Курсовая работа (проект) - Газета «Наша доля» як першы ўзор беларуска моўнага выдання: выпрацоўка тыпалагічных рыс
Скачать готовую работу по теме

Газета Наша доля як першы ўзор беларуска моўнага выдання: выпрацоўка тыпалагічных рыс

Купить эту готовую работу со скидкой за 60,00 BYN
Газета Наша доля як першы ўзор беларуска моўнага выдання: выпрацоўка тыпалагічных рыс
Стоимость Стоимость
от

60,00

75,00

BYN

Содержание

Уводзіны
Глава 1. Гісторыя дзейнасцi 
1.1 Перадумовы стварэння (Маніфест 1905)
1.2 Гісторыя
Глава 2. Наша Доля як першае беларускамоўнае выданне
2.1 Змест і праблематыка
2.2 Літаратурныя творы
2.3 Афармленне 
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры

Выдержка из работы

Уводзiны

Пачатак дваццатага стагоддзя, прынамсі 1906 год, быў для Беларусі ўзлётам. У 1906 годзе нацыянальнае жыццё прыспанай за стагоддзі Беларусі пачало выяўляцца імкліва ў самых разнастайных формах: засноўваецца першая беларуская газета "Наша Доля". Увосень 1906 года на змену ёй неўзабаве прыходзіць першая беларуская газета з малюнкамі "Наша Ніва". Тады ж у Пяцербурзе засноўваецца выдавецкая суполка з сімвалічным назовам "Загляне сонца і ў наша ваконца". У той жа год яна выдае і першыя беларускія кніжкі. Сярод іх і "Першае чытанне для дзетак беларусаў", якое напісала Цётка - Алаіза Пашкевіч. У ліпені 1906 года адбыўся і першы нелегальны з'езд настаўнікаў Менскай губерні ў Мікалаеўшчыне. У 1906 годзе, на самым пачатку дваццатага стагоддзя, нацыянальнае жыццё на Беларусі запульсавала інтэнсіўна ў самых розных праявах і формах. 
Газета «Наша доля» заклікала беларусаў да ўдзелу ў рэвалюцыйным руху, да барацьбы за сацыяльную і нацыянальную свабоду, выступала за развіццё класавай самасвядомасці рабочых і сялян, асвету на роднай мове. У выданні друкаваліся вострапубліцыстычныя і агітацыйныя артыкулы, у якіх раскрывалася антынародная палітыка рускага царызму. Газета інфармавала аб рэвалюцыйных падзеях у краіне, аб цяжкім становішчы сялянства. Гэтымі ідэямі прасякнуты апублікаваныя ў "Нашай долі" творы Цёткі, Якуба Коласа і Ядвігіна Ш.
У інтэрв'ю БелаПАН старшыня грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў адзначыў, што без гэтай першай беларускамоўнай газеты XX стагоддзя, якая выходзіла на этнічнай беларускай тэрыторыі, не было б і штодзённай грамадска-палітычнай, навукова-асветніцкай і літаратурна-мастацкай газеты "Наша Ніва", першы нумар якой пабачыў свет у Вільні 23 лістапада 1906 года. "Так што "Наша доля" з'яўляецца першай ластаўкай беларускага адраджэння, вынікам якога стала заснаванне незалежнай беларускай дзяржавы", - падкрэсліў А. Трусаў.


ГЛАВА 1. ГІСТОРЫЯ ДЗЕЙНАСЦI

1.1 Перадумовы стварэння (Маніфест)

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі не скончыўся. На практыцы гэта паўплывала на разнастайнасць палітычных партый, тэрмін іх фарміравання і асаблівасці дзейнасці.
На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. Яшчэ ў канцы 90-х гг. ХIХ ст. сярод мiнскiх навучэнцаў браты I. i А. Луцкевiчы арганiзавалi гурток, якi меў на мэце вывучэнне Беларусi. Калi ў 1902 г. браты Луцкевiчы пераехалi вучыцца ў Пецярбург, яны стварылi там легальны студэнцкi “Гурток беларускай народнай асветы”, якi працягваў пачатую ў Мiнску дзейнасць. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. з нацыянальна-культурных гурткоў Мiнска, Вiльнi i Пецярбурга аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнiкаў i кiраўнiкоў былi I. i А. Луцкевiчы, А.Пашкевiч (Цётка), К. Кастравiцкi, А. Бурбiс, В. Iваноўскi, Ф. Умястоўскi. Усе яны паходзiлi з дробнапамеснай апалячанай беларускай шляхты [1].
БРГ называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа і выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю. Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знiшчэнне прыватнай зямельнай уласнасцi i ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыi чужой працы. Шлях да сацыялiзму яна бачыла праз усебаковую кааперацыю працоўных. Пазней БРГ была перайменавана ў Беларускую сацыялiстычную грамаду (БСГ). Сваю агiтацыю БСГ праводзiла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзi яе ўплыў быў нязначным.


ГЛАВА 2. НАША ДОЛЯ ЯК ПЕРШАЕ БЕЛАРУСКАМОЎНАЕ ВЫДАННЕ

2.1 Змест i праблематыка 

Газета «Наша доля» у агульнакультуралагічным плане сталася феноменам развіцця грамадскай свядомасці беларусаў, яе друкаваным фіксатарам. Культура беларусаў, якая раней не мела магчымасцей і афіцыйнага дазволу на свабоднае публічнае выяўленне, скарыстаўшы імперскі крызіс, зрабіла мужны крок да самавыяўлення ў форме друкаванага выдання. 
Пры пастаяннай пагрозе закрыцця і змушаных абмежаванняў у выданні (ананімныя артыкулы) адчуваецца мэтанакіраваная работа рэдакцыі: перадавіцы ахоплены агульнай ідэяй, развіваюць адна другую; мэтанакіравана робяцца і рэгіянальныя агляды. Можна заключыць, што рэдакцыя паспела прафесійна сфармавацца яшчэ да афіцыйнага выдання газеты. Апроч таго, трэба мець на ўвазе палітычную ангажаванасць выдаўцоў БСГ як адзін з істотных стымулаў выдання.
Падпісная плата за часопіс устанавліваецца 3 рублі на год з дастаўкай і перасылкай, цана асобнага нумару 5 кап. (10 грошэй). Выданне друкуецца рускімі і лацінскімі шрыфтамі. Праграма, паводле якой выходзіла газета, уключала ў сябе наступныя рубрыкі: 1) палітычны агляд; 2) дзеянні ўрада; 3) жыццё вёскі; 4) жыццё горада; 5) фельетон; 6) найноўшыя творы беларускай літаратуры; 7) што чуваць на Белай Русі; 8) з Літвы; 9) па Расіі; 10) карэспандэнцыі; 11) з-за мяжы; 12) што трэба і чаго не трэба чытаць; 13) літаратурны дадатак; 14) новыя кнігі; 15) з мінулага Беларусі; 16) паштовая скрыня; 17) сельская гаспадарка; 18) практычная медыцына; 19) прыкладная механіка; 20) сумесь; 21) абвесткі. [1].
У праграмным артыкуле «Да чытачоў» газета выступіла за ўдзел у рэвалюцыйным руху, сацыяльную і нацыянальную свабоду, развіццё класавай самасвядомасці рабочых і сялян. 


Заключэнне

Стварэнне першай газеты “Наша Доля” у 1906 годзе на этнічнай беларускай тэрыторыі стала лагічным вынікам беларускага нацыянальнага руху. Менавіта ў той час, калі ўсе народы аб’ядналіся, аб’явіўшы вайну старым парадкам, сабралі усе свае сілы, каб дабіцца свабоды і лепшай долі.
"Наша доля" - першая ластаўка беларускага грамадска-палітычнага, навукова-асветніцкага і літаратурна-мастацкага адраджэння.
Газета «Наша доля» у агульнакультуралагічным плане сталася феноменам развіцця грамадскай свядомасці беларусаў, яе друкаваным фіксатарам. Культура беларусаў, якая раней не мела магчымасцей і афіцыйнага дазволу на свабоднае публічнае выяўленне, скарыстаўшы імперскі крызіс, зрабіла мужны крок да самавыяўлення ў форме друкаванага выдання. 
Мэта сварэння газеты: выступаць за ўдзел у рэвалюцыйным руху, сацыяльную і нацыянальную свабоду, развіццё класавай самасвядомасці рабочых і сялян, асвету на роднай мове. Таксама за перадачу зямлі сялянам, арганізацыю рабочых саюзаў, стварэнне супольнасці беднаты – «мужыцкія саюзы».
У газецы друкаваліся першыя беларускія вешы і апавяданні Якуба Коласа, Цёткі, Ядвігіна Ш. Таксама ў рэдакцыі працавалі браты Луцкевічы, Францішак Умястоўскі, Ян Тукеркес.
Азнаямленне са зместам газеты “Наша доля”, яе кампаноўкай нумароў, выдавецкай тактыкай рэдактуры дае каштоўны вопыт. Гэта тым больш важна ў наш час, калі магчымасцей для выдання друкаванага органа асобным чалавекам значна пабольшала і важна ведаць, як заваяваць папулярнасць і давер свайго чытача.
«Наша Доля» як друкаванае выданне ўяўляе сабой сінтэз розных з'яў беларускай мастацкай культуры. Потым гэтая культуралагічная традыцыя была развіта ў «Нашай Ніве» (1906 - 1915).

Список литературы

1. Александровіч, С. Гісторыя і сучаснасць: Літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мн.: Беларусь, 1968. — 255 с. — С. 213.
2. Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://ebooks.grsu.by/gist_hist_bel/4-gistarychnaya-publitsystyka.htm.
3. Беларуская палічка. Якуб Колас. – Асенні вецер. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://knihi.com/Jakub_Kolas/Asienni_viecar.html.
4. Беларуская палічка. Якуб Колас. – Беларусам. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://knihi.com/Jakub_Kolas/Bielarusam.html.
5. Беларуская палічка. Якуб Колас. – Слабода. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://knihi.com/Jakub_Kolas/Slaboda.html.
6. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч, В Яноўская, С.Рудовіч і інш. ; М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. — Мн. : Экаперспектыва, 2005.
7. Дзядзька Пранук [Францішак Умястоўскі]. Аб «Нашай Долі» // Беларускія ведамасьці. — 1921. — № . — 26 верасня. — С. 2—3.
8. Залоска Ю. І. Газета «Наша доля» (1906): Культуралагічны аспект выдання. 
9. Кайрыс С. 3 маіх успамінаў пра Цётку // На суд гісторыі. Мн., 1994.
10. Корбут В. Главным двигателем был Якуб. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://www.sb.by/articles/glavnym-dvigatelem-byl-yakub.html. 
11. Наша Доля. № 1. — 1 верасьня 1906. - С. 8 — [Электронны рэсурс].
12. Родныя вобразы. Цётка. – Наш палетак. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://rv-blr.com/verse/show/58953.
13. Родныя вобразы. Цётка. – Прысяга над крывавымі разорамі. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://rv-blr.com/literature/3683.
14. Родныя вобразы. Якуб Колас. – Наш родны край. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://rv-blr.com/verse/show/170.
15. Францішак У. Аб "Нашай Долі" // Беларускія ведамасці. 1921. №3.; Умястоўскі Ф. Праўда аб рэдагаваньні "Нашае Долі". (Адказ на пісьмо С. Барывоя) // Беларускі дзень. № 40, 24 сьнежня 1927. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу:http://pawet.net/library/history/bel_history/_bnr/00192/Аб_Нашай_Долі.html. 
16. Ядвігін Ш. – Суд. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://voprosy.by/yadvigin-sh-sud/. 
Купить эту работу
Уводзіны
Глава 1. Гісторыя дзейнасцi 
1.1 Перадумовы стварэння (Маніфест 1905)
1.2 Гісторыя
Глава 2. Наша Доля як першае беларускамоўнае выданне
2.1 Змест і праблематыка
2.2 Літаратурныя творы
2.3 Афармленне 
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Стоимость Стоимость

60,00

75,00

BYN

Информация о работе

Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Работа защищена на оценку "9" без доработок. 
Уникальность свыше 70%. 
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения. 
Количество страниц - 27.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.

Районная газета «Наш край» в информационном пространстве региона: жанрово-тематический аспект
Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Журналистика
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Станаўленне тэлевешчання ў Беларусі ў 1960-я г.
Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Гісторыя беларускай журналістыкі
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Экономическая проблематика на страницах газеты Вашингтон Пост
Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: История зарубежной журналистики
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Технологии радиовещания: современные требования
Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Журналистика
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Праблема літаратурнай нормы ў мове СМІ
Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Мова і стыль сродкаў масавай інфармацыі “беларускамоўныя тэксты”
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Інтэрв’ю на тэлебачанні: моўна-стылістычны аспект
Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Мова і стыль сродкаў масавай інфармацыі “беларускамоўныя тэксты”
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Канфесiйная лексiка у' СМI (на прыкладзе Народнай газеты)
Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Мова і стыль сродкаў масавай інфармацыі “беларускамоўныя тэксты”
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Праблема лексічнай нормы ў сучасным журналісцкім тэксце (на прыкладзе інтэрнэт-выданняў)
Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Мова і стыль сродкаў масавай інфармацыі “беларускамоўныя тэксты”
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Визуализация проблемных материалов в периодических изданиях
Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Проблематика СМИ
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Спартыуны рэпартаж на тэлебачаннi: моуна стылiстычны аспект
Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Мова і стыль сродкаў масавай інфармацыі “беларускамоўныя тэксты”
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN