Уводзіны
1. Сімвалізм як літатарурная з’ява ў айчыннай і замежных літаратурах
2. Традыцыі еўрапейскага сімвалізму ў творчасці Янкі Купалы
2.1. Янка Купала і сімвалізм
2.2. Сімволіка ў драматургіі Янкі Купалы
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Бываюць паэты большага ці меншага
генія, больш ці менш моцнага ўплыву на
розум і ўяўленне чалавека, але для нас,
беларусаў, ён адзін такі. Ён – Купала.
І гэтым усё сказана
У. Караткевіч
Янка Купала – вялікі нацыянальны паэт беларускага народа. Ён узняў беларускае мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала літаратура беларусаў, а ягоная творчасць параўнялася з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры.
Творчасць Янкі Купалы як бы канчаткова афармляе і завяршае станаўленне самасвядомасці беларускага народа, псіхалагічнага складу і філасофіі быцця. Так, як пачаў пісаць Янка Купала, да яго не пісаў ніхто. Гэта быў нібыта сінтэз усіх папярэдніх здабыткаў новай беларускай літаратуры. 3 прыходам у літаратуру Янкі Купалы ў ёй паяўляецца цэласная канцэпцыя радзімы як гістарычна-сацыяльнага асяродка дзейнасці народа, а таксама канцэпцыя чалавека, асобы ў яе дачыненнях да гісторыі і будучыні грамадства.
Можна разглядаць творчасць Купалы як энцыклапедыю жыцця беларускага народа, бо ў ёй знаходзяць адбітак усе праявы нацыянальнага бытавання беларусаў на стыку дзевятнаццатага і дваццатага стагоддзяў, а таксама перыяду імперыялістычнай вайны, трох рэвалюцый, грамадзянскай вайны, савецкай эпохі ўключна да Вялікай Айчыннай вайны.
Беларускі народ быў пазбаўлены магчымасці карыстацца здабыткамі сваёй шматвяковай культуры, над яго мовай вісела знявага забароны, кнігі яго нешматлікіх пісьменнікаў, якія, нягледзячы на забарону, зрэдку прабіваліся ў друк, не маглі дайсці да чытача. Не было ні беларускіх школ, ні газет, ні выдавецтваў.
1. Сімвалізм як літатарурная з’ява ў айчыннай і замежных літаратурах
На працягу ўсёй сваёй гісторыі чалавецтва карыстаецца знакамі. Само сабой так склалася, што элемент сімвалізму прысутнічае літаральна і абсалютна ва ўсім. Найпростыя графічныя знакі – кола, крыж, ромб, хвалістая лінія, трохкутнік вядомыя з часоў палеаліту і задоўга да з’яўлення пісьменнасці яны сталі ўсеагульнай, універсальнай мовай чалавецтва.
Сімвалы прысутнічаюць у паўсядзённым жыцці чалавека, і, як правіла, мы не задумваемся над сэнсавым значэннем тых ці іншых прадметаў, аб’ектаў, што нас акружаюць. Хоць на самай справе гісторыя паходжання і сімвалічнае значэнне некаторых рэчаў, аж да прадметаў адзення, якую мы носім, даволі цікавыя.
Сімвалізм – літаратурны напрамак канца ХІХ–пачатку ХХ ст., асноўнай рысай якога выступае тое, што канкрэтны мастацкі вобраз ператвараецца ў шматзначны сімвал. Нараджаецца ў Францыі, потым пашыраецца ў іншай літаратуры Еўропы (Англія, Германія, Аўстрыя, Бельгія, Нарвегія, Расія). Сімвалізм як літатарурны напрамак набывае вядомасць з 1880 ᴦ., калі Стэфан Маллармэ адкрывае літаратурны салон (“аўторкі” Маллармэ), у які ўваходзяць маладыя паэты Р.Гіль, Г.Кан, А дэ Рэнье, П.Кіяр і інш. Потым далучаюцца і сталыя – А.Жыд, П.Валеры, П.Кладэл. З праграмнымі заявамі сімвалісты пачалі выступаць з 1886 ᴦ. Са смерцю патрыярха сімвалістаў Ст.Маллармэ (1898) французскі сімвалізм як арганізаваны напрамак спыняе сваё існаванне. Аднак галасы асобных паэтаў-сімвалістаў гучалі і на пачатку ХХ ст. Разам з тым сімвалізм у фрацускай літаратуры не абмяжоўваецца рамкамі 1880–90-х гᴦ. У 1857 ᴦ. былі надукаваны “Кветкі зла” Шарля Бадлера. Паэтыку сімвалізму неабходна суадносіць таксама з творчасцю Поля Верлена і Артура Рэмбо (60–70-я гг.). Названыя паэты стварылі славу і гонар францускага сімвалізму. З
2. Традыцыі еўрапейскага сімвалізму ў творчасці Янкі Купалы
2.1. Янка Купала і сімвалізм
Найбольш поўна пытанне “Я. Купала і сімвалізм» распрацавана П. Васючэнкам. Даследчык адзначае: “Лiтаратурная Беларусь на пачатку 20 стагоддзя апынулася ў цэнтры магутнага ўздзеяння еўрапейскага сiмвалiзму i асвойвала творчы досвед адразу некалькiх сiмвалiсцкiх школ” [1, с. 97].
Перш за ўсё, неабходна адзначыць уплыў скандынаўскага сімвалізму на творчасць беларускіх пісьменнікаў: “Надзвычайная папулярнасць нарвежскiх аўтараў на прыканцы ХIХ – на пачатку 20 ст. праявiлася i ў беларускiм лiтаратурным жыццi. Гiстарычны лёс Беларусi шмат у чым блiзкi цi нават тоесны лёсу Нарвегii. На працягу некалькiх стагоддзяў Нарвегiя знаходзiлася ў стане каланiяльнай або напаўкаланiяльнай залежнасцi ад Швецыi. Нарвежская мова пацярпела ад жорсткай асiмiляцыi дацкай мовай” [1, с. 98]. Так, матыў трансцэдэнтнага, мiстычнага падарожжа ў шэрагу твораў Г. Iбсена перагукаецца з аналагічнымі матывамi ў творах беларускiх аўтараў, у прыватнасцi “Сон на кургане” Я. Купалы. Героі выпраўляецца ў своеасаблівую трансцэндэнтную вандроўку, ідучы ўслед за мiстычным поклiчам, якi, апроч героя, не чутны нiкому.
Гэтае падарожжа завяршаецца вяртаннем. Вяртанне – матыў, які быў характэрны не толькi для лiтаратуры, але i для фiласофii канца ХІХ – пачатку 20 ст. Так Пер Гюнт вяртаецца да сваёй Сольвейг – жанчыны, што сімвалізуе адвечнае чаканне, вернасць, пяшчоту. Купалаўскi Сам, “прайшоўшы ўсе этапы трансцэндэнтнага пошуку (сон-летарга, змаганне з Чорным за закляты скарб, вяселле на пажарышчы, баль у шынкоўнi), знаходзiць кабету, што замерла ля парога шынка, i пазнае ў ёй сваю жонку” [1, с. 98].
Трэба адзначыць, што ў кожнай з названых версiй вяртання вобраз жанчыны як правіла непасрэдна звязаны з Бацькаўшчынай, роднай зямлёй, што ўвасабляе трывалую жыццёвую аснову.
Заключэнне
Радзіма і свобода, незалежнасць – для паэта паняцці непадзельныя. Ніхто з беларускіх паэтаў пачатку стагоддзя з такім запалам, мужнасцю, таленавітасцю і так паслядоўна не адстойваў, не бараніў ідэю нацыянальнага адраджэння і незалежнасці, як Янка Купала. Усведамленне волі і незалежнасці як найвялікшай каштоўнасці нацыі было вызначальным у яго светапоглядзе, а значыць і ў творчасці.
Заслуга пісьменніка перад нашай нацыяй і народам у тым, што ён, здолеўшы ўвабраць у сябе лепшыя дасягненні і традыцыі сваіх таленавітых папярэднікаў Багушэвіча і Цёткі, пайшоў далей за іх. Ён першы, хто з незвычайнай сілай, «на свет цэлы», сказаў і аб нашай мары, і аб нашым праве “людзьмі звацца”.
Драматычныя творы Янкі Купалы не толькі маюць асаблівае значэнне для беларускай літаратуры, тэатра, але і дапамагаюць больш глыбока асэнсаваць погляды пісьменніка на перспектывы нацыянальна-гістарычнага лесу беларусаў. У сваіх творах пясьняр ідзе ад прыватнага да агульнага, праз вобразы гаспадароў дома і іх гасцей, дзякуючы сімвалічнаму падтэксту, вельмі дакладна акрэсліваецца сучасны стан грамадства і шляхі яго развіцця.
Янку Купалу называюць паэтам трагічнага лёсу. Поўнасцю адданы беларускаму народу, ён разам з ім выпіў да дна наканаваную лёсам чашу выпрабаванняў і пакут. Яго не палохаў бурны і крывавы паслярэвалюцыйны час. Боль, трывога і клопат аб Беларусі адчуваюцца ва ўсіх творах вернага сына Бацькаўшчыны. Сваёй мужнасцю і сваёй творчасцю Купала паказаў свету, што была, ёсць і будзе жыць Беларусь, што яна смела глядзіць у будучыню.
Такім чынам, можна зрабіць вывад, што у кожным з драматычных твораў Янкі Купалы прысутнічае шэраг аднатыпных вобразаў: патрыятычна настроенага маладога чалавека і яго антыпода, маладой дзяўчыны-нявесты і старой маці. Мужчынскія вобразы ўвасабляюць адпаведна нацыянальна-
1. Васючэнка, П. Беларуская лiтаратура пачатку 20 стагоддзя ў кантэксце еўрапейскага сiмвалiзму / П. Васючэнка // Скарыназнаўства, кнiгазнаўства, лiтаратуразнаўства: матэрыялы Ш Мiжнар. кангрэса беларусiстаў «Беларуская культура ў дыялогу цывiлiзацый» (Мiнск, 21 – 25 мая, 4 – 7 снежня 2000 г.). – Мн. : “Беларускі кнігазбор”, 2001. – С. 96 – 101.
2. Васючэнка, П. Янка Купала і сімвалізм / П. Васючэнка // Роднае слова. – 2002. – № 8. – С. 14-18.
3. Васючэнка, Пятро. Драматургічная спадчына Янкі Купалы : вопыт сучаснага прачытання / Пятро Васючэнка ; рэд. І. Э. Багдановіч ; АН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. –173 с.
4. Гарэцкі, М. І. Гісторыя беларускае літаратуры / М.І. Гарэцкі. – Мінск, 1926. – 207 с.
5. Гніламёдаў, У. В. Драматургія. “Паўлінка”, “Прымакі”, “Раскіданае гняздо” // Янка Купала : жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў ; навук. рэд. В. П. Жураўлёў ; НАН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – С. 123-127.
6. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала : жыцце і творчасць / У. В. Гніламёдаў. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 238 с.
7. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала. Новы погляд : дапаможнік для настаўніка / У. В. Гніламёдаў. – Мінск : Народная асвета, 1995. – 176 с.
8. Замоцін, І. Беларуская драматургія : драматычныя творы Янкі Купалы // Творы : літаратурна-крытычныя артыкулы / І. Замоцін ; склад. Я. М. Гаварушка ; навук. рэд. У. М. Конан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – С. 188-210.
9. Кабржыцкая, Т.. Драматургічны геній Янкі Купалы / Т. Кабржыцкая // Полымя. – 2001. – № 11. – С. 166-180.
10. Купала, Я. Выбраныя творы / Янка Купала ; аўт. уклад. У. Гніламедаў , А. Шамякіна ; аўт. прадм. Н. Гілевіч ; камент. А. Шамякіна. – Мн. : Беларускі кнігазбор, 2002. – 640 с.
11. Купала, Я. Поўны збор твораў : у 9 т. / Янка Купала ; АН Беларусі, Iн–т літ. імя Я. Купалы. – Мн. : Мастацкая літаратура, 1995 – 2003.
12. Лаўшук, С. С. Драматургія / С. С. Лаўшук // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 1999. – С. 51-67.
13. Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч. Ч.2. / А.А. Лойка. – Мінск: Выш. школа, 1989. – 480 с.
14. Макарэвіч А. Вобразы Данілкі і Зоські з драмы «Раскіданае гняздо» ў кантэксце спадчыны Янкі Купалы і драм Францішка Аляхновіча II Роднае слова. 2003. № 3. С. 18-23.
15. Навойчык, П.І. Сімволіка жаночых вобразаў драматургіі Янкі Купалы // П.І. Нявойчык [электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://elib.bsu.by/handle/123456789/27329 – Дата доступу : 17.05.2016.
16. Навуменка, І. Я. Янка Купала / І. Я. Навуменка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 1999. – С. 121-¬175.
17. Петрушкевіч, А.М. Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя: дапам. / А.М. Петрушкевіч; пад рэд. І.В. Жука. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 148 с.
18. Рагойша В. Напрамак літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік – Мінск., Нар. асвета, 2009. – 303 с.
19. Садаўнічы, Э. В. Янка Купала і Якуб Колас і станаўленне беларускай савецкай драматургіі / Э. В. Садаўнічы // Беларуская літаратура / рэдкал.: М. М. Грынчык (гал. рэд.) [і інш.] ; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. – Мінск : Выд-ва БДУ, 1982. – Вып. 10. – С. 99-107.
20. Санюк, Дз. Эстэтыка творчасці Янкі Купалы / Дз. Санюк. – Мн. : “Беларускі кнігазбор”, 2002. – 212 с.
21. Тарасава, Т. М. Да праблемы сімвалісцкай вобразнасці ў драмах Янкі Купала “Раскіданае гняздо” і Марыса Метэрлінка “Сляпыя” / Т. М. Тарасава // Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, 3-4 кастрычніка2002 г. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – С. 225-228.
22. Шышко, А. Адметнасці драматургіі Янкі Купалы і Максіма Гарэцкага нашаніўскага перыяду і 1920-х гг. / А. Шышко // VII Міжнар. навук. канф., прысвеч. 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 27 – 28 верас. 2012 г., Мінск, БДУ: зб. навук. арт. / пад агул. рэд. Т.І. Шамякінай. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. – С. 283-288.
23. Юрэвіч, У. Янка Купала: нарыс жыцця і творчасці: для сярэд. і ст. шк. узросту / У. Юрэвіч. – Мінск : Народная асвета, 1983. – 208 с.
24. Ярош, М. Г. Драматургія Янкі Купалы / М. Г. Ярош ; рэд. В. В. Барысенка ; Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск : Выд-ва АН БССР, 1959. — 148 с.
25. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.