УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ ІІІ КЛАСА НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПРЫ ДАПАМОЗЕ ЗАЙМАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛУ
1.1 Псіхалагічныя асаблівасці развіцця вучняў ІІІ класа
1.2 Паняцце «пазнавальная дзейнасць» і яе сутнасць
1.3 Займальны матэрыял як аб’ект даследавання ў сучаснай навуцы
1.4 Псіхолага-педагагічны аспект выкарыстання займальнага матэрыялу як сродку актывізацыі пазнавальнай дзейнасці
ГЛАВА 2 ПЕДАГАГІЧНЫЯ АСНОВЫ РАБОТЫ НАД АКТЫВІЗАЦЫЯЙ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ IIIКЛАСА ПРЫ ДАПАМОЗЕ ЗАЙМАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛУ
2.1 Прадстаўленасць займальнага матэрыялу ў падручніках «Беларуская мова» (2, 3, 4 класы)
2.2 Метадычныя прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў ІІІ класа на ўроках беларускай мовы пры дапамозе займальнага матэрыялу
2.3 Выкарыстанне займальнага матэрыялу на ўроках беларускай мовы ў ІІІ класе
ЗАКЛЮЧЭННЕ
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадаткі
УВОДЗIНЫ
Адным з самых складаных і адказных этапаў у жыцці шасцігодак з’яўляецца пачатак іх навучання ў школе. Перамена сацыяльнай ролі дашкольніка на школьніка з’яўляецца пераходным перыядам, які звязаны з неабходнасцю адаптацыі ў школе. З гэтага часу гульня паступова траціць галоўную ролю ў жыцці вучня, адыходзіць на задні план, хаця і працягвае займаць важнае месца. Пераход ад уласна гульні да навучання павінен быць плаўным, мець «масток», які складаецца як бы з «паўгульні» і «паўнавучання». Змягчыць пераход ад адной вядучай дзейнасці да другой дапамагае займальны матэрыял, а палегчыць працэс засваення – наглядныя дапаможнікі. Усе разам выклікаюць у дзяцей жывую цікавасць да прадметаў, развіваюць індывідуальныя якасці кожнага вучня, выхоўваюць пазнавальную актыўнасць, фарміруюць волю, садзейнічаюць больш глыбокаму засваенню. Калі вучню лёгка, проста вучыцца, калі ён усе разумее, тады навучанне для яго радаснае, зразумелае, простае.
Праблеме выкарыстання займальнага матэрыялу на ўроках прысвечана шмат навуковай і метадычнай літаратуры. Найбольш карыснымі пры высвятленні псіхалагічных асаблівасцей малодшых школьнікаў аказаліся працы такіх вучоных як А. А. Пятроўскі, Р. С. Немаў, А. Н. Лявонцьеў.
На аснове вызначаных псіхолагамі асаблівасцей малодшых школьнікаў яны лічаць, што гульня і ўвогуле займальны матэрыял – ёсць від развівальнай дзейнасці, а таксама сродак самавыражэння вучняў.
Арыентацыя сучаснай школы на гуманізацыю працэсу адукацыі і рознабаковае развіццё асобы дзіцяці прадугледжвае неабходнасць гарманічнага спалучэння вучэбнай дзейнасці, у межах якой фарміруюцца базавыя веды, уменні і навыкі.
Пры навучанні роднай мове малодшых школьнікаў настаўнікаў пачатковых класаў хвалюе праблема развіцця звязнага маўлення, выпрацоўкі ў вучняў стабільных арфаграфічных уменняў і навыкаў. Дзеці малодшага школьнага ўзросту з цяжкасцю суадносяць тэарэтычны матэрыял з яго практычным прымяненнем. Практыкаванні, змешчаныя ў падручніках, не заўсёды выклікаюць у вучняў пазнавальны інтарэс і жаданне працаваць з імі. Выконваючы аднатыпныя заданні, вучні хутка стамляюцца. У іх знікае цікавасць да ўрока, да прадмета. Што ж рабіць? Якія метады навучання і развіцця разумовых здольнасцей больш эфектыўныя? [1]
Пабудаваць урок так, каб зацікавіць вучняў, зрабіць іх не пасіўнымі гледачамі на ўроку, а актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу – адна з актуальных праблем сучаснай школы. Асабліва востра гэта праблема стаіць пры навучанні падлеткаў, вучэбная дзейнасць для якіх пачынае губляць сваё галоўнае значэнне.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ ІІІ КЛАСА НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПРЫ ДАПАМОЗЕ ЗАЙМАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛУ
1.1 Псіхалагічныя асаблівасці развіцця вучняў ІІІ класа
Малодшы школьны ўзрост - гэта перыяд ад 6 - 7 да 10 - 11 гадоў. Асаблівасці псіхічнага развіцця дзіцяці ў малодшым школьным узросце заключаюцца ў тым, што ў гэтым узросце як перыядзе антагенезу фактычна вылучаюцца два ўзроставых адрэзка:
1) крызіс сямі гадоў (па Л. С. Выгоцкаму);
2) уласна малодшы школьны ўзрост (па Л. С. Выготскому).
Сацыяльная сітуацыя развіцця малодшага школьніка наступная: ён становіцца “грамадскім суб’ектам”, набывае сацыяльна значныя абавязкі, мае грамадскую ацэнку. У малодшага школьніка фарміруецца сацыяльная пазіцыя школьніка, а яго дамінуючым сацыяльным асяроддзем становяцца аднакласнікі і першы настаўнік.
Асаблівае значэнне ў жыцці дзіцяці - змяненне вядучага віду дзейнасці: пераход ад вучэбна-гульнявой дзейнасці да сістэматычнага школьнага навучання прыводзіць да таго, што вядучай дзейнасцю становіцца вучэбная дзейнасць.
Да асобасных змяненняў дзяцей у гэты перыяд адносяцца:
- якасна новы ўзровень развіцця адвольнай рэгуляцыі паводзін і дзейнасці;
- з'яўленне рэфлексіі, схільнасці да аналізу, фарміраванне ўнутранага плана дзеянняў;
- развіццё новых пазнавальных адносін да рэчаіснасці;
- арыентацыя на групу аднагодкаў, развіццё грамадскай накіраванасці і пазнавальнага стаўлення да рэчаіснасці;
- складанне характару, арыентацыі на вучнёўскі калектыў.
Малодшы школьнік перажывае другі фізіялагічны крызіс (бурны рост цела, павелічэнне ўнутраных органаў, вегетатыўную перастройку).
Назіраецца ператварэнне малодшага школьніка ў актыўнага суб'екта, які пазнае навакольны свет і самога сябе, набывае уласны вопыт. У гэты перыяд адбываецца пашырэнне і паглыбленне ведаў, уменняў і навыкаў; выяўляюцца агульныя і спецыяльныя здольнасці, фарміруецца матывацыя дасягнення поспехаў у вучэбнай, працоўнай, гульнявой дзейнасці, узмацняецца роля матываў прызнання і адабрэння з боку дарослых; падтрыманне сацыяльнага прэстыжу сярод аднагодкаў.
ГЛАВА 2 ПЕДАГАГІЧНЫЯ АСНОВЫ РАБОТЫ НАД АКТЫВІЗАЦЫЯЙ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ III КЛАСА ПРЫ ДАПАМОЗЕ ЗАЙМАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛУ
2.1 Прадстаўленасць займальнага матэрыялу ў падручніках «Беларуская мова» (2, 3, 4 класы)
Практычная накіраваннасць моўнай адукацыі дазваляе вучням засвойваць функцыянальныя ўласцівасці моўных адзінак. Засваенне асаблівасцей ужывання форм вуснай і пісьмовай мовы з улікам фанетычных, лексічных і граматычных норм, садзейнічае мэтанакіраванай моўнай падрыхтоўцы малодшых школьнікаў [15, с. 158].
Адной з задач навучання беларускай мове ў пачатковых класах з’яўляецца развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў, бо гэта мае вялікае значэнне ў работе па развіццю мовы вучняў. Засваенне новых слоў адбываецца чалавекам напрацягу ўсяго жыцця.
У падручніках змешчана вялікая колькасць практыкаванняў, якія не заўсёды цікавыя для дзецей, і не заўсёды выклікаюць у вучняў жаданне працаваць з імі. На ўроках беларускай мовы мы часта сустракаемся з адказамі, беднымі ў лексічных адносінах. Недастатковы слоўнікавы запас, пазнавальная актыўнасць у дзяцей часта перашкаджае работе над арфаграфіяй, прыводзіць да «бедных» пісьмовых прац. Выконваючы аднатыпныя заданні, вучні хутка стамляюцца. Што рабіць ў дадзеным выпадку? Як зацікавіць дзяцей? Павышэнню цікавасці да вывучэння беларускай мовы ў пачатковай школе можа садзейнічаць унясенне элементу займальнасці ў навучанні.
У тлумачальным слоўніку беларускай мовы слова “займальны” азначае: “які выклікае цікавасць; забаўны” [16, с. 109].
Многія дічаць што каб зацікавіць дзіця мовай, проста неабходна купіць кнігу на ёй і прымусіць прачытаць. Але гэта не дасць ніякага выніку. Неабходна знайсці нейкую нетрадыцыйную форму, тое, што закране струны дзіцячай душы. Займальны матэрыял – гэта матэрыял, які спрыяе павышэнню цікавасці да прадмета і лепшаму засваенню матэрыялу ўрока.
Да займальнага матэрыялу можна аднесці вялікую колькасць дыдактычных сродкаў. Гэта і сам змест матэрыялу, наглядныя дапаможнікі, дадатковыя моўныя матэрыялы, а таксама лінгвістычныя казкі, смяшынкі, пацешкі, небылічкі, лічылкі, прыказкі, прымаўкі, крыжаванкі, рэбусы, загадкі, жарты, дыдактычныя гульні і гэтак далей. Усе гэта, разам з граматычнымі заданнямі, дапаможа вучням пры вывучэнні беларускай мовы.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Аналіз навуковай, педагагічнай і метадычнай літаратуры па тэме даследавання паказаў, што вывучэнне пазнавальнай актыўнасці на працягу шэрагу гадоў з'яўляецца актуальнай праблемай для навукоўцаў-даследчыкаў, педагогаў-практыкаў, грамадска-палітычных дзеячаў у сувязі з вялікай сацыяльнай запатрабаванасцю актыўнай асобы. Пазнавальна актыўная асоба актыўная ў дзейнасці: навукова-даследчай, сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і г. д. Таму важнейшым напрамкам паляпшэння якасці навучання і выхавання застаецца актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці школьнікаў. Чым больш актыўны школьнік у навучанні, тым больш трывалымі з’яўляюцца яго веды, уменні і навыкі.
Важная роля ў вырашэнні праблемы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў адводзіцца займальнасці. Займальнасць – прыём, які, уздзейнічаючы на пачуцці вучня, спрыяе стварэнню станоўчага настрою да навучання і гатоўнасці да актыўнай разумовай дзейнасці ўсіх вучняў. Займальнасць у яркай эмацыянальнай форме дапамагае настаўніку актывізаваць працэс навучання.
Вучні павінны не толькі засвоіць увесь тэарэтычны матэрыял, аб’ём якога ўказаны ў праграме, але і ўмець прымяніць яго на практыцы. Каб разнастаіць дзейнасць вучняў на ўроку і зрабіць яе цікавай, настаўніку мэтазгодна выкарыстоўваць займальны матэрыял, які можна ўключыць на любым этапе ўрока. Для работы па тэмах “Дзеяслоў” у 3 класе прапануем выкарыстаць наступныя віды займальнага і гульнёвага матэрыялу: казкі лінгвістычнага зместу, лінгвістычныя задачы (“Чацвёртае лішняе”, “Дзе ж памылка?”, “Як правільна?”), пытанні-жарты, лінгвістычныя даследаванні (“Пабудзем следчымі”), дыдактычныя гульні; у тым ліку настольна-друкаваныя (крыжаванкі), слоўна-дыдактычныя (“Конкурс матэматыкаў”, “Конкурс творцаў”, “Рэшата”, “Паштальён”, “Сакаліны зрок”, “Моўныя прапорцыі”, “Чарадзейны ланцужок”, “Шукаем словы”, “Географы”, “Перакладчыкі”, “Хто хутчэй утворыць?”, “Складальнікі”, “Хто больш?”, “Хто хутчэй?” і інш.), моўна-рухомыя (эстафеты, фізкультпаўзы), ролевыя (“Карэктар”, “Рэдактар”, “Эрудыт”, “Мовазнаўцы” і інш.) і дзелавыя.
Вынікі эксперыменту па выкарыстанні займальнага матэрыялу на ўроках беларускай мовы паказалі, што займальны матэрыял актывізуе пазнавальную дзейнасць вучняў і садзейнічае павышэнню ўзроўню ведаў па беларускай мове.
1. Дуднік, В. У. Выкарыстанне займальнага матэрыялу на ўроках беларускай мовы ў пачатковай школе. http://conf.grsu.by/alternant/2013/04/10/934/
2. Леонтьев, А.Н. Избранные психологические произведения / А. Н. Леонтьев. – М., 1983. – Т.1. – 360 с.
3. Ушинский, К.Д. Собрание сочинений в 8 томах / К. Д. Ушинский.– М.: Просвещение, 1950. – Т.8. – 569с.
4. Лысенко, Е.М. Индивидуальное психологическое консультирование: крат. курс лекций / Е.М. Лысенко, Т.А. Молодиченко. – М.: Изд-во ВЛАДОС-ПРЕСС, 2006. – 159 с. – (Психология).
5. Талызина, Н.Ф. Педагогическая психология. Учеб. пособие для студ. сред. пед. учеб. заведений. М. : Издательский центр «Академия», 1998. – 288 с.
6. Дубровина, И.В. Рабочая книга школьного психолога / под ред. И.В. Дубровиной. М.: просвещение, 1991.
7. Ефимкина, Р.П. Детская психология. Методические указания. Автор-составитель Р.П. Ефимкина. Новосибирск: Научно-учебный центр психологии НГУ, 1995.
8. Кириллова, М. Рекомендации родителям по коррекции уровня тревожности у детей / М. Кириллов. - 2010. № 4, с. 53-58.
9. Возрастная и педагогическая психология / М.В.Гомезо, М.Г. Матюхина, Т.С.Михальчик. – М. : Просвещение, 1984. – 256 с.
10. Щукина, Г. И. Активизация познавательной деятельности в учебном процессе / Г. И. Щукина. – М.: Просвещение, 1979. – 206 с.
11. Щукина, Г.И. Активизация познавательной деятельности учащихся в учебной деятельности / Г.И. Щукина. – М. : Просвещение, 1971. – 123 с.
12. Шамова, Т.А. Активизация учения школьников / Т.А. Шамова. – М. : Педагогика, 1982. – 254 с.
13. Беспалько, В. П., Педагогика и прогрессивные технологии обучения В. П. Беспалько. – М. : Просвещение, 1995. – 347 с.
14. Паўлоўская, В.І. Мова: цікава і займальна. / В. І. Паўлоўская. – Мінск: Народная асвета, 1989. – 221 с.
15. Вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. I–IV класы / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – Мінск: НІА: Аверсэв, 2007. – С. 37.
16. Верціхоўская, В. У.Школьны тлумачальны слоўнік/ В. У. Верціхоўская, М. І. Верціхоўская. – Мн. : УніверсалПрэс, 2006. – 384 с.
17. Жарская, О. Обучаем в игре. О развитии познавательного интереса у младших школьников. / О. Жарская // Минская школа сегодня. – 2014. – № 9. – С. 34–40.
18. Максимук, Н. Н. Учеба и игра? Да! / Н.Н. Максимук // Пачатковая школа. – 2010. – № 7. – С. 52–54.
19. Махмутов, М.И. Проблемное обучение. Основные вопросы теории. / М.И. Махмутов.– М.: Педагогика, 1975. – 65 с.
20. Махмутов, М.И. Проблемное обучение. Основные вопросы теории. / М.И. Махмутов.– М.: Педагогика, 1975. – 65 с.
21. Копшай, Е. О психологическом развитии средствами игровой деятельности. / Е. Копшай // Минская школа сегодня. – 2014. – № 6. – С. 32–35.
22. Якімовіч, А. М., Пагуляем у алфавіт: казкі, вершы, загадкі, скорагаворкі (вучэбны дапаможнік)./ Якімовіч А. М. – Мінск : Адукацыя i выхаванне. 2012. –168с.
23. Ребус, вид загадки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890–1907.
24. Сказка на уроке русского языка: Методические рекомендации. – Благовещенск, 1984. – 11с.
25. Харламов, И. Ф. Педагогика : учебное пособие / И. Ф. Харламов. – М.: Юрист, 1997. – 512 с.