УВОДЗIНЫ
ГЛАВА 1. Асэнсаванне і адлюстраванне чарнобыльскай трагедыі ў рамане I. Шамякiна «Злая зорка» i аповесцi В.Казько "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел"
1.1. Сімволіка-міфалагічныя коды ў аповесці "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел" і рамане «Злая зорка»
1.2. Пераасэнсаванне светапогляду і каштоўнасцей грамадствам перад і пасля трагедыі у творах I. Шамякiна і В. Казько
ГЛАВА 2. Праблема ўзаемазносінаў чалавека і прыроды ў творах Віктара Казько і Івана Шамякіна
2.1. Абмеркаванне І.Шамякіным і В.Казько пытання чалавечай адказнасці ў творах
2.2. Суаднясенне глабальных сіл прыроды і культуры ў рамане «Злая зорка» i аповесцi «Выратуй i памiлуй нас, чорны бусел»
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПIС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНIЦ
УВОДЗIНЫ
Чарнобыльскую катастрофу нельга разглядаць асобна, толькі як экалагічную катастрофу. Каб зразумець Чарнобыль і пераадолець яго, нам трэба зірнуць на гэтую праблему з пункту гледжання нашай культуры. І перш за ўсё такую магчымасць нам даюць шматлікія творы беларускай літаратуры, у якіх адлюстроўваецца ўся вастрыня сацыяльных, духоўных, маральных і экалагічных праблем, звязаных з чарнобыльскай катастрофай.
Пачынаючы з таго часу, як адбылася трагедыя на ЧАЭС, як сцвярджае Міхась Тычына, “у розных відах і жанрах сучаснай літаратуры, ад ідэалагічна мэтанакіраванай публіцыстыкі і да мастацкай вобразатворчасці, назіраюцца спробы ўзняцца над чарнобыльскай трагедыяй, не толькі апісаць яе, але і асэнсаваць эстэтычна” [14, c 43].
Чарнобыльская катастрофа раскалола жыццё і лёс Беларусі на два перыяды: да Чарнобыля і пасля яго. Менавіта такую выснову зрабіў пісьменнік-гуманіст А.Адамовіч, які адзначыў, што “новы стан у роду чалавечага, новы адлік часу пачаўся з 26 красавіка 1986 года. Да Чарнобыля і пасля Чарнобыля – гэта рознае светаадчуванне, гэта па-новаму небяспечны шлях у будучыню” [18, с. 112].
Мэта даследавання – выявіць спецыфіку мастацкага ўвасаблення і асэнсавання чарнобыльскай трагедыі ў рамане І.Шамякіна “Злая зорка” і аповесці В.Казько «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел».
Аб’ект даследавання – раман І.Шамякіна “Злая зорка” і аповесць В.Казько «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел».
Прадмет даследавання – выяўленчыя сродкі і прыёмы мастацкага асэнсавання Чарнобыльскай трагедыі.
Асноўныя метады даследавання – апісальны, які грунтуецца на назіранні і супастаўленні, з выкарыстаннем прыёмаў абагульнення і інтэрпрэтацыі, і культурна-гістарычны, які разглядае мастацкія творы праз прызму гісторыі.
Актуальнасць тэмы курсавой работы абумоўлена тэарэтычнымі і практычнымі задачамі сучаснага літаратуразнаўства, неабходнасцю вызначэння далейшых шляхоў эстэтычнага асэнсавання трагічных старонак айчыннай гісторыі. Даследаванне мастацкай інтэрпрэтацыі рэальных гістарычных фактаў паспрыяе паглыбленню агульнапрынятых уяўленняў пра ролю і месца айчыннага мінулага ў сістэме прыярытэтаў сучаснага грамадства, пра суадносіны мастацтва слова і рэчаіснасці.
ГЛАВА 1. Асэнсаванне і адлюстраванне чарнобыльскай трагедыі ў рамане I. Шамякiна «Злая зорка» i аповесцi В.Казько "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел"
1.1. Сімволіка-міфалагічныя коды ў аповесці "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел" і рамане «Злая зорка»
Першы этап сутыкнення з паслячарнобыльскай рэчаіснацю меў выгляд апісання з’яў, пачуццяў, станаў, фіксацыі фактаў, пошукаў вінаватых. Дамінавала сацыяльнае тлумачэнне катастрофы. Прычына заключаецца перш за ўсё ў тым, што на той момант ніхто, у тым ліку і пісьменнікі, не ўяўляў усіх маштабаў трагедыі, яе прычын, а тым больш – наколькі жахлівымі могуць быць яе наступствы. Такім чынам, творцы, як і ўсе жыхары нашай краіны, проста не маглі ў поўнай меры асэнсаваць тое, што здарылася, але прадчувалі: адбылося нешта жудаснае. Калі ж пачалі больш-менш адкрыта гаварыць пра Чарнобыль, вобразнае слова выглядала нямоглым побач з мовай фактаў і падзей. Многія пісьменнікі перажывалі ўвогуле знаёмае паэтам адчуванне бяссілля слова перад нечаканай навалай.
Паступова ў літаратуры прыкметна нарастала імкненне асэнсоўваць чарнобыльскую і паслячарнобыльскую рэчаіснасць сапраўды па-мастацку: пісьменнікі ставяць перад сабой мэту, з аднаго боку, паказаць з дапамогай вобразнага слова людскі боль, людскую трывогу, а з другога – сапраўдныя маштабы падзеі. Раман I.Шамякiна «Злая зорка» i аповесць В.Казько "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел" – гэта не проста апісанне падзей пра Чарнобыль, якія адбываліся падчас катастрофы. У гэтых творах пісьменнікі перш за ўсё намагаюцца знайсці выйсце з чарнобыльскай катастрофы, зразумець яе і асэнсаваць.
Дастаткова часта ў прозе пра Чарнобыль выкарыстоўваецца сімвал, паколькі ён “заўсёды характарызуецца шматзначнасцю і можа быць адрасаваны да розных з’яў рэчаіснасці”. [11, c. 76]. Сімвалы “чарнобыльскай” прозы адметныя і нечаканыя, паколькі пісьменнік разумее, што для яго герояў прыйшоў іншы час, незвычайныя і нязвыклыя рэаліі, з якімі немагчыма змірыцца, і таму асновай паэтыкі становіцца сімвалізм, які “зашыфравана” перадае матывы бяды, трывогі, смерці, духоўнай дэградацыі.
ГЛАВА 2. Праблема ўзаемазносінаў чалавека і прыроды ў творах Віктара Казько і Івана Шамякіна
2.1. Абмеркаванне І.Шамякіным і В.Казько пытання чалавечай адказнасці ў аповесці "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел" і рамане «Злая зорка»
У абмеркаванні Віктарам Казько і Іванам Шамякіным праблемы ўзаемаадносінаў чалавека і прыроды ёсць шмат агульнага. Аднак кожны творца па-свойму падыходзіць да раскрыцця гэтай праблемы.
Чалавек набывае сваю завершанасць толькі тады, калі ён звязаны з іншымі людзьмі і прыродай. Э.Фромм пісаў: "Человеку нужно поддерживать отношения с природой, обрести единство с ней, чтобы остаться в здравом уме" [15, с.349]. Прырода – не толькі народнае дабро, якое трэба берагчы і пільна ахоўваць, але і ўлонне людскога існавання, спрадвечная, жывая, нарэшце, істота, надзеленая амаль чалавечымі ўласцівасцямі і адчуваннямі.
В.Казько, увасабляючы асобасныя адносіны індывідума са светам, спрабуе прымірыць апазіцыю чалавека і прыроды, згарманізаваць супрацьлеглыя пачаткі: “– Ну і хлусіш жа ты, бабо. Як гэта, няма і не трэба? Як гэта, зямля без чалавека. Ну, космас яшчэ так-сяк, але каб зямля без чалавека. Гэта ж ужо не зямля. Так няможна, таму што так немагчыма. Я ж вось ёсць. Ты скажы: я ёсцека? Ёсцека і заўсёды была. Скажы” [4, с.1].
Аўтарская канцэпцыя твора трымаецца не на супрацьпастаўленні чалавека і прыроды, а на іх суіснаванні — складаным адзінстве матэрыі і духу, гісторыі і міфа, скіраваным спасцігнуць жыццё ў шматграннай цэласнасці, супярэчлівым адзінстве, у вечным станаўленні.
Вядомы сучасны расійскі вучоны Н.Н.Маісееў піша аб неабходнасці "кардинального изменения цивилизационной парадигмы. <...>Человеку необходимо сменить представление о себе как о "победителе" Природы на стремление быть сожителем окружающего мира, научиться обеспечивать совместную эволюцию, совместное развитие с Природой" [9, с.73].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Чарнобыль стаў болем усёй Беларусі, каардынальна змяніўшы не толькі само жыццё людзей, а іх погляды і светабачанне. Гэтая трагедыя змяніла светапогляд, прымусіла чалавека перагледзець сістэму каштоўнасцей. Пасля чарнобыльскай катастрофы зусім іншыя рысы набылі духоўная і сацыяльная культура нашага грамадства.
Чарнобыльская катастрофа – гэта катастрофа нашай будучыні. Чалавек не зможа пераадолець чарнобыльскую трагедыю, пакуль ён яе не зразумее.
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наогул.
У аповесці аўтар апошнія надзеі ўскладае на бусла, толькі не на белага, а на чорнага, які заўсёды гняздзіцца каля чалавека, а чорнага, што спакон веку селіцца ў глухіх кутках Палесся. Празаік востра адчувае жахлівасць, непрадказальнасць фізічнага і духоўнага Чарнобыля. У аповесці гучаць сумныя прароцтвы, але ёсць і надзея, што нас выратуюць празрэнне, чалавечая памяць, разважлівасць, здаровы сэнс быцця.
Шамякін імкнецца аб'ектыўна раскрыць гэтую велізарную праблему і паказаць яе з усіх бакоў, зразумець, што было прычынай катастрофы, хто ў ёй вінаваты і як развіваліся падзеі.
Кожны з гэтых аўтараў робіць свой унёсак у асэнсаванне складанай праблемы Чарнобыльскай трагедыі. Галоўная ідэя, якая аб'ядноўвае ўсе творы беларускіх пісьменнікаў пра Чарнобыль, – "зямля – галоўная крыніца жыцця".
1. Аверинцев,С.С. Лазарь/ С.С.Аверинцев// Мифы народов мира. Энциклопедия в 2-х т. / Гл. ред. С.А.Токарев. —М.: Сов. Энциклопедия, 1992. – Т. 2.
2. Гугнин, А.А. О неизбежном единстве естественной и гуманитарной науки / А.А. Гугнин // Контексты мировой литературы: сб. науч. ст.: к 70-летиюпрофессораА.А. Гугнина / Полоц. гос. ун-т; редкол.: Д.А. Кондаков (отв. ред) [идр.]. – Новополоцк, 2011.
3. Гумбольдт,B. Язык и философия культуры. – М.: Прогресс. 1985. – 451 с.
4. Казько,В. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел: Аповесці, апавяданні, эсэ/ В.Казько—Мінск:Маст. літ., 1993. – 319 с.
5. Кухаренко,В.А. Интерпретация текста/ В.А.Кухаренко —М.,"Просвещение", 1998. – 196 с.
6. Леви-Стросс,К. Структура мифов / Вопросы философии No7, 1970.
7. Лосев,А.Ф. Философия имени/ А.Ф.Лосев.—М.: Изд-во МГУ. 1990. – 269 с.
8. Мелетинский,Е.М. Ворон / Е.М.Мелетинский //Мифы народов мира: Энциклопедия. Т.1 —М., Сов. Энциклопедия, 1991.
9. Моисеев,Н.Н. Универсум. Информация. Общество/ Н.Н.Моисеев—М.,"Устойчивый мир", 2001. —199 с.
10. Первушина, Л.В. Тема Чернобыля в англоязычной литературе / Л.В. Первушина // Материалы ежегод. науч. конф. Преподавателей и аспирантов ун-та, 25–26 апр. 2012 г.: в 5 ч. Ч. 5. – Минск, 2013.
11. Рагойша В. І адгукнецца слова ў слове...: Літ.-крытыч. арт., эсэ, дыялогі. - Мн.: Маст. літ., 1992. – 287 с.
12. Суперанская,А.В.. Общая теория имени собственного/ А.В.Суперанская —М.,"Наука",1973 – 366 с.
13. Топоров,В.Н. Числа / В.Н.Топоров // Мифы народов мира: нциклопедия. Т.2 —М., Сов. Энциклопедия, 1992.
14. Тычына М.Выратуй і памілуй // Беларусь. 1994. No 8.
15. Фромм,Э. Душа человека: Перевод/ Э.Фромм —М.: Республика, 1992. – 430 с.
16. Шамякін І. Злая зорка//І.Шамякін. Збор твораў. Т.6 Мн.: Маст.літ, 2005. – 446 с.
17. Шамякін І.Прайсці праз зону: Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч. Прадм. І. Шамякіна. Мн., 1996
18. Иванов,В.В., Топоров,В.Н. Птицы / В.В.Иванов, В.Н.Топоров //Мифы народов мира: Энциклопедия. Т.2 —М., Сов. Энциклопедия, 1992.