарміруюцца ў непарыўным адзінстве з іншымі відамі маўленчай дзейнасці – з вуснымі выказваннямі, са слыхавым успрыманнем чужога маўлення, з унутраным маўленнем. Маўленчая дзейнасць немагчыма і губляе ўсякі сэнс без патрэбнасці (матыву). Таму навучанне элементарнаму чытанню і пісьму і развіццё гэтых уменняў павінна будавацца так, каб дзейнасць школьнікаў была выклікана матывамі і патрэбнасцямі, зразумелымі дзецям. Вядома, вучні павінны ўсведамляць і далёкую мэту – навучыцца чытаць, але неабходнай з’яўляецца і бліжэйшая мэта: прачытаць адгадку да загадкі, даведацца, што напісана пад малюнкам і г.д. Разуменне дзецьмі таго, што яны чытаюць і пішуць, – гэта таксама важная ўмова паспяховага навучання грамаце.
Навучанне грамаце прадугледжвае разнастайныя віды маўленчай і разумовай дзейнасці: жывыя гутаркі, апавяданні, назіранні, пераказы, дэкламацыі і г.д. Навык не можа быць сфарміраваны без шматразовага паўтарэння дзеянняў. Таму пры навучанні грамаце трэба многа чытаць і пісаць. Змена сітуацый і зместу ў паўторных дзеяннях спрыяе замацаванню навыку, развівае здольнасць пераносу дзеянняў.
Уся інфармацыя, якой чалавек карыстаецца ў сваёй дзейнасці, закадзіраваная; г.зн., што кожнай адзінцы значэння адпавядае ўмоўны знак, або кодавая адзінка. У вусным маўленні выкарыстоўваецца гукавы код, або наша гукавая мова, у якой значэнне кожнага слова закадзіравана ў пэўным комплексе гукаў мовы; на пісьме выкарыстоўваецца іншы код – літарны, у якім літары суадненсены з гукамі першага, вуснага, гукавога кода. Пераход з аднаго кода на другі называецца перакадзіраваннем. Механізм чытання заключаецца ў перакадзіраванні друкаваных (або пісьмовых) знакаў і іх комплексаў у сэнсавыя адзінкі, у словы. Пісьмо ўяўляе сабой працэс перакадзіравання сэнсавых адзінак нашага маўлення ва ўмоўныя знакі або іх комплексы, якія могуць быць напісаны або надрукаваны. Перакадзіроўка з’яўляецца галоўным прадметам методыкі навучання грамаце. Прамая перакадзіроўка і адваротная (г.зн. пісьмо і чытанне) павінны чаргавацца і ісці паралельна [6 .с. 17].
Буквар – першы падручнік для дзяцей. Таму да яго прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні. Ён павінен быць маляўнічым, бездакорным з пункту гледжання паліграфіі, цікавым, прывабным для дзяцей.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У сучаснай школе навучанне грамаце, першапачатковае навучанне чытанню і пісьму ўваходзіць часткай у вучэбны прадмет, які называецца родная мова і служыць своеасаблівымі ўводзінамі ў вывучэнне мовы. У сістэме работы па роднай мове ў пачатковых класах навучанне грамаце — надзвычай важны і адказны этап. Веды, уменні і навыкі, якія вучні набываюць на працягу гэтага этапа, неабходны для далейшай работы па ўсіх прадметах. Навучанне грамаце вядзецца аналітыка-сінтэтычным гукавым метадам. Важным і асноўным сродкам навучання чытанню і пісьму з’яўляецца падручнік.
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Сродкі навучання – гэта комплекс навучальных дапаможнікаў і тэхнічных прыстасаванняў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца кіраванне дзейнасцю выкладчыка па навучанні мове і дзейнасцю навучэнцаў па авалоданні мовай. Выбар сродкаў навучання вызначаецца задачамі ўрока; зместам вучэбнага матэрыялу; метадамі навучання; перавагамі настаўніка. Існуюць розныя прынцыпы класіфікацыі сродкаў навучання.
Падручнік – асноўны сродак навучання беларускай мове. Падручнік дае прастору для творчасці настаўніка ў выкарыстанні найбольш эфектыўных метадаў і сродкаў навучання.
Немагчыма ў наш час уявіць сучасны ўрок без падручніка. Асноўныя функцыі падручніка – фарміраванне і ўдасканальванне ўменняў і навыкаў авалодання мовай ва ўсіх сферах і відах маўленчай дзейнасці: слуханні, гаварэнні, чытанні, пісьме. Нельга не звярнуць увагу на выхаваўчы патэнцыял падручніка.
У кожным падручніку па беларускай мове для пачатковых класаў ёсць тэкставы і пазатэкставы кампаненты. Тэкставы кампанент складаецца з тэарэтычнага і практычнага матэрыялу, слоўнікаў ці даведнікаў, якія даюцца ў канцы падручніка. Пазатэкставы кампанент складаецца з апарату арганізацыі пытанняў, заданняў), умоваў, узораў выканання некаторых практыкаванняў, ілюстрацыйнага матэрыялу (малюнкаў, серыі малюнкаў, схемаў сказаў, схемаў разбораў) і апарату арыенціроўкі (рубрык, сімвалаў, умоўных абазначэнняў).
У кожным класе падручнік прадугледжвае пэўныя віды работ. Азбука – першы падручнік для шасцігадовых дзяцей. Таму да яго прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні. Ён павінен быць маляўнічым, бездакорным з пункту гледжання паліграфіі, цікавым, прывабным для дзяцей. Навучанне грамаце ў школах з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца па
1. Бабанский, Ю.К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе / Ю.К. Бабанский . – М. : Просвещение, 1985 – 248 с.
2. Бабкина, М.В. О взаимосвязи различных видов речевой деятельности учащихся на уроках русского языка / М. В. Бабкина // Русский язык в школе, 2004. – № 3. – С. 3–8.
3. Беларуская мова : вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2013 - 68 с.
4. Быкаўцава, І. Ф. Слоўнікавыя дыктоўкі на ЭВМ / І. Ф. Быкаўцава // Роднае слова. – 2002. – №5. – С. 72-76.
5. Варановіч, З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы / З.Б. Варановіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 248 с.
6. Верашчака, Г. І. Развіццё маўленчай дзейнасці першакласнікаў: метадычныя распрацоўкі да Буквара / Г.І. Верашчака. – Мінск : АіВ, 2005. – 180 с.
7. Віктаровіч, Т.А. Адаптыўная сістэма навучання. Неабходнасць пераходу да новых тэхналогій / Т.А. Віктаровіч // Беларуская мова і літаратура. - 2004. - № 1. – С.25-28.
8. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / пад рэд.С. І. Цыбульскай. - Мінск : Сэр-Вит, 2006. – 225 с.
9. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 239 с.
10. Еленский, Н. Г. Современные образовательные технологии и начальная школа / Н. Г. Еленский, О. Я. Коломинская, А. А. Ходова. – Минск, 2003. – 135 с.
11. Клышка, А. Букварь: страницы и уроки. Методические рекомендации / А. Клышка // Пачатковая школа. 1999. – № 7.– С. 2–4.
12. Клышка, А.К. Буквар / А.К. Клышка. – Мінск : Народная асвета, 2010. – 151 с.
13. Ляшук, В. Я. Да пытання аб перспектыўных прыёмах, метадах, тэхналогіях выкладання літаратуры / В. Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – №12. – С.3-5.
14. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / В.А. Ляшчынская. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 191 с.
15. Педагогика / под ред. Г. Нойнера, Ю. Бабанского. М. : Просвещение, 1984. –. 634 с.
16. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск, 2001. – 212 с.
17. Протчанка, В. У. Жывое слова ў методыцы навучання роднай мове / В. У. Протчанка // Беларуская мова і літаратура. – 1998. – № 1. – С. 3–9.
18. Сторожева Н. А. Букварь / Н. А. Сторожева. – Мінск : Народная асвета, 2010. – 168 с.
19. Черепанова, Л. В. Роль «Языкового портфеля» в формировании лингвистической компетенции школьников» / Л. В. Черепанова // Русский язык в школе. – 2005. - № 5. –С. 41–44.
20. Шанский, Н.М. Содержание и структура школьного учебника русского языка для нерусских учащихся / Н.М. Шанский // Научные основы учебника русского языка и литературы для национальной школы. – М.: Просвещение, 1974. – С. 3–8.
21. Якуба, С.М. Падручнік па беларускай мове ў сістэме навучання трэцякласнікаў / С.М. Якуба // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. – 2008. – № 7. – С. 134-139.