УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ВЕРШАВАНЫХ ТВОРАЎ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ РОДНАЙ МОВЫ
1.1. УРОКІ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ Ў СІСТЭМЕ НАВУЧАННЯ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ
1.2. АСАБЛІВАСЦІ ПРАЦЫ НАД ПРАЗАІЧНЫМІ ТВОРАМІ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ
ГЛАВА 2 ПРАЦА НАД ПРАЗАІЧНЫМІ ТВОРАМІ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ
2.1 АНАЛІЗ ЗМЕСТУ НАВУЧАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛА Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ
2.2 РАСПРАЦОЎКА ЗАНЯТКАЎ ВЫВУЧЭННЯ ПРАЗАІЧНЫХ ТВОРАЎ У ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Зыходзячы з Канцэпцыі нацыянальнага выхавання, актуальнасці ідэалагічнай работы на сучасным этапе, адным з важнейшых прынцыпаў выхаваўчага працэсу з’яўляецца сацыяльна-культуралагічны, які вызначаецца прызнаннем і асэнсаваннем нацыянальна-культурных традыцый, адраджэннем і развіццём культуры свайго народа, фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці [17, с. 3]. Таму адна з важнейшых задач сённяшняй школы – выхаванне інтэлектуальна развітай, духоўна багатай, нацыянальна свядомай творчай асобы. Без вырашэння гэтай задачы немагчыма паспяхова ажыццявіць праграму нацыянальнага адраджэння, бо без ведання сваіх вытокаў немагчыма па-сапраўднаму палюбіць родны край, яго спадчыну, стаць патрыётам.
Вялікую ролю у фарміраванні чалавека выконвае роднае слова. Але існуюць пэўныя складанасці. У наш час беларуская мова, на жаль, страчвае сваю былую значнасць. Для большасці малодшых школьнікаў нашай краіны першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, з’яўляецца руская мова. Сапраўднае беларускае асяроддзе для іх звычайна адсутнічае. Таму ўзнікла сітуацыя, калі родная мова не з’яўляецца мовай дзіцячага мыслення. У празаічных творах беларускіх пісьменнікаў ёсць нямала выказванняў пра мову, у якіх яны заклікаюць авалодваць яе таямніцамі і старанна берагчы яе залатыя россыпы.
Мэты працы: вызначыць асаблівасці вывучэння празаічных твораў на ўроках літаратурнага чытання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Задачы:
- прааналізаваць літаратуру па тэме даследавання;
- вызначыць асаблівасці празаічных твораў;
- вызначыць ролю і месца твораў беларускіх класікаў і народнай спадчыны на ўроках чытання і пісьма;
- распрацаваць метадычныя прыёмы вывучэння празаічных твораў на ўроках літаратурнага чытання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Аб’ект даследавання: методыка выкладання літаратурнага чытання.
Прадмет даследавання: асаблівасці вывучэння празаічных твораў на ўроках літаратурнага чытання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Метады даследавання: рэпрадуктыўны аналіз навукова-метадычнай літаратуры па тэме даследавання, апісальны, параўнальна – супастаўляльны.
Тэарэтычнай асновай дадзенага даследавання паслужылі работы метадыстаў, якія займаюцца пытаннямі методыкі выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковай школе: Я.М. Івашуціч (“Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах”) [9], В.А. Ляшчынскай, З.Б. Варановіч (“Методыка выкладання беларускай мовы”), М.Г. Яленскага (“Выкладанне беларускай мовы ў школе”) і іншыя.
Структура даследавання. Курсавая работа складаецца з уводзін, асноўнай часткі, якая ўключае 2 раздзелы, заключэння, спісу выкарыстаных крыніц.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ВЕРШАВАНЫХ ТВОРАЎ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ РОДНАЙ МОВЫ
1.1. Урокі літаратурнага чытання ў сістэме навучання малодшых школьнікаў
«Літаратурнае чытанне» на першым этапе агульнай сярэдняй адукацыі ў агульнаадукацыйных установах выступае арганічным звяном у адзінай сістэме навучання беларускай мове. Разам з дысцыплінай «Беларуская мова" прадмет "Літаратурнае чытанне» дазваляе дзецям асвойваць нацыянальную мову беларускага народа.
«Літаратурнае чытанне» таксама разглядаецца як падрыхтоўчы этап адзінай літаратурнай адукацыі вучняў. Прадмет закліканы пазнаёміць малодшых школьнікаў са светам беларускай мастацкай літаратуры, выклікаць цікавасць да кніг беларускіх пісьменнікаў і чытання на беларускай мове, а таксама закласці асновы культуры чытання.
«Літаратурнае чытанне» адыгрывае асаблівую ролю, якая мяняецца ад прадмета навучання, калі фармуецца механізм чытання, удасканальваецца тэхніка чытання і ўменне працаваць з тэкстам, ажыццяўляецца літаратурнае і этнакультурнае развіццё, да інструмента навучання, у якім чытанне забяспечвае поспех выкладання беларускай мовы па курсе «Мая Радзіма - Беларусь», і становіцца ўніверсальным сродкам дзейнасці па авалоданні зместам навучальных дысцыплін, якія выкладаюцца на беларускай мове [17, с. 4].
Навучанне чытанню, распрацоўка і ўдасканаленне метадаў разумення прачытанага – важная задача, якая стаіць перад настаўнікам. Уменне правільна чытаць забяспечвае фарміраванне іншых маўленчых навыкаў, стварае аснову для навучання студэнтаў у будучыні напісанню прэзентацый і сачыненняў. Чытанне з'яўляецца важным сродкам узбагачэння актыўнага і пасіўнага слоўнікавага запасу вучняў і развіцця іх нармальнай мовы. Пісьменнасць студэнтаў залежыць ад якасці чытання.
Мэтай навучання чытанню ў школе з'яўляецца навучанне дзяцей рацыянальным метадам ўспрымання і апрацоўкі інфармацыі, якая змяшчаецца ў тэкстах рознага характару. Чытанне ў школьнай адукацыі выконвае наступныя функцыі – пазнавальная рэгуляторная, каштоўнасна-арыентаванай.
Малодшыя школьнікі асвойваюць агульнаадукацыйныя, маўленчыя і навыкі чытання. Яны вучацца:
правільна чытаць, свядома, цэлымі словамі ўголас і для сябе ў адпаведнасці са шматлікімі асаблівасцямі беларускай мовы;
выразна чытаць услых вершы і прозу, выкарыстоўваючы выразныя сродкі (тон, тэмп, паўза, лагічны стрэс);
ацэньваць сваё і пачутае чытанне ў адпаведнасці з правільнасцю і выразнасцю.
ГЛАВА 2 ПРАЦА НАД ПРАЗАІЧНЫМІ ТВОРАМІ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ
2.1 Аналіз зместу навучальнага матэрыяла ў пачатковай школе
Вывучэнне літаратуры, – не проста захапляючае чытанне, задавальненне сваёй цікаўнасці. Гэта яшчэ і напружаная праца думкі, скіраваная на тое, каб узбагаціць нашы ўяўленні аб жыцці, глыбей пазнаць тое, што адбываецца навокал, лепш разумець людзей. Настаўніку нельга забываць, што ўспрыманне – складаны творчы працэс, які вымагае ад чытача вялікага напружання інтэлектуальных і эмацыянальных сіл, актыўнай дзейнасці ўяўлення.
Менавіта на ўроках літаратурнага чытання ствараюцца ўмовы для таго, каб зацікавіць вучняў мілагучнасю роднай мовы. Для гэтага можна карыстацца традыцыйнымі прыёмамі работы з мастацкім словам: чытанне і аналіз тэкстаў, праслухованне выразнага чытання твораў мастакамі слова, прагляд фрагментаў відэазапісаў з нацыянальнымі абрадамі і інш. Акрамя гэтага, на ўроках літаратурнага чытання мэтазгодна актыўна прымяняць наглядны матэрыял: рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў пры вывучэнні пейзажнай лірыкі, высвятленні ролі пейзажу ў эпічных творах, ілюстрацыі да аповесцей, апавяданняў; партрэты значных асоб у літаратуры і мастацтве, мультымедыйныя прэзентацыі. Выкарыстанне аўдыё- і відэазапісаў дапамагаюць развіваць у вучняў не толькі патрыятычныя пачуцці, але і здольнасць бачыць і адчуваць прыгажосць навакольнага свету і чалавечых узаемаадносін.
Асноўнымі відамі дзейнасці на ўроках літаратурнага чытання з’яўляецца чытанне ўголас і моўчкі, беглае і выразнае, выбарачнае, каменціраванае, самастойнае; завучванне вершаў на памяць; слоўнікавая праца; слуханне і пераказванне твораў; аналітычная і ацэначная работа з тэкстам твора, творчая праца ў сувязі з прачытаным; работа з дзіцячай кнігай (чытанне-разгляд дзіцячых кніг з мэтай выбару аб'екта чытання або лепшага асэнсавання прачытанага; самастойная арыенціроўка ў адной або некалькіх кнігах па іх знешніх паказчыках; чытанне, перачытванне, пераказ зместу ўсяго твора або ўрыўкаў з яго; пастаноўка ”жывых карцін“, інсцэніроўка асобных эпізодаў, удзел у літаратурных гульнях, у арганізацыі кніжных выставак, знаёмства з бібліятэчнымі рэкамендацыйнымі паказальнікамі і інш.).
Навучанне чытанню, развіццё і ўдасканаленне прыёмаў асэнсавання прачытанага – важная задача, якая стаіць перад настаўнікам. Уменне правільна чытаць забяспечвае фарміраванне іншых маўленчых уменняў, стварае базу для навучання школьнікаў напісанню пераказаў і сачыненняў. Чытанне з'яўляецца важным сродкам узбагачэння актыўнага і пасіўнага слоўніка вучняў, развіцця іх звязнага маўлення. Ад якасці чытання залежыць і пісьменнасць вучняў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Па выніках праведзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
У вучэбна-выхаваўчай рабоце пачатковых класаў значнае месца займаюць урокі чытання. Яны ўзбагачаюць вучняў ведамі аб прыродзе, чалавеку, грамадстве, пашыраюць, паглыбляюць і ўдасканальваюць уяўленні дзяцей пра навакольную рэчаіснасць; сродкамі мастацкай літаратуры садзейнічаюць ідэйна-палітычнаму, маральнаму і эстэтычнаму выхаванню, агульнаму і разумоваму развіццю школьнікаў. На ўроках літаратурнага чытання малодшыя школьнікі знаёмяцца з творамі розных жанраў, у тым ліку празаічнымі творамі.
Важнай часткай працы з празаічным творам з’яўляеца яго чытанне. Выразнасць чытання – гэта вобразная перадача тэксту чытачам у адпаведнасці з задумай пісьменніка. На ўроку па вывучэнні празаічнага твора праводзяцца гутарка, выбарачнае чытанне, вуснае і графічнае маляванне, складанне плана, чытанне ў асобах, пераказ, інсцэніраванне, творчы пераказ і інш.
Пры чытанні і аналізе празаічнага вучні павінны зразумець пададзеныя ў ёй вобразы. Усе віды заняткаў на ўроку чытання павінны дапамагчы вучням успрыняць канкрэтны змест, правільна ўявіць сабе развіцце сюжэта, матывы паводзін персанажаў, іх ўзаемаадносіны. Працуючы з празаічным творам любога віду, настаўнік звяртае ўвагу вучняў на характар персанажаў, на матывы іх паводзін і ўчынкаў, вучыць выдзяляць вобразныя словы і выразы. Акрамя гэтага, на ўроках літаратурнага чытання мэтазгодна актыўна прымяняць наглядны матэрыял: рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў пры вывучэнні пейзажнай лірыкі, высвятленні ролі пейзажу ў эпічных творах, ілюстрацыі да аповесцей, апавяданняў; партрэты значных асоб у літаратуры і мастацтве, мультымедыйныя прэзентацыі. Выкарыстанне аўдыё- і відэазапісаў дапамагаюць развіваць у вучняў не толькі патрыятычныя пачуцці, але і здольнасць бачыць і адчуваць прыгажосць навакольнага свету і чалавечых узаемаадносін.
Творы класікаў беларускай літаратуры раскрываюць перад дзецьмі багацце навакольнага асяроддзя і адносін паміж людзьмі, выклікаюць пачуццё гармоніі і прыгажосці, вучаць разумець жыццё, фарміруюць уласныя адносіны да рэчаіснасці.
Падчас дадзенага даследавання былі распрацаваны планы-канспекты ўрокаў літаратурнага чытання ў 3 класе па вывучэнні твораў Якуба Коласа “Ластаўкі”, Васіля Хомчанкі “Елка з белымі кветкамі”, “Крыўда”. Былі выкарыстаны такія прыёмы працы, як слоўнікавая работа, выразнае чытанне апавядання настаўнікам, прагназаванне вучнямі заканчэння апісаных у творы падзей, чытанне вучнямі ўголас, моўчкі, выбарачнае чытанне з мэтай вызначэння галоўнай думкі твора, работа ў пары па пераказе ўрыўка і інш. Гэтыя прыёмы, на нашу думку, дазваляюць дасягнуць мэт урока, а таксама зрабіць урок цікавым для вучняў.
1. Антонава, Н.У. Літаратурнае чытанне: Кантроль навыку чытання і чытацкіх уменняў вучняў: 1–4 класы / Н.У. Антонава. – Мінск : АіВ, 2012. – 220 с.
2. Беларуская літаратура: пазакласнае чытанне / уклад. Л.І. Строк. – Мінск : Юнипресс, 2012. –384 с.
3. Беларуская мова : падруч. для 3-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання : у 2 ч. / Т. М. Валынец [і інш.]. – Мінск : НІА, 2017. – Ч. 1. – 120 с.
4. Беларуская мова : падруч. для 3-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання : у 2 ч. / Т. М. Валынец [і інш.]. – Мінск : НІА, 2017. – Ч. 2. – 120 с.
5. Бужынская, В.А. Метадычныя прыёмы вывучэння твораў розных жанраў на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковых класах / В.А. Бужынская [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://conf.grsu.by/alternant2018/бужынская-в-а-метадычныя-прыёмы-вывуч/.
6. Буторына, І.А. Літаратурнае чытанне ў 2-4 класах / І.А. Буторына. – М. : Пачатковая школа, 2013. – 180 с.
7. Верашчака, Г.І. Лексічная работа на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах / Г.І. Верашчака. – Мінск, 1998. – 208 с.
8. Воюшина, М.П. Методика обучения литературе в начальной школе / М.П.Воюшина. – М. : Логос, 2010. – 210 с.
9. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе: кніга для настаўніка : зб. артыкулаў / пад рэд. М.А. Лазарука. — Мінск : Народная асвета, 1988. – 228 с.
10. Вярбіцкая, Л.А, Чэркас, А.Б. Сугучнасць дзіцячаму сэрцу: Меттад. Парады па прапагандзе паэзіі / М-ва нар. адукацыі БССР ; Рэсп. навук.-пед. б-ка / Л.А. Вярбіцкая, А.Б.Чэркас. – Мн., 1989. – 36 с.
11. Гілевіч, Н.С. Паэтыка беларускіх загадак / Н.С. Гілевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1997. – 189 с.
12. Гоўзіч, І. М. Методыка выкладання беларускай літаратуры: дапаможнік / І. М. Гоўзіч, А. І. Лугоўскі, С. А.Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012. – 230 с.
13. Драздова, В.Я. Карысна і займальна / В.Я. Драздова // Пачатковая школа. – 1995. – №3. –С.20– 22.
14. Івашуціч, Я.М. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Я.М. Івашуціч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1986. – 320 с.
15. Каляда, А.А. Мастацкае чытанне ў школе. / А.А. Каляда. – Мінск : Народная асвета, 1992. – 198 с.
16. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Літаратурнае чытанне” // Народная асвета. – 2013. – №7. – С.3
17. Куцанава, Т.С. Пазакласнае чытанне ў пачатковых класах / Т.С. Куцанава, В.С. Варапаева.– Мінск : Вышэйшая школа, 1985. – 296 с.
18. Літаратурнае чытанне : падручнік для 3-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / В.С. Варапаева, Т.С. Куцанава.— Мінск : Маст. літ., 2007.– 128 с.
19. Лукашук, М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / М.П. Лукашук. – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 190 с.
20. Лукьянава, Н.М. Творчая майстэрня "Мой родны край, мая старонка" на ўроку літаратурнага чытання ў III классе / Н.М. Лукьянава // Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа. – 2010. – № 11. – С. 53–55.
21. Лявонава, П. І. Дзейнасць вучняў на ўроку чытання / П.І. Лявонава // Народная асвета. – 1984. – № 12. – С. 18-22.
22. Ляшук, В. Я. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэбны дапаможнік / Л. В. Асташонак, Г. С.Гарадко, Г. М. Ішчанка і інш. ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Асар, 2002. – 416 с.
23. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапаможнік / Л.В. Асташонак, Г.С.Гарадко, Г.М. Ішчанка і інш. / пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск : ТАА “Асар”, 2002. – 416 с.
24. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапаможнік / Л.В. Асташонак, Ю.І. Валынец, В.Я. Ляшук і інш. / пад агульн. рэд. В.Я.Ляшук. – Мінск : Выш. шк., 1986. – 366 с.
25. Нетрадыцыйныя падыходы да навучання мове і чытанню малодшых школьнікаў / Склад. Г.М. Канцавая, А.В. Сазановіч. – Брэст : БрДу, 2003. – 180 с.
26. Падгайскі, Л.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / Л.П. Падгайскі, Я.М. Івашуціч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1979. – 220 с.
27. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” і “Літаратурнае чытанне” на 2019/2020 навучальны год (1–4 клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання). – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2019. –122 с.
28. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В.Руцкая, М.У. Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 181 с.
29. Сторажава, Н.А. Мова мая і твая / Н.А. Сторажава. – Мінск : Выд. А.Ванін, 1993. – 80 с.