Уводзіны
На сучасным этапе развіцця тэрміналагічнай справы на Беларусі асаблівую актуальнасць набываюць пытанні ўдасканалення i ўпарадкавання як тэрміналогіі ў цэлым, так i галіновых тэрмінасістэм, у тым ліку i тэрміналогіі металургічнай вытворчасці.
Пытанні распрацоўкі беларускай навуковай тэрміналогіі знаходзяцца яшчэ на пачатковым этапе. Упарадкаванне беларускай нацыянальнай навуковай тэрміналогіі – даволі вострая праблема, якая патрабуе неадкладнага вырашэння.
Падмурак для гэтага быў закладзены яшчэ ў 20-я гг. XX ст., на пачатку фарміравання нацыянальнай навуковай тэрміналогіі. Яна паступова ператваралася ў разгалінаваную сістэму, якая абслугоўвае многія сферы жыццядзейнасці беларускага народа.
Як адзначаюць многія даследчыкі, медыцынская тэрміналогія як велізарны лексічны пласт мовы навукі, што налічвае дзясяткі тысяч тэрмінаў, фарміравалася на працягу стагоддзяў, аднак працэс упарадкавання тэрміналагічнай сістэмы і стварэння новых тэрмінаў не спыняецца. Пачаткам сістэматызацыі беларускай медыцынскай тэрміналогіі, па меркаванні С. Ярашэвіча, “можа лічыцца 1923 год, калі супрацоўнік прыродазнаўчай секцыі Інбелкульта I. Цвікевіч распачаў укладаць тэрміналогію па анатоміі, фізіялогіі і гігіене” [29, с. 168]. К. Любецкая адзначае, што яшчэ ў 1918 г. быў выдадзены “Сямімоўны слоўнік”, у склад медыцынскай лексікі якога “ўключаны намінацыі з розных супольных галін ведаў: медыцыны (38), анатоміі (17), паталогіі (13) і фізіялогіі (2)” [20, с. 106].
У 1920-я гг. Навукова-тэрміналагічнай камісіяй Наркамасветы БССР былі распрацаваны і выдадзены тры выпускі беларускай анатамічнай тэрміналогіі, якія ўключалі 6710 тэрмінаў. У 1990-я гг. выйшлі праекты беларускіх адпаведнасцей гісталагічнай і эмбрыялагічнай тэрміналогій міжнародным наменклатурам, слоўнікі і даведнікі па розных раздзелах медыцынскай навукі, і гэтая праца па стварэнні вучэбнай і даведачнай літаратуры на беларускай мове працягваецца (Варанец В. I. Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. Гродна, 2001; Арцішэўскі А. А. Гісталогія з асновамі цыталогіі і эмбрыялогіі. Падручнік для мед. навуч. устаноў. Мінск, 2000 і інш.). Дадзеныя працы сталі факталагічнай базай даследавання.
Мэта курсавой работы: ахарактарызаваць асаблівасці словаўтварэння медыцынскай тэрміналогіі ў беларускай мове.
Задачы даследавання:
- разгледзець асноўныя спосабы тэрмінатворчасці;
1. Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці
Тэрміналогія(ад лац.terminus– ‘мяжа, граніца’ + грэч. logia ‘слова, вучэнне’) – раздзел навукі аб мове, які вывучае ўласцівасці тэрмінаў і прынцыпы іх уладкавання і апісання. Наяўнасць тэрміналогіі ўвогуле характарызуе высокі ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця народаў, і цікавасць да яе павялічваецца з узрастаннем ролі навукі ў жыцці грамадства.
Слова тэрміналогія абазначае яшчэ сукупнасць тэрмінаў мовы ўвогуле (тэрміналогія беларускай мовы) і сукупнасць тэрмінаў пэўнай галіны навукі і тэхнікі (аўтамабільная тэрміналогія, лінгвістычная тэрміналогія, матэматычная тэрміналогія, музычная тэрміналогія і інш.). Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адзінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця.
Пад прафесіяналізмамі звычайна разумеюць словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі, сферы дзейнасці. Прафесіяналізмы і тэрміны складаюць паняцце «спецыяльная лексіка». Але тэрміны адрозніваюцца ад прафесіяналізмаў сістэматызаванасцю, унармаванасцю, кадыфікаванасцю. Прафесіяналізмы ж часта з’яўляюцца паўафіцыйнымі словамі, выкарыстоўваюцца вузкім колам спецыялістаў, пераважна ў гутарковым стылі і характарызуюцца эмацыянальнасцю, напр., у асяроддзі камп’ютаршчыкаў: вінда (віндаўс), клава (клавіятура), жалеза (камп’ютар). Прымета эмацыянальнасці прынцыпова адрознівае прафесіяналізмы ад тэрмінаў, якім уласціва неэмацыянальнасць, дакладнасць, адназначнасць, наяўнасць строга вызначанай дэфініцыі (азначэння) і інш.
Прынцыповае значэнне для даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння, упарадкавання і складу нацыянальнай тэрміналогіі, узаемадзеяння паміж агульнаўжывальнай лексікай і тэрміналогіяй мае вырашэнне пытання аб сутнасці паняцця «тэрмін». Спробы вызначэння сутнасці гэтага паняцця маюць глыбокую навуковую традыцыю.
Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, што створана ці прынята, запазычана і выкарыстоўваецца для дакладнага выражэння самых розных спецыяльных навуковых і тэхнічных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Напрыклад, у фізіцы тэрмін-слова напружанне азначае ‘вектарная велічыня, якая вымяраецца адносінамі пругкай сілы, што ўзнікае ў целе пры дэфармацыі, да плошчы малога элемента сячэння, што перпендыкулярны да гэтай сілы’, а ў адрозненне ад яго агульнаўжывальнае слова напружаннемае некалькі значэнняў: 1) ‘дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. напружыць, напружыцца’, 2) ‘сканцэнтраванне намаганняў, затрата
2 Прадукцыйнасць словаўтваральных тыпаў медыцынскай тэрміналогіі
У беларускім тэрмінаўтварэнні, як сцвярджае Л.А. Антанюк, наглядаецца актыўнасць пераважнай большасці ўласцівых агульнаўжывальнай мове афіксальных словаўтваральных мадэлей, але прадуктыўнасць гэтых мадэлей мае істотныя адрозненні ў тэрмінаўтварэнні і словаўтварэнні [1, с. 27].
Найбольш прадукцыйным спосабам у галіне медыцынскай тэрміналогіі з’яўляецца тэрмінаўтварэнне (марфалагічны спосаб), якое адрозніваецца ад звычайнага словаўтварэння перавагай пэўных кампанентаў і мадэлей. На думку Л.М. Шакуна, марфалагічны спосаб словаўтварэння больш правільна падзяляць на дзве разнавіднасці: афіксальнае словаўтварэнне, бязафікснае словаўтварэнне (складанне асноў і слоў) [8, с. 95].
Некаторыя даследчыкі складанне асноў і слоў уключаюць у марфалагічны спосаб толькі з пэўнымі агаворкамі, а некаторыя адносяць да сінтаксічнага спосабу словаўтварэння.
Пры афіксацыі тэрмінаў да ўтваральнай асновы (слова) далучаецца дэрывацыйны афікс (або афіксы). У залежнасці ад іх віду адрозніваюць:
- суфіксальнае словаўтварэнне,
- прэфіксальнае словаўтварэнне,
- прэфіксальна-суфіксальнае словаўтварэнне,
- прэфіксальна-нульсуфіксальнае словаўтварэнне
- нулявую суфіксацыю.
Пры суфіксацыі асабліва прадукцыйныя наступныя суфіксы тэрмінаў-назоўнікаў:
1) -нн-, -енн- (-энн-) са значэннем апрадмечанага дзеяння:
актывава/нне (н.р.) – прывядзенне ў дзеянне
брузава/нне (н.р.), бражэ/нне (н.р.) – метабалічны працэс, пры якім рэгенеруецца АДФ.
уліва/нне (н.р.) – 1) працэс дзеяння ад дзеяслова ўліваць; 2) увядзенне ў арганізм (пад скуру ці ў жылу) лекавага, пажыўнага раствору ці крыві
унушэ/нне (н.р.) – 1) унушаць; 2) уздзеянне на псіхіку хворага, гіпноз.
2) -асць- з адцягненым значэннем:
уну/транасць (ж.р.) – (чаго) Тое, што знаходзіцца ўнутры чаго-н.
узбуджа/льнасць (ж.р) – стан узбуджэння.
запа/льчывасць (ж.р.) – стан хуткага ўзбуджэння, раздражнення, гневу
вашы/васць (ж.р.) – заражанасць скурнага покрыву вошамі.
гру/зкасць (ж.р), вя/зкасць (ж.р.) – цягучасць, клейкасць.
3) -ацыj- (-цыj-):
дэгаза/цыя (ж.р.) – абяшкоджванне мясцовасці, рэк і інш., заражаных атрутнымі рэчывамі
дарсонваліза/цыя (ж.р.) – метад электратэрапіі; прымяненне штуршковага току высокай частасці, малой сілы і высокага напружання для лячэння неўрозаў, жыўлення тканак.
гіпафу/нкцыя (ж.р.) – недастатковая інтэнсіўнасць дзейнасці якога-н. органа, тканкі, сістэмы, што можа прывесці да парушэння жыццядзейнасці арганізма.
гіпавентыля/цыя (ж.р.) – анамальна павярхоўнае і запаволенае дыханне, у выніку якога ў крыві адзначаецца рэзкае павелічэнне ўтрымання вуглекіслага газу
Заключэнне
Медыцынская навука прадугледжвае выкарыстанне значнай колькасці тэрміналагічных адзінак, якія ў працэсе гістарычнага развіцця прайшлі трансфармацыю структурнага і семантычнага напаўнення, а таксама тлумачэнне тэрміналагічнай парадыгмы, што ўтрымлівае асноўныя паняцці дадзенай галіны ведаў. Вывучэнне працэсаў, якія адбываюцца ў тэрміналагічным полі медыцыны, уяўляецца важным для ўпарадкавання яе тэрміналогіі. Сучасны стан беларускай медыцынскай тэрміналогіі, як і тэхнічнай, геалагічнай і некаторых іншых, характарызуецца найменшай ступенню распрацаванасці, упарадкаванасці.
Падчас дадзенага даследавання ставілася мэта даць характарыстыку асаблівасцей словаўтварэння медыцынскай тэрміналогіі ў беларускай мове.
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
Тэрміналогія беларускай мовы прайшла складаны шлях развіцця. Многія пытанні з’яўляюцца невысветленымі і зараз. У, прыватнасці, важным пытаннем застаецца наяўнасць замацаванага азначэння паняцця “тэрмін”. У большасці сучасных лінгвістычных даследаванняў адзначаецца, што для тэрміна характэрнымі з’яўляюцца сістэмнасць, наяўнасць дэфініцыі, тэндэнцыі да монасемічнасціў межах пэўнай тэрміналогіі, адсутнасць экспрэсіі (эмацыйна-ацэнкавых значэнняў); стылістычная нейтральнасць. Паняцце “наменклатура” некаторыя даследчыкі размяжоўваюць з паняццем тэрміналогія, падкрэсліваючы абстрактнасць паняццяў і катэгорый тэрміналогіі і канкрэтнасць прадметаў, а некаторыя ўключаюць наменклатуру ў склад тэрміналогіі, падкрэсліваючы агульныя прыкметы тэрмінаў і наменклатуры.
Для тэрмінатворчасці найбольш характэрнымі лічацца лексіка-семантычны, марфолага-сінтаксічны і марфалагічны спосаб (тэрмінаўтварэнне). Тэрмінолагі вылучаюць яшчэ сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў.
Навуковыя тэрміны у галіне медыцынскай тэрміналогіі ў большасці сваёй утвараюцца на аснове існуючых слоў і каранёў агульналітаратурнай лексікі.
Утварэнне тэрмінаадзінак адбываецца па тых жа спосабах і мадэлях, што і дэрывацыя агульнаўжывальных слоў, але адрозніваецца рознай ступенню прадукцыйнасці. Найбольш прадукцыйным спосабам у галіне медыцынскай тэрміналогіі з’яўляецца тэрмінаўтварэнне (марфалагічны спосаб), якое адрозніваецца ад звычайнага словаўтварэння перавагай пэўных кампанентаў і мадэлей. Значнае пашырэннеўпрэфіксальным утварэнні тэрмінаў медыцыны знаходзяць іншамоўныя прыстаўкі. Асобы пласт складае запазычаная лексіка. Аналіз фактычнага матэрыялу, змешчанага ў тэрміналагічных слоўніках, сведчыць абвялікай прадукцыйнасці
1. Антанюк, Л.А. Развіццё і задачы ўпарадкавання беларускай навуковай тэрміналогіі / Л.А. Антанюк // Тэрміналагічны зборнік. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985 – С. 5–17.
2. Арашонкава, Г.У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г.У. Арашонкава [i iнш.] – Мінск : Беларуская навука, 1999. – 175 с.
3. Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапаможнік / А.М. Асіпчук, В.В. Маршэўская, А.С. Садоўская. – Гродна:ГрДУ, 2009. – 27 1 с.
4. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. – Мінск : БелЭН, 1999. – Т. 1: А–Л. – 736 с.
5. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т. / А. М. Булыка. – Мінск: БелЭН, 1999. – Т. 2: М–Я. – 736 с.
6. Булыка, А.М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV–XVIII стст. – Мінск : Навука і тэхніка, 1980. – 256 с.
7. Варанец, В.І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псіхалагічнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў / В.І. Варанец. – Гродна : ГрДМУ, 2011. – 280 с.
8. Виноградов, В.В. Вопросы современного русского словообразования в свете трудов И. В. Сталина по языкознанию / В.В. Виноградов // Русский язык в школе. – 1951. – № 2. – С. 1–10.
9. Головин, Б.Н. Введение в языкознание / Б.Н. Головин. – М. : Высш. шк., 1973. – 320 с.
10. Головин, Б.Н. Роль терминологии в научном и учебном общении / Б.Н. Головин // Термин и слово : межвуз. сб. / Горьков. гос. ун-т им. Н.И. Лобачевского ; редкол.: Б.Н. Головин (отв. ред.) [и др.] – Горький : ГГУ,1979. – С. 14–18.
11. Даниленко, В.П. Русская терминология: опыт лингвистического описания / В.П. Даниленко. – М. : Наука, 1977. – 247 с.
12. Даўгулевіч, Н.М. Боўлiнг, сёрфiнг, фiтнэс: новыя запазычаннi з англійскай мовы ў спорце / Н.М. Даўгулевіч // Роднае слова. – 2002. – №3. – С. 33.
13. Даўгулевіч, Н.М. Фанетычная адаптацыя запазычанняў з англійскай мовы ў сучаснай беларускай мове : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук : 10.02.01 / Н.М. Даўгулевіч. – Мінск, 2003. – 20 с.
14. Кавалёва, Л.Я. Англiцызмы ў тэрмiналогii сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы : манаграфiя / Л.Я Кавалёва ; навук. рэд. праф. П.У. Сцяцко. – Гродна : ГрДУ, 2007. – 186 c.
15. Красней, В.П. Аб сінонімах, дублетах і варыянтах у тэрміналогіі / В.П. Красней // Веснік БДУ. Cер. 4. – 1995. – № 1. – С. 25–27.
16. Кручкова, Л.А. Іншамоўныя словы ў складзе беларускай спартыўнай лексікі / Л.А. Кручкова // Роднае слова. – 2004. – № 4. – С. 42–43.
17. Курто, В.П. Беларуская сельскагаспадарчая тэрміналогія / В.П. Курто // Сборник материалов научно-практической конференции студентов и магистрантов "Техсервис-2011" : материалы временных коллективов. Вып. 2 / Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Учреждение образования "Белорусский государственный аграрный технический университет", Факультет «Технический сервис в АПК» ; ред. В. П. Миклуш [и др.]. – Минск : БГАТУ, 2011. – С. 258–260.
18. Лапкоўская, А.М. Беларуская мова (Прафесійная лексіка) : вучэб. дапам. / А.М. Лапкоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.
19. Лаўшук, Дз.А. Аб полісеміі ў беларускай сельскагаспадарчай тэрміналогіі / Дз.А. Лаўшук // Веснік МДУ імя А.А.Куляшова. – 2000. – № 2–3 (6). – С. 124–127.
20. Любецкая, К. П. Лексічныя змены ў беларускай медыцынскай тэрміналогіі XX ст. (на матэрыяле лексікаграфічных крыніц) / К.П. Любецкая // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. – Мінск : РІВШ БДУ, 2006. – Вып. 5. – С. 105–111.
20.
21. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. – Мінск : РІВШ БДУ, 2001. – 254 с.
22. Макарэвіч, М.М. Лексіка народных промыслаў і рамёстваў у гісторыі беларускай нацыянальнай тэрміналогіі : аўтарэферат дыс. … канд.філал. навук : 10.02.01 / М.М. Макарэвіч ; Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна.– Мінск, 2011.– 26 с.
23. Реформатский, А.А. Введение в языкознание / А.А. Реформатский. – М. : Учпедгиз, 1955. – С. 80–90.
24. Руска-беларускi слоўнік сельскагаспадарчай тэрмiналогii / Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа АН Беларусі ; пад рэд. М.В. Бірылы, Г.У. Арашонкавай.. – Минск : Ураджай, 1994. – 560 с.
25. Суперанская, А.В. Общая терминология: вопросы теории / А.В.Суперанская, Н.В.Подольская, Н.В.Васильева. – М. : Наука,1989. – 246 с.
26. Сцяцко, П.У. Беларуская навуковая тэрмiналогiя ў другой палове 90–х гадоў ХХ ст. / П.У. Сцяцко // Роднае слова. – 2001. – № 2 – С. 32–35.
27. Сцяцко, П.У. Уводзіны ў мовазнаўства / П.У. Сцяцко. – Гродна : Гр ДУ, 2001. – 228 с.
28. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР ; пад агульн. рэд. К.К. Атраховіча. – Мн., 1984. – 5 т.
29. Ярошевич, С. П. Беларуская навуковая медыцынская тэрміналогія : станаўленне і сучасны стан / С. П. Ярошевич // Медицина Беларуси XX в. : тезисы докладов VIII Респ. научн. конф. по истории медицины. – Минск, 1998. – С. 168–170.