УВОДЗІНЫ
Зыходзячы з Канцэпцыі нацыянальнага выхавання, актуальнасці ідэалагічнай работы на сучасным этапе, адным з важнейшых прынцыпаў выхаваўчага працэсу з’яўляецца сацыяльна-культуралагічны, які вызначаецца прызнаннем і асэнсаваннем нацыянальна-культурных традыцый, адраджэннем і развіццём культуры свайго народа, фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці [6, с. 3]. Таму адна з важнейшых задач сённяшняй школы – выхаванне інтэлектуальна развітай, духоўна багатай, нацыянальна свядомай творчай асобы.
Беларуская літаратура – дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе – сродак эстэтычнага асваення жыцця, яго маральных нормаў і вартасцей. Вывучэнне літаратуры дапамагае вучням убачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства, набыць вопыт маўленчай і творчай дзейнасці, авалодаць культурай чытання, з павагай і любоўю ставіцца да мастацкай кнігі. Такім чынам, у арганічнай сувязі з пазнаннем літаратуры як мастацтва ідзе і працэс фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэс усведамлення сябе асобай.
У школьным выкладанні літаратуры галоўнай праблемай застаецца арганізацыя чытання мастацкіх твораў вучнямі, але вывучэнне літаратуры – не проста захапляючае чытанне, задавальненне сваёй цікаўнасці. Гэта яшчэ і “напружаная праца думкі, скіраваная на тое, каб узбагаціць нашы ўяўленні аб жыцці, глыбей пазнаць тое, што адбываецца навокал, лепш разумець людзей”. Асабліва гэта датычыць паэтычных твораў, якія раскрываюць таямнічы свет чалавечай душы.
Мэта даследавання: даследаваць методыку працы над паэтычнымі творамі ў пачатковых класах.
Задачы:
- Вызначыць тэарэтычныя асновы працы над паэтычным творам у пачатковай школе;
Эксперыментальным шляхам вызначыць найбольш эфектыўныя прыёмы працы над паэтычнымі тэкстамі на ўроках літаратурнага чытання.
Метады даследавання: апісальны, параўнальна-супастаўляльны, педагагічны эксперымент.
Аб’ект даследавання: методыка працы на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковай школе.
Прадмет даследавання: метады і прыёмы працы над паэтычнымі творамі ў пачатковых класах.
Тэарэтычнай асновай дадзенага даследавання паслужылі работы метадыстаў, якія займаюцца пытаннямі методыкі выкладання літаратурнага чытання ў пачатковай школе: Я.М. Івашуціч, В.А. Ляшчынскай, З.Б. Варановіч, М.Г. Яленскага і іншыя.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫВУЧЭННЯ ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАЎ НА 1 СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
1.1 Урокі літаратурнага чытання ў сістэме навучання малодшых школьнікаў
“Літаратурнае чытанне” на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў агульнаадукацыйных установах выступае ў якасці арганічнага звяна адзінай сістэмы навучання беларускай мове. Разам з вучэбнай дысцыплінай “Беларуская мова” прадмет “Літаратурнае чытанне” забяспечвае авалоданне дзецьмі нацыянальнай мовай беларускага народа.
“Літаратурнае чытанне” разглядаецца таксама як падрыхтоўчы этап адзінай літаратурнай адукацыі вучняў. Вучэбны прадмет прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў у свет беларускай мастацкай літаратуры, абудзіць цікавасць да кніг і чытання на беларускай мове, закласці асновы чытацкай культуры.
“Літаратурнаму чытанню” належыць асаблівая роля, якая змяняецца ад прадмета навучання, калі фарміруецца механізм чытання, удасканальваюцца тэхніка чытання і ўменні працаваць з тэкстам, ажыццяўляецца літаратурнае і этнакультурнае развіццё, да сродку навучання, у якасці якога чытанне забяспечвае паспяховасць навучання беларускай мове, курсу «Мая Радзіма – Беларусь», а ў далейшым становіцца універсальным сродкам дзейнасці па авалоданні зместам навучальных дысцыплін, выкладанне якіх вядзецца на беларускай мове [6, с. 4].
Навучанне чытанню, развіццё і ўдасканаленне прыёмаў асэнсавання прачытанага – важная задача, якая стаіць перад настаўнікам. Уменне правільна чытаць забяспечвае фарміраванне іншых маўленчых уменняў, стварае базу для навучання школьнікаў у далейшым напісанню пераказаў і сачыненняў. Чытанне з'яўляецца важным сродкам узбагачэння актыўнага і пасіўнага слоўніка вучняў, развіцця іх звязнага маўлення. Ад якасці чытання залежыць і пісьменнасць вучняў.
Мэтай навучання чытанню ў школе з'яўляецца навучанне дзяцей рацыянальным прыёмам успрымання і перапрацоўкі інфармацыі, якая змешчана ў тэкстах рознага характару. Чытанне ў школьным навучанні выконвае наступныя функцыі – кагнітыўную (пазнавальную), рэгуляцыйную, вартасна-арыентацыйную.
Малодшыя школьнікі авалодваюць агульнавучэбнымі, маўленчымі і чытацкімі ўменнямі. Яны вучацца:
чытаць правільна, асэнсавана і бегла цэлымі словамі ўголас і сам сабе ў адпаведнасці з арфаэпічнымі асаблівасцямі беларускай мовы;
чытаць выразна ўголас мастацкія творы розных жанраў, карыстаючыся сродкамі інтанацыйнай выразнасці (тон, тэмп, паўза, лагічны націск);
ГЛАВА 2 ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ РАБОТА ВЫВУЧЭННЮ ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАЎ НА 1 СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
2.1 Даследаванне ўзроўню развіцця ўменняў працы з паэтычнымі творамі вучняў 2 класа
Практычны вопыт паказвае, што вучні пачатковай школы маюць недастатковы вопыт працы з паэтычнымі тэкстамі. Яны яшчэ з цяжкасцю знаходзяць рыфму ў паэтычным творы, не ўмеюць выразна чытаць паэтыны твор, не заўсёды огуць растлумачыць, пра што гаворыцца ў лірычным творы, якія пачуцці ён перадае. На нашу думку, гэта звязана з адсутнасцю сістэматычнай працы, нізкім узроўнем цікавасці да прадмета ў многіх вучняў. Але толькi сiстэматычная i мэтанакiраваная праца можа гарантаваць добры вынiк.
У сённяшнiх не вельмi спрыяльных для беларускай мовы абставiнах многія настаўнікі знаходзяцца ў пастаянным пошуку, каб прывіць цікавасць да беларускіх твораў, развіць эстэтычны густ, маўленне вучняў. Iснуюць канкрэтныя прыёмы і метады, з дапамогай якiх можна зрабiць працэс працы над паэтычнымі творамі ў пачатковай школе больш цікавым і эфектыўным.
На базе 3 класа сярэдняй школы № 2 г. Бабруйска быў праведзены педагагічны эксперымент.
Мэта эксперыменту – даследаваць, ці ўплывае мэтанакіраваная дзейнасць па вывучэнню паэтычнага твора на ўспрыманне такога твора вучнямі пачатковых класаў.
Для дасягнення пастаўленнай мэты рэалізоўваліся наступныя задачы:
1) даследаваць першапачатковы ўзровень уменняў працы над паэтычным творам вучняў 3 класа сярэдняй школы № 2 г. Бабруйска;
2) на працягу некаторага часу з вучнямі праводзіць мэтанакіраваную работу – выкананне разнастайных заданняў, у тым ліку дыдактычных гульняў, якія абуджаюць цікавасць вучняў да прадмета, робяць працу па вывучэнні паэтычнага твора больш разнастайнай;
3) паўторна даследаваць ўзровень уменняў працы над паэтычным творам параўнаць іх з першапачатковымі вынікамі; зрабіць вывады адносна эфектыўнасці праведзенай працы.
Гіпотэза эксперыменту:
- мэтанакіраваная работа на кожным уроку літаратурнага чытання ў пачатковых класах садзейнічае фарміраванню і уменняў працы над паэтычным творам;
- дастаткова адводзіць 5–10 хвілін для творчых заданняў на кожным уроку літаратурнага чытання, каб атрымаць павышэнне ўзроўню уменняў працы над паэтычным творам.
Праведзены педагагічны эксперымент складаўся з трох этапаў:
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У вучэбна-выхаваўчай рабоце пачатковых класаў значнае месца займаюць урокі чытання. Яны ўзбагачаюць вучняў ведамі аб прыродзе, чалавеку, грамадстве, пашыраюць, паглыбляюць і ўдасканальваюць уяўленні дзяцей пра навакольную рэчаіснасць; сродкамі мастацкай літаратуры садзейнічаюць ідэйна-палітычнаму, маральнаму і эстэтычнаму выхаванню, агульнаму і разумоваму развіццю школьнікаў. На ўроках літаратурнага чытання малодшыя школьнікі знаёмяцца з творамі розных жанраў.
Малодшы школьны ўзрост – найбольш спрыяльны перыяд мастацкага ўспрымання паэзіі. Дзяцей захапляе дынамічнасць рытму, інтрыгуе рыфма, прыцягвае да сябе мелодыка радка. Непасрэднасць і эмацыянальнасць дапамагаюць маленькаму чытачу правільна адчуць агульны настрой верша нават тады, калі ён не разумее значэння асобных слоў ці мастацкіх вобразаў. Там, дзе даросламу неабходна спасцігнуць розумам, каб атрымаць асалоду, дзіця атрымлівае задавальненне непасрэдна ад гучання сапраўднага высокамастацкага твора.
Вершы павінны стаць натуральнаю патрэбаю ў прыгажосці: у іх хваля пачуццяў, вытанчанасць думкі. Яны чаруюць музыкальнасцю і вобразнасцю слова. Адчуванне прыгажосці і дасканаласці вершаванага твора выклікае ў чалавека пачуццё душэўнай радасці, акрыляе яго, прымушае думаць пра высокае, узнёслае, вызваляючы душу ад нізкага, несапраўднага.Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады. Навучанне чытанню, развіццё і ўдасканаленне прыёмаў асэнсавання прачытанага – важная задача, якая стаіць перад настаўнікам. Вучні працуюць з творамі розных жанраў. Спачатку гэта невялікія па аб’ёму казкі, вершы, апавяданні, а таксама прыказкі, прымаўкі, загадкі, пацешкі і іншыя малыя формы фальклору, а ўжо пачынаючы з 4 класа прапануюцца да вывучэння ўрыўкі з аповесцей, паэм, а таксама байкі, навукова-папулярныя артыкулы, даступныя для разумення дзяцей.
Літаратура адлюстроўвае жыцце, паказваючы ў мастацкіх вобразах тыповыя характары, факты,з'явы. Пры гэтым творы розных мастацкіх жанраў маюць свае сродкі ўздеяння на чытача. Праца над рознымі жанрамі літаратурных твораў мае сваю спецыфіку.
Практычны вопыт паказвае, што вучні пачатковай школы маюць недастатковы вопыт працы з паэтычнымі тэкстамі. Яны яшчэ з цяжкасцю знаходзяць рыфму ў паэтычным творы, не ўмеюць выразна чытаць паэтыны твор, не заўсёды огуць растлумачыць, пра што гаворыцца ў лірычным творы, якія пачуцці ён перадае.
Базай для правядзення педагагічнага эксперыменту стала ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска”.
Па выніках кантрольнага этапа эксперыментальнай работы адзначаецца станоўчая дынаміка ў працэсе працы над паэтычнымі тэкстамі.
1. Бурда, С.І. Фальклор у выхаванні маральных якасцей школьнікаў / С.І. Бурда // Пазашкольнае выхаванне. – 2008. – №1. –С. 13–20.
2. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе: кніга для настаўніка : зб. артыкулаў / пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск : Народная асвета, 1988. – 228 с.
3. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 239 с.
4. Драздова, В.Я. Карысна і займальна / В.Я. Драздова // Пачатковая школа. – 1995. – №3. –С.20– 22.
5. Каляда, А.А. Выразнае чытанне / пад рэд. У. Калесніка. – Мінск : Вышэйшая школа, 1970. – 205 с.
6. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Літаратурнае чытанне” // Народная асвета. – 2013. – №7. – С.3
7. Кубракова, Н. Прыёмы фарміравання навыку чытання ў вусным курсе навучання беларускай мове / Н. Кубракова // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лігвадыдактыкі: матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай), Брэст, 20-21 сакавіка 2008 г. / пад агул. рэд. М.І. Новік ; рэдкал.: М.І. Новік, В.М. Касцючык, Л.І. Яўдошына, С.Ф. Бут-Гусаім ; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна, каф. беларускага мовазнаўства. – Брэст : БрДУ, 2008. – 324 с.
8. Літаратурнае чытанне : падручнік для 3-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / В.С. Варапаева, Т.С. Куцанава.– Мінск : Маст. літ., 2013.– 128 с.
9. Лукашук, М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / М.П. Лукашук. – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 119 с.
10. Лукьянава, Н.М. Творчая майстэрня "Мой родны край, мая старонка" на ўроку літаратурнага чытання ў III классе / Н.М. Лукьянава // Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа. – 2010. – № 11. – С. 53–55.
11. Ляшук, В.Я. Да пытання аб перспектыўных прыёмах, метадах, тэхналогіях выкладання літаратуры / В.Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 12. – С.3-4.
12. Ляшук, В.Я. Методыка выкладання беларускай літаратуры / В.Я. Ляшук. – Мінск : Аверсэв, 2003. –198 с.
13. Масціцкая, Р.У. Развіццё творчых здольнасцей падлеткаў пры вывучэнні беларускай дзіцячай літартуры / Р.У. Масціцкая // Роднае слова. – 2000. – №4. – С. 41–42.
14. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапаможнік / Л.В. Асташонак, Г.С.Гарадко, Г.М. Ішчанка і інш. / пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск : Асар, 2002. – 416 с.
15. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапаможнік / Л.В. Асташонак, Ю.І. Валынец, В.Я. Ляшук і інш. / пад агульн. рэд. В.Я.Ляшук. – Мінск : Выш. шк., 1986. – 366 с.
16. Паўлоўская, В.І. Выразнае чытанне ў пачатковых класах / В.І. Паўлоўская.– Мінск : Выш. школа, 1989. – 180 с.
17. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” і “Літаратурнае чытанне” на 2016/2017 навучальны год (1–4 клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання). – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016. –122 с.
18. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В.Руцкая, М.У. Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 181 с.
19. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. – Мінск : БелЭн, 1977–1984. – 788 с.
20. Яфімава, М.Б. Беларуская дзіцячая літаратура / М.Б. Яфімава, М.М. Барсток . – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 560 с.