УВОДЗІНЫ
Актуальнасць даследавання асаблівасцяў фарміравання маўленчай культуры малодшых школьнікаў абумоўлена тым, што асноўнай задачай сучаснай школы з’яўляецца выхаванне чалавека з высокай культурай маўлення, а менавіта чалавека які думае і адчувае, які не толькі мае веды, але і ўмее выкарыстоўваць іх у паўсядзённым жыцці, які мае зносіны са знешнім светам і валодае ўнутранай культурай. У адносінах да айчыннай сістэмы адукацыі, у цэлым, і працэсу фарміравання маўленчай асобы, у прыватнасці, асноўная замаруджанасць дадзенага працэсу заключаецца ў сітуацыі грамадскага білінгвізму. На жаль, вялікая колькасць сем’яў карыстаецца пераважна рускай мовай, таму з беларускай мовай дзеці пачынаюць знаёміцца толькі ва ўстановах адукацыі. Менавіта таму сістэма ведаў і ўменняў, атрыманых у пачатковай школе, маюць вызначальнае значэнне для эфектыўнасці развіцця маўлення вучняў.
Самой мэтай пачатковай адукацыі становіцца фарміраванне маўленчай культуры, як у бытавым, так і ў грамадскім жыцці школьніка. Задача сучаснай адукацыі не ў тым, каб вучань ведаў як мага больш, а ў тым, а ў тым, каб ён умеў дзейнічаць і вырашаць праблемы ў любых жыццёвых сітуацыях. Таму адной з асноўных навучальных кампетэнцый, якія фарміруюцца ў малодшага школьніка і дазваляюць вырашыць пастаўленую задачу, з’яўляецца культура маўлення і камунікацыі.
Менавіта пачатковая школа з’яўляецца тым перыядам навучання, на працягу якога навучэнцы спрабуюць авалодваць нормамі вуснай і пісьмовай літаратурнай мовы і павінны навучыцца выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі маўлення, выкарыстоўваючы іх у розных умовах зносін. У гэтым працэсе вядучая роля адводзіцца асобе педагога. Настаўнік дапамагае дзецям засвоіць патрабаванні да маўленчай дзейнасці, правільна будаваць сказы, у працэсе фарміравання думак кантраліруе іх правільнасць, а таксама, дакладнасць і выразнасць мовы.
Авалоданне маўленчай культурай з’яўляецца адной з самых неабходных умоў для фарміравання сацыяльна актыўнай асобы. Задачы навучання у школе разнастайныя. Да асноўных можна аднесці уменне выразна і зразумела выказваць свае думкі ў свабоднай вуснай і пісьмовай форме, правільна гаварыць, мець добра пастаўлены голас, умець выказваць свае эмоцыі з дапамогай адпаведнай інтанацыі, выконваць маўленчую культуру і развіваць уменне актыўнай камунікацыі. Адпаведна, адной з асноўных задач на сучасным этапе навучання навучэнцаў мы лічым развіццё маўленчай культуры малодшага школьніка.
Тэарэтычнае і практычнае абгрунтаванне праблемы распрацавана ў методыка-педагагічных працах Яленскага М.Г. [13], Свірыдзенка В.І. [13, 19], Антановіч Н.М. [13, 19] і інш., якія ў сваіх работах даследуюсь сутнасць маўленчай культуры школьнікаў, а таксама займаюцца выяўленнем методыкі фарміравання маўленчай кампетэнцыі ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.
ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ФАРМІРАВАННЯ МАЎЛЕНЧАЙ КУЛЬТУРЫ НАВУЧЭНЦАЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ
1.1 Сутнасць і змест паняццяў “культура маўлення” і “маўленчая культура асобы”
Засваенне маўленчай культуры з’яўляецца носіць стыхійны характар, таму патрабуе пастаяннага педагагічнага суправаджэння з мэтай кантролю і каардынацыі ступені засваення і вынікаў працы.
Культура маўлення з’яўляецца шматгранным паняццем, якое уключае ў сябе некалькі аспектаў. Па-першае, гэта валоданне моўнай сістэмай з сінхранічнага і дыяхранічнага пункту погляду. Па-другое, гэта дастатковае веданне граматычных форм і функцыянальных стыляў літаратурнай мовы. “Сучасны падыход да праблем маўленчай культуры ўлічвае шырокі спектр пытанняў, звязаных з функцыянаваннем і эвалюцыяй беларускай мовы і яе норм у структуры мовы нацыі, узрастаннем сацыяльнай і літаратурна-эстэтычнай ролі мовы ў сённяшнім жыцці народа. Практычныя і тэарэтычныя задачы маўленчай культуры носьбітаў беларускай мовы сталі зараз актуальнымі задачамі развіцця лінгвістычнай навукі” [1].
У энцыклапедыі “Беларуская мова” тэрмін “культура маўлення” падаецца ў двух дэфініцыях:
1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць);
2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення [3, с. 276].
Зыходзячы з прыведзеных азначэнняў становіцца зразумела, што тэрмін культура маўлення будзе няправільна атаясамліваць з правільным маўленнем. Па сведчанні В.Г. Кастамарава паняцце не можа быць зведзена “да пераліку пэўных забарон і дагматычнага вызначэння правільна – няправільна” [10, с. 23], таму што, акрамя гэтага паказчыка, паняцце ўключае адначасова дакладнасць, выразнасць мовы, лагічнасць выкладу думкі, багацце і разнастайнасць, суадносіны з канкрэтнай маўленчай сітуацыяй, а таксама чыстата і дарэчная сцісласць. Разам з тым, культура маўлення цесна звязана з працэсам камунікацыі – зносін, абмену думкамі паміж людзьмі.
Яна звязаная з заканамернасцямі і асаблівасцямі развіцця і функцыянавання мовы, уключае ў сябе прадстаўленую моўнай сістэмай магчымасць знаходзіць для выражэння канкрэтнага зместу пэўную маўленчую формулу, фарміруе свядомае стаўленне да выкарыстання моўных сродкаў у маўленчай практыцы. Не выпадкова многія навукоўцы разглядаюць культуру маўлення як “частку маўленчай дзейнасці” і вылучаюць у ёй тры асноўныя кампаненты, якія працуюць на дасягненне эфектыўнасці працэсу камунікацыі паміж людзьмі:
1) нарматыўны;
2) камунікатыўны;
3) этычны [7, с. 116].
ГЛАВА 2. АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАЦЫ ПА ФАРМІРАВАННІ МАЎЛЕНЧАЙ КУЛЬТУРЫ НАВУЧЭНЦАЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
2.1 Напрамкі працы па фарміраванні маўленчай культуры навучэнца пачатковых класаў на ўроках беларускай мовы
Разгледзім некаторыя ўмовы паспяховага развіцця маўлення і фарміраванне маўленчых уменняў і навыкаў у дзяцей, якія складаюць аснову культуры маўленчых зносін:
- арганічная патрэба зносін, або камунікацыі: значыць у працэсе развіцця маўлення павінны быць прадугледжаны сітуацыі, якія выклікаюць матывацыю, вымушаюць малодшала школьніка выказвацца, узбуджаюць цікавасць і жаданне расказаць пра нешта з уласнага вопыту.
- зносіны магчыма толькі з дапамогай агульназразумелых знакаў (слоў, іх спалучэнняў): значыць, дзецям неабходна даць узор маўлення ці стварыць моўнае асяроддзе, якое актывізуе працэс засваення дадзеных норм маўлення.
- гаворка, акрамя функцыі зносін выконвае таксама пазнавальную функцыю дапамагаючы дзіцяці не толькі выбудоўваць працэс зносін з навакольнымі, але і актыўна пазнаваць свет. Авалоданне маўленнем з’яўляецца адным з эфектыўных спосабаў пазнання рэчаіснасці.
Такія маўленчыя характарыстыкі як разнастайнасць, дакладнасць, змястоўнасць напрамую залежаць ад ступені ўзбагачэння свядомасці дзіцяці рознымі ўяўленнямі і паняццямі. Іншымі словамі, у працэсе развіцця маўлення неабходны не толькі моўнай, але і ў фактычны матэрыял. Гэта ў аналагічнай меры з’яўляецца неабходнай умовай маўленчага развіцця дзіцяці. І наадварот: чым вальней чалавек карыстаецца разнастайнымі магчымасцямі ўжываць усё багацце роднай мовы, тым больш трывалымі становяцца яго сувязі з грамадствам і з навакольным светам.
Для кожнага дзіцяці свабоднае валоданне маўленчымі навыкамі з’яўляецца неабходнай умовай паспяховай сацыялізацыі, і як следства, паспяховага навучання і развіцця. Менавіта таму адным з найважнейных напрамкаў у фарміраванні маўленчай культуры з’яўляецца навучанне свабоднаму валоданню беларускай мовай.
Па сутнасці, у фарміраванні культуры маўленчых зносін, згодна навучальным праграмам, вылучаюцца чатыры напрамкі:
1) праца над гукавой культурай мовы;
2) праца са словам;
3) праца са словазлучэннем і сказам;
4) праца па развіцці звязнага маўлення [20, с. 149].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Мэта дадзенага даследавання заключалася ў раскрыцці асаблівасцяў методыкі фарміравання маўленчай культуры малодшых школьнікаў ва ўмовах білінгвізму. Для дасягнення пастаўленай мэты былі вызначаныя пяць асноўных задач, якія вырашаны ў працэсе даследавання. Пры гэтым былі атрыманы наступныя тэарэтычныя і практычныя вынікі:
1. У ходзе аналізу псіхолага-педагагічнай літаратуры па праблеме фарміравання культуры маўлення малодшых школьнікаў вызначаны сутнасць паняццяў маўленчай культуры асобы і культуры маўлення. Культура маўлення вызначана намі як уменне правільна, дакладна і выразна перадаць свае думкі сродкамі беларускай мовы. Яна заключаецца таксама ва ўменні знайсці найбольш дакладныя і дарэчныя, зразумелыя для кожнага канкрэтнага выпадку сродакі для выражэння сваёй думкі. Паняцце маўленчай культуры асобы больш індывідуальнае па сваёй прыродзе і заключаецца ў выкананні ўсіх маўленчых законаў пэўнай асобы.
2. Вывучэнне псіхолага-педагагічнай літаратуры, непасрэднае назіранне за арганізацыяй педагагічнага працэсу ў пачатковай школе, а таксама аналіз педагагічнага вопыту дазволілі абгрунтаваць асноўныя педагагічныя асаблівасці фарміравання маўленчай культуры малодшых школьнікаў ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму. Да асноўных асаблівых рыс фарміравання культуры маўлення адносяцца:
- неабходнасць камунікацыіна роднай моае ў сям’і школьніка;
- стварэнне маўленчай асяроддзя ва ўстановах дашкольнай і школьнай адукацыі;
- значнасць фактычнага матэрыялу на беларускай мове; авалоданне граматай на роднай мове;
- давядзенне маўленчых уменняў дзяцей да пэўнага мінімуму, ніжэй якога не павінен застацца ні адзін навучэнец, гэта ўдасканаленне мовы, якое павышае яе культуру.
Акрамя таго, важна данесуі да вучняў пачатковай школы созніцу і падабенства паміж беларускай і рускай мовамі, а таксама важнасць ведання і ўмення карыстацца менавіта роднай мовай.
3. Асноўнымі накірункамі ў развіцці маўленчай культуры малодшых школьнікаў з’яўляюцца праца над гукавой культурай мовы; праца са словам; праца са словазлучэннем і сказам; праца па развіцці звязнага маўлення. У ходзе дадзенага даследавання мы вызначылі, што толькі сістэмнае выкарыстанне ўсіх накірункаў, іх беспрырыўны характар здольны стаць эфектыўнымі ў фарміраванні культуры маўлення.
4. Аналіз праграм і падручнікаў па беларускай мове для 4 класа паказаў, што метадычнае абсталяванне вучняў знаходзіцца на дастатковым узроўні, дзейнасць педагога па фарміраванні культуры вучнага і пісьмовага маўлення рэгулюецца “Метадычнымі рэкамендацыямі”, аўтары падручніка, у сваю чаргу, стварылі плённую сістэму разнастайных практыкаванняў, накіраваных на актывізацыю маўленчай дзейнасці малодшых школьнікаў.
1) Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапаможнік / А. М. Асіпчук, В. В. Маршэўская, А. С. Садоўская ; Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.
2) Балыхина Т.М., Лысякова М.В., Рыбаков М.А. Учимся общению: учебный курс русского языка и культуры речи для учащихся высших учебных заведений России / Т.М. Балыхина, М.В. Лысякова, М.А. Рыбаков. – М.: Изд-во РУДН, 2004
3) Беларуская мова: Энцыклапедыя / Сачанка Б.І., Міхневіч А.Я. (рэд.). – Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1994. – 655 с.
4) Буденис, О.Г. Глобальный билингвизм в системе образования Республики Беларусь / О.Г. Буденис // Территория науки. – 2017. – № 5. – С. 18-21
5) Волошенко, А.А. Учет особенностей родного языка в процессе обучения русскому языку учащихся белорусской школы (на материале словосочетаний). / А.А. Валошенко // Актуальные проблемы обучения русскому языку как средству межнационального общения. – М., 1975. – С. 81-84.
6) Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” для ІV класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск, 2018. – 8 с.
7) Ипполитова Н.А., Князева О.Ю., Сивова М.Р. Русский язык и культура речи: Учебник / Ипполитова Н.А., Князева О.Ю., Сивова М.Р. – М.: ТК Велби: Проспект, 2006
8) Каныгина, В.П., Жилкина А.В., Смирнова О.А., Василькова С.А. Создание благоприятных условий для развития речевой культуры в начальной школе [Электронны рэсурс] // Специальное образование. 2014. №X. – Режім доступа: https://cyberleninka.ru/article/n/sozdanie-blagopriyatnyh-usloviy-dlya-razvitiya-rechevoy-kultury-v-nachalnoy-shkole.
9) Коряков, Ю. Б. Языковая ситуация в Белорусии / Ю.Б. Коряков // Вопросы языкознания. – 2002. – №2. – С. 109-127
10) Костомаров В.Г., Бурвикова Н.Д. Старые мехи и молодое вино: Из наблюдений над русским словоупотреблением конца XX века / Костомаров В.Г., Бурвикова Н.Д. – СПб.: Златоуст, 2001
11) Маслова, В.А. Диалог русского и белорусского языков в Республике Беларусь / В.А. Маслова // Полилингвиальность и транскультурные практики. - № 5. – 2015. – С. 255-259
12) Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. – Мінск, 2013
13) Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» / Н. М. Антановіч, Н. У. Антонава, І. А. Буторына, В. І. Свірыдзенка, М. Г. Яленскі ; пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Вышэйшая школа, 2019. – 263 с.
14) Міхалевіч, А.Г., Мордас, Н.Р. Фарміраванне маўленчай культуры будучага педагога [Элекстронны рэсурс] / А.Г. Міхалевіч, Н.Р. Мордас. – Мінск: БГПУ, 2013. – Рэжым доступа: http://elib.bspu.by/handle/doc/7671.
15) Проблемы двуязычия и многоязычия: [Сборник статей / Ред. коллегия: П. А. Азимов (отв. ред.) и др.]. – М. : Наука, 1972.
16) Рождественский, Ю.В. Общая филология / Рождественский, Ю.В – М.: Новое тысячеление, 1996
17) Свірыдзенка, В.І. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. У 2 ч. – Ч.1 / В.І. Свірыдзенка. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі. 2018.
18) Свірыдзенка, В.І. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. У 2 ч. – Ч. 2 / В.І. Свірыдзенка. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі. 2018.
19) Свірыдзенка, В. І. Фарміраванне маўленчай культуры білінгвальнай асобы навучэнца пачатковых класаў: тэорыя і практыка / В.І. Свірыдзенка. – Мінск : Беларус. дзярж. пед. ун-т, 2019. – 280 с.
20) Электронны вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання” / В.І. Свірыдзенка, Н.М. Антановіч. – Мінск: БДПУ імя М. Танка, 2019. – 266 с.