Уводзіны
Глава 1 Тэарэтычны аспект вывучэння арфаэпіі на ўроках беларускай мовы ў пачатковай школе
1.1 Паняцце арфаэпіі: сутнасць і характарыстыка
1.2 Змест арфаэпічнай працы вуснага курса беларускай мовы ў пачатковай школе
1.3 Аналіз вучэбнай праграмы і вучэбнага дапаможніка па беларускай мове для 1 класа ў аспекце праблемы даследавання
Глава 2 Практычны аспект вывучэння арфаэпіі на ўроках вуснага курса беларускай мовы ў пачатковых класах
2.1 Метадычныя прыёмы арфаэпічнай працы на ўроках вуснага курса беларускай мовы ў пачатковай школе
2.2 Практыкаванні, накіраваныя на фарміраванне арфаэпічных навыкаў на ўроках вуснага курса навучэнцамі пачатковых класаў
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны
Навучанне грамаце – адзін з найважнейшых этапаў навучання дзяцей. У перыяд навучання грамаце дзеці вучацца правільна вымаўляць і чытаць гукі, правільна адлюстроўваць літары на пісьме. Для гэтага настаўнікі выкарыстоўваюць розныя метады і прыёмы, таксама ўлічваюць розныя псіхічныя асабліваці дзяцей гэтага узросту. Вялікую дамамогу настаўнікам аказваюць наглядны матэрыял.
Дзеці малодшага школьнага ўзросту, асабліва першакласнікі, з цяжкасцю ўспрымаюць тэарэтычны матэрыял і яго практычнае прымяненне. Выконваючы адны і тыя ж заданні, вучні хутка стамляюцца. У іх губляецца цікавасць да ўрока і прадмета. У многім поспех залежыць ад пошуку псіхалагічна і метадычна абгрунтаваных прыёмаў, з дапамогай якіх засваенне тэарэтычных матэрыялаў стала б для вучняў больш даступным і цікавым. Эфектыўнасць вывучэння мовы ў пачатковых класах у большай ступені залежыць ад таго, наколькі сфарміравана сістэма яе вывучэння.
У той жа час немагчыма дасягнуць станоўчых вынікаў пры адсутнасці цікавасці да прадмета. Увядзенне элемента зацікаўленасці ў навучанне, выкарыстанне розных гульнявых прыёмаў садзейнічае павышэнню цікавасці да вывучэння беларускай мовы ў пачатковых класах, а значыць, і паспяховасці на занятках.
Адной з важнейшых задач, якія ставяцца перад настаўнікам у развіцці мовы вучняў, з’яўляецца залача павышэння культуры маўлення вучняў. Настаўнік павінен клапаціцца аб тым, каб пашыраўся слоўнікавы запас вучняў. У наш час гэта праблема з’яўляецца вельмі актуальнай, таму што дзеці размаўляюць на такой мове, што іншы раз і не ведаеш, што адзначае тое ці іншае слова. Дзеці выкарыстоўваюць у сваім маўленні жаргонныя слоўцы, запазычаныя, прастамоўныя. Іншы раз выкарыстане такіх слоў зусім не апраўдана. Бывае нават і так, што вучань ужывае слова іншамоўнага паходжання але значэнне гэтага слова вучань не ведае, а ўжывае зусім няправільна.
Актуальнасць даследавання. У малодшым школьным узросце, як правіла, адбываецца інтэнсіўны працэс засваення нормаў мовы. Таму менавіта навучанне ў пачатковай школе адыгрывае важную ролю ў развіцці і эфектыўным фарміраванні навыкаў правільнай пісьмовага і вуснага маўлення дзіцяці. Сама праца па развіццю маўленчых якасцей дзяцей шматгранная і патрабуе пільнай увагі педагога. Да адных з такіх напрамкаў можна аднесці ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў шляхам развіцця ў яго арфаэпічна правільнага маўлення.
[...]
Глава 1 Тэарэтычны аспект вывучэння арфаэпіі на ўроках беларускай мовы ў пачатковай школе
1.1 Паняцце арфаэпіі: сутнасць і характарыстыка
Арфаэпічны навык – гэта сукупнасць аўтаматызаваных кампанентаў свядомых арфаэпічных дзеянняў.
Фарміраванне арфаэпічных навыкаў у вучняў пачатковых класаў – складаны, паслядоўны, мэтанакіраваны працэс. Мэтазгодна выкарыстаць наступныя метады: артыкуляцыйна-слыхавы, артыкуляцыйна-супастаўляльны, інфармацыйны. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на наступныя метадычныя прыёмы: азнаямленне з адпаведным арфаэпічным правілам, кароткае вуснае апісанне артыкуляцыі гука, дэманстрацыя арфаэпічнага ўзору, выдзяленне гука з моўнай плыні, гукавы аналіз і сінтэз, выкарыстанне розных практыкаванняў, якія са¬дзейнічаюць фарміраванню арфаэпічных норм.
Для трывалага авалодання арфаэпічнымі нормамі літаратурнага вымаўлення трэба прытрымлівацца наступных ркамендацый:
- дасканала ведаць прычыны парушэння арфаэпічных норм у мове вучняў;
- мэтанакіравана выкарыстоўваць у сваёй працы метадычныя прыёмы па фарміраванні арфаэпічных норм у вучняў пачатковых класаў;
- своечасова выяўляць памылкі ў мове вучняў і праводзіць адпаведную работу па іх выпраўленні;
- карыстацца дыдактычным матэрыялам, разнастайнымі нагляднымі дапаможнікамі, а таксама тэхнічнымі сродкамі навучання;
- практыкаванні, накіраваныя на папярэджанне памылак у мове вучняў і фарміраванне навыкаў літаратурнага вымаўлення, павінны быць разнастайнымі, насіць характар суразмоўніцтва;
- шырока выкарыстоўваць займальны матэрыял;
- мэтазгодна праводзіць арфаэпічныя хвілінкі на кожным уроку беларускай мовы і літаратурнага чытання. Яны могуць спалучацца з хвілінкамі па чыстапісанні, з фізкультурнымі хвілінкамі, могуць быть часткай выхаваўчай гутаркі;
- рэгулярна сачыць за мовай вучняў. Накіроўваць іх работу на самастойнае выпраўленне арфаэпічных памылак [5].
[...]
Глава 2 Практычны аспект вывучэння арфаэпіі на ўроках вуснага курса беларускай мовы ў пачатковых класах
2.1 Метадычныя прыёмы арфаэпічнай працы на ўроках вуснага курса беларускай мовы ў пачатковай школе
Праца па развіцці маўлення ўключае фарміраванне і аўтаматызацыю маўленчых навыкаў – вымаўленчых і інтанацыйных, лексічных і граматычных, а таксама навучанне ўсім відам маўленчай дзейнасці (аўдзіраванню, гаварэнню чытанню і пісьму) і развіццё адпаведных уменняў. Вылучаюць чатыры кірункі (напрамкі) працы па развіцці маўлення:
1) праца над гукавым бокам маўлення (вымаўленчы ўзровень);
2) праца са словам (лексічны ўзровень);
3) праца над граматычнай формай слова, праца са словазлучэннем і сказам (граматычны ўзровень);
4) праца па развіцці звязнага маўлення (узровень тэксту).
Праца над гукавым бокам маўлення (вымаўленчы ўзровень)
Правільнае літаратурнае вымаўленне вучняў павінна быць у цэнтры ўвагі настаўніка. Вымаўленчы ўзровень развіцця маўлення прадугледжвае працу над галасавымі данымі, над націскам (слоўным і фразавым(лагічным)), над арфаэпічнымі нормамі, над тэмпам маўлення і паўзамі, над сэнсавымі і эмацыянальнымі інтанацыямі. Націск у слове засвойваецца запамінаннем (у працэсе чытання або ў практыцы гаварэння).Трэба прывучаць навучэнцаў карыстацца слоўнікам у выпадку ўзнікнення цяжкасцей у вызначэнні націскнога склада ў слове.
Арфаэпічныя нормы засвойваюцца навучэнцамі у працэсе практыкаванняў. Яны накіраваны на:
1)папярэджанне “арфаграфічнага” вымаўлення, якое фарміруецца а) пад уплывам методыкі навучання грамаце і б) пры арфаграфічным прагаворванні слоў;
2)вывучэнне цяжкіх выпадкаў вымаўлення;
3)выкарыстанне асноўных знакаў транскрыпцыі, што дапамагае ў фанетыным аналізе і выпрацоўцы навыкаў правільнага вымаўлення.
Напрамкі работы на вымаўленчым ўзроўні:
1. праца над тэхнікай маўлення, якая разумеецца як вынік правільнага дыхання, выразнай дыкцыі;
[...]
Заключэнне
Такім чынам, пад час даследавання былі атрыманы наступныя вынікі:
1. раздзел, прысвечаны правілам вымаўлення і націску, у навуцы аб мове называецца арфаэпіяй. Само слова арфаэпія паходзіць ад грэчаскага оrthos (арфос) “прамы, правільны” і epos (эпас) – “гаворка”. Літаральна арфаэпія значыць “правільнае вымаўленне”. Аднастайнасць гукавога афармлення вуснага маўлення садзейнічае хуткім і лёгкім моўным зносінам. Арфаэпічны навык – гэта сукупнасць аўтаматызаваных кампанентаў свядомых арфаэпічных дзеянняў;
2. фарміраванне арфаэпічных навыкаў у вучняў пачатковых класаў – складаны, паслядоўны, мэтанакіраваны працэс. Мэтазгодна выкарыстаць наступныя метады: артыкуляцыйна-слыхавы, артыкуляцыйна-супастаўляльны, інфармацыйны. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на наступныя метадычныя прыёмы: азнаямленне з адпаведным арфаэпічным правілам, кароткае вуснае апісанне артыкуляцыі гука, дэманстрацыя арфаэпічнага ўзору, выдзяленне гука з моўнай плыні, гукавы аналіз і сінтэз, выкарыстанне розных практыкаванняў, якія садзейнічаюць фарміраванню арфаэпічных норм. Важна, каб арфаэпічнымі нормамі валодаў кожны вучань. Лагічна, што задачы школьнага курса арфаэпіі заключаюцца: 1) у авалоданні нормамі літаратурнага вымаўлення на ўроках беларускай мовы; 2) у фарміраванні добрай дыкцыі, моўнага слыху. Асноўныя веды, уменні і навыкі, якія вызначаюцца ў раздзеле “Гукі і літары”, школьнікі набываюць у першым класе. Тут яны атрымліваюць неабходныя звесткі пра гукі роднай мовы: вучацца успрымаць на слых і правільна вымаўляць, адрозніваць галосныя ад зычных, усведамляць ролю галосных у падзеле слоў на склады і для пераносу, вызначаць розніцу паміж цвёрдымі і мяккімі зычнымі, абазначаць мяккасць зычных на пісьме. Галоўная задача настаўніка – навучыць дзяцей успрымаць на слых, правільна вымаўляць яго і дакладна абазначаць на пісьме, не дапускаючы пры гэтым пропускаў, перастаноўкі або замены літар. У першым класе вучні павінны ўбачыць, што паміж вымаўленнем і напісаннем часам не бывае адпаведнасці. Развіццё маўлення – канчатковая мэта і асноўны сродак навучання беларускай мове у школе, адна з важнейшых задач навучання увогуле на уроках граматы і правапісу;
пры аналізе “Праграмы” для 1 класа было выяўлена, што вусны курс беларускай мовы ў 1-м класе складаецца з 30 гадзін. Курс падзяляецца на тры раздзелы. Праграма вуснага курса складаецца з разнастайных відаў працы на уроках.
[...]
1. Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы / М. Г. Яленскі [і інш.] ; пад рэд. М. Г. Яленскага. – Мінск : Асвета, 2007. – 237 с.
2. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэбн. дапаможнік / В.А. Ляшчынская , В.У. Шведава. - Мінск : РІВШ, 2007
3. Гамеза, Л. М. Работа над арфаэпічнымі нормамі на ўроках беларускай мовы / Л. М. Гамеза. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу : https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/204889/1/87-90.pdf.
4. Антановіч, Н. М. Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах : вучэбны дапаможнік / Н. М. Антановіч // Пад рэд. М. Г. Яленскага. – Мінск : Вышэйшая школа, 2019. – 263 с.
5. Cалей, Т. Думаць і размаўляць на роднай мове / Т. Салей. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу : https://nastgaz.by/dumats-i-razmaulyats-na-rodnaj-move/.
6. Аванесов, Р. И. Русское литературное произношение: Учебное пособие для студентов пединститутов / Р. И. Аванесов. – М. : Просвещение, 2009. – 150 с.
7. Бондаренко, А. А. Формирование навыков литературного произношения у младших школьников /А. А. Бондаренко, М. Л. Калинчук. – М., Просвещение, 2011. – 121 с.
8. Буторына, І.А.Літаратурнае чытанне ў 2-м класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. А. Буторына. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 232 с.
9. Астравух, Я. А. Фарміраванне маўленчай культуры вучняў сродкамі беларускага фальклору / Я. А. Астравух. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу : https://elibrary.ru/download/elibrary_36302912_82509438.pdf.
10. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова (Навучанне грамаце)» для I класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://adu.by/ru/homeru/obrazovatelnyj-protsess-2023-2024-uchebnyj-god/obshchee-srednee-obrazovanie/uchebnye-predmety-i-iv-klassy/i-klass.html.
11. Свірыдзенка, В. І. Буквар : вучэбны дапаможнік для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларусай мовай навучання / В. І. Свірыдзенка, В. І. Цірынава. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2021. – 187 с.
12. Свірыдзенка, В. І. Новы вучэбна-метадычны комплекс “Навучанне грамаце. 1 клас” : асноўныя і дадатковыя кампаненты / В. І. Свірыдзенка, В. І. Цвірынава. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу : file:///C:/Users/User/Downloads/vmk-navuchanne-gramatse-1kl.pdf.
13. Буйко, С. А. Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей пачатковых класаў на ўроках літаратурнага чытання / С. А. Буйко. – Мінск : Ветразь, 2010. – 56 с.