УВОДЗІНЫ
1. Біяграфічныя звесткі і навуковая дзейнасць Язэпа Юхо
2. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі Язэпа Юхо
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
У сваім рэфераце я хацела даць характарыстыку навуковым даследаванням Язэпа (Іосіфа) Юхо.
Актуальнасць работы абуслоўлена тым, што есць патрэбнасць у даследаванні прыведзенай тэме.
Аб’ектам работы з’яўляюцца працы і выказванні іншых аўтараў і даследчыкаў па дадзенай тэме.
Прадметам з’яўляюцца навуковыя даследаванні Язэпа Юхо.
Мэта: характарыстыка навуковых даследаванняў Язэпа Юхо.
Задачы, якія патрэбна вырашыць пры выкананні рэферата:
− разгледзець біяграфію і дзейнасць Язэпа Юхо;
– прааналізаваць навуковыя даследаванні Язэпа Юхо.
Падчас аналізу навуковых даследаванняў Язэпа Юхо былі выкарыстаны апісальны метад даследавання разам з прыёмам назірання, навуковай інтэпрытацыяй і абагульненнем.
1. Навуковыя даследаванні Язэпа Юхо
Іосіф Аляксандравіч Юхо...Гэты унікальны чалавек быў легендай юрфака. Выбітны беларускі навуковец, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі юрыдычнага факультэта БДУ, заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, Іосіф Аляксандравіч Юхо нарадзіўся ў Мінску 19 сакавіка 1921 года.
У 1938 годзе скончыў школу і паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут. Але ў 1939 годзе быў прызваны ў войска. Служыць пачаў у Горкаўскім вучылішчы зенітнай артылерыі. Вярнуцца ў інстытут ўжо не давялося – пачалася вайна....Навуковая спадчына прафесара Юхо сапраўды неацэнна.
Ён аўтар звыш 200 навуковых прац. Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.; а таксама ў перавыданні, перакладзе, напісанні ўступнага артыкула, каментароў і даведніка да Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.
Іосіф Аляксандравіч распрацаваў і пачаў чытаць курс лекцый па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Яго падручнік «Гісторыя дзяржавы і правы Беларусі» знаёмы кожнаму першакурсніку не толькі юрыдычнага факультэта БДУ, але і іншых ВНУ Беларусі, дзе навучаюць студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў. Нашым студэнтам пашанцавала ў тым, што многія маглі асабіста вучыцца ў гэтага выдатнага чалавека [1, c. 135].
2. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі Язэпа Юхо
У канцы 70-х гадоў ХХ ст. І. А. Юхо прыкладае немалыя намаганні па актывізацыі вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Ён спрабаваў заявіць аб асаблівасцях беларускай гісторыі, адзначае, што гісторыя дзяржавы і права Беларусі з'яўляецца адной з фундаментальнай юрыдычных дысцыплін, і павінна вывучацца ў вышэйшых навучальных установах. І калі ў 1963 г. у навучальны працэс падрыхтоўкі юрыстаў ўводзіцца новая дысцыпліна – “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”, то яе выкладчыкам прызначаецца менавіта і. А. Юхо [3, c. 153].
У кнізе ўпершыню асвятляюцца гісторыя ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў. Аналізуецца грамадскі і дзяржаўны лад Беларусі часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама пасля далучэння яе да Расійскай імперыі. Паказваецца значны ўплыў беларускага права на права суседніх народаў, іх прававую культуру.
Для студэнтаў юрыдычных і гістарычных факультэтаў, выкладчыкаў сярэдніх навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускага народа.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, багаты духоўны свет, і заўсёды сваё асаблівае меркаванне пра жыццё − гэта тое, што прыцягвала да яго студэнтаў. Прафесар Юхо ўвёў у свет юрыдычнай навукі, у свет сапраўднай гісторыі многіх спецыялістаў. Я таксама адношу сябе да ліку яго вучняў. Шмат у чым пытанні паходжання беларускай дзяржаўнасці складаныя для даследчыкаў з-за адсутнасці пісьмовых крыніц, таму Іосіф Аляксандравіч ініцыюе як пошук, так і перавыданне помнікаў правы Беларусі. Ён першым выказаў меркаванне, што Францыск Скарына прымаў удзел у выданні першага статута ВКЛ. І. А. Юхо.
Аўтар больш за 200 навуковых прац. Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.» (Інстытут дзяржавы і права АН СССР, 1954). Доктарская дысертацыя на тэму «Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.» (Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі, 1980).
1. Доўнар, Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў працах прафесара І. А. Юхо / Т. І. Доўнар // Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. − 2011. − № 3. − С. 132−137
2. Юхо, Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi : Дапаможнiк / Я.А.Юхо: Ч.2: Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi / Юхо,Язэп Аляксандравiч. − Мінск: РIВШ БДУ. − 2003. − 275с
3. Юхо, Я. А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi / Ю. Я. Аляксандравiч. − Мн.: Унiверсiтэцкае, 1992. − 270с
4. Юхо, Я. “Нарадзiўся я лiцьвiнам...”: Тадэвуш Касцюшка / Я. Юхо, У. Емяльянчык. − Мінск: Навука i тэхнiка. − 1994. − 68с