Актуальнасць вопыту
Мэта вопыту
Задачы вопыту
Працягласць працы над вопытам
Апісанне вопыту
Рэзультатыўнасць вопыту
Вынікі вопыту
Актуальнасць вопыту
Ва ўмовах сучаснага адукацыйнага асяроддзя перад настаўнікамі беларускай мовы стаіць дастаткова складаная задача – фарміраваць высокаразвітую, нацыянальна свядомую моўную асобу, якая будзе карыстацца роднай мовай ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Адным з паказчыкаў высокаразвітой асобы выступае яе маўленне – як вуснае, так і пісьмовае. У сваю чаргу неад’емным складнікам правільнага пісьмовага маўлення з’яўляецца арфаграфічная пісьменнасць. Увагу арфаграфічнай пісьменнасці трэба надзяляць ужо ў пачатковай школе.
Шматгадовыя даследванні развіцця пісьмовай малодшых школьнікаў паказваюць, што ўзровень развіцця арфаграфічных навыкаў, арфаграфічнай пільнасці нізкі ў дзяцей, для якіх беларуская мова з’яўляецца роднай, і тым больш для тых, хто авалодвае гэтай мовай як другой у працэсе навучання. Акрамя таго трэба ўлічваць, што, дзеці малодшага школьнага ўзросту з цяжкасцю суадносяць тэарэтычны матэрыял з яго практычным прымяненнем. Практыкаванні, змешчаныя ў падручніках, не заўсёды зацікаўліваюць дзецей, і не заўсёды выклікаюць у вучняў жаданне працаваць з імі. Выконваючы аднатыпныя заданні, вучні хутка стамляюцца. У іх знікае цікавасць да ўрока, да прадмета. У значнай ступені поспех залежыць ад пошуку псіхалагічна і метадычна апраўданых прыёмаў, з дапамогай якіх засваенне тэарэтычнага матэрыялу школьнікамі ішло б у больш даступнай і цікавай форме.
Мэта вопыту:
стварыць аптымальныя ўмовы на ўроку беларускай мовы ў 3 класе для развіцця арфаграфічнай пільнасці вучняў праз дыдактычныя гульні.
Задачы вопыту:
• забяспечыць якасць засваення ведаў школьнікамі па мове;
• укараняць на ўроках мовы дыдактычную гульню як форму работы з арфаграмай;
• прымяняць спосабы практычнай дзейнасці вучняў, накіраваныя на развіццё навыкаў аналізу, абагульнення і сістэматызацыі арфаграфічных адзінак;
• улічваць індывідуальныя асаблівасці вучняў у працэсе навучальнай дзейнасці;
• выхоўваць павагу да мовы беларусаў у вучняў, далучыўшы іх да духоўнага скарбу дзядоў і прадзедаў.
1. Аляксеева, В.А. Работа са слоўнікавымі словамі / В.А. Аляксеева // Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа. – 2006. – №2. – С.13 – 18.
2. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 3-га кл. агуль-наадукац. устаноў з рус. мовай навучання. У 2 ч. Ч. 1 / Т. М. Валынец, І. Э. Ратнікава, І. С. Роўда, П. П. Шуба. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. – 112 с.
3. Беларуская мова: вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2014. – 68 с.
4. Верашчака, Г.І. Лексічная работа на ўроках беларускай мовы ў пачатковых классах / Г.І. Верашчака. – Мінск : Вышэйшая школа. – 1978. – 168 с.
5. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Я.М. Івашуціч [і інш.] ; пад рэд. А.П. Шанько. – Мінск : Вышэйшая школа, 1986.– 408 с.
6. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” на 2015/2016 навучальны год (1–4 клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання). – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015. –82 с.
7. Старжынская, Н.С. Сябруем і гуляем разам / Н.С. Старжынская. – Мінск : Нар. асвета, – 1994. – 220 с.
8. Сыско I.Г. Шляхi да роднай мовы: сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы ў пачатковых классах. – Мазыр : Содействие, 2007. – 72 с.
9. Турок, А.Ч. Слоўнікавая дыктоўка як сродак фарміравання арфаграфічнага навыку ў вучняў пачатковых класаў / А.Ч. Турок [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://conf.grsu.by/alternant2015/index-118.htm. – Дата доступу: 20.10.2016