Уводзіны
Пачынаючы з другой паловы 50-х гадоў абвастрылася ўвага лiтаратуры i мастацтва да мiнулага; прычына гэтаму – жаданне пiсьменнiкаў глыбей зведаць гiсторыю свайго народа, каб менш сказаць пра сучаснасць; вывесцi вытокi сённяшняга дня з дня учарашняга; жыць сучасным для пiсьменнiка сёння – гэта i грунтоўна ведаць мiнулае i ўмець зазiрнуць у будучыню. Увагу пiсьменнiкаў прыцягваюць усе эпохi i перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колiшнiх падзей з пазiцый сучаснасцi. Падзеi пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мiнулага i сённяшняга.
Сёння, як ніколі раней, узрасла цікавасць да гісторыі. Яе праблемы хвалююць не толькі спецыялістаў, але і шырокае кола грамадскасці. І на гэта ёсць прычыны. На крутых паваротах гісторыі людзі заўсёды звяртаюцца да дзён мінулых, каб больш дакладна і глыбока ўсвядоміць дзень сённяшні, каб зразуметь свае вытокі, карані. Забыццё і пагарджэнне ўрокамі гісторыі спараджае непрадказальныя і недаравальныя памылкі і расчараванні. Гісторыя ўмее жорстка помсціць, але ж і ўмее вучыць тых, хто прагне гэтай навукі. “У падзеях мінулага, – сцвярджаў Караткевіч, – нашы карані. А дрэва без карэння не можа існаваць, ні тым больш прыносіць плады” [1 ,с. 12].
Аднойчы надыходіць перыяд жыццёвай сталасці і мудрасці, калі чалавек пачынае ўсведамляць важнасць свайго прыходу ў жыццё, задае пытанне сабе і іншым: хто мы і куды ідзём? Ён разумее, што, з аднаго боку, спалучаны са сваімі продкамі, а з другога – з нашчадкамі. Сапраўды, чалавек падобны да птушкі, якая лунае ў сучасным на двух крылах – будучыні і мінулага. І гэты жыццёвы палёт падараваны кожнаму дзеля памяці продкаў і будучыні нашчадкаў.
Веданне гістарычнага мінулага, як ніколі, неабходнае нам, каму ў спадчыну продкі пакінулі “зямлю пад белымі крыламі”, пакінулі запавет любіць і берагчы яе. А таму трэба мець духоўнае апірышча, гэты грунт – гісторыя Бацькаўшчыны. Творы Л. Дайнекі, К. Тарасава, Г. Далідовіча, У. Арлова, В. Чаропкі і іншых пісьменнікаў вяртаюць нашаму народу памяць, бо без памяці пра мінулае народ пазбаўлены будучыні. Л.Дайнека адзначаў: “Час і наша жыцце, як страла, ляціць у адным кірунку, уперад. Назад мы можам рухацца толькі памяццю” [6].
Той аўтар, які бярэцца за асвятленне гісторыі, нясе высокую адказнасць перад памяццю былых пакаленняў і будучыняй наступнікаў.
Аб’ект даследавання: творчасць К. Тарасава, Л. Дайнекі.
Прадмет даследавання: мастацкая спецыфіка выяўлення гістарычных
1. Тэарэтычныя аспекты праблемы
Многія айчынныя аўтары звярталіся да тэмы гістарычнага мінулага. У цэнтры іх твораў як канкрэтна-гістарычныя асобы, так і выдуманыя. Аднак пры напісанні твора кожны аўтар выбірае свой шлях, каб пакінуць абранага героя пераможцам, калі некалькі стагоддзяў запар беларусы па чарзе страчвалі ўсе што мелі, а да ХХ стагоддзя нават не мелі сваёй дзяржавы.
Гістарычная проза – спецыфічны жанр. Яна вымагае добрага ведання гістарычных матэрыялаў, і не толькі “гісторыі ў падзеях і датах”. У мастацкім творы на першае месца выходзяць рэаліі бытавыя, паўсядзённыя. Таму асабліва важна спалучыць гістарычную дакладнасць і ў той жа час стварыць вобразы блізкія і зразумелыя сучаснаму чытачу. Тое ж тычыцца і мовы твораў: яна павінна адпавядаць рэаліям часу, калі адбываецца дзеянне, і разам з тым не быць перагружанай гістарызмалі, архаізмамі, спецыфічнымі словамі, вядомымі толькі спецыялістам-этнографам.
Уладзіміра Караткевіча лічаць пачынальнікам распрацоўкі гістарычнай нацыянальнай прозы. Уладзімір Караткевіч – вялікі сын беларускага народа, першаадкрывальнік у літаратуры невядомых ці малавядомых старонак гісторыі Белай Русі, сапраўдны гуманіст, голас якога ў абарону дабра мы чуем і сёння. Усё жыццё яго было змаганнем за край і народ свой, гарэннем за праўду, за прызнанне “зямлі пад белымі крыламі”. І памёр ён заўчасна, ацэнены далёка не ўсімі, – “рыцар сумлення і свабоды” з песнай на вуснах пра неўміручасць народа і краю.
Леанід Дайнека займае адметнае месца ў беларускай гістарычнай прозе. Яго раманы “След ваўкалака”, “Меч князя Вячкі”, “Жалезныя жалуды” адлюстроўваюць ключавыя, пераломныя моманты беларускай гісторыі. Гэтыя раманы складаюць гістарычную трылогію, у якой намаляваны асобы і падзеі нашага старажытнага мінулага.
Пісьменнік гаворыць у прадмове да кнігі “Меч князя Вячкі”: “Цяжка плысці па рацэ, імя якой – Гісторыя. Асабліва цяжка дабрацца да вытокаў, да тых мясцін, дзе ракі, па сутнасці, няма, ёсць тоненькія ручайкі, вадзяныя ніткі, з якіх праз колькі дзесяткаў кіламетраў спляцецца, сатчэцца шырокі абрус ракі” [6, с. 5].
У цэнтры твораў Л. Дайнекі – вядомыя гістарычныя асобы Усяслаў Чарадзей, Рагнеда, Міндоўг і інш. Філасофскае асэнсаванне мінулага з пазіцый сучаснасці – адметнасць гістарычных твораў Л. Дайнекі.
Так, кампазіцыя рамана “Меч князя Вячкі” спрыяе выяўленню аўтарскай думкі пра тое, што лёс дзяржавы і лёс народа – адзіны лёс. Першыя
2. Вобраз Міндоўга ў беларускай літаратуры
2.1 Вобраз Міндоўга ў рамане Л. Дайнекі “Жалезныя жалуды”
Рaмaн «Жaлeзныя жaлyды» вяpтae нac y чacы зapaджэння бeлapycкa-лiтoўcкaй дзяpжaвы (пaчaтaк – cяpэдзiнa XIII cт.) i ўвacкpaшae гepoiкa-тpaгeдыйныя cтapoнкi змaгaння нaшыx пpoдкaў з iншaзeмнымi зaxoпнiкaмi. Адзiн з цэнтpaльныx гepoяў твopa – князь Мiндoўг, якi cтaяў ля вытoкaў Вялiкaгa княcтвa Лiтoўcкaгa, Рycкaгa i Жaмoйцкaгa. Мeнaвiтa ён y гaды cвaйгo княжaння aб'яднaў бeлapycкiя i лiтoўcкiя зeмлi ў aдзiнyю дзяpжaвy ca cтaлiцaй y Нoвaгapoдкy. Гэты князь здoлeў кaнcaлiдaвaць ciлы i paзбiць тэўтoнcкiя пoлчышчы: «Вoйcкa Бeлapycкa-лiтoўcкaй дзяpжaвы былo тым cтaлёвым пa мoцы i нeчaкaнacцi мoлaтaм, якi цяжкa ўдapыў y caмae cэpцa Оpдэнy». Аднaк Лeaнiд Дaйнeкa нe iдэaлiзye гэтaгa князя як пaлiтыкa i чaлaвeкa. Нoвaя дзяpжaвa cлaвян i лiтoўцaў «нapaдзiлacя ў вялiкix пaкyтax, aгнi i кpывi». Тaмy згoдa i cпaкoй y дзяpжaвe aкaзaлicя пpывiднымi: «У гэты ж caмы чac дaжывaў cвae aпoшнiя днi Мiндoўг. Ямy здaвaлacя, штo мip i cпaкoй «нacтyпiлi нapэшцe ў дзяpжaвe, штo ягo пaлюбiлi ўce: i cялянe, i кyпцы, i бaяpы, i ўдзeльныя князi. Ямy здaвaлacя, штo дaўнo выcaxлa кpoў ягoныx пpaцiўнiкaў, ягoныx poдзiчaў, ycix, кaгo ён зaбiў».
У рамане “Жалезныя жалуды” ўзнаўляецца гэты цікавы этап нацыянальнай гісторыі – стварэнне моцнай сярэдневяковай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага, – падзеі чаго знайшлі адлюстраванне ва ўласнабеларускіх летапісах і хроніках.
Князь Міндоўг, які распачаў аб’яднанне літоўскіх і беларускіх зямель, паўстае на старонках твора чалавекам жорсткім, падступным, хітрым. Зорны час Міндоўга супадзе са стратай ранейшых пазіцый магутным ордэнам. Мячом ярасці, вераадступніцтвам, варагаваннем з роднымі людзьмі мацуе ён падмурак новай дзяржавы. Не раз стамляецца, гнецца пад віхурам жыцця і бітваў, а за ўдзячнасць мае тое, што “князі ненавідзелі адзін аднаго, а ўсе разам ненавідзелі Міндоўга” [6].
У залежнасці ад палітычнай сітуацыі ён некалькі разоў мяняе веру і не адчувае пры гэтым страху ці згрызотаў сумлення. “Маці мая, мяне нарадзіўшы, скуру мне дала. Гэта першая вера мая, адвечная вера прадзедаў. Потым летняе адзенне я апрануў. Гэта руская вера. Апрану зімовы кажух. Гэта будзе рымская вера. А першай смерцю скіну з сябе ўсе чужыя адзежы і зноў вярнуся голы ў лона агню свайго і веры сваёй” [6], – гаворыць князь сыну.
Заключэнне
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Гістарычная проза – спецыфічны жанр. Яна вымагае добрага ведання гістарычных матэрыялаў, і не толькі “гісторыі ў падзеях і датах”. У мастацкім творы на першае месца выходзяць рэаліі бытавыя, паўсядзённыя. Таму асабліва важна спалучыць гістарычную дакладнасць і ў той жа час стварыць вобразы блізкія і зразумелыя сучаснаму чытачу. Тое ж тычыцца і мовы твораў: яна павінна адпавядаць рэаліям часу, калі адбываецца дзеянне, і разам з тым не быць перагружанай гістарызмалі, архаізмамі, спецыфічнымі словамі, вядомымі толькі спецыялістам-этнографам.
У цэнтры твораў Л. Дайнекі – вядомыя гістарычныя асобы Усяслаў Чарадзей, Рагнеда, Міндоўг і інш. Філасофскае асэнсаванне мінулага з пазіцый сучаснасці – адметнасць гістарычных твораў Л. Дайнекі. Л. Дайнека стварыў свае гістарычныя раманы з думкай пра адраджэнне ў нашай свядомасці і душы гістарычнай памяці. На прыкладзе вопыту мінулых пакаленняў ён даводзіць, што нельга вытрымаць цяжкія выпрабаванні і агульную небяспеку ў адзіночку. Пісьменнік напісаў свае раманы для таго, каб гісторыя паўстала ў нашых вачах не толькі ў выглядзе разбураных камяніц, а ўяўлялася жывой, роднай, блізкай.
Імя Кастуся Тарасава у беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю – яе матэрыяльны свет разам з патаемнымі рухамі чалавечай душы.
Адной з вядомейшых гістарычных постацей Вялікага Княства Літоўскага з’яўляецца Міндоўг – першы і апошні кароль ВКЛ, дзяржаўца, які стаяў на чале стварэння ў будучым моцнай і ўплывавай дзяржавы.
Рaмaн «Жaлeзныя жaлyды» вяpтae нac y чacы зapaджэння бeлapycкa-лiтoўcкaй дзяpжaвы (пaчaтaк – cяpэдзiнa XIII cт.) i ўвacкpaшae гepoiкa-тpaгeдыйныя cтapoнкi змaгaння нaшыx пpoдкaў з iншaзeмнымi зaxoпнiкaмi. Адзiн з цэнтpaльныx гepoяў твopa – князь Мiндoўг, якi cтaяў ля вытoкaў Вялiкaгa княcтвa Лiтoўcкaгa, Рycкaгa i Жaмoйцкaгa. Мeнaвiтa ён y гaды cвaйгo княжaння aб'яднaў бeлapycкiя i лiтoўcкiя зeмлi ў aдзiнyю дзяpжaвy ca cтaлiцaй y Нoвaгapoдкy. Гэты князь здoлeў кaнcaлiдaвaць ciлы i paзбiць тэўтoнcкiя пoлчышчы. Князь Міндоўг, які распачаў аб’яднанне літоўскіх і беларускіх зямель, паўстае на старонках твора чалавекам жорсткім, падступным, хітрым. Зорны час Міндоўга супадзе са стратай ранейшых пазіцый магутным ордэнам. Мячом ярасці, вераадступніцтвам, варагаваннем
1 Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе / А. Бельскі. – Мінск : Аверсэв, 2005. – 353с.
2 Бельскі, А. Сучасная беларуская літаратура / А. Бельскі – Мінск : Універсітэцкае, 1997. – 240 с.
3 Грамадчанка, Т. «...Каб паверылі твайму слову»: Штрыхі да творчага партрэта Леаніда Дайнекі / Т. Грамадчанка // Роднае слова. – 1992. – № 5. – С. 36 – 41.
4 Грамадчанка, Т. Перад праўдай высокай і вечнай: беларуская проза сёння / Т. Грамадчанка. – Мінск. – 1991. – 186 с.
5 Гурэева, М. Постаці гісторыі айчыннай / М. Гурэева // Роднае слова. – 1993. – № 27. – С. 66 – 68.
6 Дайнека, Л. Жалезныя жалуды / Л. Дайнека [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.rulit.me/books/zhaleznyya-zhaludy-read-213278-1.html. – Дата доступу: 12.11.2017.
7 Каваленка, В. Абліччы мінулага: праўда і вымысел / Каваленка, В. // Покліч жыцця : літ. крытыка. – Мінск : Маст. літ., 1987. – С. 66–73.
8 Каваленка, В.А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В.А. Каваленка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 399 с.
9 Лазарук, М. Напоўніць «куфар жыцця»: Раздзел «Мастацкая літаратура і навука (гісторыя)» у падручніку «Родная літаратура для VІ класа [Л. Дайнека. Раман «Меч князя Вячкі»] / М. Лазарук // Роднае слова. – 1996. – № 11. – С. 93 – 96.
10 Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя: Метадычныя падыходы да вывучэння твораў на гістарычную тэму: Адкуль наш род. [Леанід Дайнека] / Л. Лясун // Роднае слова.. – 2007. – № 2. – С. 59.
11 Міндоўг [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://rusiny.jimdo.com/вялікія-князі-вкл/міндоўг/змова-траняты-смерць-міндоўга/. – Дата доступу: 12.11.2017.
12 Рагойша, В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах : дапаможнік / В.П. Рагойша. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 383 с.
13 Сідзельнікава, К. «...Мне ў душу стагоддзяў глянуць хочацца» / К. Сідзельнікава // Роднае слова. – 1991. – № 4. – С. 10 – 19.
14 Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў / склад. : М.В. Абабурка, Т.А. Казімірская, В.М. Саўчанка. – Магілёў : УА “МДУ імя А.А.Куляшова”, 2012. – 284 с.
15 Тарасаў, К. Апошняе каханне князя Міндоўга / К. Тарасаў [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.rulit.me/books/aposhnyae-kahanne-knyazya-mindouga-na-belorusskom-yazyke-read-70942-2.html. – Дата доступу: 12.11.2017.
16 Шынкарэнка, В. Спрачацца з нябытам: Гістарычная проза Кастуся Тарасава / В. Шынкарэнка // Роднае слова. – 2000. – № 9. – С. 17.
17 Шынкарэнка, В.К. Леанід Дайнека / В.К. Шынкарэнка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – Т.4, кн. 2. – С. 466–494.