1. Змест работы далучэння дзяцей да мастацкiх твораў у дакументах, якiя рэгламентуюць дашкольную адукацыю
2. Адметная асаблiвасць твораў Васiля Вiткi для дзяцей. Казка «Вавёрчына гора». Прыгоднiцкi характар сюжэта
3. Аналіз казкі В.Віткі “Ваверчына гора”
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Змест работы далучэння дзяцей да мастацкiх твораў у дакументах, якiя рэгламентуюць дашкольную адукацыю
Мастацкія творы для дзяцей дашкольнага ўзросту – гэта адкрыццё вобразнага гучання слова, захапляючай чароўнай мелодыі мастацкага вобраза, паэтычнай рыфмы. Чароўныя радкі гукаў і слоў робяць успрыманне навакольнага свету яскравым, вобразным, малюнкавым.
З творамі мастацкай літаратуры і фальклору дзеці ў асноўным знаёмяцца ў адпаведнасці з адукацыйнай вобласцю «Мастацтва» (мастацкая літаратура) вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
У працэсе слухання твораў мастацкай літаратуры і фальклору ў дзяцей дашкольнага ўзросту назіраецца асаблівая цікавасць да гучання мастацкага слова. Яны адчуваюць яго мілагучнасць, рытмічнасць, заўважаюць і паўтараюць вобразныя выразы, удалыя і трапныя параўнанні.
Агульнай задачай мастацка-маўленчай дзейнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі з’яўляецца магчымасць праз літаратурны твор адкрыць дзіцяці свет слоўнага мастацтва, выхаваць цікавасць і любоў да кнігі.
2. Адметная асаблiвасць твораў Васiля Вiткi для дзяцей. Казка « Вавёрчына гора». Прыгоднiцкi характар сюжэта
Імя Васіля Віткі – адно з самых прыкметных сярод майстроў прыгожага пісьменства Беларусі. Гэтаму паспрыяла рознабаковая творчасць нашага земляка, які надзіва ўдала праявіў сябе як паэт і празаік, драматург і перакладчык, казачнік і публіцыст, крытык, сатырык і журналіст.
Васіль Вітка (Цімох Васілевіч Крысько) нарадзіўся 16 мая 1911 г. у сялянскай сям’і. Першы зборнік вершаў «Гартаванне» выдадзены ў 1944 ў Маскве. Затым выйшлі зборнікі паэзіі «Поўдзень» (1946), «Вернасць» (1953), «Ружа і штык» (1958), «Паверка» (1961), «Вершы» (1968), «Беларуская калыханка» (1971), «Праводзіны лета» (1972), «Вышыні святла» (1977), «Случчына» (1981), «Трэція пеўні» (1988), зборнік сатыры і гумару «Для дома, для альбома і трохі для эпохі» (1983). Для дзяцей выдаў кніжкі паэзіі і вершаваных казак «Вавёрчына гора» (1948), «Буслінае лета» (1958), «Казка пра цара Зубра» (1960), «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), «Казкі» (1968, 1976), «Чытанка-маляванка» (1971), «Хто памагае сонцу» (1975), «Ладачкі-ладкі» (1977), «Мы будуем метро» (1979), «Мінскія балады» (1982), «Казкі і краскі», «Госці», «Загадка пра зярнятка» (усе 1984), «Дзецям» (выбраныя творы ў дзвюх кнігах, 1986), «Свята дружбы» (1987), зборнік апавяданняў «Зайчык-вадалаз» (1962). У 1973 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах [1, с. 54].
3. Аналіз казкі В.Віткі “Ваверчына гора”
Сюжэт казкі «Вавёрчына гора» складаецца з асобных эпізодаў-прыгод, паяднаных агульным клопатам: як хутчэй дапамагчы вавёрачцы. Гэтыя эпізоды адзначаны бліскучым гумарам, найбагацейшай фантазіяй аўтара, меладычнай выразнасцю, лаканічнасцю мовы, зрокавай канкрэтнасцю. Павялічвае цікавасць дзяцей да казкі тое, што героі яе сустракаюць на сваім шляху шмат нечаканых перашкод – тут нічога не даецца проста. Нават каб адправіць тэлеграму, кавалю-ворану, сёстрам-вавёрачкам, давялося нямала патурбавацца, і хоць яны вельмі спяшаліся, а ўсё ж прыпыніліся на імгненне, каб залюбавацца агністым ззяннем чырвоных арабін, асабліва прывабілі іх гронкі спелых арэхаў: «А на дрэве – арэхаў, арэ- хаў! // А спеленеча-ча-ча-чкія, // А поўненеча-ча-ча- чкія, // Ана вяршэча-ча-ча-чку <...> » [4, с. 22].
3 майстэрствам выкарыстана В. Віткам у казцы гукавая анафара (паўторы ў пачатку вершаваных радкоў галоснага «А»), ёсць тут і эпіфара, узбагачаная гукапісам (паўторамі ў канцы вершаваных радкоў аднолькавых моўных канструкцый: «ча-ча-ча-чкія», якія шчыра, па-дзіцячы непасрэдна перадаюць захапленне і зачараванасць сясцёр-вавёрачак). Лексічнай анафарай пачынаюцца і тыя радкі казкі, калі, успомніўшы, што часу для любавання прыродай няма, сёстры-вавёрачкі ізноў паімчалі да тэлеграфа з адным жаданнем: хутчэй! «Хутчэй жа, // Хутчэй, // Хутчэй туды, // Туды, // Дзе растуць // Старыя дубы!» [4, с. 22].
1. Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапаможнік / А.М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мінск : Вышэйшая школа, 2008. – 688 с.
2. Беларуская дзіцячая літаратура: хрэстаматыя : вучэб. дапаможнік для студэнтаў пед. спецыяльнасцей ВНУ / аўт.-уклад. М.І. Шаўлоўская. –Мінск : Юніпресс, 2003. – 687 с.
3. Беларуская літаратура: пазакласнае чытанне / уклад. Л.І. Строк. – Мінск : Юніпресс, 2012. –384 с.
4. Вітка, В. Выбраныя творы : у 2 кн. / В. Вітка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – Кн. 1. – 380 с.
5. Дубініна, Д. Навукова-метадычныя парады па азнаямленні дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай і фальклорам / Д. Дубініна // Пралеска. – 2015. – №7. – С. 59–67.