Асаблівасці работы па авалоданні арфаэпічнымі нормамі на ўроках беларускай мовы ва ўстановак адукацыі з рускай мовай навучання
БГПУ им.М.Танка (Белорусский государственный педагогический университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Асаблівасці работы па авалоданні арфаэпічнымі нормамі на ўроках беларускай мовы ва ўстановак адукацыі з рускай мовай навучання»
по дисциплине: «Методика преподавания белорусского языка и литературы»
2021
45.00 BYN
Асаблівасці работы па авалоданні арфаэпічнымі нормамі на ўроках беларускай мовы ва ўстановак адукацыі з рускай мовай навучання
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Методика преподавания белорусского языка и литературы
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 27.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА І. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ПРАЦЫ ПА ЗАСВАЕННІ НАВУЧЭНЦАМІ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ АРФАЭПІЧНЫХ НОРМ
1.1 Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы
1.2 Змест арфаэпічнай працы ў пачатковых класах
1.3 Метады і прыёмы арфаэпічнай працы на ўроках беларускай мовы
ГЛАВА ІІ. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ ПА АВАЛОДАННІ НАВУЧЭНЦАМІ АРФАЭПІЧНЫМІ НОРМАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫІ З РУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
2.1 Асноўныя арфаэпічныя памылкі навучэнцаў пачатковых класаў: канстатуючы эксперымент
2.2 Прычыны парушэння арфаэпічных норм навучэнцамі пачатковых класаў
2.3 Аналіз праграм і падручнікаў па беларускай мове для ўстаноў адукацыі з рускай мовай навучання ў аспекце праблемы дасдедавання
2.4 Сістэма арфаэпічных практыкаванняў на ўроках беларускай мовы ў ІІІ класе
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
У малодшым школьным узросце, як правіла, адбываецца інтэнсіўны працэс засваення нормаў мовы. Таму менавіта навучанне ў пачатковай школе адыгрывае важную ролю ў развіцці і эфектыўным фарміраванні навыкаў правільнай пісьмовага і вуснага маўлення дзіцяці. Сама праца па развіццю маўленчых якасцей дзяцей шматгранная і патрабуе пільнай увагі педагога. Да адных з такіх напрамкаў можна аднесці ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў шляхам развіцця ў яго арфаэпічна правільнага маўлення. Гэта азначае, што ў навучэнцаў неабходна ўдасканальваць іх вымаўляльна-слыхавую культуру, а таксама развіваць выразнасць мовы, фарміраваць дыкцыю, павышаць культуру жывога слова.
Увага да арфаэпічнага аспекту мовы ў школьнікаў вызначаецца шэрагам фактараў, сярод якіх вядучую пазіцыю займаюць менавіта сацыяльныя. Справа ў тым, што правільнае маўленне спрыяе лёгкасці і хуткаму паразуменню паміж удзельнікамі размовы, надае яму камунікатыўную дасканаласць. Сёння ў грамадстве пашырыліся сфера дзеяння і запатрабавананасць жывога слова ў жыцці чалавека, таму сучасныя рэаліі патрабуюць высокага ўзроўню правільнасці маўлення.
Задача свядомага чалавека і грамадзяніна ў авалодання нормамі вымаўлення, а таксама выхаванне павагі да багатых і аўтэнтычных традыцый беларускай мовы на сённяшні дзень не толькі выводзіцца на першы план у галіне адукацыі, але і становіцца найважнейшай грамадскай задачай. Эстэтычная каштоўнасць правільнага вымаўлення найбольш ярка адлюстроўвае ступень агульнага інтэлектуальнага развіцця чалавека.
Такім чынам, падсумоўваючы вышэйназваныя фактары, актуальнасць дадзенага даследавання абумоўлена неабходнасцю выяўлення механізма і спецыфікі засваення арфаэпічных нормаў беларускай мовы вучнямі пачатковай школы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.
Асноўная праблема заключаецца, на наш погляд, у відавочнай розніцы паміж арфаэпічнымі нормамі рускай і беларускай моў, а іх плённае засваенне і ўсведамленне пачынаецца менавіта ў пачатковай школе. “Вялікую ролю ў развіцці маўлення адыгрывае работа над арфаэпічнымі нормамі мовы, якія з’яўляюцца прамежкавым звяном у сістэме практыкаванняў, якія падрыхтоўваюць дзяцей да звязнага маўлення. Яна вядзецца сістэматычна на працягу усяго часу. Без умення выяўляць асобныя думкі ў сказе і перадаваць іх у лагічнай паслядоўнасці, немагчыма правільнае маўленне” [11, с. 125].
Тэарэтычнае і практычнае абгрунтаванне праблемы распрацавана ў методыка-педагагічных працах Яленскага М.Г. [7, 8], Ляшчынскай В.А. [6], Гамеза Л.М. [5], Антановіч Н.В. [7, 19] і інш., якія ў сваіх работах робяць аналіз арфаэпічных нормаў, а таксама займаюцца выяўленнем спецыфікі работы па іх засваенні ў пачатковай школе.
ГЛАВА І. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ПРАЦЫ ПА ЗАСВАЕННІ НАВУЧЭНЦАМІ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ АРФАЭПІЧНЫХ НОРМ
1.1 Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы
Паводле Н.Р. Мордас пад паняццем арфаэпічная норма разумеецца сукупнасць “правіл вымаўлення галосных і зычных гукаў, гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі” [10, с. 12]. Акрамя таго, арфаэпічныя нормы называюць таксама літаратурнымі вымаўленчымі нормамі, таму што яны абслугоўваюць менавіта літаратурную мову, якая аб’ядноўвае ўсіх носьбітаў беларускай мовы. Неабходнасць наяўнасці літаратурнага, агульнапрынятага варыянта той ці іншай мовы абумоўліваецца, у першую чаргу, намаганнем пераадолець моўныя адрозненні.
Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы сфарміраваліся паступова. “У канцы 19 – пачатку 20 ст. беларуская мова не мела дасканалага правапісу, не існавала i строгіх вымаўленчых норм, якія складваюцца i замацоўваюцца звычайна пазней за арфаграфічныя” [3, с. 52]. Аднак у вымаўленні людзей, што карысталіся вуснай формай беларускай мовы, назіраліся агульныя рысы, абумоўленыя артыкуляцыйнай базай, натуральным укладам моўных органаў, а таксама асаблівасцямі беларускай фанетыкі: аканне, дзеканне i цеканне, мяккія афрыкаты [дз’] i [ц’], зацвярдзелыя [ж], [ш], [дж], [ч], [р], фрыкатыўны [у] губна-губны [ў], асімілятыўная мяккасць [з’], [c’] i інш.
У акадэмічнай граматыцы асноўныя нормы арфаэпіі беларускай мовы прынята падзяляць на 3 раўнаважныя групы:
1. правілы вымаўлення некаторых (спецыфічных для беларускай мовы) гукаў у моцнай пазіцыі;
2. правілы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях (вымаўленне гукаў слабых пазіцый);
3. правілы вымаўлення запазычаных слоў [2, с. 126].
У вучэбным дапаможніку “Сучасная беларуская літаратурная мова” пад агульнай рэдакцыяй Д.В. Дзятко [17] арфаэпічныя нормы падзяляюцца на дзве вялікія групы правіл вымаўлення галосных і зычных гукаў.
Н.І. Бурака – аўтар раздзела “Арфаэпія” ў вучэбным дапаможніку “Сучасная беларуская мова” пад агульнай рэдакцыяй Л.М. Грыгор’евай [18] – з групы норм вымаўлення зычных гукаў выдзяляе асобныя правілы вымаўлення спалучэнняў зычных гукаў.
Так, разгледзім нормы вымаўлення галосных гукаў беларускай мовы. Вымаўленне галосных гукаў пад націскам, у моцнай пазіцыі, характарызуецца выразнасцю. У словах беларускага паходжання ці даўно запасычаных словах у ненаціскным становішчы на месцы [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных не пад націскам вымаўляецца [а]: ногі – нага, рэкі – рака. У некаторых словах са спалучэннямі ро, ло, рэ не пад націскам вымаўляецца [ы]: гром – грымець, глотка – глытаць, хрэст – хрысціць.
ГЛАВА ІІ. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ ПА АВАЛОДАННІ НАВУЧЭНЦАМІ АРФАЭПІЧНЫМІ НОРМАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫІ З РУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
2.1 Асноўныя арфаэпічныя памылкі навучэнцаў пачатковых класаў: канстатуючы эксперымент
У практычнай частчы нашага даследавання намі быў праведезены канстатуючы эксперымент па арганізацыі арфаэпічнай работы з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту на ўроках беларускай мовы.
Мэтай канстатуючага эксперымента з’яўлялася выяўленне агульнага ўзроўню засваення арфаэпічных норм, а таксама аналіз асноўных вымаўленчых памылак, якія дапускаюць вучні пачатковых класаў.
Дыягностыка праводзілася намі ў 3 класе агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. Клас быў загадзя падзелены на дзве групы – кантрольную і эксперыментальную. Колькасць вучняў у кожнай групе – 15 чалавек. На пачатку заняткаў вучням былі прапанаваны пяць практыкаванняў, якія патрабуюць непасрэднага ведання арфаэпічных норм беларускай мовы і накіраваны на выяўленне недахопаў у засваенні вымаўленчых правіл.
Заданне 1. Перакладзіце наступныя словы з рускай мовы на беларускую, прачытайце атрыманыя словы:
Ряд, река, урожай, цепь, дожди, серый, рябина, жемчуг, желе, рёв.
Мэта практыкавання – выявіць памылкі ў спецыфічным вымаўленні зацвярдзелых гукаў [ж], [ч], [ш], [дж] і [р] у адрозненне ад рускай мовы, дзе дадзеныя гукі маюць пару па мяккасці.
Выкананне: [р]ад, [р]ака, ура[дж]ай, [ц]эп, да[ждж]ы, [ш]э[р]ы, [р]абіна, [ж]эмчуг, [ж]але, [р]оў.
Выкананне: алфаві́т, буйны́, белару́сы, кварта́л, ву́сы, крыху́, імя́, адзіна́ццаць, вы́падак, стары́.
Крытэрыі адзнакі:
Высокі ўзровень (3 балы) – вучань правільна вымаўляе ўсе словы на беларускай мове.
Сярэдні ўзровень (2 балы) – вучань робіць не больш за пяць памылак у вымаўленні слоў на беларускай мове.
Нізкі ўзровень (1 бал) – вучань робіць пяць і больш памылак у вымаўленні слоў на беларускай мове.
Заданне 2. Устаўце прапушчаныя літары у, в, л або ў, прачытайце словы, якія атрымаліся:
Гало..ка, па..ка, паход .. лес, во..к, по..ны, шо..к, пайшлі .. лес, сла..ны.
Мэта практыкавання – выявіць ступень засваення правіл вымаўлення гука [ў] на месцы галоснага [у] і зычных [л], [в].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У працэсе напісання дадзенай курсавой работы намі былі вырашаны пастаўленыя задачы і аформлены ў наступныя вынікі.
Арфаэпія – гэта раздзел навукі аб мове, які займаецца вывучэннем нарматыўнага літаратурнага вымаўлення, яго усталяваннем і абгрунтаваннем. Гэта сістэма адзіна прынятых норм вымаўлення ў літаратурнай беларускай мове.
Арфаэпічныя нормы асабліва важныя ў працэсе жывых зносін паміж людзьмі. Менавіта таму вучыць дзяцей правільнаму, выразнаму і дасканаламу маўленню, мастацтву эфектыўных зносін у грамадстве трэба метадычна і паступова, фармірючы навыкі правільнай гаворкі на працягу ўсяго курса вывучэння беларускай мовы ў школе.
Правільнае літаратурнае вымаўленне на сённяшні дзень з’яўляецца адным з найважнейшых паказчыкаў агульнага культурнага ўзроўню сучаснага чалавека. Няправільнае вымаўленне адцягвае слухача ад зместу выкладзенага, тым самым робіць цяжкім абмен інфармацыяй паміж людзьмі, а таксама парушае мілагучнасць мовы. Між тым, можна назіраць памяркоўнае стаўленне да парушэння агульнапрынятых арфаэпічных нормаў. Гэта звязана з тым, што ў эфірах сродкаў масавай інфармацыі, якія займаюць асаблівае месца ў распаўсюджванні і замацаванні вымаўленчай нормы, прысутнічаюць разнастайныя ненарматыўныя фанетычныя з’явы. У дадзенай сітуацыі вялікая роля ў фарміраванні арфаэпічнай культуры моладзі адводзіцца менавіта школе і настаўніку як носьбіту ўзорных маўленчых якасцяў.
Варта звярнуць асаблівую ўвагу на тое, што на практыцы пры навучанні беларускай мове ў пачатковай школе арфаэпічная праца не займае належнага месца, адсоўваецца на другі план, у параўнанні, напрыклад, са слоўнікава-арфаграфічнай працай, што, на наш погляд, з’яўляецца недапушчальным. Такое становішча праблемы звязана, у першую чаргу, з недаацэнкай гукавога боку маўлення ў фарміраванні камунікатыўных уменняў у навучэнцаў, у трывалым засваенні ведаў па беларускай мове. На нашу думку, усе ўзроўні мовы ўзаемазвязаны і авалоданне мовай як сродкам зносін магчыма толькі пры ўмове вывучэння кожнага ўзроўню з улікам яго сувязі з іншымі.
Правёўшы аналіз сучасных праграм і падручнікаў па беларускай мове для пачатковай школы, мы заўважылі, што праца над арфаэпіяй займае прамежкавае становішча на ўроках мовы, узгадваючыся, як правіла, разам з вывучэннем арфаграфіі. Было выяўлена таксама, што не ва ўсіх падручніках маюцца арфаэпічныя слоўнікі з нормамі вымаўлення, а таксама практыкаванні на выяўленне і папярэджанне арфаэпічных памылак у навучэнцаў.
1) Архипова, Е. В. Основы методики развития речи учащихся : учебник и практикум для среднего профессион ального образования / Е.В. Архипова. – 2-е изд., испр. и доп. – Москва : Издательство Юрайт, 2019 – 202 с.
2) Беларуская граматыка ў 2 ч. Ч.1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск / М.В. Бірыла, П.П. Шуба (рэд.). – Мінск: Навука і тэхніка, 1985. – 431 с.
3) Беларуская мова : энцыклапедыя / пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мінск : БелЭн, 1994. – 655 с.
4) Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” для ІІI класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск, 2017. – 8 с.
5) Гамеза, Л.М. Работа над арфаэпічнымі нормамі на ўроках беларускай мовы / Л.М. Гамеза // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – Мінск: БДУ. – 2000. – № 2. – С. 87-90.
6) Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы / В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава. – Мінск, 2007.
7) Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах : вучэб. дапам. / Н. М. Антановіч [і інш.] ; пад. рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Выш. школа, 2019. – 263 с.
8) Методыка выкладання беларускай мовы / М. Г. Яленскі [і інш.]; пад рэд. М. Г. Яленскага. – Мінск, 2007.
9) Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. – Мінск, 2013
10) Мордас, Н.Р. Метадычныя рэкамендацыі па дысцыплине – “Беларуская мова” для спецыяльнасці 1-01 01 01 Дашкольная адукацыя / Н.Р. Мордас. – Мінск: БДПУ імя М. Танка, 2018. – 35 с.
11) Падгайскі, Л. П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / Л.П. Падгайскі, Я. М. Івашуціч. – Мінск : Нар. асвета, 1979. – 102 с.
12) Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск, 2001.
13) Саўко, У.П. Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы” / У.П. Саўко. – Мінск: БДПУ імя М. Танка, 2019. – 185 с.
14) Свірыдзенка, В.І. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 3 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. У 2 ч. – Ч.1 / В.І. Свірыдзенка. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі. 2017.
15) Свірыдзенка, В.І. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 3 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. У 2 ч. – Ч. 2 / В.І. Свірыдзенка. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі. 2017.
16) Старжынская, Н. С. Методыка развіцця роднай мовы : вучэб. дапаможнік / Н. С. Старжынская, Д. М. Дубініна. – 2-е выд., выпр. –Мінск : Выш. шк., 2008. – 301 с.
17) Сучасная беларуская літаратурная мова : вучэб. дапам. / Д. В. Дзятко [і інш.]; пад рэд. Д. В. Дзятко. – Мінск : Выш. шк., 2017. – 588 с.
18) Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. / Л. М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агульн.рэд. Л. М. Грыгор’евай. – Мінск : Выш. шк., 2010. – 559 с.
19) Электронны вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання” / В.І. Свірыдзенка, Н.М. Антановіч. – Мінск: БДПУ імя М. Танка, 2019. – 266 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 27.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты