Уводзіны
Глава 1. Тэарэтычныя асновы фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі
1.1 Прадметныя кампетэнцыі: сутнасць і асаблівасці
1.2 Лінгвакультуралагічная кампетэнцыя: змест, уменні і навыкі пры яе фарміраванні
Глава 2. Метадычныя асновы фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў
2.1 Аналіз падручнікаў па беларускай мове і літаратурным чытанні па тэме даследавання
2.2 Распрацоўка заданняў, накіраваных на фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі пры працы з назвамі страў беларускай народнай кухні
2.3 Распрацоўка фрагментаў урокаў, накіраваных на знаёмства з назвамі страў беларускай народнай кухні
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзiны
Фарміраванне прадметных кампетэнцый ва ўмовах сучаснай школы спрыяе вырашэнню дзяржаўных адукацыйных задач і выкананнюсацыяльнага заказу грамадства. Асноўным вынікам адукацыйнай дзейнасці павінна стаць здольнасць дзейнічаць у канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.
Новая фармулёўка сацыяльнага заказу патрабуе новых падыходаў да ацэнкі якасці адукацыі. Звычайна тэрмінам “кампетэнтнасць” абазначаюць высокі ўзровень кваліфікацыі і прафесіяналізму спецыяліста. Вучань лічыцца кампетэнтным, калі здольны перанесці кампетэнтнасць на пэўныя сітуацыі рэальным жыцці.
Для вырашэння дадзенай праблемы асаблівае значэнне набывае псіхолага-педагагічная і метадычная кампетэнтнасці настаўніка пачатковых класаў, яго падрыхтаванасць да фарміравання функцыянальна-пісьменнай асобы малодшага школьніка, асновамі якой з’яўляюцца прадметныя кампетэнцыі.
У цяперашні час актуальным з’яўляецца пытанне фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў малодшага школьнага ўзросту праз знаёмства з назвамі беларускіх народных страў на ўроках беларускай мовы. У дадзеным кантэксце асаблівая ўвага надаецца значэнню культурнага аспекту ў працэсе навучання мове, дазваляючы дзецям не толькі засвоіць моўныя навыкі, але і пагрузіцца ў культурную спадчыну краіны.
Дадзеная курсавая праца прысвечана даследаванню метадаў і прыёмаў, якія спрыяюць развіццю лінгвакультуралагічная кампетэнцыі ў вучняў малодшага школьнага ўзросту з дапамогай вывучэння назваў беларускіх нацыянальных страў. Усё гэта і абумоўлівае актуальнасць даследавання.
Праца з назвамі нацыянальных беларускіх страў на ўроках беларускай мовы і літаратуры мае вялікае значэнне, бо гэта дапамагае навучэнцам пашырыць свой кругагляд, вывучыць культуру і традыцыі нашага народа. Знаёмства з назвамі беларускіх страў можа спрыяць паглыбленаму вывучэнню мовы і літаратуры роднай краіны. Таксама гэта можа стымуляваць вучняў да больш актыўнага вывучэння мовы для зносін і абмену вопытам у грамадстве.
У навукова-метадычнай літаратуры праблеме кампетэнтнаснага падыходу надавалася дастатковая ўвага. Распрацоўку дадзенага пытання знаходзім у працах П. Сіманава, Г. Валочка, А. Хутарскога і інш. Аднак многія пытанні застаюцца дыскусійнымі. Часткова гэта звязана з рознымі падыходамі да вызначэння сутнасці паняцця «кампетэнцыя» («здольнасць», «гатоўнасць да дзейнасці», «якасць асобы»), якое ўвайшло ў навуковы ўжытак некалькі дзесяцігоддзяў таму. Не існуе адзінага меркавання з нагоды разумення “прадметнай кампетэнцыі” ў кантэксце моўнай адукацыі, яе зместу, статусу, залежнасці ад розных умоў фарміравання.
[...]
Глава 1. Тэарэтычныя асновы фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі
1.1 Прадметныя кампетэнцыі: сутнасць і асаблівасці
Сучасная адукацыя ставіць перад сабой задачу не толькі перадаць веды, але і развіць вучняў як асобы, якія валодаюць пэўнымі кампетэнцыямі. Адным з ключавых напрамкаў у гэтым працэсе з’яўляецца кампетэнтнасны падыход, які ставіць на мэце дапамагчы навучэнцам асвоіць веды і навыкі, неабходныя для паспяховай жыцця ў сучасным свеце.
Якасць гуманітарнай адукацыі вучняў у сучасных умовах у значнай ступені вызначаецца здольнасцю настаўніка арганізаваць працэс навучання на аснове кампетэнтнаснага падыходу.
Расійскі даследчык, доктар педагагічных навук, член-карэспандэнт РАТ, А. Хутарскі адным з першых распрацаваў тэарэтычныя асновы кампетэнтнаснага падыходу.
Кампетэнтнасны падыход у адукацыі будуецца вакол фарміравання ў навучэнца пэўных кампетэнцый. Гэта становіцца асноўнай мэтай і вынікам навучання. Выяўляецца гэты падыход і ў асаблівай арганізацыі адукацыйнага працэсу, і ў выбары зместу, форм, метадаў і сродкаў навучання.
У Беларусі гэты падыход з’явіўся не так даўно. Справа ў тым, што ў традыцыйнай для нашай краіны адукацыйнай парадыгме мэты і плануемыя вынікі навучання фармуляваліся ў выглядзе ведаў, уменняў і навыкаў (ВУН). Менавіта яны згадваюцца ў працах класікаў педагогікі і псіхалогіі (Выгоцкага, Ушынскага, Скаткіна, Лернера і іншых). Гэта збалансаваная сістэма, у якой веды становяцца базай для развіцця ўменняў, а тыя ў ходзе практыкі ператвараюцца ва ўстойлівыя навыкі.
Аднак у рэальнасці педагогі і метадысты на працягу дзесяцігоддзяў надавалі асноўную ўвагу менавіта перадачы ведаў, а не іх прымяненню на практыцы. Мелася на ўвазе, што неабходныя ўменні і навыкі нейкім чынам сфарміруюцца самі па сабе ў працэсе авалодання ведамі.
Сутнасць кампетэнтнаснага падыходу – гэта стварэнне ўмоў для фарміравання культурнай і сацыяльна актыўнай асобы вучня, яе менталітэту, самасвядомасці ў разуменні свету і ўзаемаадносін людзей; уменне навучыць прымяняць набытыя падчас навучання агульнаадукацыйнай школе кампетэнцыі ў практычнай дзейнасці.
А. Хутарскі апісвае іерархію кампетэнцый (ключавая, агульнапрадметная, прадметная), а таксама прапануе пералік ключавых кампетэнцый:
– каштоўнасна-сэнсавыя,
– агульнакультурныя,
– вучэбна-пазнавальныя,
– інфармацыйныя.
[...]
Глава 2. Метадычныя асновы фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў
2.1 Аналіз падручнікаў па беларускай мове і літаратурным чытанні па тэме даследавання
Праграма па беларускай мове і літаратурным чытанні для вучняў малодшых класаў пабудавана з улікам прынцыпаў сістэмнасці, навуковасці і даступнасці, а таксама пераемнасці і перспектыўнасцямі паміж рознымі раздзеламі курса.
Што датычыцца вучэбных праграм па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Літаратурнае чытанне” на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання, то ў іх падрабязна прапісаны мэты, задачы, напрамкі навучання, кампетэнцыі, падыходы і прынцыпы навучання.
Увогуле, у адпаведнасці са зместам праграм па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” і “Літаратурнае чытанне” на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, мы можам умоўна падзяліць навучанне гэтым прадметаў на некалькі этапаў:
1) падрыхтоўчы перыяд (І клас; вусны курс);
2) уступны курс (пачатак ІІ класа);
3) асноўны курс (сярэдзіна ІІ класа – ІІІ клас);
4) падагульняючы курс (IV клас).
З мэтай выяўлення прадстаўленасці заданняў лінгвакультуралагічнай накіраванасці ў межах нашага даследавання важна правесці аналіз па беларускай мове і літаратурным чытанні. Улічваючы тое, што 1 і 2 клас можна аднесці да падрыхтоўчага і ўступнага курсаў, то мы прааналізуем падручнікі 3 і 4 класаў.
Трэцякласнікі займаюцца па падручніку “Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для 3-га класа” (у 2 частках) пад рэдакцыяй Свірыдзенка В. І., які выдадзены ў 2023 годзе. У дадзеным падручніку багата слоўнага і ілюстрацыйнага матэрыялу, матэрыял падаецца структуравана па раздзелах.
У трэцім класе навучэнцы пачынаюць навучальны год раздзелам “Паўтарэнне”, у якім актуалізуюцца веды вучняў пра гукі мовы, іх вымаўленне, абазначэнне на пісьме літарамі. У курсе беларускай мовы ў ІІІ класе асноўны акцэнт накіраваны на вывучэнне такіх раздзелаў, як “Тэкст”, “Сказ”, “Значэнне слова”, “Склад слова”, “Часціны мовы”, “Паўтарэнне”.
Пры аглядзе падручнікаў беларускай мовы, прызначаных для трэцякласнікаў, мы знайшлі наступныя практыкаванні і заданні лінгвакультуралагічнай накіраванасці. Прадставім некаторыя прыклады.
Вялікая колькасць такіх заданняў разважанн змешчана ў рубрыцы “Творчая хвілінка”. Напрыклад, аўтарамі падручнікаў прапануецца работа з рознымі малымі фальклорнымі жанрамі беларускага фальклору (лічылкамі, скарагаворкамі і інш.)Такія заданні заклікаюць трэцякласнікаў да творчага пошуку, самастойных разважанняў, маюць пэўную даследчую накіраванасць (Мал. 2. 1, [3, с. 5]).
[...]
Заключэнне
У ходзе выканання курсавой работы на тэму “Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў малодшага школьнага ўзросту пры знаёмстве з назвамі страў беларускай народнай кухні на ўроках беларускай мовы” былі вывучаны асноўныя аспекты фарміравання лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ў дзяцей. У працэсе аналізу быў выяўлены значны ўплыў знаёмства з найменнямі страў беларускай народнай кухні на развіццё моўнай і культурнай пісьменнасці навучэнцаў.
Веданне асноў нацыянальнай кухні мае вялікае значэнне з пункту гледжання культурнай асветы. Кухня кожнай краіны адлюстроўвае яе гісторыю, традыцыі, звычаі і культуру. Пазнанне нацыянальных страў дазваляе лепш зразумець менталітэт і лад жыцця народа, а таксама паглыбіць свае веды аб свеце ў цэлым.
Вывучэнне нацыянальнай кухні спрыяе захаванню культурнай спадчыны, дапамагае ўмацаваць нацыянальную ідэнтычнасць і прыцягвае ўвагу да гістарычных і культурных асаблівасцяў краіны. Акрамя таго, веданне разнастайных кулінарных традыцый дазваляе людзям ўзбагаціць свой кругагляд, пашырыць свой кулінарны вопыт і адкрыць для сябе новыя густы і тэкстуры.
Знаёмства навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту з назвамі страў беларускай народнай кухні на ўроках беларускай мовы спрыяе фарміраванню іх лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі. Навучэнцы набываюць не толькі лінгвістычныя навыкі, але і пашыраюць свой кругагляд, знаёмяцца з культурнай спадчынай свайго народа. Такім чынам, выкарыстанне падобных метадаў навучання дазваляе стварыць спрыяльнае адукацыйнае асяроддзе і спрыяе ўсебаковаму развіццю дзіцяці.
Працуючы над праблемай фарміравання лінгвакультуралагічнага падыходу на занятках з выкарыстаннем назваў страў беларускай кухні, прыходзім да высновы, што планамернае, сістэматычнае выкарыстанне беларускіх народных страў на ўроках з’яўляецца эфектыўным сродкам развіцця культурнага кругагляду вучняў, расказвае дзецям пра культуру Беларусі, побыт людзей, якія жылі раней, іх традыцыі, звычкі і маральныя каштоўнасці. Работа з назвамі беларускіх народных страў у дадзеным выпадку выступае для малодшых школьнікаў адной ў этнаграфічных крыніц беларусаў.
Лінгвакультуралогія займаецца выяўленнем і прэзентацыяй спецыфічных адзінак мовы, якія адлюстроўваць культурны код у мове. З пункту гледжання лінгвакультуралогіі беларускія народныя казкі, безумоўна, выклікаюць асаблівую цікавасць.
[...]
1. Беларуская літаратура ў школьным выкладанні: вучэбна-метадычны дапаможнік / склад. А.В. Руцкая, М.У. Грынько, М.Г. Бубешка. – Гродна: Юрса Прынт, 2006. – 106 с.
2. Беларуская мова : Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл. / пад рэд.
А. Я. Міхневіча. – Мінск : БелЭн, 1994. – 655 с.
3. Беларуская мова: Вучэб. дапам. для 3 класа ўстаноў агул. сярэдн. адук. з бел. і рус. мовамі навучання. У 2-х частках. Ч. 1 / пад рэд.
В.І. Свірыдзенка. – Мінск : НІА, 2023. – 144 с.
4. Беларуская мова: Вучэб. дапам. для 3 класа ўстаноў агул. сярэдн. адук. з бел. і рус. мовамі навучання. У 2-х частках. Ч. 2 / пад рэд.
В.І. Свірыдзенка. – Мінск : НІА, 2023. – 146 с.
5. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 4 класа ўстаноў агул. сярэдн. адук. з бел. і рус. мовамі навучання. У 2-х частках. Частка 1 / аўт.
В.І. Свірыдзенка. – Мінск : НІА, 2018. – 146 с.
6. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 4 класа ўстаноў агул. сярэдн. адук. з бел. і рус. мовамі навучання. У 2-х частках. Частка 2 / аўт.
В.І. Свірыдзенка. – Мінск : НІА, 2018. – 144 с.
7. Валочка, Г. М. Лінгваметадычная сістэма развіцця звязнага маўлення школьнікаў пры навучанні беларускай мове / Г. М. Валочка, – Мінск: БДУ, 2008. – 48 с.
8. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовай навучання і выхавання. Беларуская мова. ІІІ клас. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017. – 78 с.
9. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовай навучання і выхавання. Беларуская мова. ІV клас. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2018. – 78 с.
10. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання. Беларуская літаратура. ІІ клас. – Мінск : Нац.
ін-т адукацыі, 2017. – 78 с.
11. Зелянко, В. У. Навучанне беларускай мове : лінгвакультуралагічны падыход. 10-11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В. У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. – 136 с.
12. Караткевіч, У. Зямля пад белымі крыламі / У. Караткевіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1977. – 174 с.
13. Кірчук, І. І. Выхаванне на нацыянальных традыцыях: вучэб.-метад. дапаможнік для настаўнікаў, класных кіраўнікоў, выхавальнікаў, кіраўнікоў фальклорных і тэатральных гурткоў / І.І. Кірчук – Мінск: НІА, 2008. – 192 с.
14. Колас, Я. Новая зямля / Я. Колас. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. – 264 с.
15. Концур, С.В. Формирование языковой компетенции младших школьников / С.В. Концур // Фестиваль педагогических идей «Открытый урок» / Инфоурок [Электронны рэсурс]– Рэжым доступу: http://infourok.ru/.
16. Літаратурнае чытанне: Вучэб. дапам. для 3 класа ўстаноў агул. сярэдн. адук. з рус. мовай навучання. Ч.1 / пад рэд. М.В.Жуковіч. – Мінск : НІА, 2017. – 139 с.
17. Літаратурнае чытанне: Вучэб. дапам. для 3 класа ўстаноў агул. сярэдн. адук. з рус. мовамі навучання. Ч.2 / пад рэд. М.В.Жуковіч. – Мінск : НІА, 2017. – 123 с.
18. Літаратурнае чытанне: Вучэб. дапам. для 4 класа ўстаноў агул. сярэдн. адук. з бел. і рус. мовамі навучання. Ч.1 / пад рэд. М.В.Жуковіч. – Мінск : НІА, 2018. – 136 с.
19. Літаратурнае чытанне: Вучэб. дапам. для 4 класа ўстаноў агул. сярэдн. адук. з бел. і рус. мовамі навучання. Ч.2 / пад рэд. М.В.Жуковіч. – Мінск : НІА, 2018. – 128 с.
20. Лозка, А. Ю. Беларускі народны каляндар / А. Ю. Лозка. – 2-е выданне – Мінск : Полымя, 2002 с. – 240 с.
21. Лугоўскі, А.І. Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання літаратуры / А.І. Лугоўскі. – Мінск : БДПУ, 2006. – с. 127.
22. Маслова, В.А. Введение в лингвокультурологию: учеб. пособие / В.А. Маслова. – М.: Наследие, 1997. – 207 с.
23. Методыка выкладання беларускай літаратуры : дапаможнік / І.М. Гоўзіч, А.І. Лугоўскі, С.А. Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012. – 230 с.
24. Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік : тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў/ В. П. Рагойша. — Мінск : Нар. асвета, 2009.
– 303 с.
25. Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні беларускай мове і літаратуры / склад. : Н. П. Дзёміна, Т. П. Гуліцкая, Р. П. Ільіна. – Мінск : Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі, 2017. – 76 с.
26. Свірыдзенка В.І. Фарміраванне маўленчай культуры білінгвальнай асобы навучэнца пачатковых класаў: тэорыя і практыка: манаграфія / В.І. Свірыдзенка. – Мінск: БДПУ, 2019. – 280 с.
27. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т., 6 кн. / АН БССР, Ін - т мовазнаўства ; пад агул. рэд. К . К. Атраховіча ( К. Крапівы). – Мінск : БелСЭ, 1977–1984. – 5 т., 6 кн. Цітоў В. Этнаграфічная спадчына.– Мінск: Беларусь, 1997.
28. Урок літаратуры ў школе / М. А. Лазарук [і інш.]; пад рэд. М.А. Лазарука, В. У. Івашына. – Мінск : Нар. асвета, 1995. – 150 с.
29. Хуторской, А.В. Ключевые компетенции как компонент личностно-ориентированной парадигмы образования / А.В. Хуторской. Москва : “Эйдос”, 2013. – 73 с.