Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 29.
60,00
75,00
BYN
1 Фразеалогія як самастойны раздзел навукі аб мове
1.1. З гісторыі станаўлення і развіцця раздзела “Фразеалогія”
1.3 Словы-кампаненты фразеалагічных адзінак
2 Фразеалагізмы з кампанентам-дзеепрыслоўем
2.1. Структурная характарыстыка фразеалагізмаў
2.1.1. Фразеалагізмы-словазлучэнні
2.1.2. Фразеалагізмы-словаспалучэнні
УВОДЗІНЫ
Фразеалогія – адна з маладых галін лінгвістыкі. Яна вылучылася ў асобную мовазнаўчую дысцыпліну i стала складацца як самастойная навука толькі ў апошнія тры-чатыры дзесяцігоддзі. Яшчэ у 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі «скрытага развіцця». Фразеалагізмы, пад рознымі назвамі (ідыёмы, прымаўкі i iнш.), працяглы час сцісла разглядаліся ў рамках лексікалогіі як адно з яе пытанняў.
Толькі ў канцы 60-х гг .мінулага стагоддзя фразеалогія пачала складвацца як асобная галіна мовазнаўства. Выйшлі ў свет дзясяткі навуковых прац, прысвечаных як агульным праблемам фразеалогіі, так і разгляду прыватных яе пытанняў. Гэта манаграфіі, навучальныя дапаможнікі, даведнікі А.С.Аксамітава [1], М.А.Даніловіча [6], І.Я.Лепешава [8], В.В.Маршэўскай [10], Ф.М.Янкоўскага і інш.
Фразеалогія (ад грэч. phrasis – выраз, зварот, logos – вучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя i стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў. Тэрмін «фразеалогія» ўжываецца i са значэннем 'сукупнасць фразеалагічных адзінак пэўнай мовы або пэўнага аўтара, твора, перыяду i інш.' [8, с. 4].
Фразеалагізм – гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання i мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў [8, с.5].
Фразеалагізмы заснаваны на семантыка-граматычным адзінстве, яны павінны вывучацца з пункту гледжання ўзаемадзеяння семантычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў, узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці іх семантычных, этымалагічных, марфалагічных, сінтаксічных, структурных, стылістычных і іншых характарыстык.
Даследаванню паходжання ўстойлівых словазлучэнняў у іх сувязі з народнай духоўнай культурай прысвяцілі свае работы М.І. Талстой, В.М. Макіенка, Ю.А. Гваздароў, А.С. Аксамітаў, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі, В.Д. Ужчанка, А.А. Іўчанка і іншыя моваведы. Работы названых аўтараў сведчаць пра тое, што сувязь мовы з рэчаіснасцю асабліва яскрава праяўляецца ў фразеалагізмах, многія з якіх гістарычна звязаны са старажытнымі павер’ямі і ўяўленнямі.
1 Фразеалогія як самастойны раздзел навукі аб мове
1.1. З гісторыі станаўлення і развіцця раздзела “Фразеалогія”
Беларуская фразеалогія – адна з маладых галін лінгвістыкі, якая актыўна пачала развівацца ў 60-я гады ХХ ст. Але цікавасць да фразеалагічных адзінак беларускай мовы пачала праяўляцца яшчэ ў пачатку ХІХ ст., калі існавала недыферэнцыраваная гісторыка-філалагічная навука. Значная праца была праведзена тагачаснымі фалькларыстамі, этнографамі і мовазнаўцамі, якія не проста збіралі і апісвалі моўны матэрыял, але і стварылі аснову фразеалагічнай лексікаграфіі, калі фразеалагізмы (як прымаўкі) сталі ўключацца ў зборнікі прыказак і прымавак. Ян Чачот у свой зборнік «Piosn`ki wies`niacze z nad Niemna i Dzwiny, niekto`zre pryslowia i idiomatizmy», выдадзены ў Вільні ў1846 г., уключыў каля двухсот беларускіх прыказак. Асаблівае месца ў гэтай справе належыць І.І. Насовічу – аўтару «Слоўніка беларускай мовы» (СПб, 1870): многія выразы прыводзяцца ім у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу пры апісанні слоў, а больш двухсот вынесена ў загалоўкі слоўнікавых артыкулаў. У 1874 годзе ім быў падрыхтаваны і выдадзены «Зборнік беларускіх прыказак», дзе было змешчана 3715 прыказак і прымавак (такую лічбу называе І.Я. Лепешаў у артыкуле «Класічная праца айчыннай філалогіі» [12]).
І.І. Насовіч зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай фразеалогіі. Ён адным з першых сабраў значную колькасць моўнага матэрыялу і, сістэматызаваўшы яго, уклаў асобны зборнік. Нягледзячы на некаторыя хібы працы (даследчык падае матэрыял не тэматычна, а ў алфавітнай паслядоўнасці; «пословицами» ен называе і прымаўкі, якія сёння класіфікуюцца як уласна фразеалагізмы), заслуга І.І. Насовіча ў тым, што ён растлумачыў амаль чатыры тысячы фразеалагічных адзінак, многім з іх даў эмацыянальна-экспрэсіўную характарыстыку (часцей за ўсё сустракаюцца паметы «насмешливо», «шуточно,» «в похвалу», «в упрек», «с неудовольствием»), паспрабаваў раскрыць паходжанне некаторых з іх, прывёў эквіваленты з рускай мовы, правёў паралелі з польскай, лацінскай, французскай мовамі. Нельга не згадаць пра тое, што ў «Лексічным паказальніку», змешчаным у канцы «Зборніка...», даследчык патлумачыў больш за дзве тысячы незразумелых слоў, а ў «Прадмове» пазнаёміў чытача з асаблівасцямі ўтварэння і бытавання прыказак, адзначыў іх практычную мараль, маральна-этычнае і педагагічнае значэнне.
2 Фразеалагізмы з кампанентам-дзеепрыслоўем
2.1. Структурная характарыстыка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы як складаныя моўныя адзінкі вызначаюцца разнастайнасцю сваёй структуры, у адпаведнасці з чым выдзяляюцца тры разнавіднасці: фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як словазлучэнні, спалучэнні і сказы. Такі падзел фразеалагізмаў стаў магчымым дзякуючы вывучэнню фразеалагізмаў беларускай мовы ў іх аб’яднаннях паводле структурных адзінстваў. Бо яшчэ нават у 90-я гг. ХХ ст. выдзяляліся толькі дзве разнавіднасці фразеалагізмаў паводле структуры: фразеалагізмы, якія “граматычна адпавядаюць сказу”, і “фразеалагізмы, граматычна адпаведныя словазлучэнню” [7, с. 128].
Выдзеленыя на сённяшні дзень тры разнавіднасці фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы паводле структуры істотна адрозніваюцца адна ад другой. Кожная разнавіднасць характарызуецца некалькімі структурнымі тыпамі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг структурных мадэляў. За кожным фразеалагізмам замацавалася свая структура.
2.1.1. Фразеалагізмы-словазлучэнні
Знешне, па сваёй будове фразеалагізмы падобныя або на разнастайнага характару злучэнні слоў, або на сказы. Зыходзячы з гэтага можна выдзеліць фразеалагізмы са структурай словазлучэння, спалучэння і са структурай сказа.
Фразеалагізмы са структурай словазлучэння – самая шматлікая структурна-граматычная разнавіднасць фразеалагізмаў. Выразы гэтай разнавіднасці ўтварыліся па структурных схемах усіх шасці тыпаў словазлучэння, вядомых у сінтаксісе, аднак адны з гэтых тыпаў і асабліва мадэляў сярод таго ці іншага тыпу, як будзе паказана ніжэй, вельмі пашыраныя, другія – менш прадуктыўныя, трэція – зусім рэдкія.
Зрэдку сустракаецца паміж кампанентамі ў фразеалагізмах-словазлучэннях назіраюцца такі від сувязі , як дапасаванне:
гад паўзучы
Часцей за ўсё сустракаецца прымыканне:
малоць не падсяваючы
Фразеалагізм – гзта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цзласнае значзнне, не роўнае суме значзнняў яе кампанентаў.
У структуры фразеалагічнага значэння, акрамя канкрэтнага ікатэгарыяльнага значэнняў, узмацняльнасці і адушаўлёнасці, вартавылучаць і такі кампанент, як матываванасць. У залежнасці ад наяўнасці або адсутнасці яго, фразеалагізмы могуць мець матываванае або нематываванае значэнне, што ў сваю чаргу непасрэдным чынам уплывае на іх падзел па семантычнай злітнасці кампанентаў.
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
Важным элементам cтруктурна-семантычнай характарыстыкі фразеалагізмаў з’яўляецца характарыстыка паводле семантычнай злітнасці кампанентаў.
Паводле семантычнай злітнасці кампанентаў традыцыйна выдзяляюць наступныя групы: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя злучэнні.
Па суадноснасці фразеалагізмаў з той ці іншай часцінай мовы вылучаюцца наступныя семантыка-граматычныя тыпы фразеалагізмаў з саматычнымі кампанентамі: назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя, мадальныя і выклічнікавыя. Самы шматлікі семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў – дзеяслоўныя фразеалагізмы. Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным. Лепшыя вынікі даюць ўсе гэтыя паказчыкі разам.Як і словы, фразеалагізмы могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя адносіны. Фразеалагічныя сінонімы звычайна адрозніваюцца адзін ад другога адценнямі значэння, стылістычнай афарбоўкай і іншымі адметнымі адзнакамі. Для фразеалагізмаў характэрнай рысай з’яўляецца здольнасць утвараць шматкампанентныя сінанімічныя рады. Антанімія ў фразеалогіі – значна радзейшая з’ява, чым сінанімія.
Калі ў лексікалогіі ёсць нямала крытэрыяў, якія дазваляюць размежаваць полісемантычныя і аманімічныя словы, то ў фразеалогіі зрабіць гэта вельмі цяжка. Да фразеалагізмаў-амонімаў можна аднесці толькі адзінкавыя выпадкі.
1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск : Выш. шк., 1978. – 224 с.
2. Виноградов, В.В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 140 – 161.
3. Виноградов, В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 118–139.
4. Виноградов, В.В. Русский язык (Грамматическое учение о слове) / В.В. Виноградов. – М. – Л. : Гос. уч.-пед. изд-во М-ва просвещения РСФСР, 1947. – 784 с.
5. Гаўрош, Н.В. Фразеалагічны слоўнік: для сярэдняй школы / Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі ; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Нар. асвета, 1973. – 352 с.
6. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.
7. Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – Мінск : Беларуская навука, 1986.– 220 с.
8. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы : у 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 1: А–Л. – 1993. – 590 с.; Т. 2: Н–Я. – 1993. – 607 с.
9. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 271 с.
10. Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І. Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 2004. – 448 с.
11. Ляшчынская, В.А. Ад паэтычнай метафары да фразеалагізма / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы ІІІ Междунар.науч. конф., Гомель, 7-8 октября 2003 г. / Гомел. гос. ун-т; редкол.:В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. – Гомель, 2003. – С. 228–232.
12. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2010. – 230 с.
13. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа : манаграфія / В.В. Маршэўская ; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 116 с.
14. Мокиенко, В.М. Славянская фразеология / В.М. Мокиенко. – М. : Высш. шк., 1980. – 207 с.
15. Молотков, А.И. Основы фразеологии русского языка / А.М.Молотков. – Л. : Наука. Ленингр. отд-ние, 1977. – 284 с.
16. Рудакоўская, З.А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З.А. Рудакоўская // Беларуская мова. – Мінск : БДУ,1978. – Вып. 6. – С. 49–57.
17. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.С. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.
18. Саўчанка, В.М. Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2012. – 72 с.
19. Сидоренко, М.И. Парадигматические отношения фразеологических единиц в современном русском языке / М.И. Сидоренко. – Л. : Ленингр. гос. пед. ин-т им. А.И. Герцена, 1982. – 108 с.
20. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; пад агул. рэд. К. Крапівы. – Мінск : БелСЭ, 1977 – 1984. – Т. 1–5.
21. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка : учеб. пособие / Н.М. Шанский. – М. : Высш. шк. 1963. – 278 с.
22. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : дапам. / Л.М. Якшук ; пад рэд. праф. І.Я.Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 223 с.
23. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск : Нар. асвета, 1981. – 79 с.
1 Фразеалогія як самастойны раздзел навукі аб мове
1.1. З гісторыі станаўлення і развіцця раздзела “Фразеалогія”
1.3 Словы-кампаненты фразеалагічных адзінак
2 Фразеалагізмы з кампанентам-дзеепрыслоўем
2.1. Структурная характарыстыка фразеалагізмаў
2.1.1. Фразеалагізмы-словазлучэнні
2.1.2. Фразеалагізмы-словаспалучэнні
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 29.
Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.
На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП.
Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
60,00
75,00
BYN
35,00
43,75
BYN
60,00
75,00
BYN