Курсовая работа (проект) - Даданыя и галоуныя члены сказау
Скачать готовую работу по теме

Даданыя и галоуныя члены сказау

Купить эту готовую работу со скидкой за 60,00 BYN
Даданыя и галоуныя члены сказау
Стоимость Стоимость
от

60,00

75,00

BYN

Содержание

УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. СIНТАКСIЧНЫЯ АСАБЛIВАСЦI БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1.1. Сказ як структурная і функцынальна-камунікатыўная адзінка мовы
1.2. Тыпалогія сказаў у сучаснай беларускай мове
ВЫНІКІ ПА ГЛАВЕ 1
ГЛАВА 2. ЧЛЕНЫ СКАЗА ЯК СПОСАБ ВЫРАЖЭННЯ НАЙБОЛЬШ АГУЛЬНЫХ СІНТАКСІЧНЫХ АДНОСІНАЎ
2.1. Галоўныя члены сказа як спосаб выражэння асноўнага сэнсу сказа
2.2. Роля даданых членаў у фармiраваннi сказа
ВЫНІКІ ПА ГЛАВЕ 2
ЗАКЛЮЧЭННЕ
CПІС ЛІТАРАТУРЫ

Выдержка из работы

УВОДЗІНЫ

Сінтаксіс – самы высокі ўзровень у сістэме мовы. Асноўнай адзінкай сінтаксісу з’яўляецца сказ. Сказ выконвае выключна важную ролю – выступае сродкам фармавання і перадачы звязных паведамленняў, сродкам ажыццяўлення зносін паміж людзьмі. Аднак сказ як адзінка найвышэйшага сінтаксічнага ўзроўню мовы выконвае сваю асноўную камунікацыйную функцыю толькі ў цеснай сувязі з адзінкамі ніжэйшых узроўняў.
Вывучэннем простага сказа займаліся і займаюцца многія лінгвісты. У цяперашні час мовазнаўства мае вялікую колькасць лінгвістычных тэорый, якія вывучаюць просты сказ. Сказу шмат увагі ўдзялялі такія лінгвісты, як М.В. Ламаносаў, Ф.І. Буслаеў, А.А. Патэбня, Ф.Ф. Фартунатаў, А.А. Шахматаў, А.М. Пяшкоўскі, В.В. Вінаградаў і шмат іншых, а таксама сучасныя вучоныя – П.У. Сцяцко, П.П. Шуба, А.Я. Міхневіч, А.І. Наркевіч, В.У. Протчанка, Л.І. Бурак, Г.Н. Клюсаў, І.Я. Лепешаў, Я.М. Адамовіч, Н.С. Валгіна і інш [20, с. 209].
Шматлікія азначэнні сказа сведчаць пра тое, што гэта вельмі складаная па структуры адзінка, якая складаецца з членаў сказа, якія звязаны падпарадкавальнай сувяззю. 
Член сказа – «гэта частка сказа (асобная словаформа або спалучэнне словаформаў), якая з’яўляецца матэрыяльным выражэннем (увасабленнем) элемента семантыка-сінтаксічнай мадэлі сказа. Таму член рэальнага сказа беларускай мовы з’яўляецца адначасова элементам структуры сказа і носьбітам сэнсавага значэння» [13, c. 65].
Дзейнік і выказнік – галоўныя члены сказа. Даданыя члены сказа – дапаўненне, азначэнне, акалічнасць – развіваюць галоўныя члены сказа [4, с. 114-121].
У сучаснай лінгвістыцы праблема членаў сказа з’яўляецца актуальнай і актыўна абмяркоўваецца многімі вучонымі. У рускім мовазнаўстве ўвогуле адмаўлялі паняцце член сказа ці прапаноўвалі замест яго іншыя тэрміны [14, c. 81]. Беларускія мовазнаўцы паслядоўна трымаюцца традыцыйнага пункту гледжання, вылучаючы два галоўныя і тры даданыя члены сказа.


ГЛАВА 1. СIНТАКСIЧНЫЯ АСАБЛIВАСЦI БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.

1.1. Сказ як структурная і функцынальна-камунікатыўная адзінка мовы.

Сінтаксіс – гэта раздзел лінгвістыкі, у якім вывучаюцца моўныя адзінкі: сказы і словазлучэнні. У літаральным перакладзе сінтаксіс азначае не толькі злучэнне, але і парадкаванне, каардынаванне слоў у складны тэкст. Мэтай сінтаксісу з'яўляецца ўсталяванне сінтаксічных правілаў мовы, а таксама вывучэнне спосабаў аб'яднання слоў у словазлучэнні і сказы [7, c. 113].
Сінтаксіс адносяць да асноў камунікацыі, так як, удзельнічаючы ў гутарцы, любы носьбіт мовы звязвае ўсе моўныя адзінкі ў сказ на аснове сінтаксічных сувязей і мадэлей, характэрных для пэўнай мовы.
Паводле Н.Чалюк, сказ – гэта сэнсава і інтанацыйна закончаная, граматычна аформленая па законах пэўнай мовы сінтаксічная прэдыкатыўная адзінка, якая арганізуецца са слова ці спалучэння слоў і прызначаецца для рэалізацыі пэўнага камунікацыйнага задання [18, c. 201].
Сказ – асноўная адзінка мовы, сэнсава і граматычна арганізаваная са словаформ (слова) для выражэння паведамлення, волевыяўлення, эмоцый і аформленая закончанай інтанацыяй. Гэта складаная шматаспектная адзінка, якая мае паказчыкі зместу і формы. 
З боку зместу вылучаюцца: граматычныя значэнні (іх выяўляе структурны аспект), канкрэтны інфармацыйны змест (семантычны аспект), характар камунікацыйнай нагрузкі яго частак (камунікацыйны аспект), формы думак-суджэнняў (лагічны аспект). 
Фармальны бок сказа складаюць: структурная схема, паказчыкі граматычных значэнняў, інтанацыйная арганізацыя. Існуе таксама разуменне сказа як адцягненага структурнага ўзору. Пры такім падыходзе сказ вызначаецца як адзінка мовы, а яго інфармацыйны змест адносіцца да выказвання як адзінкі маўлення.


ГЛАВА 2. ЧЛЕНЫ СКАЗА ЯК СПОСАБ ВЫРАЖЭННЯ НАЙБОЛЬШ АГУЛЬНЫХ СІНТАКСІЧНЫХ АДНОСІНАЎ.

2.1. Галоўныя члены сказа як спосаб выражэння асноўнага сэнсу сказа.

Галоўныя члены сказа (дзейнік і выказнік) выражаюць асноўны сэнс сказа і аб’ядноўваюць вакол сябе ўсе даданыя члены сказа на аснове розных спосабаў сувязі.
Прэдыкатыўную аснову простага двухсастаўнага сказа, як вядома, утварае дзейнік і выказнік, аднасастаўнага — галоўны член аднасастаўнага сказа (дзейнік або выказнік). Пры вывучэнні галоўных членаў сказа неабходна звярнуць увагу на разнастайнасць спосабаў іх выражэння, на тыпы выказніка, на розныя віды звязкі, асаблівасці дапасавання выказніка да дзейніка. Пазіцыя дзейніка ў сказе прызначана для таго, каб увесці прадмет маўлення [11, c. 39– 59].
Паводле выражэння дзейнікі падзяляюцца на намінатыўныя і інфінітыўныя. Намінатыўны дзейнік выражаецца назоўнікам назоўнага склону (гэта асноўная, марфалагізаваная форма яго выражэння) або формамі са значэннем прадметнасці – суадноснымі з назоўнікамі займеннікамі, а таксама іншымі часцінамі мовы пры ўмове іх субстантывацыі ў сказе – прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, лічэбнікамі, суадноснымі з прыметнікамі займеннікамі: 
А недзе песня жніўная плыве. Я схаваў твар у травы. Хто там гэтак нахабна прэцца? Мінулае заўжды для нас адкрыта. Чатыры дзеліцца на два. Сваё – гэта сваё.
Намінатыўны дзейнік можа выражацца словазлучэннямі розных мадэлей са значэннем колькасці, сумеснасці, выбіральнасці, пэўнасці / няпэўнасці. 


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Сказ − гэта асноўнае сінтаксічнае паняцце, слова ці спалучэнне слоў, якія ствараюць цэласную структурна-сінтаксічную адзінку для выражэння асобнай думкі або пачуцця.
Сказ можна разглядаць і як функцыянальную адзінку маўлення, і як структурна-семантычную адзінку граматычнай сістэмы.
Каб быць сэнсава і інтанацыйна завершаным, сказ павінен быць граматычна арганізаваным па законах пэўнай мовы. Таму ён складаецца не з механічнай сумы слоў, а з сумы слоў, якія спалучаюцца паміж сабой па ўласцівых мове граматычных законах, уступаючы ў адносіны адно з другім, інакш кажучы, сказы базіруюцца на словазлучэннях. 
Сэнсавы аб’ём і характар сінтаксічнай структуры сказа вызначаецца  канкрэтнай мэтай выражэння думкі ці выказвання. Гэта можа быць разгорнутая канструкцыя, якая мае выразную сінтаксічную члянімасць: у саставе такіх сказаў вылучаецца прэдыкатыўная аснова – дзейнік і выказнік – з залежнымі ад іх даданымі членамі – дапаўненнямі, азначэннямі, акалічнасцямі. 
Тыповым сказам у сінтаксісе прызнаецца двухсастаўны сказ з дзейнікам і выказнікам і іх саставамі даданых членаў. На фоне такіх тыповых канструкцый разглядаюцца ўсе іншыя разнавіднасці сказаў.
Дзейнік і выказнік – галоўныя члены сказа. Даданыя члены сказа – дапаўненне, азначэнне, акалічнасць – развіваюць галоўныя члены сказа [4, с. 250-271].
Пры дапамозе галоўных і даданых членаў у сказе штосьці паведамляецца і разам з тым выражаюцца адносіны гаворачага да выказвання, адлюстроўваецца рух думкі, якая развіваецца па-рознаму, у залежнасці ад значэння паведамлення. Галоўныя і даданыя члены могуць называць ці характарызаваць, сцвярджаць ці адмаўляць, або зусім нічога не паведамляць.

Список литературы

1. Адамец, П.В. Трансформация, синтаксическая парадигматика и члены предложения / П. Адамец, В. Грабе // Slavia. – 1968. – T. 34. – № 2. 
2. Бабайцева, В.В. Система членов предложения в современном русском языке / В.В.Бабайцева. – М.: Просвещ., 1988.
3. Бандарэнка, Т.П. Галоўныя члены сказа / Т.П. Бандарэнка // Беларуская граматыка: У 2 ч. – Мінск: Навука, 1986. – Ч. 2: Сінтаксіс.
4. Беларуская граматыка. Ч. 2: Сінтаксіс / рэд. М.В.Бірыла, П.П.Шуба. − Мінск: Навука і тэхніка, 1986. 
5. Булахаў, М.Г. Словазлучэнне / М.Г. Булахаў // Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Сінтаксіс. – Мінск: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва, 1959. 
6. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя: вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л.І.Бурак. − Мінск: Універ-кае, 1987. - 319 с.
7. Граматыка беларускай мовы: У 2 ч. – Мінск: Навука і тэхніка – Ч. 2: Сінтаксіс.1966. 
8. Гурскі, М.I. Беларуская мова: У 2 ч. / М.І. Гурскі, М.Г. Булахаў, М.Ц. Марчанка. – Мінск: Выд-ва Мін-ва адукацыі, 1962. – Ч. 2: Сінтаксіс.
9. Золотова, Г.А. Очерк функционального синтаксиса русского языка / Г.А. Золотова – М.: Наука, 1973.
10. Лепешаў, I.Я. Каардынацыя, дапасаванне ці нешта іншае // Лепешаў I.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні: Дапаможнік. – Гродна: ГрДУ, 2002. 
11. Ляпёшкін, В.У. Галоўныя члены сказа / В.У. Ляпёшкін // Беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя / Пад рэд. Я.М. Адамовіча. – Мн.: Вышэйш. шк., 1989. 
12. Малащенко, В.П. О синкретизме детерминантов / В.П. Малащенко // Явления синкретизма в синтаксисе русского языка: Сб. – Ростов н/Д.: Изд-во Рост. ун-та, 1992. 
13. Міхневіч, А.Я. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове / А.Я. Міхневіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1965. 
14. Ломтев, Т.П. Основа синтаксиса современного русского языка / Т.П. Ломтев. – М.: Учпедгиз, 1958.
15. Михневич, А.Е. Словосочетание / А.Е. Михневич // Белорусский язык для говорящих по-русски / А.А. Кривицкий, А.Е. Михневич, А.И. Подлужный. – Минск: Вышэйш. шк., 1990. 
16. Рамза, Т.Р. Сінтаксіс: тэарэтычны курс: вучэб. дапам. / Т.Р.Рамза. − Мінск: БДУ, 2006. - 200 с.
17. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І.Сямешка, З.І.Бадзевіч, І.Р.Шкраба. − Мінск: Універсітэцкае, 1996. 
18. Чалюк, Н. М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ: вучэб. дапаможнік / Н. М. Чалюк. – Мінск : ТетраСистемс, 2004. - 208 с.
19. Шведова, Н.Ю. Детерминирующий объект и детерминирующее обстоятельство как самостоятельные распространители предложения / Н.Ю. Шведова // Вопр. языкознания. – 1964. – № 6.
20. Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М. С. Яўневіч,   П. У. Сцяцко. – 3-е выд. − Мінск : Вышэйшая школа, 2006. - 272 с. 
21. Чеснокова, Л.Д. Проблема членов предложения в теоретическом и методическом аспектах / Л.Д. Чеснокова. – Таганрог: ТГПИ, 1991.

Купить эту работу
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. СIНТАКСIЧНЫЯ АСАБЛIВАСЦI БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1.1. Сказ як структурная і функцынальна-камунікатыўная адзінка мовы
1.2. Тыпалогія сказаў у сучаснай беларускай мове
ВЫНІКІ ПА ГЛАВЕ 1
ГЛАВА 2. ЧЛЕНЫ СКАЗА ЯК СПОСАБ ВЫРАЖЭННЯ НАЙБОЛЬШ АГУЛЬНЫХ СІНТАКСІЧНЫХ АДНОСІНАЎ
2.1. Галоўныя члены сказа як спосаб выражэння асноўнага сэнсу сказа
2.2. Роля даданых членаў у фармiраваннi сказа
ВЫНІКІ ПА ГЛАВЕ 2
ЗАКЛЮЧЭННЕ
CПІС ЛІТАРАТУРЫ

Стоимость Стоимость

60,00

75,00

BYN

Информация о работе

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Работа защищена на оценку "9" без доработок. 
Уникальность свыше 40%. 
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения. 
Количество страниц - 31.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.

Особенности использования безотметочного обучения в 1 - 2 классах (человек и мир)
Вуз: БГПУ им.М.Танка (Белорусский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Актуальные проблемы методики обучения в начальных классах
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Словарная работа на уроке в процессе работы над художественным произведением
Вуз: ЛГПК (Лоевский государственный педагогический колледж)
Дисциплина: Педагогика
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Нетрадиционные формы организации образовательного процесса в учреждениях общего среднего образования
Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Педагогика начального образования
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Нетрадиционные формы организации урока
Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Педагогика начального образования
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Экскурсия как форма организации учебной деятельности младших школьников на уроке Человек и мир
Вуз: МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Дисциплина: Методика преподавания Человек и мир
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Развитие самосознания, самооценки и уровня притязаний младших школьников
Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Психология
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Сродкi навучання беларускай мовы ў пачатковых класах
Вуз: БГПУ им.М.Танка (Белорусский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Методика преподавания белорусского языка
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Роля падручника ў навучаннi чытанню i пiсьму
Вуз: БГПУ им.М.Танка (Белорусский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Методика преподавания белорусского языка
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Театрализованная деятельность как средство эстетического воспитания младших школьников
Вуз: БГПУ им.М.Танка (Белорусский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Педагогика
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Активные методы работы учителя на уроках с младшими школьниками
Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Педагогика
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN