УВОДЗІНЫ
У тлумачальных слоўніках раксрываюцца значэнні слоў, даецца іх граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстравана мнагазначнасць і аманімія, прыводзяцца фразеалагізмы са словам, якому прысвечаны слоўнікавы артыкул. Самым поўным на сённяшні дзень з’яўяецца “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (ТСБМ, т. 1 – 5, 1977 – 1984). У ім змяшчаецца лексіка і фразеалогія беларускай мовы ХХ стагоддзя, усяго – каля 98 000 слоў і 7 000 фразеалагічных і тэрміналагічных спалучэнняў.
Фразеалогія – адна з маладых галін лінгвістыкі. Яна вылучылася ў асобную мовазнаўчую дысцыпліну i стала складацца як самастойная навука толькі ў апошнія тры-чатыры дзесяцігоддзі. Яшчэ у 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі «скрытага развіцця». Фразеалагізмы, пад рознымі назвамі (ідыёмы, прымаўкі i iнш.), працяглы час сцісла разглядаліся ў рамках лексікалогіі як адно з яе пытанняў.
Толькі ў канцы 60-х гг .мінулага стагоддзя фразеалогія пачала складвацца як асобная галіна мовазнаўства. Выйшлі ў свет дзясяткі навуковых прац, прысвечаных як агульным праблемам фразеалогіі, так і разгляду прыватных яе пытанняў. Гэта манаграфіі, навучальныя дапаможнікі, даведнікі А.С.Аксамітава, М.А.Даніловіча, І.Я.Лепешава, В.В.Маршэўскай, Ф.М.Янкоўскага і інш.
Фразеалогія (ад грэч. phrasis – выраз, зварот, logos – вучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя i стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў. Тэрмін «фразеалогія» ўжываецца i са значэннем 'сукупнасць фразеалагічных адзінак пэўнай мовы або пэўнага аўтара, твора, перыяду i інш.' [11, с. 4].
Фразеалагізм – гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання i мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў [11, с. 5].
Фразеалагізмы заснаваны на семантыка-граматычным адзінстве, яны павінны вывучацца з пункту гледжання ўзаемадзеяння семантычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў, узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці іх семантычных, этымалагічных, марфалагічных, сінтаксічных, структурных, стылістычных і іншых характарыстык.
Мэта курсавой работы – разгледзець фразеалагізмы з саматычным кампанентам у беларускай мове ў сінтаксічным аспекце.
Задачы:
– вызначыць асаблівасці тэрміну “саматызмы” ў беларускай мове;
1 ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ З САМАТЫЧНЫМ КАМПАНЕНТАМ ЯК МОЎНАЯ АДЗІНКА
1.1. Агульная характарыстыка саматычных фразеалагізмаў
Сярод фразеалагізмаў асобнай групай некаторыя даследчыкі (Т.М. Шагун) вылучаюць саматычныя фразеалагізмы. Сярод лінгвістаў няма адзінага погляду на дадзенае паняцце. Адны з іх да саматычных фразеалагізмаў адносяць устойлівыя звароты з кампанентамі, якія на лексічным узроўні абазначаюць часткі чалавечага цела. Другія лічаць, што кампанентам саматычных фразеалагізмаў з’яўляюцца назвы частак цела чалавека ці жывёлы.
Пад саматычнай лексікай (саматызмамі) звычайна разумеюць “назвы цела, арганізма, іх частак, прадуктаў жыццядзейнасці” [6, с. 49].
Саматызмы з’яўляюцца аб ’ектам увагi навукоўцаў дастаткова даўно. На сeнняшнi дзень грунтоўна даследаваны саматычны код у фальклоры (Т.В. Валодзiна), фразеалагiзмы з саматычным кампанентам як у беларускай, так i у замежнай лiнгвiстыцы (I.Е. Гарадзецкая, Л.У. Кулiк, А.А. Занкавец, С.I. Магамедава i iнш.), часткова прааналiзаваны расiйскiя i англiйскiя тапонiмы, матываваныя саматычнай лексiкай (З.А. Богус).
У лінгвістычных даследаваннях сустракаюцца розныя тэрміны для моўных адзінак, якія называюць часткі чалавечага цела ці ўтрымліваюць у сваім складзе гэтыя назвы: саматычная лексіка, саматычныя адзінкі, саматызмы, саматычная фразеалогія, саматычная ідыяматыка і да т.п.
У сваю чаргу для наймення ўзнаўляльных словазлучэнняў, у склад якіх уваходзяць назвы цела, ужываюцца тэрміны саматычныя фразеалагічныя адзінкі, фразеалагізмы-саматызмы, саматызмы, фразеалагічныя адзінкі з кампанентамі-саматызмамі, фразеалагізмы з саматычным кампанентам.
Існуючая ў сучасным мовазнаўстве тэрміналагічная «саматычная» разнастайнасць сведчыць, па-першае, аб праяўленай у лінгвістычнай навуцы цікавасці да феномена саматычнай лексікі і фразеалогіі, а па-другое, аб нявырашанасці шэрага пытанняў, звязаных з лінгвістычным статусам і ўжываннем адзначаных адзінак.
Адным з крытэрыяў ідэнтыфікацыі саматычнай лексікі з’яўляюцца яе сэнсава-прагматычныя параметры. Сярод іх неабходна назваць наступныя: субстанцыяльнасць, намінатыўнасць, інфарматыўнасць, наменклатурнасць, этымалагічнасць, дэрывацыйная і сэнсавая патэнцыяльнасць .
Нельга не заўважыць, што лексічныя саматызмы з’яўляюцца невытворнымі адзінкамі мовы. Пры іх утварэнні не задзейнічаны словаўтваральныя механізмы, таму што яны з’яўляюцца этымалагічна
2. ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ З САМАТЫЧНЫМІ КАМПАНЕНТАМІ ПАВОДЛЕ ІХ СТРУКТУРЫ
Фразеалагізмы як складаныя моўныя адзінкі вызначаюцца разнастайнасцю сваёй структуры, у адпаведнасці з чым выдзяляюцца тры разнавіднасці: фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як словазлучэнні, спалучэнні і сказы. Такі падзел фразеалагізмаў стаў магчымым дзякуючы вывучэнню фразеалагізмаў беларускай мовы ў іх аб’яднаннях паводле структурных адзінстваў. Бо яшчэ нават у 90-я гг. ХХ ст. выдзяляліся толькі дзве разнавіднасці фразеалагізмаў паводле структуры: фразеалагізмы, якія “граматычна адпавядаюць сказу”, і “фразеалагізмы, граматычна адпаведныя словазлучэнню” [7, с. 128].
Выдзеленыя на сённяшні дзень тры разнавіднасці фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы паводле структуры істотна адрозніваюцца адна ад другой. Кожная разнавіднасць характарызуецца некалькімі структурнымі тыпамі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг структурных мадэляў. За кожным фразеалагізмам замацавалася свая структура.
2.1. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння
Знешне, па сваёй будове фразеалагізмы падобныя або на разнастайнага характару злучэнні слоў, або на сказы. Зыходзячы з гэтага можна выдзеліць фразеалагізмы са структурай словазлучэння, спалучэння і са структурай сказа.
Фразеалагізмы са структурай словазлучэння – самая шматлікая структурна-граматычная разнавіднасць фразеалагізмаў. Выразы гэтай разнавіднасці ўтварыліся па структурных схемах усіх шасці тыпаў словазлучэння, вядомых у сінтаксісе, аднак адны з гэтых тыпаў і асабліва мадэляў сярод таго ці іншага тыпу, як будзе паказана ніжэй, вельмі пашыраныя, другія – менш прадуктыўныя, трэція – зусім рэдкія.
Паміж кампанентамі ў фразеалагізмах-словазлучэннях назіраюцца наступныя віды сувязі:
- дапасаванне:
языковае мліва [10, с. 45],
цешчын язык [10, с. 625],
востры язык [10, с. 210],
доўгі (даўгі) язык [10, с. 364],
злыя языкі [10, с. 502] і інш.;
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Фразеалагізм – гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цзласнае значзнне, не роўнае суме значзнняў яе кампанентаў.
У структуры фразеалагічнага значэння, акрамя канкрэтнага ікатэгарыяльнага значэнняў, узмацняльнасці і адушаўлёнасці, вартавылучаць і такі кампанент, як матываванасць. У залежнасці ад наяўнасці або адсутнасці яго, фразеалагізмы могуць мець матываванае або нематываванае значэнне, што ў сваю чаргу непасрэдным чынам уплывае на іх падзел па семантычнай злітнасці кампанентаў.
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
Пад саматычнай лексікай (саматызмамі) звычайна разумеюць назвы цела, арганізма, іх частак, прадуктаў жыццядзейнасці. Пытанне адносна таго, якія кампаненты фразеалагізмаў лічыць саматычнымі, застаецца дыскусійным. Да саматычных фразеалагізмаў адносяць як устойлівыя звароты з кампанентамі, якія на лексічным узроўні абазначаюць часткі чалавечага цела, так і назвы частак цела чалавека ці жывёлы.
Паводле структуры сярод фразеалагізмаў з кампанентам язык выкарыстоўваюцца 3 разнавіднасці фразеалагічных адзінак: фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, – 68 адзінак; фразеалагізмы, суадносныя са структурай спалучэння слоў, – 2 адзінкі; фразеалагізмы, суадносныя са структурай сказа, – 40 адзінак.
Аналізуемыя фразеалагізмы-словазлучэнні ўтварыліся па структурных схемах чатырох вядомых у сінтаксісе тыпаў словазлучэння (дзеяслоўны: мыць языком, мазоліць язык і інш.; назоўнікавы: часанне языка, цешчын язык і інш.; прыметнікавы: лёгкі на язык, бойкі на язык і інш.; прыслоўны: высалапіўшы язык). Найбольш пашыраны з іх дзеяслоўны тып.
Фразеалагізмы, суадносныя са структурай спалучэння слоў прадстаўлены толькі некалькімі адзінкамі. Фразеалагізмы-спалучэнні з’яўляюцца мінімальнымі адзінкамі фразеалогіі прадстаўлены тыповымі структурнымі мадэлямі.
Фразеалагізмы-сказы з саматычным кампанентам паўтараюць многія тыпы і мадэлі, вядомыя ў сінтаксісе простага сказа. Адны з іх больш прадуктыўныя (язык блытаецца, язык меле, язык адняўся інш.), другія – менш (жаба на языку не спячэцца, язык у роце не месціцца і інш.). Калі фразеалагізмы-сказы разглядаць паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы, то выяўляецца, што амаль усе яны належаць да несуадносных. Толькі
1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск : Выш. шк., 1978. – 224 с.
2. Виноградов, В.В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 140 – 161.
3. Виноградов, В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 118–139.
4. Виноградов, В.В. Русский язык (Грамматическое учение о слове) / В.В. Виноградов. – М. – Л. : Гос. уч.-пед. изд-во М-ва просвещения РСФСР, 1947. – 784 с.
5. Гаўрош, Н.В. Фразеалагічны слоўнік: для сярэдняй школы / Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі ; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Нар. асвета, 1973. – 352 с.
6. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.
7. Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – Мінск : Беларуская навука, 1986.– 220 с.
8. Кулік, Л.У. Саматычныя фразеалагізмы беларускай і англійскай моў: структурна-семантычны і лінгвакультуралагічны аспекты : аўтарэф. дыс. …канд. філал. навук / Л.У. Кулік. – Мінск, 2016. – 30 с.
9. Лепешаў І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы : у 2 т. / І. Я. Лепешаў. – Мінск : Беларус. Энцыкл., 2008. – 2 т.
10. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы : у 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 1: А–Л. – 1993. – 590 с.; Т. 2: Н–Я. – 1993. – 607 с.
11. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 271 с.
12. Ляшчынская, В. А. Словы-саматызмы ў фразеалагізмах і чалавек / В.А. Ляшчынская // Слова ў паэзіі Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская. – Мінск: Беларус. навука, 2004. – С. 50–64.
13. Ляшчынская, В.А. Ад паэтычнай метафары да фразеалагізма / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы ІІІ Междунар.науч. конф., Гомель, 7-8 октября 2003 г. / Гомел. гос. ун-т; редкол.:В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. – Гомель, 2003. – С. 228–232.
14. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2010. – 230 с.
15. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа: манаграфія / В.В. Маршэўская ; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 116 с.
16. Мокиенко, В.М. Славянская фразеология / В.М. Мокиенко. – М. : Высш. шк., 1980. – 207 с.
17. Молотков, А.И. Основы фразеологии русского языка / А.М.Молотков. – Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1977. – 284 с.
18. Рудакоўская, З.А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З.А. Рудакоўская // Беларуская мова. – Мінск : БДУ,1978. – Вып. 6. – С. 49–57.
19. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.С. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.
20. Садоўскі, П. Час одуму / П. Садоўскі // Полымя. –1986. – № 5. –С. 168-181.
21. Саўчанка, В.М.Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : УА «МДУ імя А.А. Куляшова», 2012. – 72 с.
22. Сидоренко, М.И. Парадигматические отношения фразеологических единиц в современном русском языке / М.И. Сидоренко. – Л. : Ленингр. гос. пед. ин-т им. А.И. Герцена, 1982. – 108 с.
23. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; пад агул. рэд. К. Крапівы. – Мінск : БелСЭ, 1977 – 1984. – Т. 1–5.
24. Шагун, Т.М. Лінгвістычная “саматалогія”: стан і перспектывы даследавання / Т.М. Шагун // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя філалагічных навук. – 2009. – № 2(12) 2009. – С. 170–172
25. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка : учеб. пособие / Н.М. Шанский. – М. : Высш. шк. 1963. – 278 с.
26. Юнаш, М.У. Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычны і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларускай драматургіі) : аўтарэф. дыс. ...канд. філал. навук: 10.02.01 / М.У. Юнаш. – Мінск, 2005. – 21 с.
27. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : дапам. / Л.М. Якшук ; пад рэд. праф. І.Я.Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 223 с.
28. Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія / Ф. Янкоўскі. –Мінск : Нар. асвета, 1981. – 79 с.