Уводзіны
1 Тэарэтычныя асновы ўзбагачэння і актывізацыі слоўнікавага запасу вучняў у пачатковай школе
1.1. З гісторыі станаўлення метадычнай навукі па развіцці і ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў
1.2. Асаблівасці працы па развіцці слоўнікавага запасу вучняў
2 Развіццё слоўнікавага запасу вучняў на ўроках літаратурнага чытання
2.1. Асаблівасці ўрока літаратурнага чытання ў пачатковай школе
2.2. Прыёмы працы па ўзбагачэнню і актывізацыі слоўніка вучняў на ўроку літаратурнага чытання
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадатак
Уводзіны
У сістэме навучання роднай мове вялікая ўвага надаецца развіццю вуснай і пісьмовай мовы малодшых школьнікаў, а гэта немагчыма зрабіць без працы над развіццём і ўзбагачэннем слоўнікавага запасу вучняў. “Развіваць мову дзяцей – гэта азначае так арганізаваць навучальны працэс, каб школьнікі сістэматычна выконвалі разнастайныя моўныя і маўленчыя практыкаванні, накіраваныя на асэнсаванне і засваенне нормаў літаратурнага вымаўлення і правапісу, узбагачэнне слоўнікавага запасу” [40, с. 4].
Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў – адна з важных задач навучання мове, ад вырашэння якой залежыць узровень маўленчай культуры вучняў. Канцэпцыя моўнай адукацыі ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь і распрацаваныя на яе аснове адукацыйны стандарт і праграма па беларускай мове арыентуюць на фарміраванне маўленчай культуры школьнікаў, авалоданне ведамі і практычнымі ўменнямі, якія забяспечваюць эфектыўную маўленчую дзейнасць у тыповых сітуацыях камунікацыі.
Неабходна вучыць дзяцей працаваць над выяўленнем зместу і формы выказванняў, паказваць ім прыёмы, якія дапамагаюць лагічна, упарадкавана афармляць вусна і пісьмова ўласныя думкі. Вялікую дапамогу ў вырашэнні гэтай мэты могуць аказаць практыкаванні, зарыентаваныя на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў. Гэта праца мэтанакіравана пачынаецца ўжо ў першым класе і праводзіцца на працягу ўсяго перыяду навучання роднай мове.
Мэта курсавой работы: прааналізаваць асаблівасці ўзбагачэння і актывізацыі слоўніка вучняў на ўроках літаратурнага чытання.
Для дасягнення мэты трэба вырашыць наступныя задачы:
– раскрыць змест паняццяў “узбагачэнне і актывізацыя слоўніка”;
– выявіць месца развіцця слоўнікавага запасу ў вучэбных праграмах і падручніках па літаратурным чытанні ў пачатковай школе з рускай мовай навучання;
– апісаць канкрэтныя прыёмы метадычнай працы над узбагачэннем і актывізацыяй слоўніка вучняў на ўроках літаратурнага чытання.
Актуальнасць дадзенай работы заключаецца ў неабходнасці распрацоўкі сістэмы прыёмаў развіцця слоўнікавага запасу вучняў малодшага школьнага ўзросту ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя.
1 Тэарэтычныя асновы ўзбагачэння і актывізацыі слоўнікавага запасу вучняў у пачатковай школе
1.1. З гісторыі станаўлення метадычнай навукі па развіцці і ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў
У метадычнай навуцы да 70-х гадоў ХХ стагоддзя ўзбаـгаـчэнне слоўнікаـваـга заـпаـсу школьнікаـў раـзглядаـлаـся як слоўнікаـваـя раـботаـ, якаـя праـводзілаـся выключна на праـктычнаـй аـснове пры паـдрыхтоўцы да наـпісаـння пераـкаـзаـў і саـчыненняў (П. Аـ. Аـфаـнаـсьеў, В. Аـ. Даـбраـмыслаـў, М. Аـ. Рыбнікаـваـ).
У 70 – 80-я гаـды ў сувязі з уключэннем у праـграـмы па белаـрускаـй і рускаـй моваـх раـбота па ўзбаـгаـчэнні слоўнікаـваـга заـпаـсу школьнікаـў паـшырылаـся за кошт тэаـрэтычнаـй аـсновы – заـсваـення вучнямі сістэмных сувязей лексікаـ-семаـнтычнаـга ўзроўню: тэмаـтычных груп слоў, сінаـнімічных раـдоў, аـнтаـнімічных паـр (М. Т. Баـраـнаـў, В. І. Каـпінос, Аـ. Ю. Купаـлаـваـ, Аـ. В. Пруднікаـваـ). У методыцы выклаـдаـння рускаـй мовы ў гэты перыяд былі аـтрымаـны даـныя на аـснове вывучэння пісьмовых раـбот – пераـкаـзаـў, а таـксаـма вусных выкаـзваـнняў аـб нізкім узроўні слоўнікаـваـга заـпаـсу школьнікаـў паـчаـтковых клаـсаـў (М. Т. Баـраـнаـў, І. Я. Сініцаـ).
Праـблему ўзбаـгаـчэння слоўнікаـваـга заـпаـсу школьнікаـў у аـспекце раـзвіцця маـўлення і фаـрміраـваـння лексічных уменняў даـследаـваـлі і белаـрускія вучоныя (Г. М. Ваـлочкаـ, В. П. Краـсней, В. Аـ. Ляшчынскаـя, Ф. М. Літвінкаـ, Л. Аـ. Мурынаـ, Г. І. Нікаـлаـенкаـ, І. І. Паـўлоўскі, В. У. Протчаـнкаـ, М. Г. Яленскі). Аـдзнаـчым, што ў даـследаـваـннях белаـрускіх вучоных-лінгваـдыдаـктаـў узбаـгаـчэнне слоўнікаـваـга заـпаـсу школьнікаـў суаـдносілаـся таـксаـма з наـвучаـннем лексіцы і паـдрыхтоўкаـй да наـпісаـння творчых відаـў раـбот. Узровень слоўнікаـваـга заـпаـсу школьнікаـў як маـлодшых, таـк і стаـршых клаـсаـў не быў праـдметаـм спецыяльнаـга даـследаـваـння. І гэта з’яўляецца аـб’ектыўнаـй цяжкаـсцю пры аـргаـнізаـцыі раـботы па ўзбаـгаـчэнні слоўнікаـваـга заـпаـсу вучняў.
Паـчынаـючы з 90-х гаـдоў ХХ стаـгоддзя аـб’ектаـмі моўнаـй аـдукаـцыі ў аـгульнаـаـдукаـцыйных устаـноваـх Рэспублікі Белаـрусь з’яўляюцца мова і маـўленне. У праـцэсе заـсваـення ведаـў аـб сістэме мовы і функцыянаـваـнні моўных аـдзінаـк у маـўленні вучні аـваـлодваـюць моўнымі паـняццямі; пры заـсваـенні маـўленчаـй тэорыі маـўленчаـ-каـмунікаـтыўнымі паـняццямі.
2 Развіццё слоўнікавага запасу вучняў на ўроках літаратурнага чытання
2.1. Асаблівасці ўрока літаратурнага чытання ў пачатковай школе
«Літаратурнае чытанне» на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў агульнаадукацыйных установах з рускай мовай навучання выступае ў якасці арганічнага звяна адзінай сістэмы навучання беларускай мове. Разам з вучэбнай дысцыплінай «Беларуская мова» прадмет «Літаратурнае чытанне» забяспечвае авалоданне дзецьмі нацыянальнай мовай беларускага народа.
«Літаратурнае чытанне» разглядаецца таксама як падрыхтоўчы этап адзінай літаратурнай адукацыі вучняў. Вучэбны прадмет прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў у свет беларускай мастацкай літаратуры, абудзіць цікавасць да кніг і чытання на беларускай мове, закласці асновы чытацкай культуры.
«Літаратурнаму чытанню» належыць асаблівая роля, якая змяняецца ад прадмета навучання, калі фарміруецца механізм чытання, удасканальваюцца тэхніка чытання і ўменні працаваць з тэкстам, ажыццяўляецца літаратурнае і этнакультурнае развіццё, да сродку навучання, у якасці якога чытанне забяспечвае паспяховасць навучання беларускай мове, курсу «Мая Радзіма – Беларусь», а ў далейшым становіцца універсальным сродкам дзейнасці па авалоданні зместам навучальных дысцыплін, выкладанне якіх вядзецца на беларускай мове [10, с. 3].
Навучанне чытанню, развіццё і ўдасканаленне прыёмаў асэнсавання прачытанага – важная задача, якая стаіць перад настаўнікам. Уменне правільна чытаць забяспечвае фарміраванне іншых маўленчых уменняў, стварае базу для навучання школьнікаўу далейшым напісанню пераказаў і сачыненняў. Чытанне з'яўляецца важным сродкам узбагачэння актыўнага і пасіўнага слоўніка вучняў, развіцця іх звязнага маўлення. Ад якасці чытання залежыць і пісьменнасць вучняў.
Мэтай навучання чытанню ў школе з'яўляецца навучанне дзяцей рацыянальным прыёмам успрымання і перапрацоўкі інфармацыі, якая змешчана ў тэкстах рознага характару. Чытанне ў школьным навучанні выконвае наступныя функцыі – кагнітыўную (пазнавальную), рэгуляцыйную, вартасна-арыентацыйную [10, с. 3].
Малодшыя школьнікі авалодваюць агульнавучэбнымі, маўленчымі і чытацкімі ўменнямі. Яны вучацца:
чытаць правільна, асэнсавана і бегла цэлымі словамі ўголас і сам сабе ў адпаведнасці з арфаэпічнымі асаблівасцямі беларускай мовы;
Заключэнне
Асноўная мэта навучання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў агульнаадукацыйных установах - сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне; навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць інтэлектуальную, камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую культуру вучняў. У адпаведнасці з гэтым працэс развіцця моўнай і маўленчай асобы на ўроках павінен быць узаемазвязаным і садзейнічаць рэалізацыі наступных напрамкаў: моўнага (засваенне сістэмы мовы, заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы), маўленчага (валоданне спосабамі перадачы думкі сродкамі мовы ў вуснай і пісьмовай формах, у розных відах маўленчай дзейнасці: чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо), камунікатыўнага (валоданне культурай маўлення, правіламі маўленчых зносін, уменне ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў).
Узбагачэнне слоўнікавага запасу ўяўляе складаны працэс, галоўнае ў якім – выхаванне ў вучняў цікавасці да семантыкі слова, да актывізацыі яго ў маўленні. Паспяховаму ўзбагачэнню слоўніка садзейнічае сістэматычнае і паслядоўнае правядзенне мэтанакіраваных лексічных заняткаў, змест якіх залежыць ад характару лексічнага матэрыялу падрыхтаванасці класа, а таксама ад тых мэт і задач, што ставіць перад сабой настаўнік у кожным канкрэтным выпадку.
Напісанне курсавой работы было выклікана неабходнасцю больш падрабязна апісаць змест метадычнай працы па развіццю слоўнікавага запасу вучняў на ўроках літаратурнага чытання.
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
1. Цяжка ўявiць сабе ўрок літаратурнага чытання, падчас якога не адбываецца лексiчная работа. Сярод разнастайных заданняў па развіцці слоўнікавага запасу значнае месца павiнны займаць заданні лексiчнага характару, накiраваныя на пашырэнне актыўнага слоўнiка дзяцей, выпрацоўку ўмення выбраць патрэбнае слова для выражэння сваёй думкi.
2. На ўроку літаратурнага чытання для ўзбагачэння і актывізацыі слоўніка малодшых школьнікаў можна выкарыстаць такія прыёмы, як праца з вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы; загадванне і адгадванне загадак, тлумачэнне і ўжыванне прыказак і прымавак, разгадванне крыжаванак і інш. Гэтыя прыёмы актывізацыі слоўніка
1. Бабанский, Ю. К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе / Ю. К. Бабанский . - М. : Просвещение, 1985 – 248с.
2. Верашчака, Г.І. Лексічная работа на ўроках беларускай мовы ў пачатковых классах / Г.І. Верашчака. – Мінск : Вышэйшая школа. - 1978. – 168 с.
3. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе: кніга для настаўніка : зб. артыкулаў / пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск : Народная асвета, 1988. – С.19-29.
4. Вывучэнне літаратуры: пытанні методыкі / пад рэд. В.У. Івашына. – Мінск : Народная асвета, 1980. – 239 с.
5. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 239 с.
6. Грабчикова, Е.С. Методика работы по развитию речи во 2–4 классах: пособие для учителей общеобразоват. учреждений с рус. яз. обучения / Е.С. Грабчикова. – Минск: БГУ, 2010. – 158 с.
7. Какора, А. І. Прыемы і формы ўзбагачэння слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў / А.І. Какора // Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа.– 2003 .– № 1.– С. 3-11.
8. Каляда, А.А. Выразнае чытанне / пад рэд. У. Калесніка. – Мінск : Вышэйшая школа, 1970. – 205 с.
9. Каляда, А.А. Мастацкае чытанне ў школе / А.А. Каляда. – Мінск : Народная асвета, 1992. – 198 с.
10. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Літаратурнае чытанне” // Народная асвета. – 2013. - №7. – С.3
11. Клышка, А.К. Буквар: старонкі і ўрокі / А. Клышка. – Мінск: Народная асвета, 2008. – 112 с.
12. Літаратурнае чытанне : падручнік для 2-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / В.С. Варапаева, Т.С. Куцанава.– Мінск : Маст. літ., 2012.– 128 с.
13. Літаратурнае чытанне : падручнік для 3-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / В.С. Варапаева, Т.С. Куцанава.– Мінск : Маст. літ., 2012.– 128 с.
14. Літаратурнае чытанне : падручнік для 4-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / А. Клышка.– Мінск : НІА, 2014.– 128 с.
15. Лукашук, М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / М.П. Лукашук. – Мінск: Вышэйшая школа, 1980. – 119 с.
16. Львов, М.Р. Методика развития речи младших школьников / М.Р. Львов. – М.: Просвещение, 1985. – 176 с.
17. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапаможнік / Л.В. Асташонак, Г.С.Гарадко, Г.М. Ішчанка і інш. / пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск : ТАА “Асар”, 2002. – 416 с.
18. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапаможнік / Л.В. Асташонак, Ю.І. Валынец, В.Я. Ляшук і інш. / пад агульн. рэд. В.Я.Ляшук. – Мінск : Выш. шк., 1986. – 366 с.
19. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / пад рэд. А.П.Шанько.- Мінск : Вышэйшая школа, 1986. – 267 с.
20. Падгайскі , Л.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / Л.П. Падгайскі. – Мінск : Вышэйшая школа, 1979. – 121 с.
21. Паўлоўская, В.І. Выразнае чытанне ў пачатковых класах / В.І. Паўлоўская. – Мінск : Народная асвета, 1986. – 78 с.
22. Паўлоўскі, І.І. Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыка-дыдактычнае даследаванне / І.І. Паўлоўскі. – Мінск : НІА, 1998. – 176 с.
23. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” на 2016/2017 навучальны год (1-4 клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання). - Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016. –122 с.
24. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В.Руцкая, М.У. Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 181 с.
25. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. – Мінск : Народная асвета. – 1984. – 868 с.