Уводзіны
Глава 1 Тэарэтычны аспекты вывучэння апорных схем і табліц на ўроках беларускай мовы
1.1 Асноўныя падыходы сучаснай педагогікі да праблемы выкарыстання нагляднасцей ў начальнай школе
1.2 Педагагічны патэнцыял наглядных сродкаў (схем, тыбліц) у навучанні малодшых школьнікаў беларускай мове
Уводзіны
Пачатковая школа – гэта падмурак, ад якасці якога залежыць далейшае навучанне дзіцяці. І гэта накладвае асаблівую адказнасць на настаўніка пачатковых класау. Задача настаўніка заключаеца не толькі у тым, каб навучыць чытаць, пісаць, але і ў тым, каб закласці падмурак асновы дзіцяці, развіць у яго лепшыя якасці, навучыць спосабам вучэбнай дзейнасці. Асабліва апошняе важна зараз, у наш хуткаплынны час – час перапоўнены інфармацыяй.
Навучыць дзіця працаваць з інфармацыяй – значыць навучыць яго вучыцца.
Багатая колькасць рознага роду “падказак” тармозіць развіццё мовы, здольнасць самастойна мысліць, выражаць свае пачуцці, даказваць свае погляды. Тармозіць і арфаграфічную граматнасць школьнікаў.
Кожны настаўнік імкнецца знайсці свой “ключык” да яс рашэння. Але, на жаль, не заусёды намаганні настайніка заканчвацца поспехам. Прычын таму даволі многа.
Як вядома, любы арфаграфічны навык заснаваны на веданні правіл.
Аўтары сучасных падручнікаў беларускай мовы імкнуцца адаптаваць іх фармулёўкі для разумення малодшымі школьнікамі. Тым не менш пры засваенні правіл вучань сустракае пэўныя цяжкасці. Так, пры дамініруючым наглядна-вобразным мысленні і фарміруючымся навыку чытання вучням пачатковых класаў даводзіцца чытаць і асэнсоўваць тэарэтычны матэрыял, часта аформлены пры дапамозе складана-залежных сказаў.
Сваю ролю як будуючага настаўніка бачу у тым, каб дапамачы вучням актывізаваць сваю дзейнасць, фарміраваць уменне выкарыстоуваць тэарытычныя веды на практыцы.
Пошукі спосабаў, якія аблегчылі б вучням разуменне і запамінанне матэрыялу прывяло мяне да думкі звярнуцца да апорных схем і табліц, у якіх дзеці знаходзяць графічныя выразы, актывізуюць моўную дзейнасць вучняў на базе ужо атрыманых ведаў і уменняў.
Выкарыстанне апорных схем на уроках – лічу важным момантам.
Прадмет даследавання – сістэма выкарыстання на ўроках нагляднасці ў
выглядзе схем і табліц.
Абʼект даследавання – аналіз прымянення схем і тібліц на ўроках беларускай мовы у пачатковай школе.
Мэта даследавання – тэарэтычна абгрунтаваць і метадычна забяспечыць павышенне эфектыўнасці ўрока і якасці засваення ведаў на уроках беларускай мовы праз выкарыстанне схем-апор і тібліц.
Задачы даследавання:
1. Вывучыць асноўныя падыходы сучаснай педагогікі да праблемы выкарыстання нагляднасці ў пачатковай школе;
[...]
Глава 1 Тэарэтычны аспекты вывучэння апорных схем і табліц на ўроках беларускай мовы
1.1 Асноўныя падыходы сучаснай педагогікі да праблемы выкарыстання нагляднасці ў пачатковай школе
Пачатковая школа з’яўляецца неадрыўнай часткай усёй сістэмы адукацыі. Педагог пачатковай школы вучыць дзяцей творчасці, выхоўвае ў кожным дзіцяці самастойную асобу, якая валодае інструментамі самаразвіцця і самаўдасканалення, якая можа знаходзіць эфектыўныя спосабы рашэння праблемы, ажыццяўляць пошук патрэбнай інфармацыі, крытычна думаць, дыскутаваць, камунікаваць.
Малодшы школьны ўзрост – гэта ўзрост 6-11-гадовых дзяцей, якія навучаюцца ў 1-4-х класах школы. Межы ўзросту і яго псіхалагічныя характарыстыкі вызначаюцца сістэмай адукацыі, якая прынята на дадзены адрэзак часу, тэорыяй псіхічнага развіцця, псіхалагічнай узроставай перыядызацыяй. З прыходам дзіцяці ў школу ўсталёўваецца новая сацыяльная сітуацыя развіцця, цэнтрам якой становіцца настаўнік.
Пачатак школьнага навучання азначае пераход ад гульнявой дзейнасці да вядучай дзейнасці малодшага школьнага ўзросту – вучэбнай, у якой фарміруюцца асноўныя псіхічныя новаўтварэнні. Вучэбная дзейнасць – асаблівая форма актыўнасці вучня, накіраваная на змены самога сябе як суб’екта навучання.
У малодшым школьным узросце завяршаецца пераход ад наглядна-вобразнага да славесна-лагічнага мыслення. Школьная адукацыя будуецца такім чынам, што славесна-лагічнае мысленне атрымлівае пераважнае развіццё. Калі ў першыя два гады навучання дзеці шмат працуюць з нагляднымі вобразамі, то ў наступных класах аб’ём такіх заняткаў скарачаецца. Вобразнае мысленне ўсё менш і менш становіцца неабходным у вучэбнай дзейнасці.
Дзеці, якія заканчваюць пачатковую школу, істотна адрозніваюцца ад тых, якія прыйшлі ў першы клас. Патрабаванні вучэбнай дзейнасці непазбежна вядуць вучняў да фарміравання адвольнасці як характарыстыкі ўсіх псіхічных працэсаў. Адвольнасць фарміруецца ў выніку таго, што дзіця штодня выконвае тое, што патрабуе яго пазіцыя вучня: слухае тлумачэнні, рашае задачы і г. д. Паступова яно вучыцца рабіць тое, што трэба, а не тое, што яму хочацца. Такім чынам вучні вучацца кіраваць сваімі паводзінамі, пераадольваць цяжкасці, рухацца да пастаўленай мэты, шукаць аптымальныя шляхі яе дасягнення.
Таксама вучні авалодваюць рэфлексіяй. Настаўнік патрабуе ад вучня не толькі рашэння задачы, але і абгрунтавання яго правільнасці. Гэта паступова фарміруе здольнасць у вучня ўсвядоміць, што ён робіць і што зрабіў, а таксама ацаніць, ці правільна ён зрабіў і чаму ён лічыць, што правільна. Такім чынам, вучань паступова вучыцца глядзець на сябе быццам вачамі іншага чалавека і ацэньваць сваю дзейнасць.
[...]
Буторина, И. А. Формы, методы и приёмы обучения белорусскому языку / И. А. Буторина – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://bspu.by/blog/butorina/article/lection/formy-metody-i-priemy-obucheniya-belorusskomu-yazyku
Варэнік, І. С. Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры дапамозе наглядных дапаможнікаў / І. С. Варэнік. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://conf.grsu.by/alternant 2018/
Вітка, В. Урокі: Артыкулы, выступленні, нататкі / В. Вітка. – Мінск: Народная асвета. – 1982. – 221 с.
Давыдов, В. В. Психическое развитие в младшем школьном возрасте / В. В. Давыдов // Возрастная и педагогическая психология; под ред. А. В. Петровского. – Москва: Просвещение, 1979. – С. 69 – 101.
Дубініна, Дз. М. Мастацка-маўленчае развіццё дашкольнікаў/ Дз. М. Дубініна, Н. С. Старжынская; пад рэд. Н. С. Старжынскай. – Мінск: Зорны верасень, 2007.– 88с.
Зельманова, Л. М. Наглядность в преподавании русского языка / Л. М. Зельманова. – М.: Просвещение, 1984. – 159 с.
Казакевіч, А. А. Пісхолага-педагагічныя асновы навучання і выхавання малодшых школьнікаў / А. А. Казакевіч. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://libr.msu.by/bitstream/123456789/15502/1/6428n.pdf
Лысянкова, С. М. Калі лёгка вучыцца / С.М. Лысянкова. – Мінск: Народная асвета, 1990. – 173 с.
Новиков, А. М. Педагогика: словарь системы основных понятий / А. М. Новиков. – М.: Издательский центр ИЭТ, 2013. – 268 с.
Российская педагогическая энциклопедия // Библиотека Гумер – Педагогика. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступ: http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Pedagog/russpenc/index.php
Рукша, К. В. Займальны і наглядны матэрыял на ўроках беларускай мовы ўпачатковых класах / К. В. Рукша. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://conf.grsu.by/alternant2018/
Талызина, Н. Ф. Педагогическая психология / Н. Ф. Талызина. – Москва: Академия, 1998. – 288 с.
Тамашэвіч, З. М. Тэкст як сродак навучання звязнаму маўленню на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах / З. М. Тамашэвіч. – [Электронный рэсурс] – Рэжым доступу: https://elib.grsu.by/doc/25952
Ушинский, К. Д. Собрание сочинений: В 8 томах / К. Д. Ушинский. – М., 1968.
Эльконин, Д. Б. Избранные психологические труды / Д. Б. Эльконин. – Москва: Педагогика, 1989. – 560 с.