Уводзіны
ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЭСУ НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ Ў ПАСЛЯБУКВАРНЫ ПЕРЫЯД
1.1 Сутнасць і змест навучання грамаце ў паслябукварны перыяд
1.2 Вядучыя метады і прыёмы навучання грамаце ў паслябукварны перыяд
1.3 Асаблівасці навучання грамаце вучняў з інтэлектульнай недастатковасцю ў паслябукварны перыяд
ГЛАВА 2. МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ ВУЧНЯЎ З ЛЁГКАЙ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ НЕДАСТАТКОВАСЦЮ Ў ЧАЦВЁРТАЙ ЧВЭРЦІ II КЛАСА
2.1 Мэта, задачы і асноўныя накірункі работы з вучнямі з лёгкай інтэлектуальнай недастатковасцю ў паслябукварны перыяд навучання грамаце
2.2 Прыкладныя канспекты ўрокаў навучання грамаце вучняў з лёгкай інтэлектуальнай недастатковасцю ў чацвёртай чвэрці II класа
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Навучанне грамаце – найважнейшы раздзел курса беларускай мовы ў спецыяльных (карэкцыйных) адукацыйных установах. Задачы па навучанні пісьму і чытанню вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю вырашаюцца паралельна з задачамі фарміравання ў іх маўленчага слыху, карэкцыі парушэнняў вымаўлення, недахопаў сэнсаматорнай сферы: візуальнага ўспрымання, прасторавай арыенціроўкі, дробнай маторыкі і інш. Менавіта ў гэты перыяд закладваюцца асновы школьных навыкаў па авалоданню культурай паводзін.
На сенняшні дзень назіраецца павышэнне патрабаванняў да пачатковага навучання, актуалізуецца вырашэнне цэлага шэрагу псіхолага-педагагічных праблем, звязаных з падрыхтоўкай дзяцей да школы. Поспехі дзіцяці ў школе шмат у чым вызначаюцца яго гатоўнасцю да навучальнага працэса. Камунікатыўныя навыкі дзяцей атрымліваюць далейшае развіццё, яны вучацца элементарным правілам зносін з настаўнікам і аднакласнікамі, набываюць уменне адэкватна ўспрымаць крытыку і выконваць заданні педагога, у іх развіваецца здольнасць адрозніваць танальнасць і мелодыку гучання маўлення, перайманне дзеянняў дарослых у выкарыстанні інтанацыйных сродкаў выразнасці.
Беларуская мова з’яўляецца адным з асноўных прадметаў у спецыяльнай школе. Паводле М.Г. Яленскага, моўная адукацыя ў школе прадугледжвае засваенне “лінгвістычных звестак пра мову, моўных і маўленчых, арфаграфічных і пунктуацыйных ўменняў і навыкаў, а таксама спосабаў дзейнасці, якімі павінны авалодаць вучні ў працэсе пазнання мовы як сістэмы. Змест моўнай адукацыі павінен суадносіцца са зместам і структурай моўнага ядра асобы” [1, с. 6]. Праграма па беларускай мове ўключае ў сябе наступныя раздзелы: “Навучанне грамаце”, “Развіццё маўлення” ў І – ІІ класах і “Беларуская мова” ў ІІІ – Vкласах. Навучанне беларускай мове носіць карэкцыйную і практычную накіраванасць, што вызначаецца структурай і зместам вучэбнага прадмета.
Актуальнасць дадзенага даследавання выклікана ўвагай да праблем інтэлектуальнай недастатковасці дзяцей, тым, што колькасць людзей з гэтым відам анамалій не змяншаецца, пра што сведчаць дадзеныя па ўсіх краінах свету. Гэта акалічнасць робіць першачарговым пытанне аб стварэнні ўмоў для максімальнай карэкцыі парушэнняў развіцця дзіцяці. Л. С. Выготскі прызнаваў, што комплекснасць праграм для вучняў з інтэлектуальнай недасканаласцю мае цалкам выключнае значэнне, паколькі адлюстроўвае пры такім падыходзе праграмы сувязяў паміж прыродай, працай і грамадствам, дае навучэнцам дапаможнай школы асновы навуковага светапогляду і выпрацоўвае ў іх свядомае стаўленне да будучага жыцця [2].
ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЭСУ НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ Ў ПАСЛЯБУКВАРНЫ ПЕРЫЯД
1.1 Сутнасць і змест навучання грамаце ў паслябукварны перыяд
Перыяд навучання грамаце лічыцца самым важным этапам асобаснага развіцця дзіцяці, калі закладваюцца асновы ведаў пра мову, фармуліруюцца галоўныя маўленчыя ўменні і навыкі (чытанне і пісьмо), складваецца пэўнае стаўленне да роднай мовы і літаратуры.
Н. Антановіч зазначае: “Навучанне грамаце – пачатковы этап сістэматынага навучання беларускай мовы, які закладвае аснову лінгвістычнага і разумовага развіцця вучняў” [6, с. 33]. Навучанне грамаце ўтрымлівае ў сабе авалоданне навыкам чытання і пісьма.
Праграма вучэбнага прадмета “Беларуская мова” прапануе ў якасці галоўнай мэты дадзенага працэсу “развіццё асобы кожнага дзіцяці як цэласнага сістэмна-сэнсавага ўтварэння, узбагачэнне яго ўнутранага, духоўнага свету; фармірованне ў вучняў любові і павагі да роднага слова, чуйнасці да моўных норм і выразных сродкаў маўлення; фарміраванне ў дзяцей элементарнай арыенціроўкі ў моўнай рэчаіснасці, развіццё мысліцельнай дзейнасці дзяцей” [7, с. 1].
У методыцы навучання грамаце вылучаюцца тры перыяды:
1) Падрыхтоўчы (дабукварны) этап, асноўнай задачай якога з’яўляецца развіццё фанематычнага слыху вучняў, умення вычляняць гукі са слоў, аналізаваць гаслосныя гукі і склады, якія яны ўтвараюць, параўноўваць гукі, якія аднолькава гучаць у розных словах. Акрамя названага, на дадзеным перыядзе першапачатковае значэнне мае фарміраванне вуснага маўлення. Вучні знаёмяцца з паняццямі “слова”, “сказ”, “гук”, “склад” і “націск”.
2) Букварны (асноўны) перыяд прадугледжае ўдасканаленне навыкаў і ўменняў, атрыманых на падрыхтоўчым этапе, а таксама навучанне чытанню і пісьму. Вучні пашыраюць веды пра слова, сказ, гукі, склады.
3) Паслябукварнаму перыяду ўласціва замацаванне навыкаў свядомага чытання, забяспечанне пераходу ад складовага чытання да чытання па словах. Акрамя гэтага, фарміруецца ўменне вучняў разумець тэксты розных стыляў (навуковых і мастацкіх, напрыклад), супастаўляць іх і назіраць за спецыфікай ужывання моўных адзінак у пэўным асяроддзі. Такім чынам, вучні знамяцца з паняццем “тэкст” і яго асаблівасцямі.
У дадзеным даследаванні мы звернемся да апісання менавіта паслябукварнага этапу навучання грамаце, яго сутнасці і зместу работы.
ГЛАВА 2. МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ ВУЧНЯЎ З ЛЁГКАЙ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ НЕДАСТАТКОВАСЦЮ Ў ЧАЦВЁРТАЙ ЧВЭРЦІ II КЛАСА
2.1 Мэта, задачы і асноўныя накірункі работы з вучнямі з лёгкай інтэлектуальнай недастатковасцю ў паслябукварны перыяд навучання грамаце
Паслябукварны перыяд – заключны этап першапачатковага, элементарнага навучання грамаце, які прыпадае ў межах дапаможнай школы на канец ІІ класа. Гэта звязана з тым, што ў адрозненне ад агульнаадкацыйнай школы час дабукварнага і букварнага перыяду павялічаны. Арыентуючыся на ступень засваення ведаў і працэс авалодання навыкамі і ўменнямі, настаўнік можа працягнуць ці перанесці паслябукварны перыяд у ІІІ клас або арганізаваць патрэбную работу па прапедыўтыўтычным прынцыпе.
Селіванава С. слушна адзначае: “Пры агульным псіхічным недаразвіцці арганічная недастатковасць мозгу носіць рэшткавы характар, што дае падставу для аптымістычнага прагнозу адносна развіцця дзіцяці, які пасля перанесенай шкоднасці аказваецца практычна здаровым, паколькі балючыя працэсы, якія мелі месца ў яго цэнтральнай нервовай сістэме, спыняюцца. Дзіця здольнае да псіхічнага развіцця, якое, аднак, ажыццяўляецца анамальна, паколькі яго біялагічная аснова паталагічная” [12, с. 33].
Вядучым метадам на дадзеным этапе застаецца гукавы аналітыка-сінтэтычны метад з элементамі гульнёвага метаду. А.К. Аксёнава піша: “Гукавы аналітыка-сінтэтычны метад, які найбольш поўна адлюстроўвае заканамернасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы, выкарыстоўваецца і ў умовах навучання разумова адсталых дзяцей. Пры гэтым захоўваецца без змены шэраг прынцыповых палажэнняў, якія складаюць сутнасць гэтага метаду” [4, с. 118]. Аднак пры захаванні асноўнага метадычнага апарата аналітыка-сінтэтычнага метаду, усё ж уводзяцца папраўкі на карысць эфектыўнага засваення ведаў і ўменняў вучнямі з лёгкай інтэлектуальнай недастатковасцю.
Акрамя таго, важнай часткай вядучага метаду навучання грамаце ў дапаможнай школе з’яўляецца выкарыстанне элементаў гульнёвага метаду: “Выбар дыдактычнай гульні абгрунтоўваецца мэтай, зместам і этапам урока. Гульня актывізуе пазнавальную, выхаваўчую і карэкцыйную дзейнасць, у сувязі з чым яе нельга назваць толькі забаўляльным элементам урока” [5, с. 6].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, праведзены аналіз методыка-педагагічнай літаратуры па тэме даследавання і абагульненне педагагічнага вопыту дазваляюць зравіць выснову, што працэснавучання грамаце ў паслябукварным перыядзе вучняў з лёгкай ступенню інтэлектуальнай недастатковасці спецыфічны па сваёй аснове і патрабуе коплекснага падвходу. Гэта значыць, што адначасова з навучаннем граматыцы павінна адбывацца беспрыпынная карэкцыйная дзейнасць педагога, накіраваная на пераадленне разумовай недасканаласці.
Навучанне грамаце – першы этап у авалоданні навыкамі чытання і пісьма. Паслябукварны перыяд – заключная стадыя гэтага працэсу, на якім вучні дапаможнай школы ўжо набылі элементарныя навыкі пісьма і складовага чытання і гатовыя да замацавання атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў. Такім чынам, галоўная мэта дадзенага перыяду заключаецца ў замацаванні, удасканаленні і ўскладненні гэтых уменняў.
Навучанне грамаце ў дапаможнай школе школе адываецца ў І – ІІ класах. За гэты час вучні з інтэлектуальнымі недахопамі праходзяць складаны шлях атрымання і засваення новага матэрыялу. Па прычыне іх “асаблівасці” дадзены працэс становіцца не толькі разумовым, але і фізічным, патрабуючы ад маленькіх людзей сапраўднай працы, актыўнасці, зацікаўленасці і энтузіазму.
Вучні з інтэлектуальнай недастатковасцю – гэта дзеці, у якіх выяўлена ўстойлівае зніжэнне пазнавальнай дзейнасці, як рэзультат унутранага ці знешняга негатыўнага ўздзеяння на цэнтральную нярвовую сістэму. Дадзены тэрмін упедагагічнай і псіхалагічнай літаратуры атрымаў назву алегафрэніі. Паводле ступені цяжкасці вылучаецца лёгкая разумовая недасканаласць (дэбільнасць), сярэдняя (імбецыльнасць) і цяжкая (ідыятыя). У межах гэтага даследавання ў полі нашага вавуковага даследавання былі вучні з лёгкай ступенню інтэлектуальнай недастатковасці. Недахопы такіх дзяцей паддаюцца карэкціроўцы пры ўмове сістематычнага карэгіруючага педагагічнага ўздзеяння. У выніку такой дзейнасці атрымліваюцца самастойныя, адэкватныя дарослыя людзі, адказныя за свае ўчынкі.
Навучанне грамаце вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю адбываецца пры дапамозе вядучага гукавога аналітыка-сінтэтычнага метада, які прадугледжвае ў якасці вядучай, першаснай моўнай адзінкі гук, а асоўнай дзейнасцю школьнікаў будзе аналіз і сінтэз. Неабходна дадаць, што ў агульнаадукацыйнай установе адукацыі для атрымання навыкаў чытання і пісьма ў пачатковай школе выкарыстоўваецца гэты ж метад. Галоўная адрозненне ў прымяненні названага метада – час правядзення асноўных этапаў дзейнасці па навучанні грамаце.
1. Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы / М.Г. Яленскі. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2007. – 447 с.
2. Выготский, Л.С. Основы дефектологии / Л.С. Выготский. – Санкт-Петербург: Лань, 2003. – 654 с.
3. Змушко, А.М. Коммуникативная технология обучения языку в специальной школе / А.М. Змушко // Коррекционно-образовательные технологии: сб. науч. ст. / М-во обр. Респ. Беларусь, БГПУ им. М. Танка; редсовет. А.Н. Коноплева (отв. ред.) [и др.]. – Мн.: Народная асвета, 2007 – С. 81 – 97
4. Аксенова, А. К. Методика обучения русскому языку в специальной (коррекционной) школе / А. К. Аксенова. – М. : Владос, 2002. – 439 с.
5. Аксенова, А.К. Дидактические игры на уроках русского языка в 1–4 классах вспомогательной школы / А.К.Аксенова, Э.В.Якубовская. – М.: Просвещение, 2003 – 176 с.
6. Методыка выкладання беларускай мовы і літаратуры ў пачатковых класах / Н.М. Антановіч [і інш.]; пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск: Вышэйшая школа, 2019. – 263 с.
7. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для I класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: 2017. – 7 с.
8. Скаткин М.Н. Проблемы современной дидактики. / М.Н. Скаткин. – 2-е изд. – М.: Педагогика, 1984. – 96 с.
9. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / пад рэд. Шанько А.П. – Мінск, 1986. – 346 с.
10. Свірыдзенка, В.І. Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання: электронны вучэбна-метадычны комплекс / В.І. Свірыдзенка, Н.М. Антановіч. – Мінск: БДПУ імя М.Танка, 2019. – 266 с.
11. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” для I–V класаў першага аддзялення дапаможнай школы (дапаможнай школы-інтэрната) з беларускай мовай навучання. – Мінск : 2016. – С. 1–22.
12. Рубинштейн, С.Я. Психология умственно отсталых школьников / С.Я. Рубинштейн. – М.: ВЛАДОС, 2004
13. Селиванова С. А. Интегрированные занятия по обучению грамоте / С. А. Селиванова // Логопед: науч.-метод. журн. – 2009. – С. 38 – 44
14. Никуленко Т.Г. Коррекционная педагогика: учеб. пособие для вузов / Т.Г. Никуленко. – М.: Феникс, 2006. – 382 с.