Курсовая работа (проект) - Віленскае барока на Беларусі
Скачать готовую работу по теме

Віленскае барока на Беларусі

Купить эту готовую работу со скидкой за 60,00 BYN
Віленскае барока на Беларусі
Стоимость Стоимость
от

60,00

75,00

BYN

Содержание

Уводзіны
Глава 1 Прычыны і перадумовы развіцця віленскага барока на беларускіх землях
Глава 2 Асаблівасці і архітэктурныя помнікі віленскага барока на тэрыторыі Беларусі
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадаткі

Выдержка из работы

Уводзіны

Віленскае барока з’яўляецца адным з найбольш своеасаблівых архітэктурных стыляў у гісторыі сусветнай культуры. Цікавая яна сваёй пластычнасцю, дынамізмам, лёгкасцю, свабодай і, у той жа час, вытанчанасць і вертыкалізмам прапорцый. 
Разглядаемая эпоха стварыла шэдэўры культавых пабудоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў другой палове XVIII стагоддзя. Вывучэнню архітэктуры Беларусі другой паловы XVIII стагоддзя свае работы прысвяцілі многія гісторыкі і навуковыя дзеячы.  Дадзенай тэме прысвечаны не толькі  манаграфіі, а і энцыклапедычныя даведнікі і навуковыя працы. Многія даследчыкі звяртаюцца да багатай спадчыны мастацтва, а менавіта архітэктуры. Разглядаючы сукупнасць стыляў архітэктуры ў сваіх работах навукоўцы вялікую ўвагу надаюць кожнаму стылю асобна, у нашым выпадку – стылю віленскага барока. 
Актуальнасць тэмы даследавання абумоўлена тым, што вялізная колькасць помнікаў віленскага барока былі зруйнаваны  савецкі час.  Пры недастатковай увагі з боку дзяржавы і соцыума да помнікаў віленскага барока, якія сённязахаваліся мы можам іх страціць, як гэта адбылося ў папярэднюю эпоху. Менавіта гэта акалічнасць абумовіла неабходнасць правядзення даследавання па дадзенай тэматыцы.
Аб’ект даследавання: архітэктура Беларусі другой паловы XVIII стагоддзя, а прадмет – віленскае барока на Беларусі.


Глава 1 Прычыны і перадумовы развіцця віленскага барока на беларускіх землях

Віленскае барока – навуковая назва позняга барока ў манументальнай культавай архітэктуры Беларусі і Віленшчыны (неафіцыйная назва – ўніяцкае барока); створанае на аснове творчага сінтэзу візантыйскага і заходнееўрапейскага мастацтва, а таксама разнавіднасць мастацкага стылю барока, якое распаўсюдзілася ў другой і трэцяй чвэрці XVIII ст. у кантэксце распаўсюджвання Брэсцкай царкоўнай уніі на тэрыторыі Віленскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі. Глебай для росту мастацкіх прынцыпаў гэтага стылю стала ўніяцкая царква. Фарміраванне архітэктонікі ўніяцкіх храмаў на аснове традыцый мясцовага дойлідства, з улікам ўсходніх і заходніх мастацкіх уплываў, літургічных патрабаванняў і канфесійнай сімволікі як каталіцкай, так і праваслаўнай галін хрысціянскага культу, абумовілі яркае нацыянальнае своеасаблівасць віленскага барока [2, с. 408].
Важнае значэнне ў змене царкоўнай архітэктуры ВКЛ адыграў полацкі уніяцкі арцыбіскуп, пазней мітрапаліт Фларыян Грабніцкі, які перабудаваў за свой кошт некалькі найбольш значных святынь на тэрыторыі сваёй дыяцэзіі (полацкі Сафійскі сабор, кафедральны сабор і царква св. Мікалая ў Вільні). У пабудове ўніяцкіх цэркваў па заходніх узорах варта бачыць не жаданне паланізаваць беларусаў, а імкненне ўніяцкай іерархіі мадэрнізаваць свае «старамодныя», простыя і суровыя, на фоне барочнай архітэктуры, святыні адпаведна духу часу, «ашляхетніць» іх, знішчыць стэрэатып беднай «хлопской» царквы і ўзвысіць прэстыж сваёй канфесіі.
Уніяцкая архітэктура ў выглядзе віленскага барока была новым павевам. Гэта быў уплыў каталіцкі, які вырас на каталіцкай глебе і развіўся пераважна ў беларуска-літоўскім каталіцкім храмабудаўніцтве. Тое, што ён адлюстраваўся і ва ўніяцкім дойлідстве сведчыць толькі пра жаданне будаўнікоў падкрэсліць царкоўнае адзінства з католікамі, а пераймальніцтва з’яўлялася духам часу [6, с. 111-112].


Глава 2 Асаблівасці і архітэктурныя помнікі віленскага барока на тэрыторыі Беларусі

Віленскае барока – стыль, які панаваў у сярэдзіне XVIII стагоддзя на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Розныя даследчыкі давалі гэтаму стылю розныя назвы – беларускае барока, базыльянскаt барока. Некаторыя польскія даследчыкі для храмаў гэтага стылю сталі выкарыстоўваць тэрмін «ракако».
Архітэктурна-мастацкая сістэма віленскага барока атрымала распаўсюджванне ў другой палове XVIII стагоддзя дзякуючы дзейнасці выпускнікоў архітэктурнага аддзялення Віленскага універсітэта і найбольшая канцэнтрацыя помнікаў гэтай галіны барока было засяроджана ў Вільні.
Эпоха сталага і позняга барока, якая прыпадае на другую палову XVII - 80-я гады XVIII стагоддзя, адзначаецца чляненнем фасадаў, увядзеннем ляпніны, архітэктурныя дэталі становяцца лёгкімі і вытанчанымі, бязвежавыя базілікі змяняюць двухвежавымі, якія становяцца найбольш характэрнымі для беларускага барока. Падобны варыянт таксама шырока выкарыстоўваўся ў культавай архітэктуры Венгрыі, Славакіі і Польшчы, але вытокі двухвежавых храмаў у Беларусі ўзыходзяць да абарончых будынкаў беларускай готыкі. Вежы падтрымлівалі дынаміку мас, уласцівую новаму стылю, і акцэнтаваў увагу на галоўным фасадзе. Паступова двухвежавыя фасады-кулісы, як самастойны трохмерны аб'ём, засланіў сабой агульную кампазіцыю збудавання. Падобнае рашэнне бачна ў архітэктуры брыгіцкага касцёла ў Гродне (1642-1651), дзе паўкруглая апсіда зліваецца ў адзіны аб'ём з нефам. Фасад вырашаны ў выглядзе вузкага двухвежавы аб'ёму з пяцічасным чляненнем, уласцівым барочнай архітэктуры. Вежы маюць адзін ярус і не ўзвышаюцца над франтонам [4, с. 6-7].
Пабудовы «бедных» ордэнаў, асабліва кармелітаў, бернардынцаў, дамініканцаў і францішканцаў, былі надзвычай распаўсюджаны ў ВКЛ, характарызаваліся вялікай разнастайнасцю архітэктурных тыпаў у межах позняга барока. Мастацкі аналіз архітэктуры і стылістычных асаблівасцей многіх цэркваў паказвае, што дакладных паўтораў і падабенстваў няма – ёсць толькі актуальныя і адпаведныя новаўвядзенні.


Заключэнне

Такім чынам, у ходзе даследавання былі вырашаны пастаўленыя задачы. Аўтарам былі сфармуляваны наступныя вывады:
1. Галоўнымі прычынамі і перадумовамі развіцця віленскага барока на беларускіх землях былі распаўсюджванне Брэсцкай царкоўнай уніі на тэрыторыі Віленскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі, што прывяло да сінтэзу візантыйскага і заходнееўрапейскага мастацтва; абвастрэнне рэлігійна-палітычнай барацьбы ў першай палове XVII стагодзя, якое прывяло да выкарыстання найбольш выразных архітэктурных сродкаў барока і сінтэзу іх з мясцовымі будаўнічымі прыёмамі; дзейнасць архітэктара Іосіфа Фонтана III, які па прыкладу італьянскіх храмаў спраектаваў культавыя пабудовы на беларусіх землях; адбудаванне хрысціянскіх храмаў розных канфесій пасля наступстваў Паўночнай вайны.

Список литературы

1. Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А.А. Воінаў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1993. –  620 с.
2. Віленскае барока // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: у 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. – Т. 1: Абаленскі –  Кадэнцыя. –  Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. – С. 408-409.
3. Габрусь, Т. В. Стваральнікі віленскага барока / Т.В. Габрусь  // Наша вера. – 2001. – № 4. – С. 13-17.
4. Габрусь, Т.В.  Зодчество как стержень истории культуры Беларуси: (ренесанс, начало барокко) Т.В. Габрусь // Мастацтва: зборнік артыкулаў. – Минск, 2010. –  С. 3-10.
5. Габрусь, Т.В. Асаблівасці архітэктуры уніяцкіх храмаў слонімскага рэгіёна ў кантэксце віленскага барока / Т.В. Габрусь // Матэрыялы міжнар. навук. канф. «Гістарычная памяць народаў Вялікага княства Літоўскага і Беларусі. ХІІІ-ХХ ст. / пад рэд. Д.У Карава. – Гродна, 1996. – С. 361-364.
6. Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы. Сакральная архітэктура беларускага барока / Т.В. Габрусь. – Мінск: Ураджай, 2001. – 287 с.
7. Габрусь, Т.В. Роля уніяцкай царквы ў фарміраванні архітэктуры віленскага барока / Т.В. Габрусь // Наш Радавод: матэрыялы міжнар. навук. канф. «Царква і культура народаў Вялікага княства Літоўскага і Беларусі ХІІІ - пачатку ХХ стст. / пад рэд. Д.У.Карава. – Гродна: ГрДУ ім. Я. Купалы, 1992. – С. 551-556.
8. Габрусь, Т.В. Специфика архитектоники униатских храмов Беларуси виленского барокко / Т.В. Габрусь // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: зборнік артыкулаў. – 2011. – Вып. 10. – С. 19-32.
9. Габрусь, Т.В. Стылістычныя аспекты архітэктуры віленскага барока / Т.В. Габрусь // Барока ў беларускай культуры і мастацтве / пад рэд. В.Ф. Шматава. Мінск: Беларуская навука, 1998. – С. 14-166.
10. Гаршкавоз, В.Д. Беларускі сценапіс XVIII ст. / В.Д. Гаркавоз // Барока ў беларускай культуры і мастацтве / пад рэд. В.Ф. Шматава. – Мінск: Беларуская навука, 1998. – С. 205-212.
11. Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / рэдкал.  І. П. Крэня, І. І. Коўкеля, С. В. Марозавай, С. Я. Сяльверстава1, І. А. Фёдарава. – Ч. 1. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст.– Мінск: РІВШ БДУ, 2000. – 656 с.
12. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. П. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII–XVIII ст.). – Мінск: Экаперспектыва, 2004.– 344 с.
13. Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / рэдкал.: С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.].– Т. 2: Другая палова XVI ст. .– канец XVIII ст. – Мінск: Навука і тэхніка, 1988. – 384 с.
14. Колосовская, А.Н.  Архитектура барокко в дворцово-замковом строительстве Беларуси конца XVI-XVIII вв. / А.Н. Колосовская // Архитектура и строительные науки. – 2015. – № 1/2. –  С. 49-52.
15. Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі / А.М. Кулагін. – Мінск: БелЭн, 2000. – 216 с.
16. Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі / А.М. Кулагін. – Мінск: БелЭн, 2001. – 328 с.
17. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. / рэдкал.: М. П. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Ч. 1. – Мінск: Беларусь, 1994. – 527 с.
18. Сагановіч,  Г.М. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г.М. Сагановіч. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. – 412 с.
19. Суша, А.А. Фонтана Иосиф III / А. А. Суша // Регионы Беларуси: в 7 т. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2011. – Т. 2: Витебская область. – С. 561
20. Ткачёв, М.А. Замки Беларуси / М.А. Ткачев. – Минск: Беларусь, 2007. – 200 с.
21. Ткачоў,  М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII-XVIII стст. / М.А. Ткачоў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1978. – 144 с.
22. Чантурия, Ю.В. Градостроительное искусство Беларуси второй половины XVI – первой половины ХIX в.: средневековое наследие, Ренессанс, барокко, классицизм / Ю.В. Чантурия. – Минск: Белорусская наука, 2005. – 375 с.
23. Якимович, Ю.А. Зодчество Белоруссии / Ю.А. Якимович. – Минск: Наука и техника, 1991. – 368 с.

Купить эту работу
Уводзіны
Глава 1 Прычыны і перадумовы развіцця віленскага барока на беларускіх землях
Глава 2 Асаблівасці і архітэктурныя помнікі віленскага барока на тэрыторыі Беларусі
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадаткі

Стоимость Стоимость

60,00

75,00

BYN

Информация о работе

Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: История Беларуси
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 27. 
В работе также имеются следующие приложения:
ПРИЛОЖЕНИЕ А Іосіф Фантана ІІІ – італьянскі архітэктар, прадстаўнік віленскага барока.ПРИЛОЖЕНИЕ Б Сафійскі сабор у Полацку – першы помнік віленскага барока на тэрыторыі Беларусі.ПРИЛОЖЕНИЕ В Петрапаўлаўская царква ў Беразвеччы.ПРИЛОЖЕНИЕ Г Пакроўскі праваслаўны манастыр у горадзе Талачын.ПРИЛОЖЕНИЕ Д Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы ў Жыровічах.ПРИЛОЖЕНИЕ Е Выява і план сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў горадзе Глыбокае.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.

Германская экспансия на восток (средние века)
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: Всеобщая история
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Дипломатическое обеспечение Россией первого раздела Речи Посполитой
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: История восточных славян
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Конструктивизм в архитектуре Беларуси в 1920-1930 гг
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: История Беларуси
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Музыкальная культура Беларуси 40-80 гг. 20 века
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: История Беларуси
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Развитие архитектуры БССР в к.1940-пер.пол.1960-х гг.
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: История Беларуси
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Школьное образование в Императорском Риме
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: История
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Римско-католическая церковь на белорусских землях в конце 18-нач 20 в.в.Административная структура и культовые сооружения
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: История Беларуси
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Эволюция структуры Православной Церкви в Европе 10-19 вв.
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: Всеобщая история
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Баптистские общины в Беларуси (вторая половина 19в. - 30 гг. 20вв.
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: История Беларуси
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Политика «самоусиления» и попытки проведения реформ в Китае во второй половине XIX века
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: История
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN