ВЫКАРЫСТАННЕ IНДЫВIДУАЛЬНАГА ПАДЫХОДУ ПРЫ ВЫВУЧЭННI ТЭМЫ «НАЗОЎНІК» У IV КЛАСЕ
ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «ВЫКАРЫСТАННЕ IНДЫВIДУАЛЬНАГА ПАДЫХОДУ ПРЫ ВЫВУЧЭННI ТЭМЫ «НАЗОЎНІК» У IV КЛАСЕ»
по дисциплине: «Методика преподавания белорусского языка»
2021
45.00 BYN
ВЫКАРЫСТАННЕ IНДЫВIДУАЛЬНАГА ПАДЫХОДУ ПРЫ ВЫВУЧЭННI ТЭМЫ «НАЗОЎНІК» У IV КЛАСЕ
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Методика преподавания белорусского языка
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 45.
В работе также имеются следующие приложения:
ДАДАТАК А Крытэрыі пазнавальнай актыўнасці (паводле В. А. Зімненкі).
ДАДАТАК А Крытэрыі пазнавальнай актыўнасці (паводле В. А. Зімненкі).
ДАДАТАК Б Узроўні пазнавальнай актыўнасці (паводле В. А. Зімненкі).
ДАДАТАК В Тэставыя заданні на этапе канстатуючага эксперыменту.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ПАДЫХОДУ ПРЫ ВЫВУЧЭННI ТЭМЫ «НАЗОЎНІК» У IV КЛАСЕ
1.1 Псіхалагічныя асаблівасці развіцця вучняў IV класа
1.2 Аналіз сутнасці паняццяў «індывідуалізацыя», «індывідуалізацыя навучання»
1.3 Развіццё інтарэсу да вучэбнага прадмета «Беларуская мова» пры дапамозе індывідуальнага падыходу
ГЛАВА 2 ПЕДАГАГІЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ПАДЫХОДУ ПРЫ ВЫВУЧЭННI ТЭМЫ «НАЗОЎНІК» У IV КЛАСЕ
2.1 Педагагічныя аспекты праблемы індывідуалізацыі навучання вучняў ІV класа
2.2 Метады і прыёмы выкарыстання індывідуальнага падыходу з вучнямі ІV класа на ўроках беларускай мовы
2.3 Прынцыпы індывідуальнага падыходу ў працэсе навучання вучняў ІV класа пры вывучэнні тэмы «Назоўнік»
ЗАКЛЮЧЭННЕ
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС
ДАДАТКІ
УВОДЗІНЫ
Змены сучаснага грамадства ставяць новыя патрабаваннi да сiстэмы адукацыi: Беларусi патрэбныя людзi, здольныя прымаць нестандартныя рашэннi, якiя могуць творча мыслiць. У «Кодэксе Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi» падкрэслiваецца задача ўсебаковага развiцця асобы вучня, неабходнасць фармiравання яго творчых здольнасцей, стварэння спрыяльных умоў для гарманiчнага развiцця, а таксама да ўмення працаваць у нестандартных сітуацыях, індывідуальна прымаць рашэнні і несці за іх адказнасць.
Фарміраванне пэўнага ўзроўню выбіральнасці вучняў у адборы і засваенні тых ці іншых ведаў, у забеспячэнні ім магчымасці і права выбару ў працэсе навучання адлюстроўвае імкненне сучаснай школы да гуманізацыі, індывідуалізацыі і персаналізацыі зместу адукацыі.
Сучасная школа стварае для кожнага вучня спрыяльныя ўмовы для ўсебаковага развіцця яго здольнасцей і таленту, мэтанакіраванай праявы яго індывідуальнасці. Рэфармаванне сістэмы адукацыі, пераход ад традыцыйнага падыходу ў вучэбна-выхаваўчым працэсе да дзейнаснага, ад рэжыму функцыянавання да рэжыму развіцця і самаразвіцця сведчаць пра рэальную патрэбу звароту да праблемы індывідуалізацыі навучання. Абвяшчаемыя сучасным грамадствам ідэі гуманізацыі адносін, свабоды, адраджэння духоўнасці дазваляюць інакш паглядзець на сутнасць паняцця «індывідуалізацыя» з мэтай вызначэння сапраўдных каштоўнасцей і расстаноўкі новых акцэнтаў у сістэме адукацыі.
Школа цвёрда застаецца на пазіцыях фарміравання асобы, развіцця сацыяльнай сутнасці чалавека. Асабліва сур’ёзна да дадзенай праблемы варта ставіцца на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, дзе закладваюцца першыя істотныя асновы стаўлення да навучання, да навакольнага свету і да сябе самога. Неабходнасць уліку індывідуальных асаблівасцей вучняў цягне за сабой пытанне: як усё гэта ажыццявіць арганізацыйна? У сучаснай школе, дзе адзін настаўнік адначасова займаецца з вялікай групай вучняў, гэта і з’яўляецца вузлавой праблемай індывідуалізацыі навучання. У арыстакратычнай сістэме дамашняга навучання (класічны прыклад – выхаванне Эміля у Ж.Ж. Русо), дзе навучанне было індывідуальным, гэта праблема магла паўстаць толькі ў тым сэнсе, ці здольны настаўнік разумець індывідуальныя асаблівасці свайго вучня. Для сучаснага школьнага навучання тыповая супярэчнасць паміж масавасцю школы і патрэбамі асобных індывідаў. Распаўсюджана меркаванне, што памяншэнне колькасці вучняў у класе паляпшае магчымасці індывідуальнага падыходу да кожнага вучня. Аднак і адносна малая колькасць вучняў сама па сабе аўтаматычна не забяспечвае ўліку індывідуальных асаблівасцей вучняў. У паўсядзённай школьнай практыцы даволі часта сустракаюцца выпадкі, калі ў класе з адносна малой колькасцю вучняў магчымасці індывідуалізацыі навучання не выкарыстоўваюцца. Разам з тым ёсць настаўнікі, якія і ва ўмовах вялікіх класаў здолелі вельмі паспяхова ажыццяўляць індывідуалізацыю вучэбнай работы. Каб дамагчыся правільнага індывідуальнага падыходу ў навучанні, неабходна ўважліва падбіраць індывідуальныя заданні. Яны павінны адрознівацца прастатой, кароткасцю і дакладнасцю.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ПАДЫХОДУ ПРЫ ВЫВУЧЭННI ТЭМЫ «НАЗОЎНІК» У IV КЛАСЕ
1.1 Псіхалагічныя асаблівасці развіцця вучняў IV класа
Чацвёрты год навучання ў малодшых класах завяршае першы этап школьнага жыцця дзіцяці. Вучні чацвёртага класа ¬ гэта выпускнікі пачатковай школы. Перспектыва пераходу ў сярэднюю школу прымушае дарослых звяртаць увагу на сфарміраванасць у дзяцей навучальных уменняў і навыкаў [4].
Дзеці ўсе розныя. Іх здольнасці, магчымасці і асобасныя якасці адрозніваюцца [6].
Да чацвёртага класа ў большасці дзяцей ужо складваецца індывідуальны стыль вучэбнай работы. Агульны падыход дзіцяці да яе выканання добра прасочваецца пры падрыхтоўцы хатніх навучальных заданняў. Так, напрыклад, адны прыступаюць да ўрокаў адразу пасля прыходу са школы, іншым патрабуецца адпачынак (рознай працягласці).
Хтосьці хутка і лёгка ўключаецца ў працу, у іншых шмат часу займае падрыхтоўчы перыяд. Адны дзеці пачынаюць выконваць хатнія заданні з цяжкіх навучальных прадметаў, іншыя, наадварот, з лёгкіх. Адны лепш засвойваюць матэрыял з апорай на графічныя выявы (малюнкі, схемы і т. п.), іншыя аддаюць перавагу слоўнаму тлумачэнню і г. д.
Адрозненні ў агульным падыходзе да выканання вучэбнай работы звязаны з індывідуальна-тыпалагічнымі асаблівасцямі дзяцей, іх працаздольнасцю, спецыфікай пазнавальнага развіцця, пераважным тыпам ўспрымання і перапрацоўкі інфармацыі, неаднолькавай цікавасцю да розных вучэбных прадметаў і г. д.
Індывідуальны стыль вучэбнай работы выяўляецца не толькі ў агульным падыходзе да выканання навучальных заданняў, але і ў выкарыстанні школьнікамі розных навучальных уменняў і навыкаў. Валоданне прадуктыўнымі прыёмамі вучэбнай працы азначае, што школьнік набыў уменне вучыцца: ён здольны якасна засвойваць прапанаваныя веды і, у выпадку неабходнасці, здабываць іх самастойна.
ГЛАВА 2 ПЕДАГАГІЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ПАДЫХОДУ ПРЫ ВЫВУЧЭННI ТЭМЫ «НАЗОЎНІК» У IV КЛАСЕ
2.1 Педагагічныя аспекты праблемы індывідуалізацыі навучання вучняў ІV класа
Праблема індывідуалізацыі ў пачатковай школе знаходзіцца ў стадыі тэарэтычных і эмпірычных даследаванняў, якія тлумачаць выбар таго ці іншага падыходу да індывідуалізаванага навучання малодшых школьнікаў.
Так, эфектыўнасць індывідуалізацыі навучання як метаду, заснаванага на прынцыпе індывідуальнага падыходу пры акцэнтаванні ўвагі на пэўных псіхічных асаблівасцях навучэнцаў 4 класаў, тлумачыцца веданнем індывідуальных псіхічных асаблівасцяў дзяцей і ўменнем падтрымліваць іх увагу. Дадзены ўзрост лічыцца найбольш спрыяльным для разумовага развіцця, так як пластычнасць прыроднага механізму засваення мовы дазваляе дзіцяці ў гэтым узросце лёгка авалодаць беларускай мовай. Узровень разумовага развіцця ў гэтым выпадку прымаецца за крытэрый праявы індывідуальнасці.
Можна вылучыць наступныя метадычныя аспекты індывідуалізацыі навучання малодшых школьнікаў беларускай мове з апорай на даследаванні І. М. Верашчагінай, Г. В. Рагавой, Е. І. Пассова [28].
Навучальны практычны аспект. Вучні 4 класа атрымліваюць асновы і праяўляюць індывідуальныя асаблівасці авалодання ўсімі формамі зносін і ўсімі маўленчымі функцыямі для таго, каб валоданне беларускай мовай было сродкам міжасобасных зносін. Практычны аспект прадугледжвае таксама перадачу інфармацыі і прыбаўленне ведаў аб навакольнай рэчаіснасці, авалоданне сродкамі ўспрымання і выказвання думак і пачуццяў аб прадметах, з'явах, іх сувязях і адносінах з дапамогай булорусскай мовы. Надзвычай важным варта лічыць набыццё вучнямі навыкаў самастойнай працы.
Выхаваўчы аспект навучання прадугледжвае фарміраванне ў навучэнцаў светапогляду, патрыятызму, маральнасці, адказнасці за сябе і тое, што адбываецца вакол, а таксама эстэтычнае і духоўнае развіццё школьнікаў. Выхаваўчы аспект звязаны таксама з падтрыманнем і развіццём цікавасці да мовы, фарміраваннем такіх рыс характару, як працавітасць, воля, мэтанакіраванасць, актыўнасць, уменне вучыцца, а таксама ўменне ажыццяўляць зносіны, усталёўваць правільныя, добрыя адносіны ў калектыве.
Адукацыйны аспект прадугледжвае набыццё ведаў аб культуры краіны, а таксама пачатковых ведаў аб ладзе мовы, яе сістэме, характары, асаблівасцях; задавальненне асабістых пазнавальных інтарэсаў у любой са сфер сваёй дзейнасці. Індывідуалізацыя навучання беларускай мове станоўча ўплывае на развіццё разумовых і маўленчых здольнасцей вучняў пры вывучэнні іншых гуманітарных прадметаў. Пачатковы этап дае дастаткова магчымасцяў для пашырэння кругагляду, далучэння да культуры краіны вывучаемай мовы. Такія магчымасці прадастаўляюцца, дзякуючы вывучэнню традыцый, тэкстаў, казак беларускіх пісьменнікаў, беларускіх прыказак і т. д.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Аналіз навуковай, педагагічнай і метадычнай літаратуры па тэме даследавання паказаў, што выкарыстанне індывідуальнага падыходу пры вывучэнні тэмы “Нозоўнік” у IV класе вельмі эфектыўнае.
Укараненне індывідуалізацыі навучання ў педагагічны працэс дазваляе прымяніць індывідуальны і дыферэнцыраваны падыход да навучэнцаў, так як у любым вучэбна-выхаваўчым працэсе настаўніку даводзіцца працаваць з індывідуальнасцямі, з вучнямі, якія адрозніваюцца сваімі патрэбнасцямі, схільнасцямі, магчымасцямі, інтарэсамі, асаблівасцямі тэмпераменту, мыслення і памяці. Пры гэтым ствараюцца педагагічныя ўмовы для ўключэння кожнага вучня ў дзейнасць, якая абапіраецца на ўзровень актуальнасці і адпаведную зону яго бліжэйшага развіцця, якая забяспечвае яму дасягненне ўзроўню засваення навучальнага матэрыялу ў адпаведнасці з яго пазнавальнымі магчымасцямі, здольнасцямі, але не ніжэй мінімальнага ўзроўню. У сучасных умовах галоўнай задачай адукацыі з'яўляецца не толькі атрыманне ўдзельнікамі пэўных ведаў, але і фарміраванне ў іх уменняў і навыкаў самастойнага набыцця ведаў.
У выніку даследавання былі вырашаны пастаўленыя задачы: даследаваны тэарэтычныя асновы выкарыстання індывідуальнага падыходу пры вывучэннi тэмы «Назоўнік» у IV класе; ахарактыразаваны псiхалагiчныя асаблiвасцi развiцця вучняў IV класа; прааналізаваны сутнасць паняццяў «індывідуалізацыя», «індывідуалізацыя навучання»; паказана развіццё інтарэсу да вучэбнага прадмета «Беларуская мова» пры дапамозе індывідуальнага падыходу; раскрыты педагагічныя асновы выкарыстання індывідуальнага падыходу пры вывучэннi тэмы «Назоўнік» у IV класе; разгледжаны педагагічныя аспекты праблемы індывідуалізацыі навучання вучняў IV класа; ахарактарызаваны метады і прыёмы выкарыстання індывідуальнага падыходу з вучнямі ІV класа на ўроках беларускай мовы і апісаны прынцыпы індывідуальнага падыходу ў працэсе навучання вучняў ІV класа пры вывучэнні тэмы «Назоўнік».
Таксама было вызначана і эксперыментальна праверана сукупнасць педагагічных умоў, якія забяспечваюць эфектыўнасць індывідуалізацыі на ўроках беларускай мовы ў ІV класе па тэме «Назоўнік»; распрацаваны комплекс практыкаванняў для арганізацыі індывідуальнага падыходу пры вывучэнні тэмы «Назоўнік» у IV класе.
Мы разгледзелі існуючыя падыходы да пытання індывідуалізацыі навучання і прааналізавалі іх з пункту гледжання грамадскіх патрэб, што дазволіла спыніцца на разуменні індывідуалізацыі як працэсу рэалізацыі індывідуальнага падыходу, які абумоўлівае неабходнасць арганізацыі вучэбнай дзейнасці, накіраванай на выхаванне індывідуальнасці як маральнай каштоўнасці. Працэс індывідуалізацыі прадугледжвае ўдасканаленне зместу адукацыі, мадэрнізацыю методыкі выкладання і змяненне арганізацыйных формаў навучання, дзе, перш за ўсё, будуць улічвацца індывідуальна-псіхалагічныя асаблівасці вучняў.
1. Акимова, М.К. Индивидуальность учащегося и индивидуальный подход / М.К. Акимова, В.Т. Козлова. – М. : Знание, 1992. – 77 с.
2. Выготский, Л.С. Педагогическая психология / Л.С. Выготский. – М. : Педагогика, 1991. – 480 с.
3. Выготский, Л.С. Психология искусства / Л.С. Выготский. – М., 1978. – 344 с.
4. Богданова, Т.Г. Диагностика познавательной сферы ребенка / Т.Г. Богданова, Т.В. Корнилова. – М.: Роспедагенство, 1994. – 68 с.
5. Божович, Л.И. Личность и ее формирование в детском возрасте. – СПб.: Питер, 2008. — 398 с.
6. Лекция «Возростные психофизиологические особенности учащизся». [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://3logoisk.schools.by/pages/4-.
7. Психологические особенности четвероклассников. [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://www.prodlenka.org/metodicheskie-razrabotki/163309-psihologicheskie-osobennosti-chetveroklassnik.
8. Давыдов, В.В. Проблемы развивающего обучения: Опыт теоретического и экспериментального психологического исследования / В.В. Давыдов. – М.: Педагогика, 1986. – 613 с.
9. Алфёрова, Е.И. Изучение индивидуальных особенностей личности школьников/ Е.И.Алферова. – Тобольск, 2004. – 265 с.
10. Индивидуальный подход при обучении младших школьников русскому языку. [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://multiurok.ru/index.php/files/individualnyi-podkhod-pri-obuchenii-mladshikh-shko.html.
11. Рабунецкий, B.C. Индивидуальный подход в процессе обучения школьников: на основе анализа их самостоятельной учебной деятельности / В.С. Рабунецкий. – М., 1975. – 93 с.
12. Макаров, С.П. Технология индивидуального обучения / С.П. Макаров // Педагогический вестник. – 1994. – № 1. – С. 2–10.
13. Закатова, И.Н. Развитие социально-педагогических функций школы в современных условиях / И.Н. Закатова. – М., 1997. – 191 с.
14. Кирсанов, А.А. Индивидуализация учебной деятельности как педагогическая проблема / А.А. Кирсанов. – Казань, 1982. – 124 с.
15. Занков, Л.В. Индивидуальные варианты развития младших школьников / Л.В. Занков. – М., 1973. – 211 с.
16. Зеньковский, В. В. Принцип индивидуальности в психологии и педагогике / В. В. Зеньковский // Вопросы философии и психологии. – М., 2001. – 880 с.
17. Лихачов, Б.Т. Педагогика. Курс лекций / Б.Т. Лихачов. – М.: Прометей, 2002.– 528 с.
18. Леднев, В. С. Содержание образования: сущность, структура, перспективы / В. С. Леднев. - Москва: Высш. шк., 1991. – 244 с.
19. Кучманова, Е.Г. Психолого-педагогические основы реализации индивидуального подхода к младшим школьникам. Сущность индивидуального подхода [Текст] / Е.Г. Кучманова, М.В. Ряполова // Актуальные вопросы современной педагогики: материалы VI междунар. науч. конф. (г. Уфа, март 2015 г.). – Уфа, 2015. – С. 10–13.
20. Копжасарова, М.Р.Дифференциация как условие разноуровневой подготовки учащихся общеобразовательной школы. Монография - Алматы, Зият Пресс, 2005 г.
21. Гузеев, В. Метод проектов как частный случай интегральной технологии обучения // Директор школы. - 1995 г. - № 6.
22. Селевко, Г.К. Современные образовательные технологии: учебное пособие. - М.: Народное образование, 1998 г.
23. Менчинская, Н. А. Проблемы учения и развития / Н.А. Менчинская // Проблемы общей, возрастной и педагогической психологии. М.- 1978.- 254 с.
24. Гончаров, И.Ф. Эстетическое воспитание школьников средствами искусства и действительности /И.Ф. Гончаров. - М., 1986 г.
25. Дахин, А.Н. К вопросу о разноуровневом обучении / А.Н. Дахин // Математика в школе. - 1993 г. - №4.
26. Дидактика средней школы / Под ред. М.М. Скаткина. - М., 1982 г.
27. Джуринский, А.Н. Реформы зарубежной школы. Надежды и действительность /А.Н. Джуринский. - М.: Знание,1989 г.
28. Дифференциация как система: В 2 ч./ под ред. Фирсова В.В. - М., 1992 г.
29. Осмоловская, И. М. Организация дифференцированного обучения в современной общеобразовательной школе / И. М. Осмоловская. ¬ М.: Изд-во Институт практической психологии; Воронеж: НПО “Модэк”, 1998. – 265 с.
30. Гроот, Р. Дифференциация в образовании /Р. Гроот // Директор.- 1994 г. - № 5.
31. Материал из Википедии - свободной энциклопедии - критерий.
32. Гильбух, Ю.З. Идеи дифференцированного обучения в отечественной педагогике /Ю.З. Гильбух // Педагогика. - 1994 г. - №5.
33. Бударный, А.А. Индивидуальный подход в обучении / А.А. Бударный // Начальная школа. – 2005. – №7. – С.32–38.
34. Осмоловская, И. Нужны вариативность, гибкость и готовность удовлетворить потребности каждого ученика / И. Осмоловская // Директор школы. - 1994 г. - №5.
35. Границкая, А.С. Научить думать и действовать. Адаптивная система обучения в школе /А.С. Границкая. ¬ М.: Просвещение, 1991 г.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 45.
В работе также имеются следующие приложения:
ДАДАТАК А Крытэрыі пазнавальнай актыўнасці (паводле В. А. Зімненкі).
ДАДАТАК А Крытэрыі пазнавальнай актыўнасці (паводле В. А. Зімненкі).
ДАДАТАК Б Узроўні пазнавальнай актыўнасці (паводле В. А. Зімненкі).
ДАДАТАК В Тэставыя заданні на этапе канстатуючага эксперыменту.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты