Уводзіны
Тэкст – адзін з найбольш складаных аб’ектаў лінгвістычнага даследавання, таму навука яшчэ не выпрацавала агульнапрынятага азначэння тэксту, якое, па словах В.А. Маславай [Маслава, с. 7-8], залежыць ад двух вызначальных фактараў: 1) ад тэарэтычнай пазіцыі аўтара, ад таго накірунку сучаснай лінгвістыкі, у рэчышчы якога ѐн працуе; 2) ад асноўных характарыстык тэксту, якія пакладзены ў аснову яго разумення.
Знакі прыпынку з’яўляюцца надзвычай важным сродкам пісьмовай мовы. Яны прызначаны для таго, каб падзяляць звязны тэкст на асобныя часткі, якія пэўным чынам арганізаваны і з’яўляюцца носьбітамі адпаведнага значэння. Знакі прыпынку выкарыстоўваюцца ў кожным сказе незалежна ад таго, складаецца ён з аднаго або многіх слоў. Яны характарызуюць граматычную будову сказа, афармляюць яго сэнсавыя і інтанацыйныя асаблівасці.
Даследаванасць. Сёння ўжо досыць актыўна з’яўляюцца даследаванні ў спецыялізаваным рэчышчы сінтаксісу тэксту, сінтаксічнай лінгвастылістыкі і нават аўтарскага (індывідуальнага) сінтаксісу. Ёсць сур’ёзныя публікацыі і паводле паэтычнага сінтаксісу (стылістычных і рытарычных фігур) [3, с. 142]. Экспрэсіўнасць (якую В.А. Маслава, напрыклад, вызначае як “узмацненне, акцэнтаванне зместу тэксту з дапамогай розных моўных сродкаў і прыёмаў» [14, с. 13]) уласціва адзінкам усіх узроўняў мовы. Усе экспрэсіўныя сродкі валодаюць выразна выражанай станоўчай ці адмоўнай канатацыяй [14, с. 6]. Важнае месца ў сучасных даследаваннях адводзіцца пунктуацыйным сродкам мастацкага тэксту.
Актуальнасць. У сучасным мовазнаўстве актуальным застаецца вывучэнне сродкаў вобразнасці і экспрэсіўнасці на пунктуацыйным узроўні, што ў сваю чаргу дазволіць павысіць эфектыўнасць выкарыстання тэкстаў у мэтах удасканалення сацыяльанай, культурнай, мастацкай камунікацыі.
Аб’ект даследавання – паэтычнае маўленне.
Прадмет даследавання – пунктуацыйная арганізацыя паэтычнага маўлення.
Мэта даследавання: вызначэнне асаблівасцей пунктуацыйнай арганізацыі паэтычнага маўлення.
Задачы даследавання:
1. Разгледзець навуковыя працы па дадзенай тэме;
2. Раскрыць ролю сродкаў пунктуацыі ў паэтычным тэксце.
3. Выявіць прыклады выкарыстання ў паэтычным тэксце пунктуацыйных сродкаў, якое не падпарадкоўваецца правілам беларускай пунктуацыі.
1 Агляд літаратуры па тэме даследавання
Пунктуацыя займае важнае месца ў шэрагу графічных стылістычных сродкаў. Яе роля заключаецца ў перадачы адносінаў аўтара да выказвання, у намёку на падтэкст, у падказцы эмацыянальнай рэакцыі, якую чакаюць ад чытача. Пунктуацыя адлюстроўвае і рытміка-меладычную будову гаворкі. Пунктуацыя з’яўляецца важным сродкам афармлення пісьмовай мовы. Падзяляючы тэкст на пэўныя часткі, знакі прыпынку, па меркаванні М.С. Яўневіча, даюць магчымасць правільна разумець напісанае, лёгка і хутка чытаць, успрымаць тэкст; яны паказваюць і на сінтаксічную структуру сказа. Тэкст без знакаў прыпынку не толькі цяжка і марудна чытаць, яго можна па-рознаму разумець [21, с. 257]. Таму знакі прыпынку адыгрываюць важную ролю ў пісьмовым тэксце. Пастаўленыя паміж словамі, словазлучэннямі і сказамі, яны дзеляць пэўны тэкст на самастойна арганізаваныя, але сэнсава звязаныя часткі.
Праблема выкарыстання паэтамі пунктуацыйных сродкаў цікавіць многіх мовазнаўцаў.
Рускі даследчык Н.С. Валгіна ў шэрагу прац [7, 8] разглядае пытанні функцый і значэння знакаў прыпынку. У даследаваннях вызначаны прынцыпы рускай пунктуацыі і асноўныя функцыі знакаў прыпынку з улікам сучаснай практыкі. У прыватнасци, даследчык адзначае, што ў сучаснай пунктуацыйнай сістэме знакі прыпынку маюць замацаваныя за імі функцыі, абагульненыя значэнні, якія фіксуюць заканамернасці іх ужывання. Засваенне гэтых функцый дапамагае набыцці навыкаў асэнсаванага карыстання пунктуацыі ў цэлым. Тое, што ў вуснай мове дасягаецца з дапамогай паўз і лагічных націскаў, у пісьмовай – з дапамогай знакаў прыпынку [8, с. 26].
В.А. Кухарэнка грунтоўна даследавала стылістычныя функцыі знакаў пунктуацыі на прыкладзе рускай і англійскай моў, паказала ролю графона – стылістычна рэлевантнага скажэння арфаграфічнай нормы, які адлюстроўвае індывідуальныя або дыялектныя парушэнні нормы фанетычнай, распрацавала комплекс практыкаванняў на актывізацыю дадзенай тэмы [13].
Праца А.І. Яфімава «Стылістыка мастацкага маўлення» прысвечана даследаванню вузкага аспекту дадзенай тэмы [9].
У артыкуле В. Саўчанкі“Функцыі знакаў прыпынку ў паэтычных тэкстах (на матэрыяле твораў А. Разанава)” [19] вызначаецца роля сэнсавага, граматычнага і інтанацыйнага прынцыпаў пастаноўкі знакаў прыпынку. Аднак асаблівае месца адводзіцца стылістычнаму прынцыпу, выразна адлюстраванаму ў творах мастацкай літаратуры. Ілюстрацыйна пацвярджаецца магчымасць замены аднаго знака прыпынку іншым,
2 Сродкі пунктуацыі і іх роля ў афармленні паэтычнага тэксту
Роля знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце, у тым ліку паэтычным, вызначаецца іх функцыямі. Можна выдзеліць асаблівасці знакаў прыпынку ў простым і складаным сказе.
2.1 Знакі прыпынку ў простым сказе
Пунктуацыя, бясспрэчна, з ’яўляецца важным сродкам афармлення пісьмовага маўлення. Знакі прыпынку падзяляюць тэкст на пэўныя часткі, тым самым даючы правільна разумець напісанае, лёгка і хутка чытаць. Тэксты са знакамі прыпынку арыентаваны на адназначнае, паступовае ўспрыняцце, чаго нельга сказаць пра тэксты без знакаў прыпынку, разуменне якіх можа быць поўнасцю індывідуальным, а паступальнасць успрыняцця часта замяняецца цэласнасцю, асобныя элементы якой вылучыць бывае вельмі цяжка.
Большасць даследчыкаў адзначае тры прынцыпы ўжывання знакаў прыпынку – сэнсавы (М.В. Ламаносаў, Ф.І. Буслаеў), граматычны, або сінтаксічны (Л. Зізаній, М. Грэч), інтанацыііны (М. Сматрыцкі, В. Вастокаў Л. Шчэрба). Сэнсавы прынцып прадугледжвае пастаноўку адпаведных знакаў прыпынку (кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е) або іх спалучэнняў у канцы сказа, а таксама працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам [19, с. 218].
Граматычны прынцып арыентаваны на ўжыванне знакаў прыпынку ў залежнасці ад струкіурнай арганізацыі сказа (выдзяленне пабочных і ўстаўных канструкцый, параўнальных зваротаў, адасабленне членаў сказа, раздзяленне аднародных членаў сказа і інш.) [19, с. 218]. Інтанацыйны прынцып патрабуе пастаноўкі знакаў прыпынку з улікам рытмічна-меладычнай арганізацыі твора (спалучэнне коскі і працяжніка на мяжы дзвюх частак перыяду – павышэння і паніжэння тону).
А.І. Яфімаў дапускае магчымасць стылістычнай функцыі знакаў прыпынку і тлумачыць гэта тым, што
“ 1) пры дапамозе іх перадаюцца эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні слоў і выразаў;
2) спецыфічнае іх прымяненне адлюстроўвае своеасаблівасць пісьменніцкага выкладу, спосабы словаўжывання і пабудовы фразы; 3) у паэтычных творах (як і ў празаічных) яны вылучаюць рытма-меладычныя тыпы вымаўлення і раздзяляюць тэкст на часткі;
3 Выкарыстанне пунктуцыйных знакаў у паэтычным тэксце не адпаведных нормам
Паэтычная пунктуацыя – гэта аўтарская расстаноўка знакаў прыпынку ў мастацкім тэксце, якая вызначае інтанацыйны лад сказа і неабавязкова супадае з правіламі граматыкі. Разыходжанні пунктуацыі граматычнай і паэтычнай абумоўлены тым, што першая арыентавана на нейтральную пісьмовую гаворку, тады як другая ставіцца да мовы асабліва па-мастацку, г.зн. індывідуальным, экспрэсіўна [12]. Акрамя чытання літаратурных твораў «самому сабе», эстэтычнае задавальненне дастаўляе іх чытанне ўслых. Слова, якое гучыць, становіцца аналагам выкананага музычнага сачынення. Яно патрабуе прадугледжаных аўтарам тэмпу, інтанавання, паўз як элементаў мастацкай выразнасці. Невыкананне аўтарскай пунктуацыі не проста зніжае эстэтычнае ўздзеянне, але ўплывае на разуменне тэксту.
Інтэрпрэтацыя пунктуацыі мастацкага (і асабліва паэтычнага) тэксту цікавая і важная ў розных планах: сэнсавым, сінтаксічным, стылістычным. Выяўленне агульных тэндэнцый у выкарыстанні спосабаў пунктуацыйнага афармлення выказвання (і тэксту ў цэлым) і індывідуальна-аўтарскай спецыфікі пунктуіравання – адзін з немалаважных аспектаў вывучэння пісьмовай культуры мовы, з аднаго боку, і мовы культуры, з другога.
У сферы дзеяння эстэтычнай функцыі мовы роля знакаў прыпынку невымерна ўзрастае. Менавіта таму майстры мастацкага слова знаходзяцца ў ускладненых адносінах з існуючай сістэмай знакаў прыпынку і нормамі пунктуіравання, хоць гэтыя адносіны неаднастайныя.
Адны аўтары абыходзяцца строга матываванай кадыфікаванай сістэмай знакаў (хоць нярэдка выкарыстоўваюць яе па-свойму), іншыя - наадварот, звяртаюцца да дадатковых знакаў, адсутных у прынятай сістэме.
Існуе два віды адхіленняў паэтычнай пунктуацыі ад граматычнай. Па-першае, гэта знакавая празмернасць, калі багаццем знакаў прыпынку аўтар дапамагае злавіць сэнс твора. Інтанацыйная перанасычанасць патрабуе знакавай празмернасці.
Другі від адхіленняў – недастатковасць знакаў прыпынку, якая ўзнікае тады, калі, на думку аўтара, паміж інтанацыяй і сэнсам няма жорсткай залежнасці ці ж калі аўтар зусім давярае эстэтычнаму густу, вопыту чытача, упэўнены, што той сам дакладна праінтануе тэкст. Колькасць знакаў прыпынку ў гэтым выпадку можа апынуцца менш за норму, а магчыма і зусім адсутнічаць. Іх поўная адсутнасць – гэта таксама адна з праяў паэтычнай пунктуацыі.
Заключэнне
На падставе прааналізаванага тэарэтычнага і фактычнага матэрыялу можна зрабіць наступныя вывады.
Разыходжанні пунктуацыі граматычнай і паэтычнай абумоўлены тым, што першая арыентавана на нейтральную пісьмовую гаворку, тады як другая ставіцца да мовы асабліва па-мастацку, г.зн. індывідуальным, экспрэсіўна.
У простым сказе паэтычнага тэксту выразнасць набываюць такія сродкі пунктуацыі, як шматкроп’е, працяжнік, коска. У складаным сказе мае свае адметнасці працяжнік, а таксама абзац.
Выкарыстанне працяжніка ў паэтычным тэксце мае свае асаблівасці і не заўсёды адпавядае пунктуацыйным правілам беларускай мовы. Інтанацыйны (аўтарскі) працяжнік ставіцца для лагічнага, сэнсавага выдзялення якога- небудзь слова (члена сказа), калі ніякімі іншымі сродкамі нельга выразіць сэнсавыя ўзаемаадносіны ў сказе. Стылістычная роля шматкроп’я ўзмацняецца ў выпадку яго выкарыстання на месцы іншых знакаў прыпынку. У пунктуацыйных афармленні выказванні знаходзяць свой выраз упадабаныя аўтарскія прыёмы арганізацыі сэнсу, індывідуальны стыль аўтара. І ў той жа час, будучы элементам стылю, пунктуацыя ў пераважнай большасці выпадкаў цалкам заканамерная. Яна абумоўлена сістэмай мовы. «Аўтарская» пунктуацыя апраўданая і дзейсная ў тых рамках, у якіх яна абапіраецца на патэнцыйныя магчымасці моўнай сістэмы і служыць сродкам адэкватнай перадачы камунікатыўнага сэнсу. Інтэрпрэтацыя пунктуацыі мастацкага (і асабліва паэтычнага) тэксту цікавая і важная ў розных планах: сэнсавым, сінтаксічным, стылістычным. Выяўленне агульных тэндэнцый у выкарыстанні спосабаў пунктуацыйнага афармлення выказвання (і тэксту ў цэлым) і індывідуальна-аўтарскай спецыфікі пунктуіравання – адзін з немалаважных аспектаў вывучэння пісьмовай культуры мовы, з аднаго боку, і мовы культуры, з другога.
Усе функцыі пунктуацыйных знакаў не супярэчаць адна адной, а дапаўняюць, узмацняюць адна адну, падкрэсліваючы значымасць выдзеленай канструкцыі. Адзін і той жа знак прыпынку ў розных кантэкстах можа мець розныя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні, змяшчаць розную падтэкставую інфармацыю.
Выкарыстанне аднаго знака прыпынку замест іншага прыводзіць да частковага або нават поўнага пераразмеркавання сэнсавых адносін паміж кампанентамі сказа (сказаў). Такая замена звычайна апраўдваецца імкненнем аўтара накіраваць чытача да новага ўспрыняцця тэкставай інфармацыі. Любое спалучэнне знакаў прыпынку пэўным чынам звязана з іх
1 Анталогія беларуская паэзіі : у 3 т. / рэдкал.: Р. Барадулін [і інш.]; уклад. У. Гніламедаў. – Мінск : Маст. літ., 1993. – Т. 3. Вершы і паэмы. – 671 с.
2 Барадулін, Р. Свята пчалы: выбраныя вершы і паэмы / Р. Барадулін. – Мінск : Маст. літ., 1975. – 400 с.
3 Беларуская граматыка: у 2-х ч. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986. – Ч.2.: Сінтаксіс. – 327 с.
4 Бурак, I.Л. Роля знакаў прыпынку ў мастацкім тэксце / І.Л. Бурак // Беларуская лінгвістыка». – Вып. 70. – 2013. – С. 39–42.
5 Бурак, Л. І. Актыўныя працэсы ў сінтаксісе сучаснай беларускай мовы / Л. І. Бурак // Беларуская мова і літаратура у школе. – 1990. – № 3. – С. 56.
6 Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова : Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л.І.Бурак. – Мінск : Універсітэцкае, 1987. – 343 с.
7 Валгина, Н.С. Актуальные проблемы современной русской пунктуации : учеб. пособие / Н.С. Валгина. – М. : Высш. шк., 2004 – 259 с.
8 Валгина, Н.С. Трудные вопросы пунктуации : пособие для учителя / Н.С. Валгина. – М. : Просвещение, 1983. – 180 с.
9 Ефимов, А.Н. Стилистика художественной речн / А.Я. Ефимов. – М. : Изд-во Моск. ун-та, 1961. – 520 с.
10 Ким, И.Е. Пространственно-кинематическая концепция пунктуации / И.Е. Ким // Кириллица - латиница - гражданица: коллективная монография / отв. ред. Т.В. Шмелева. – ПовГУ имени Ярослава Мудрого. – Великий Новгород, 2009. – С. 53-64.
11 Клюсаў, Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі / Г.Н. Клюсаў. – Гродна : ГрДУ імя Я. Купалы, 1993. – 268 с.
12 Куликова, Е. В. Графические средства как стилистические приемы художественного текста / Е.В. Куликова // Когнитивная лингвистика [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://dspace.nbuv.gov.ua/bitstream/handle/123456789/82860/29-Kulikova.pdf?sequence=1. – Дата доступу: 12.04.2017.
13 Кухаренко, В. А. Практикум по стилистике иностранного языка / В.А. Кухаренко. – М. : Высшая школа, 1986. – С. 11– 17.
14 Маслова, В.А. Лингвистический анализ экспрессивности художественного текста / В.А. Маслова. – Мінск: Выш. школа, 1997. – 156 с.
15 Рагаўцоў, В.І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў : Дыскусійныя пытанні / В.І.Рагаўцоў. – Мінск : Універсітэцкае, 2001. – 103 с.
16 Радзевіч, А.А. Пунктуацыя як граматычны сродак адлюстравання поліпрэдыкатыўнасці ў простым ускладненым сказе / А.А. Радзевіч // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 14 / пад рэд.А.Я. Міхневіча. – Мінск : РІВШ, 2015. – С. 94-98.
17 Рамза, Т.Р. Сінтаксіс : тэарэтычны курс : вучэб. дапам. / Т.Р.Рамза. – Мінск : БДУ, 2006. – 220 с.
18 Русак, В. У. Экспрэсіўны сінтаксіс празаічных твораў Янкі Сіпакова : аўтарэф. дыс. канд. філал. навук : 10.02.01 / В. У. Русак. – Мінск, 2009. – 26 с.
19 Саўчанка, В.М. Функцыі знакаў прыпынку ў паэтычных тэкстах (на матэрыяле твораў А. Разанава) / В.М. Саўчанка // Итоги научных исследований ученых МГУ им. А.А. Кулешова : сборник научных статей / под ред. А. В. Иванова, Е. К. Сычовой. – Могилев : МГУ имени А.А. Кулешова, 2012. – С. 217-222.
20 Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.
21 Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С. Яўневіч, П.У.Сцяцко. – Мінск: Выш. шк., 1987. – 272 с.