УВОДЗІНЫ
Зыходзячы з Канцэпцыі нацыянальнага выхавання, актуальнасці ідэалагічнай работы на сучасным этапе, адным з важнейшых прынцыпаў выхаваўчага працэсу з’яўляецца сацыяльна-культуралагічны, які вызначаецца прызнаннем і асэнсаваннем нацыянальна-культурных традыцый, адраджэннем і развіццём культуры свайго народа, фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці [9, с. 3]. Таму адна з важнейшых задач сённяшняй школы – выхаванне інтэлектуальна развітай, духоўна багатай, нацыянальна свядомай творчай асобы. Без вырашэння гэтай задачы немагчыма паспяхова ажыццявіць праграму нацыянальнага адраджэння, бо без ведання сваіх вытокаў немагчыма па-сапраўднаму палюбіць родны край, яго спадчыну, стаць патрыётам.
Вялікую ролю у фарміраванні чалавека выконвае роднае слова. Але існуюць пэўныя складанасці. У наш час беларуская мова, на жаль, страчвае сваю былую значнасць. Для большасці малодшых школьнікаў нашай краіны першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, з’яўляецца руская мова. Сапраўднае беларускае асяроддзе для іх звычайна адсутнічае. Таму ўзнікла сітуацыя, калі родная мова не з’яўляецца мовай дзіцячага мыслення. У творах беларускіх пісьменнікаў ёсць нямала выказванняў пра мову, у якіх яны заклікаюць авалодваць яе таямніцамі і старанна берагчы яе залатыя россыпы.
Мэты працы: даследаваць магчымасці выкарыстання прыказак і народных прыкмет на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковых класах.
Задачы:
- прааналізаваць літаратуру па тэме даследавання;
- разгледзець метадычныя прыёмы працы з прыказкамі і народнымі прыкметамі на ўроках літаратурнага чытання;
правесці эксперыментальную работу па выкарыстанню прыказак і народных прыкмет на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковых класах.
Метады даследавання: апісальны, параўнальна-супастаўляльны, педагагіччны эксперымент.
ГЛАВА 1 ТВОРЫ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СПАДЧЫНЫ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ
1.1 Прыказкі і народныя прыкметы як сродак навучання
Н.А. Сторажава адзначае: “Мова – гэта матэрыяльнае выражэнне думкі, і дзіця толькі тады будзе ведаць яе, калі разам з сэнсам успрымае яркую эмацыянальную афарбоўку, жывое трымценне мызыкі роднага слова” [18, с. 21].
У школе з рускай мовай навучання, якіх у сучаснай сістэме пачатковай адукацыі большась, беларуская мова з’яўляецца толькі прадметам вывучэння, а не сродкам навучання іншым вучэбным прадметам, сродкам мыслення, зносін. Задачамі навучання беларускай мове з’яўляюцца ў тым ліку і выхаванне ў вучняў павагі да беларускага народа як носьбіта беларускай мовы, адчування сябе яго часткай; фарміраванне ў вучняў элементарных уменняў зносін па-беларуску; навыкаў карыстання вусным і пісьмовым маўленнем у розных сферах і сітуацыях зносін. Дасягнуць пастаўленыя задачы магчыма пры шырокім і ўмелым выкарыстанні твораў класікаў беларускай літаратуры і беларускага фальклору, вусна-паэтычнай творчасці як на ўроках літаратурнага чытання, так і на ўроках беларускай мовы.
Вучні працуюць з творамі розных жанраў. Спачатку гэта невялікія па аб’ёму казкі, вершы, апавяданні, а таксама прыказкі, прымаўкі, загадкі, пацешкі і іншыя малыя формы фальклору, а ўжо пачынаючы з 4 класа прапануюцца да вывучэння ўрыўкі з аповесцей, паэм, а таксама байкі, навукова-папулярныя артыкулы, даступныя для разумення дзяцей. Вучні знаёмяцца з найбольш вядомымі творамі беларускіх пісьменнікаў, даведваюцца аб некаторых фактах біяграфіі славутых беларускіх пісьменнікаў.
Адным з жанраў вуснай народнай творчасці з’яўляюцца прыказкі.
Мудрасць народа зафіксавана, у прыватнасці, у прымаўках і прыказках, свайго роду скарбонках жыццёвага вопыту пакаленняў. Яны з даўніх часоў
ГЛАВА 2 ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ РАБОТА ПА ВЫКАРЫСТАННІ ПРЫКАЗАК І НАРОДНЫХ ПРЫКМЕТ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ
2.1 Арганізацыя і методыка правядзення канстатыўнага этапа эксперымента
Каб зацікавіць вучняў, зрабіць іх не пасіўнымі гледачамі на ўроку, а актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу, трэба імкнуцца, каб урок роднай мовы стаў адкрыццём новага, незабыўнага, закрануў сэрцы вучняў, абудзіў іх думкі. Таму асноўная праца ў гэтым напрамку павінна весціся на пачатковых этапах урока: арганізацыйны момант, моўныя размінкі, хвілінкі чыстапісання.
Рыхтуючыся да ўрока беларускай мовы, настаўнік павінен падбіраць адпаведны метадычны матэрыял, накіраваны на павышэнне матывацыі да вывучэння мовы, развіваць пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да роднай краіны і роднай мовы, не толькі на ўроках беларускай літаратуры, але і на ўроках беларускай мовы знаёміць вучня з беларускімі славутымі аўтарамі, якія праслаўлялі родную краіну у сваіх творах.
З мэтай актывізацыі працы па выкарыстанні прыказак і народных прыкмет на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковых класах было праведзена эксперыментальнае даследаванне.
Базай эксперыменту стала ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мозыра”. У эксперыменце прынялі ўдзел вучні 3 “А” класа.
Мэта эксперыменту – даследаваць, ці ўплывае мэтанакіраваная дзейнасць па працы з прыказкамі і народнымі прыкметамі на ўспрыманне і актывізацыю ў маўленчай дзейнасці адзначаных адзінак.
Для дасягнення пастаўленнай мэты рэалізоўваліся наступныя задачы:
1) даследаваць першапачатковы ўзровень ведання прыказак і народных прыкмет вуччнямі 3 класа;
2) на працягу некаторага часу з вучнямі праводзіць мэтанакіраваную
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Родная мова – першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё, навакольны свет, таму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць яе. Кожны народ на сваёй роднай мове выказвае думкі, мары, спадзяванні. І выказвае іх праз слова, якое вякамі стваралася і зберагалася.
Па выніках праведзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Малодшыя школьнікі на ўроках літаратурнага чытання і беларускай мовы працуюць з творамі розных жанраў. Спачатку гэта невялікія па аб’ёму казкі, вершы, апавяданні, а таксама прыказкі, прымаўкі, загадкі, пацешкі і іншыя малыя формы фальклору, а ўжо пачынаючы з 4 класа прапануюцца да вывучэння ўрыўкі з аповесцей, паэм, а таксама байкі, навукова-папулярныя артыкулы, даступныя для разумення дзяцей.
Да жанраў вусна-паэтычнай творчасці, з якімі знаёмяцца вучні пачатковай школы, трэба аднесці беларускія народныя казкі, загадкі, лічылкі, прыказкі і прымаўкі, скарагаворкі, народныя песні, пацешкі і інш.
Практычны вопыт паказвае, што вучні пачатковай школы маюць недастатковы вопыт працы з прыказкамі і народнымі прыкметамі, мала ведаюць іх.
Базай для правядзення педагагічнага эксперыменту стала ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мозыра”.
Па выніках кантрольнага этапа эксперыментальнай работы адзначаецца станоўчая дынаміка ў веданні прыказак і народных прыкмет.
Пастаянная праца з прыказкавым багаццем беларускай мовы спрыяе правiльнаму ўжыванню малодшымi школьнiкамi гэтых самацветаў роднай мовы ў маўленнi. Дзеці вучацца дастасоўваць iх да розных жыццёвых сiтуацый. Трэба імкнуцца да таго, каб родная мова гучала не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання, але і на перапынках, у пазакласных зносінах. Да прыказак і прымавак трэба звяртацца ў размовах, расповедах, гутарках, аналізе выпадкаў, паводзін, учынкаў.
1. Беларуская літаратура: пазакласнае чытанне / уклад. Л.І. Строк. – Мінск : Юнипресс, 2012. –384 с.
2. Верашчака, Г.І. Лексічная работа на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах / Г.І. Верашчака. – Мінск, 1998. – 208 с.
3. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе: кніга для настаўніка : зб. артыкулаў / пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск : Народная асвета, 1988. – 228 с.
4. Вярбіцкая, Л.А, Чэркас, А.Б. Сугучнасць дзіцячаму сэрцу: Метад. Парады па прапагандзе паэзіі / М-ва нар. адукацыі БССР ; Рэсп. навук.-пед. б-ка / Л.А. Вярбіцкая, А.Б.Чэркас. – Мн., 1989. – 36 с.
5. Драздова, В.Я. Карысна і займальна / В.Я. Драздова // Пачатковая школа. – 1995. – №3. –С.20– 22.
6. Драздова, В.Я. Карысна і займальна / В.Я. Драздова // Пачатковая школа. – 1995. – №3. –С.20– 22.
7. Івашуціч, Я.М. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Я.М. Івашуціч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1986. – 320 с.
8. Каляда, А.А. Выразнае чытанне : вучэб. дапаможнік / А.А. Каляда. – Мінск : Выш. шк., 1989. – 270 с.
9. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Літаратурнае чытанне” // Народная асвета. – 2013. – №7. – С.3
10. Літаратурнае чытанне : падручнік для 2-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / В.С. Варапаева, Т.С. Куцанава.– Мінск : Маст. літ., 2012.– 128 с.
11. Літаратурнае чытанне : падручнік для 3-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / В.С. Варапаева, Т.С. Куцанава.– Мінск : Маст. літ., 2012.– 128 с.
12. Літаратурнае чытанне : падручнік для 4-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / А. Клышка.– Мінск : НІА, 2014.– 128 с.
13. Лукьянава, Н.М. Творчая майстэрня "Мой родны край, мая старонка" на ўроку літаратурнага чытання ў III классе / Н.М. Лукьянава // Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа. – 2010. – № 11. – С. 53–55.
14. Масціцкая, Р.У. Развіццё творчых здольнасцей падлеткаў пры вывучэнні беларускай дзіцячай літартуры / Р.У. Масціцкая // Роднае слова. – 2000. – №4. – С. 41–42.
15. Паўлоўская, В.І. Мова : цікава і займальна / В.І. Паўлоўская. – Мінск : Народная асвета, 1989. – 289 с.
16. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” і “Літаратурнае чытанне” на 2016/2017 навучальны год (1–4 клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання). – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2014. –122 с.
17. Старжынская, Н.С. Методыка развiцця роднага маўлення / Н.С. Старжынская. – Мінск : Унiверсiтэцкае, 1998. – 286 с.
18. Сторажава, Н.А. Мова мая і твая / Н.А. Сторажава. – Мінск : Выд. А.Ванін, 1993. – 80 с.
19. Тамашэвіч, З.М. Наша родная мова.Вывучэнне прыказак на уроках літаратурнага чытання / З.М. Тамашэвіч // Пачатковая школа. – 2006. –№8. –С. 9–15.
20. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. – Мінск : БелЭн, 1977–1984.
21. Учебные программы 1-4 класс. – Минск : НИО, 2012. – 240 с.
22. Цярэшка, Я.Г. Інтэграваныя ўрокі на роднай мове / Я.Г. Цярэшка // Пачатковая школа. – 1992. – № 3. – С.15– 16.
23. Яфімава, М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура / М.Б. Яфімава, М.М. Барсток . – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 560 с.