Навучанне малодшых школьнікаў сачыненняў у жанры інтэрв'ю
МГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Навучанне малодшых школьнікаў сачыненняў у жанры інтэрв'ю»
по дисциплине: «Методика преподавания белорусского языка»
2021
45.00 BYN
Навучанне малодшых школьнікаў сачыненняў у жанры інтэрв'ю
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Методика преподавания белорусского языка
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 65%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 30.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ЧАСТКА 1 ТЭАРЭТЫКА-МЕТАДАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАВУЧАННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ САЧЫНЕННЮ Ў ЖАНРЫ ІНТЭРВ’Ю
1.1 Дыялог як сродак развіцця маўлення малодшых школьнікаў
1.2 Інтэрв’ю як форма дыялогу
1.3 Роля працы над інтэрв’ю для развіцця маўлення і творчых здольнасцей малодшых школьнікаў
ВЫВАДЫ ПА ПЕРШАЙ ЧАСТЦЫ
ЧАСТКА 2 ПРЫЁМЫ НАВУЧАННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ НАПІСАННЮ КАЗАК У 3 КЛАСЕ
2.1 Сачыненне ў жанры інтэрв’ю на ўроках беларускай мовы
2.2 Інтэрв’ю з літаратурным героем
2.3 Вынікі навучання малодшых школьнікаў сачыненням у жанры інтэрв’ю
ВЫВАДЫ ПА ДРУГОЙ ЧАСТЦЫ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Навучанне сачыненню ў школьным курсе запатрабаваная праблема сучаснасці. З аднаго боку, з дапамогай такога віду працы педагогу прасцей паглыбіцца ва ўнутраны свет дзіцяці, спазнаць яго. Акрамя таго, навучанне сачыненню закранае філасофскую тэму ўсебаковага развіцця маленькага чалавека, будучага члена соцыума. З іншага – развіццё навукова-тэхнічнага працэсу не заўсёды спрыяльна ўплывае на чалавека. У апошні час з пашырэннем сферы выкарыстання інтэрнэту, разнастайных гаджэтаў чалавецтва сутыкнулася з такой праблемай, як кампрэсія мовы. Сучасны чалавек з ранняга дзяцінства прывыкае да таго, што вербальныя зносіны замяняюцца інавацыйнымі тэхналогіямі. Так, напрыклад, з поспехам у наша жыццё ўвайшлі смайлы – сімвалы, якія адлюстроўваюць разнастайныя эмоцыі. І цяпер выражаць свае пачуцці, перажыванні, унутраны стан з дапамогай слоў зусім неабавязкова.
Такая тэндэнцыя вядзе да скарачэння слоўнікавага запасу чалавека, няўмення выказваць свае думкі ў вербальнай абалонцы. Менавіта таму адчувальнай праблемай стала і напісанне сачыненняў як эфектыўны сродак развіцця маўлення вучняў. Сачыненне прымушае школьнікаў сістэматызаваць асабістыя думкі ў адпаведнасці з запытамі часу, вучыць выдатна выказвацца, акрамя гэтага ўзбагачае мову і вучыць пісьменнасці.
Асноўнымі прычынамі, якія тлумачаць няўменне дзяцей валодаць мовай як сродкам камунікацыі, на думку айчынных метадыстаў Н.М. Антановіч і В.І. Свірыдзенка, з’яўляюцца:
• адсутнасць развіццёвага патэнцыялу прыроднага маўленчага асяроддзя і сацыяльнай неабходнасці ў выкарыстанні мовы;
• скіраванасць зместу і методыкі навучання на фарміраванне ўменняў і навыкаў чытаць і пісаць [1, с. 18].
Сачыненні прынята лічыць, з аднаго боку, адным з самых складаных відаў дзейнасці, а, з другога – надзвычай эфектыўным спосабам развіцця маўлення вучняў. Складанне любога віду сачыненняў прадугледжвае самастойную працу вучняў, якая заключаецца ў выказванні ці запісу асабістых думак, разважанняў на прапанаваную або вольную тэму.
ЧАСТКА 1 ТЭАРЭТЫКА-МЕТАДАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАВУЧАННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ САЧЫНЕННЮ Ў ЖАНРЫ ІНТЭРВ’Ю
1.1 Дыялог як сродак развіцця маўлення малодшых школьнікаў
Важнае месца ў сістэме працы педагога займае развіццё камунікатыўных навыкаў школьнікаў. Пад наяўнасцю сфармаваных камунікатыўных навыкаў маюць на ўвазе добра развітую мову школьніка, уменне ўступаць у дыялог, працаваць у групе, выказваць свой пункт гледжання і адстойваць яго, прымаць чужое меркаванне і г.д. На сённяшні дзень у працэсе навучання гэтаму надаецца вялікая ўвага. Але факт застаецца фактам – многія выпускнікі школ у большасці сваёй не валодаюць пералічанымі ўменнямі, што кажа аб неабходнасці больш глыбокага вывучэння праблемы з розных бакоў.
Адным з эфектыўных сродкаў фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі ў пачатковай школе з’яўляецца дыялог. М. М. Бахцін лічыць, што “адукацыя без дыялогу ператвараецца ў штучную, мёртвую сістэму” [3]. Адзначым, што сам працэс навучання па сваёй структуры нагадвае дыялагічнае маўленне, дзе важным элементам лічыцца суб’ект-суб’ектная дзейнасць: абодва ўдзельнікі гаворкі ўспрымаюцца як раўнаважныя ўдзельнікі працэсу атрымання інфармацыі.
Тэхналогія навучальнага дыялогу з’яўляецца адной з вядучых у ліку тэхналогій асобаснаарыентаванай адукацыі. Асноўнае прызначэнне дадзенай тэхналогіі складаецца ў тым, што ў працэсе дыялагічных зносін на ўроку навучэнцы шукаюць розныя спосабы для выражэння сваіх думак, для асвойвання і адстойвання новых ведаў. На думку рускіх метадыстаў Е.Ю Нікіцінай і О.Г. Мішанавай, пад дыялогам разумееца “від маўленчых зносін, у якім праяўляецца і існуе міжасобасная камунікацыя” [4, с. 19]. Такое меркаванне падтрымлівае і Е.А. Флерына [5], якая ў сваіх методыка-педагагічных працах пераканаўча сцвярджае, што адукацыйны працэс цалкам пранізаны дыялагічным узаемадзеяннем паміж настаўнікам і вучнямі, начучэнцамі паміж сабой. Абапіраючыся на ўласны педагагічны вопыт і працяглыя даследаванні, яна падкрэслівала неабходнасць свабоднай, натуральнай атмасферы ў працэсе камунікацыі, а таксама вызначала вялікую ролю спецыяльных гаворак з дзецьмі.
ЧАСТКА 2 ПРЫЁМЫ НАВУЧАННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ НАПІСАННЮ КАЗАК У 3 КЛАСЕ
2.1 Сачыненне ў жанры інтэрв’ю на ўроках беларускай мовы
Сачыненне служыць эфектыўным сродкам выхавання, што ў сваю чаргу актывізуе творчыя здольнасці малодшага школьніка і спрыяе развіццю маўленчых, камунікатыўных уменняў і навыкаў. Яно ўзбуджае эмоцыі, прывучае школьнікаў асэнсоўваць і ацэньваць убачанае і перажытае, развівае назіральнасць, вучыць знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі, супастаўляць і параўноўваць, рабіць высновы і, адпаведна, выражаць усе гэта ў вербальнай форме. Сачыненне дысцыплінуе думкі, нараджае ў школьнікаў веру ў сябе.
Сачыненне – творчая праца. Яно патрабуе самастойнасці, актыўнасці, захопленасці, асабістай зацікаўленасці школьніка, унясенне чагосьці свайго ў тэкст. Яно спрыяе станаўленню асобы навучэнцаў. Выбар слоў, моўных зваротаў і розных тыпаў сказаў, абдумванне кампазіцыі тэксту, адбор матэрыялу, усталяванне лагічнай сувязі, праверка арфаграфіі – увесь гэты складаны комплекс дзеянняў патрабуе ад дзіцяці высокага напружання ўсіх яго творчых сіл.
Сачыненне ў жанры інтэрв’ю як спецыфічная разнавіднасць традыцыйнага сачынення валодае ўсімі названымі вышэй якасцямі. А таксама даюць магчымасць вучням пачатковай школы ў нетыповых абставінах, якія стымулююць пазнавальную і маўленчую дзейнасць. Інтэрв’ю – гэта дыялог, а дыялагічнае маўленне фарміруецца з дапамогай арганізацый маўленчай сітуацыі. Менавіта таму сачыненне ў жанры інтэрв’ю ўдзельнічае ў развіцці маўлення, бо, па сутнасці, аперыруе такім паняццем, як пэўная маўленчая сіпуацыя паміж суб’ектамі гаворкі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У ходзе дадзенага даследавання намі была рэалізавана пастаўленая мэта раскрыццё сутнасці методыкі навучання малодшых школьнікаў сачыненням ў жанры інтэрв’ю і выдзелены наступныя вывады:
1. Дыялагічнае маўленне з’яўляецца асновай міжасобаснай камунікацыі паміж настаўнікам і вучнямі ў адукацыйным працэсе. Пад дыялогам мы разумеем звязнае маўленне паміж двума і больш суразмоўцамі, якое характарызуецца суб’ект-суб’ектнымі адносінамі. У пачатковай школе закладваецца база для фарміравання маўленчай культуры вучняў, у якой навучанне дыялогу і яго спецыфіцы з’яўляецца адным з самых эфектыўных сродкаў.
2. У сучаснай методыка-педагагічнай навуцы інтэрв’ю лічыцца інтэрактыўным прыёмам навучання звязнаму маўленню. Па сваіх характарыстыках дадзенае паняцце набліжаецца да дыялогу і увасабляецца ў форме пытанняў і адказаў. З дапамогай інтэрв’ю на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання рэалізуецца своеасаблівая дыдактычная гульня, падчас якой вучні малодшай школы маюць магчымасць уявіць сябе журналістамі або вядомымі навукоўцамі ці проста знакамітасцямі, авалодваючы пры гэтым навыкамі натуральных зносін, будавання ўласнай гаворкі і ўмення вызначаць галоўнае ў маўленні.
3. Падчас работы над інтэрв’ю малодшыя школьнікі адпрацоўваюць на практыцы ўменні задаваць пытанні розных тыпаў і адказваць на іх, вучацца крытычна ўспрымаць інфармацыю, аналізаваць вучэбны матэрыял.
4. Сачыненне ў жанры інтэрв’ю з’яўляецца творчым відам працы па развіццю маўлення ў школе. Яно можа быць выкарыстана на ўрокам беларускай мовы і літаратуры. Методыка навучання сачыненню ў жанры інтэрв’ю прадугледжвае паступовае выкананне асноўных этапаў дзейнасці настаўніка і вучняў: абгаворванне спецыфікі жанра інтэрв’ю, яго спецыфікі, тэматычнай накіраванасці, адметнай кампазіцыі, прапрацоўка парад журналістам і тым, хто адказвае на пытанні.
1. Свірыдзенка, В.І. Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання: электронны вучэбна-метадычны комплекс / В.І. Свірыдзенка, Н.М. Антановіч. – Мінск: БДПУ імя М.Танка, 2019. – 266 с.
2. Саўко, П.У. Методыка навучання сачыненню / П.У. Саўко // Электронны рэсурс. – Рэжым доступа: http://elib.bspu.by/handle/doc/10062.
3. Бахтин М.М. Проблема речевых жанров / Бахтин М.М. // Эстетика словесного творчества. – М.: Искусство, 1979. – С. 237-280
4. Никитина Е.Ю., Мишанова, О.Г. Научно-методическая концепция педагогического управления коммуникативным образованием младших школьников: методология и теория [Текст]: монография / Е.Ю. Никитина, О.Г. Мишанова. – М.:МАНПО, 2011. – 145 с.
5. Флерина Е.А. Эстетическое воспитание дошкольника. – М., 1961. – с. 27.
6. Обучение написанию сочинений в начальной школе: практическое пособие / С.В. Загребельная, Г.С. Кащаева, Л.А. Мамонова; под общ.ред. С.В. Загребельной. – М.: АРКТИ, 2006. – 64 с.
7. Солахаў, А. В. Дыялог як сродак развіцця маўлення малодшых школьнікаў на ўроках роднай мовы / А. В. Солахаў // Беларуская пачатковая школа: праблемы і перспектывы развіцця: матэрыялы VI Міжнар. навук.-практ. канф., 17–18 кастр. 2007 г. – Мазыр, 2007. – С. 27–28
8. Словарь русского языка: в 4 т. / АН СССР, Ин-т рус. яз.; под ред. А.П. Евгеньевой. 3-е изд., стереотип. – М. : Рус. язык, 1985–1988. – Т. 1. – А–Й. 1985. – 696 с.
9. Сидорок, К. С. Обучение второклассников сочинению в жанре интервью / К. С. Сидорок, А. В. Солохов // Детский сад – начальная школа: опыт, преемственность, перспективы : материалы XI Международной научно-практической конференции, Мозырь, 29–30 октября 2020 г. – Мозырь : МГПУ им. И. П. Шамякина, 2020. – С. 90–92
10. Ворошилов, В. В. Журналистика: основы творческой деятельности журналіста. Учебник. 2-е издание / В.В. Ворошилов. – СПб.: Изд-во Михайлова В.А., 2000. – 252 с.
11. Стрельцов, Б.В. Основы публицистики. Жанры: учеб. пособие для студентов-иностранцев, обучающихся по специальности «Журналистика» / Б.В. Стрельцов. – Минск: Университет-ское, 1990. – 240 с.
12. Пассов, Е. И. Коммуникативный метод обучения говорению / Е.И. Пассов. – 2-е изд. – М. : Просвещение, 1991. – 223 с.
13. Суворова, Н. А. Интерактивное обучение: новые подходы [Электронный ресурс] / Н. А. Суворова // NaszaBalota : database. – Режим доступа: http://balota2.narod.ru/index.html
14. Колесникова, И. Л., Долгина, О. А. Англо-русский терминологический справочник по методике преподавания иностранных языков: справ. пособие. / И.Л. Колесникова, О.А. Долгина. – М.: Дрофа, 2008. – 431 c
15. Котельникова, С.А. Сочинения нетрадиционных жанров: интервью и репортаж / С.А. Котельникова // Русский язык в школе. – №5. – 1995. – С. 23-25
16. Солахаў, А. В. Навучанне маўленчаму этыкету. Даведачныя матэрыялы / А. В. Солахаў; малюнкі А. А. Шапачкінай. – 2-е выд., дап. – Мазыр : МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2016. – 90 с.
17. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)» для ІІI класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск, 2017. – 15 с.
18. Сидорок, К.С. Обучение младших школьников постановке вопросов для интервью с литературным героем / К. С. Сидорок, А.В. Куничик, А. В. Солохов // Детский сад – начальная школа: опыт, преемственность, перспективы : материалы XI Международной научно-практической конференции, Мозырь, 29–30 октября 2020 г. – Мозырь : МГПУ им. И. П. Шамякина, 2020. – С. 92–94.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 65%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 30.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты