УВОДЗІНЫ
Беларускія народныя гаворкі і дыялекты цікавяць даследчыкаў у іх узаемадзеянні з літаратурнай мовай. Узбагачэнне літаратурнай лексікі за кошт народна-дыялектных слоў – гэта такі ж гістарычны працэс, як і папаўненне яе шляхам запазычвання іншамоўных слоў. Аналіз гэтага працэсу мае свае цяжкасці, асабліва для нацыянальных моў, літаратурная форма якіх складвалася на аснове жывых народных гаворак. Да такіх моў належыць і беларуская. Тая акалічнасць, што новая беларуская літаратурная мова паступова «вырастала» з народных гаворак, доўгі час ускладняла размежаванне паняццяў «дыялектнае слова» – «літаратурнае слова». На працягу ХІХ – пачатку ХХ ст., калі яшчэ не былі выпрацаваны адзіныя лексічныя і граматычныя нормы беларускай мовы, свае мастацкія творы аўтары пісалі на роднай ім гаворцы, не размяжоўваючы мясцовыя і агульнаўжывальныя словы. Першыя адзнакі проціпастаўлення «дыялектнае» – «літаратурнае» пачалі праяўляцца толькі ў пачатку ХХ ст. са з’яўленнем легальных выдавецтваў, якія маглі аб’ядноўваць карэспандэнтаў з розных куткоў Беларусі, калі для абазначэння адной і той жа рэаліі пачалі адначасова прапаноўвацца розныя словы (узніклі шматчленныя сінанімічныя рады), калі ўсведамленне неабходнасці стварэння для выдавецтваў адзінай літаратурнай мовы магло спалучыцца з магчымасцю свядомага адбору для гэтай адзінай мовы ўсяго найбольш тыповага і пашыранага ў мове. Выразна акрэслілася проціпастаўленне дыялектнага слова літаратурнаму толькі к канцу 20-х гг. ХХ ст. Дыялектызмы (у цяперашнім разуменні тэрміна) шырока выкарыстоўвалі беларускія пісьменнікі старэйшага пакалення (Ц. Гартны, М. Гарэцкі, Я. Купала, Я. Колас, К. Крапіва, М. Лынькоў, І. Мележ, К. Чорны і іншыя). Сярод пісьменнікаў сучаснага пакалення, якія актыўна выкарыстоўваюць мясцовыя словы пры апісанні галоўным чынам вясковага жыцця, можна назваць Р. Барадуліна, Б. Сачанку, І. Чыгрынава і іншых [9, с. 399].
Як адзначаецца ў «Лексікалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы» пад рэд. А. Я. Баханькова, з усіх разнавіднасцей дыялектызмаў найбольшую верагоднасць замацавання ў літаратурнай мове маюць цяпер уласналексічныя, семантычныя і этнаграфічныя дыялектызмы, здольныя ўзбагаціць сінанімічныя і намінацыйныя сродкі літаратурнай лексікі [8, с. 402]. Звычайна адносна простым бывае шлях у літаратурную мову этнаграфічных дыялектызмаў. Трапіўшы ў літаратурна-пісьмовы тэкст і не
1 ЛЕКСІКА ЯК АБ’ЕКТ МОВАЗНАЎСТВА
1.1. Лексіка сучаснай беларускай мовы: тэарэтычны аспект
Лексікалогія - галіна мовазнаўства, якая вывучае слоўнікавы склад, лексіку мовы [4, с. 3]. У склад лексічных адзінак мовы ўваходзяць не толькі асобныя словы, але і ўстойлівыя тэрміналагічныя словаспалучэнні (аналітычныя найменні), аднак асноўная лексічная адзінка – слова.
Як адзначае П. Сцяцко, у лексікалогіі вывучаюцца наступныя пытанні:
1) слова як асноўная адзінка мовы і яе адметнасці, тыпы лексічных адзінак,
2) структура слоўнікавага складу,
3) функцыянаванне лексічных адзінак,
4) шляхі папаўнення і развіцця слоўніка мовы;
5) семантычныя тыпы слоў (полісемія, антанімія і пад.) ды інш. [9, с. 78].
Адрозніваюць агульную, прыватную, гістарычную, параўнальную і практычную (дастасоўную) лексікалогію.
Агульная лексікалогія ўстанаўляе агульныя заканамернасці будовы, функцыянавання і развіцця лексікі. Прыватная лексікалогія даследуе лексіку адной мовы (напрыклад, лексікалогія беларускай мовы). Гістарычная лексікалогія даследуе гісторыю слоў у адпаведнасці з абазначанымі імі прадметамі і паняццямі. Параўнальная (супастаўляльная) лексікалогія вывучае лексіку ў плане выяўлення генетычнай роднасці моваў, структурна-семантычнага падабенства і адрознення паміж імі (незалежна ад іх роднасці) ды інш. Дастасоўную лексікалогію складаюць лінгвапедагогіка і культура маўлення.
У лексікалогіі вывучаюцца розныя тыпы слоў і розныя аспекты слова, а таксама аналітычныя найменні, таму лексікалогія мае такія адгалінаванні, як:
1) анамасіялогія – навука аб называнні словам пэўных з’яваў і прадметаў;
2) семасіялогія – навука пра значэнні лексічных адзінак; 3
) анамастыка – раздзел лексікалогіі, які даследуе ўласныя імёны;
4) тэрміназнаўства,
5) фразеалогія,
6) лексікаграфія,
7) этымалогія ды інш. [8, с. 78-79].
2 СПЕЦЫФІКА НАЙМЕННЯЎ ПРАДМЕТАЎ ДАМАШНЯГА ЎЖЫТКУ Ў ГАВОРКАХ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ
2.1. Лексіка-семантычныя групы найменняў прадметаў дамашняга ўжытку
З “Тураўскага слоўніка”, слоўніка “Народная лексiка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры” У.В. Анічэнкі, дыялектнага слоўніка Лоеўшчыны падчас дадзенага даследавання былі адабраны лексічныя адзінкі, што абазначаюць найменні прадметаў дамашняга ўжытку. Агульная колькасць такіх найменняў склала 63 адзінкі.
Дадзеныя найменні былі размеркаваны па лексіка-семантычных групах.
1. Назвы посуду і хатняга начыння
Посуд у залежнасці ад прызначэння можна падзяліць на групы – сталовы і кухонны. Прадметам нашага даследавання з’явіліся адзначаныя вышэй адзінкі посуду, якія выкарыстоўваюцца ў гаворках Гомельшчыны.
Для наймення шырокай i глыбокай, круглай формы, пасудзіны для ежы [17, т. 3, с. 13] мicкi ў гомельскіх гаворках побач з літаратурнымі назвамі міска i мica ўжываюцца лексічныя сінонімы крынка i чаропка (чарэпка).
На Лоеўшчыне выкарыстоўваюцца дыялектныя назвы місак у залежнасці ад памеру: для наймення невялікай міскі зафіксавана намінацыя палумісак [19, с. 245], а для вялікай – лаханя [19, с. 177] Лексема лаханя ўжываецца таксама i для назвы вялікай глінянай мicкi [12, с. 106].
Акрамя таго, ужываюцца розныя дыялектныя найменні місак, вырабленых з гліны i дрэва. Назвы гліняных місак прадстаўлены намінацыямі глінянка, латка [12, с. 105], лоханька [12, с. 45], макотра [19, с. 127] i чэрэп’янка [17, с. 315].
У Тлумачальным слоўніку беларускай мовы нарматыўная адзінка рынка занатавана ў значэнні `кухонная чыгунная пасудзіна на ножках i з доўгай ручкай' [17, т. 4, с. 737], між тым, у гаворках Гомельшчыны рынка ўжываецца для наймення сталовай глінянай міскі [5, с. 31], а таксама для абазначэння як гліняных, так i драўляных кухонных місак [12, с. 172].
Назвы драўляных місак прадстаўлены найменнямі каганка [12, с. 129−190], каўган [12, с. 220], каранёўка, коган [12, с. 232], савок [12, с. 31] i каўганка [12, с. 220].
У сучаснай унармаванай мове назвы макацёр i макатра маюць значэнне `гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
у сучаснай лінгвістыцы адным з актуальных аспектаў у даследаванні лексікі з'яўляецца вывучэнне лексічных адзінак як элементаў сістэмы. Словы любой мовы знаходзяцца ў розных сэнсавых сувязях, лексіка-граматычных адносінах і ўяўляюць сабой цэласную сістэму. У сувязі з гэтым лексіка-семантычныя групы слоў у апошні час прыцягваюць вялікую ўвагу лінгвістаў. Існуе думка, што аб'яднанне лексічных адзінак на аснове семантычнай агульнасці ў лексіка-семантычныя групы служыць яркім выражэннем сістэмнасці лексічнага ўзроўню мовы. Дыялектная лексіка – гэта лексіка, якая адлюстроўвае спецыфіку беларускіх народных гаворак і дыялектаў. У залежнасці ад таго, якія моўныя асаблівасці гаворкі адлюстраваліся ў слове, вылучаюць наступныя віды дыялектызмаў: фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя, лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя. Этнаграфічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя назвы прадметаў і паняццяў, якія характарызуюць асаблівасці жыцця, дзейнасці і побыту людзей пэўнай тэрыторыі, мясцовасці. Калі нейкі прадмет, нейкая рэч сустракаецца на тэрыторыі распаўсюджання пэўнага дыялекту, то назва гэтай рэчы і будзе этнаграфічным дыялектызмам (этнаграфізмам). Інакш кажучы, этнаграфічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя назвы мясцовых рэчаў. Этнаграфічныя дыялектызмы не маюць адпаведнікаў у літаратурнай мове. Яны могуць быць растлумачаны толькі апісальна.
З “Тураўскага слоўніка”, слоўніка “Народная лексiка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры” У.В. Анічэнкі, дыялектнага слоўніка Лоеўшчыны падчас дадзенага даследавання былі адабраны лексічныя адзінкі, што абазначаюць найменні прадметаў дамашняга ўжытку. Агульная колькасць такіх найменняў склала 63 адзінкі.
Можна адзначыць, што найменняў прадметаў дамашняга ўжытку ахопліваюць усе сферы паўсядзеннага жыцця. Але асабліва вялікая колькасць адзінак назіраеццца ў сферы назваў посуду і хатняга начыння.
Многія з разгледжаных слоў валодаюць празрыстай унутранай формай. Як можна заўважыць, найчасцей гэта матываванасць словаўтваральнага характару, пры якой відавочнай з‟яўляецца сувязь паміж утваральнай і вытворнай асновай. Асноўнымі спосабамі для ўтварэння найменняў прадметаў хатняга ўжытку з’яўляюцца марфемны і лексіка-семантычны
1. Абабурка, М.В. Беларуская лінгвістычная паэтыка і тэксталогія : манаграфія / М.В. Абабурка. – Магілёў : МГУ, 2008. – 270 с.
2. Беларуская граматыка / М.В. Бірыла [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 431 с.
3. Блінава, Э.Д. Беларуская дыялекталогія / Э.Д. Блінава, Е.С. Мяцельская. – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 303 с.
4. Губкіна, А.В. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы ХХ ст.: сацыялінгвістычны аспект / А.В. Губкіна. – Мінск : БДУ, 2012. – 143 с.
5. Даўбешка, Н.П. Пра некаторыя спецыфічныя словаўтваральныя тыпы беларускай мовы (у параўнанні з рускай) / Н.П. Даўбешка // Словообразование и номинативная деривация славянских языках: Матер. VIII Междунар. науч. конф., Гродно, 15-16.04.2003 г. – Гродно, 2003. – С. 95-99.
6. Кароткая граматыка беларускай мовы [Тэкст] / пад рэд А.А. Лукашанца. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 351 с.
7. Кісялёва, В.А. Назвы сталовага посуду і прылад у гаворках Гомельшчыны / В.А. Кісялёва, С.В. Чайкова // Традыцыі матэрыяльнай и духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час. –Гомель : ГДУ, 2009. – С. 26−27.
8. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа ; пад рэд. А. Я.Баханькова. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.
9. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцяў ВНУ: у 2 ч. / І. Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2000. – Ч. 1. 100 с., Ч. 2 – 122 с.
10. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту: вучэб. дапам. для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філал. спецыяльнасцях / І.Я. Лепешаў. – Мінск: Вышэйшая школа, 2009. – 287 с.
11. Малажай, Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту: заданні, тэксты, парады: вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ін–таў / Г.М. Малажай. – 2–е выд., дап. – Мінск: Вышэйшая школа, 1992. – 270 с.
12. Матэрыялы да дыялектнага слоўніка Гомельшчыны // Беларуская мова. Выпуск 10 – Мінск, 1982. – 147 с.
13. Народная лексiка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры: слоўнік / рэд. У.В. Анічэнка. - Мінск : Выдавецтва БДУ імя У. І. Леніна, 1983. - 174 с.
14. Розенталь, Д.Э. Практическая стилистика русского языка / Д.Э. Розенталь. – М. : Высш. шк., 1965, – 352 с.
15. Стернин, И.А. Проблемы анализа структуры значения слова / И.А. Стернин. – Воронеж : Изд-во Воронежского ун-та, 1979. – 156 с.
16. Сучасная беларуская мова. Марфалогія пад рэд М.С. Яўневіча / М.С. Яўневіч [і інш]. – Мінск : Выш. школа, 1997. – 222 с.
17. Тураўскі слоўнік : у 5-ці т. – Мінск : Навука і тэхніка, 1989. – 5 т.
18. Шумчык, С.В. Беларуская мова: прафесійная лексіка / С.В. Шумчык. – Мінск : МДВРК, 2013. – 166 с.
19. Янкова, Т.С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны / Т. С. Янкова. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982. – 457 с.